Telegram Web Link
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Гэта вельмі разумная палітыка". Зянон Пазняк у эфіры "Белсату" патлумачыў добрыя словы Дональда Трампа пра Пуціна.

Сярод іншага, Трамп называў Пуціна "мудрым чалавекам".
🤡70😁5👍3🥰1🤮1
Блэкаўт здарыўся ў Чэхіі. Як мінімум часткова без электрычнасці засталіся Прага і яшчэ шэраг гарадоў.

Прычынай аказалася дробязь.

"Проста абарваўся провад. Але прычыны мы яшчэ высвятляем", — заявіў прадстаўнік чэшскай аператара перадачы электрычнасці.
😱16😢2🥴21🎉1🤷1
"Справаздача скажае рэчаіснасць". Кіраўнік ByHELP Аляксей Лявончык абвяргае высновы Нарвежскага хельсінкскага камітэту пра бяспеку ў фондзе.

"... звярну ўвагу на тое, што BYHelp нібыта "прызнаў факт уцечкі даных і адсутнасць агульных пратаколаў абароны даных". BYHelp ніколі не прызнаваў факту адсутнасці пратаколаў абароны даных, бо гэта не адпавядае рэчаіснасці", — сказаў ён "Рэформу".

Ці прызнаваў фонд факт уцечкі даных, як пазначана ў справаздачы, Лявончык не ўдакладніў.

"... пасля арыштаў атрымальнікаў дапамогі ў 2024 годзе мы распрацавалі рэкамендацыі, якія дазволілі істотна зменшыць рызыку крымінальнага пераследу атрымальнікаў дапамогі".
🤡18😁12👍8😢21🔥1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
"Баку цяпер выгадна падкрэсліць сваю антырасійскую пазіцыю". Гісторык і экспертка ў міжнароднай палітыцы Роза Турарбекава тлумачыць, чаму Азербайджан пачаў дэманстратыўна сварыцца з Расіяй.

Эфір цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=xMN0mKX48sM
17👍2💯2🍌2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Беларусы і літоўцы ўспрымаюць тэрмін "літвінізм" па-рознаму. Нюансы ў трактоўцы слова ў інтэрв'ю каналу "Гэта топ!" патлумачыў дырэктар Інстытута Вялікага Княства Літоўскага Русціс Камунтавічус.

Ёсць і пазітыў: па меркаванні гісторыка, у Літве мала людзей, якія падтрымліваюць ініцыятывы "змагароў з літвінізмам" — напрыклад, ідэю забараніць беларусам выкарыстоўваць "Пагоню".

Дарэчы, Русціс Камунтавічус быў адным з суразмоўцаў @euroradio у праграме "Ідэя Х", дзе цікава разважаў пра гісторыю Беларусі і ВКЛ: https://www.youtube.com/watch?v=UvUQOvgP9cA
23👍18🥴3😁1
"Лукашэнка больш за ўсё хоча адмены санкцый, але гэта немагчыма". Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка пракаментаваў магчымасць зняцця санкцый у абмен на вызваленне палітвязняў.
 
"За вызваленне Сяргея Ціханоўскага і іншых Лукашэнка ўжо атрымаў многае — фота з генералам Келагам. Гэта велізарная перамога для яго, бо раней ён быў у ізаляцыі", — адзначыў ён у размове з LRT.

Ён пацвердзіў, што ідуць перамовы аб "размарозцы" дыпламатычных адносін, але наўрад ці бакі абмяняюцца пасламі, паколькі гэта азначала б прызнанне Лукашэнкі.

"Вядома, Лукашэнка больш за ўсё хоча адмены санкцый, але гэта немагчыма. Мы нават не можам казаць аб іх адмене, пакуль Лукашэнка працягвае рэпрэсіі".


"Магчыма, мы чагосьці і не ведаем, але ў цэлым прадстаўнікі Дзярждэпа ЗША каардынуюцца з Еўракамісіяй і міністрамі замежных спраў краін ЕС, а таксама з дэмакратычнымі сіламі. Мы, па сутнасці, кантактуем кожны тыдзень. У нас няма прычын не давяраць, і я дакладна не думаю, што мы знаходзімся ў такой сітуацыі, каб казаць аб магчымай адмене або змякчэнні санкцый", — рэзюмаваў Франак Вячорка.
👍44💩12🖕63🔥3😁2🤡2🤮1💋1
Павел Усаў абвясціў пра фінал палітычнай кар'еры Ціханоўскіх. Такую выснову палітолаг і сябра "Вольнай Беларусі" зрабіў на падставе апошняга відэа Сяргея Ціханоўскага, дзе той папракае беларусаў у тым, што яны не скінуліся на агульную працу.

"Ціханоўскаму не сабралі 200 тыс., на цацкі і ён пакрыўдзіўся на беларусаў. Яму "сорамна і балюча". Мяркую, што на гэтым кар’ера Ціханоўскага і Ціханоўскай скончылася. Магчыма ў гэтым і была задумка ўладаў". 


Усаў дадае: "гэта ж трэба так прынізіць беларусаў тым, што яны не купіліся на відавочную чарговую авантуру".

"Такія прэтэнзіі да беларусаў пасля столькіх ахвяраў і цярпеньняў. Беларусы прыстойны і мужны народ. Беларусы сабралі больш чым паўмільёна літаральна за некалькі дзён для палітычных зняволеных, яны ахвяруюць для тых хто хварэе і патрабуе пільнай дапамогі. Беларусы сабралі сотні тысячаў для Каліноўцаў, якія змагаