Telegram Web Link
У Баку сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю расійскага прапагандысцкага СМІ "Sputnik-Азербайджан". Яно ўваходзіць у групу "Россия сегодня", якой кіруе адыёзная Маргарыта Сіманьян.

У лютым МЗС Азербайджана абвясціў пра ліквідацую прадстаўніцтва “Россия сегодня” у Баку. Але яно і не думала спыняць працу, а ў офіс працягвалі хадзіць дзясяткі супрацоўнікаў. Сёння там праходзіць ператрус.

Канфлікт адбываецца на фоне дыпламатычнага абвастрэння паміж Баку і Масквой. Напярэдадні ў расійскім Екацярынбургу арыштавалі некалькіх азербайджанцаў — у рамках справы пра забойствы ў 2000-я. Пры іх затрыманні загінулі два чалавекі — па версіі СК РФ, адзін "памёр ад сардэчнай недастатковасці", а прычына смерці другога пакуль "высвятляецца".

Пасля інцыдэнту Азербайджан адмяніў усе культурныя мерапрыемствы, звязаныя з Расіяй, адклікаў парламенцкую дэлегацыю і выказаў афіцыйны пратэст.
Чамадан без ручкі: пра псеўдапатрыётаў, ідэалагічную вайну і санкцыістрым з Аляксандрам Фрыдманам

Пасля "ашаламляльнай перамогі" над Ізраілем кіраўніцтва Ірана занялося любімай справай усіх аўтарытарных і таталітарных рэжымаў — рэпрэсіямі. Не сціхаюць і пагрозы ў бок ЗША.

Пошукамі ўнутраных ворагаў няспынна займаецца і сяброўскі Ірану рэжым Лукашэнкі. Цяпер ідэолагі дакапаліся да нейкіх "псеўдапатрыётаў", хаця не да канца зразумела, каго яны маюць на ўвазе.

Што за "новыя ворагі" завяліся ў Беларусі і ў чым іх пагроза? Ці здолее рэжым выйграць ідэалагічную вайну за моладзь? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам: https://youtu.be/uWDSnxCeVmo
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Віцебску на ваду спусцілі новы цеплаход — гэта для Беларусі даволі рэдкая з'ява. Яго з нуля пабудавала мясцовае прадпрыемства "Віцебскводтранс".

Цеплаход атрымаў назву "Дзвінск". Ён не будзе катаць пасажыраў. Судна плануецца выкарыстоўваць для службовых мэтаў: вымярэння глыбіні, ачысткі фарватэра, абслугоўвання знакаў навігацыйнай абстаноўкі на Заходняй Дзвіне.

Для экіпажа, які падчас вахтаў праводзіць на борце па некалькі сутак, там створаныя "сучасныя і максімальна камфортныя ўмовы працы і паўнацэннага жыцця".

Дарэчы, ці нам адным падалося, што бутэлька шампанскага, якую традыцыйна разбіваюць аб борт новага карабля, падчас спуску "Дзвінска" на ваду не разбілася? Калі так — гэта кепская прыкмета.
Заўтра ў жывы эфір @euroradio завітае Вадзім Пракоп'еў. Задаць пытанні яму можна ўжо цяпер — у чаце трансляцыі:
https://www.youtube.com/watch?v=tRDkP19Llm8

Там жа заўтра і будзем стрыміць.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Той момант, калі на светлафоры сустракаеш салдатаў з "Гульні ў кальмара". Гэта значыць — выйшаў трэці сезон культавага паўднёвакарэйскага серыяла.

Рэжысёр і аўтар сцэнару "Гульні ў кальмара" Хван Дон Хёк кажа, што напачатку трэцяга сезона галоўны герой — гулец №456 Кі Хун — ізноў стане "іншым чалавекам" і "апынецца на вельмі важным раздарожжы". Таксама ў апошніх шасці эпізодах будзе паказана, як гулуц №1 Хван Ян Хо стаў вядучым гульняў.

А вы глядзелі "Гульню ў кальмара"? Як вам?
На Мінскай кальцавой знік указальнік на Курапаты — месца сталінскіх расстрэлаў у 1930-я — 1940-я. Пастараліся прарасійскія актывісты.

Менавіта яны пры Лукашэнку перапісваюць гісторыю: https://euroradio.fm/na-minskay-kalcavoy-znikla-shylda-pra-kurapaty

З Беларусі — без VPN
Еўрарадыё | Еврорадио
У Баку сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю расійскага прапагандысцкага СМІ "Sputnik-Азербайджан". Яно ўваходзіць у групу "Россия сегодня", якой кіруе адыёзная Маргарыта Сіманьян. У лютым МЗС Азербайджана абвясціў пра ліквідацую прадстаўніцтва “Россия сегодня” у Баку.…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Баку затрыманыя галоўны рэдактар ​​і шэф-рэдактар ​​"Sputnik Азербайджан". У мясцовых СМІ іх называюць агентамі ФСБ, якія працавалі пад прыкрыццём.

Затрыманых завуць Ігар Картавых і Яўген Белавусаў. Пасля ператрусу, які цягнуўся не менш за тры гадзіны, іх вывелі з офіса ў кайданках, з рукамі за спінай.

МУС Азербайджана заявіла, што акрэдытацыя "Sputnik Азербайджан" была прыпыненая ў лютым 2025 года. Але выданне працягвала працаваць "праз незаконнае фінансаванне".

"Sputnik-Азербайджан" уваходзіць у групу "Россия сегодня", якой кіруе адыёзная Маргарыта Сіманьян. Затрыманне прапагандыстаў (ці ўсё ж ФСБшнікаў?) адбываецца на фоне дыпламатычнага абвастрэння паміж Масквой і Баку.
Студэнт выпаў з сёмага паверху інтэрната ў Гомелі. Трагедыя адбылася ўночы з 26 на 27 чэрвеня. Цела знайшлі каля 5-й гадзіны раніцы.

Хлопец толькі што скончыў другі курс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту. Сябры і сваякі характарызуюць яго як жыццярадаснага і ветлага. На выходных ён збіраўся ісці з сябрамі на свята, даведаліся @gomeltoday.

Што менавіта адбылося ў тую ноч — пакуль дакладна не вядома. Афіцыйна ніякая інфармацыя не публікавалася.
Беларускія ВНУ пакінулі каля 1 тысячы бюджэтных месцаў для расійскіх абітурыентаў. Для паступлення ім дастаткова будзе вынікаў тамтэйшага Адзінага дзяржаўнага экзамена, распавёў міністр адукацыі Андрэй Іванец.

Расійскіх выпускнікоў "запрашаюць" паступаць на бюджэт у Беларусь другі год запар. Яны могуць ісці і па агульным конкурсе — разам з беларускімі абітурыентамі. Але для гэтага трэба здаваць беларускае цэнтралізаванае тэставанне.

Акрамя таго, у межах "Саюзнай дзяржавы" запланаваны "абмен прафесарамі". Гэта значыць, што ўжо з наступнага года 50 прафесараў з Расіі і Беларусі часова зменяць месца жыхарства, "каб чытаць лекцыі і праходзіць стажыроўкі ў вядучых універсітэтах нашых дзвюх краінаў".
Яна знайшла прытулак у Літве. Ён вымушаны жыць на дзве краіны. Але іх гісторыя хутка можа скончыцца.

Расказваем, як пагроза дэпартацыі каханага разбурае жыццё беларускі: https://euroradio.fm/yak-pagroza-departacyi-kakhanaga-razburae-zhyccyo-belaruski-u-litve

З Беларусі — без VPN
Алег Гайдукевіч прывез у Беларусь "дэлегацыю з ЗША". Адзіны яе ўдзельнік, якога ён назваў па прозвішчы, — ураджэнец расійскай Самары і пастаянны каментатар на БТ.

Гайдукевіч прадставіў Стыва Самарына як "памочніка прэзідэнта Трампа на грамадскіх пачатках", які "ўваходзіць у кіраўніцтва Рэспубліканскай партыі". Насамрэч мужчыне да Трампа як да месяца.

У 1990-х ён жыў у Расіі пад іменем Уладзіслаў Спектараў. Эміграваўшы ў ЗША, перакваліфікаваўся ў багасловы. У 2015-м чалавек па імені Steven Vladislav Samarin, вельмі падобны да гайдукевічскага Стыва Самарына, быў затрыманы ў Флорыдзе за дробны крадзёж.

Вось прыкладна так беларускі "дэпутат" наладжвае "дыялог з ЗША".

Таксама Гайдукевіч заявіў, што ў яго "дэлегацыю" ўваходзіць "памочнік губернатара штата Ілінойс, кіраўнік выьбарчай камісіі Чыкага ад дэмакратычнай партыі". Але знайсці канкрэтнага чалавека па гэтым наборы слоў не ўяўляецца магчымым.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У Баку раптам затрымалі расійскіх прапагандыстаў. Што адбываецца паміж Азербайджанам і Расіяй?

Трапны аналіз ад эксперткі па міжнароднай палітыцы Розы Турарбекавай: Ільхам Аліеў карыстаецца геапалітычнымі супярэчлівасцямі, каб адцягнуць увагу ад рэпрэсій унутры краіны.

Цалкам свежы стрым са спадарыняй Турарбекавай глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=xMN0mKX48sM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Хаця Ціханоўскага і вывезлі ў Літву, ён разгойдвае рэжым знутры. Як так? Тлумачыць прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар.

Цалкам свежы стрым з ім глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=VJ_dGdDriiE
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Сёння стала вядома пра затрыманне лідара гурта "Палац" Алега Хаменкі. Пяць гадоў таму, у кавідным красавіку 2020-га ён прыйшоў у студыю @euroradio з акустычным канцэртам. Мы транслявалі яго для тых, хто сядзіць дома ў самаізаляцыі і не можа пайсці куды-небудзь, каб паслухаць жывую музыку.

Паслухайце, як Хаменка спявае важную для "Палаца" песню "Праважала маці сына". А цалкам канцэрт глядзіце на ютуб-канале Еўрарадыё: https://www.youtube.com/watch?v=gZq91jdpITI
Audio
Важныя падзеі і сэнсы панядзелка, 30 чэрвеня, у праграме ЕЎРАЗУМ:

01:05 Патрабаванне датэрміновых выбараў: што адбываецца ў Сербіі

16:14 Навіны спорту

19:09 Беларусь і беларусы — якія? Правыя ці левыя?

34:19 Навіны шоў-бізу

37:02 “Не спаў усю ноч”: як твітарскія абмяркоўваюць вяртанне Ціханоўскага
Паляванне на мядзведзя ўпершыню распачалося ў Беларусі. Нядаўна быў паніжаны ахоўны статут гэтага драпежніка.

"Адкрыццё палявання на мядзведзя звязана з рэзкім ростам яго колькасці і з мэтай выключэння канфліктных сітуацый паміж зверам і насельніцтвам",сцвярджаюць у Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Хто павінен прыехаць і паабдымацца з Лукашэнкам, каб той выпусціў Бяляцкага ці Калеснікаву?

На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман.

Эфір з ім глядзіце тут: youtube.com/watch?v=uWDSnxCeVmo
Археолагі падчас раскопак знайшлі лаз, які імаверна вядзе ў Заслаўскі замак. Пра гэта расказалі ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук.

Там кажуць, што раскопкі каля Заслаўскага замка вядуцца ўжо блізу месяца. Раней спецыялісты адшукалі згадкі пра гэты ход у архіўных дакументах археалагічных даследаванняў 70-х гадоў ХХ стагоддзя.
2025/07/05 17:26:54
Back to Top
HTML Embed Code: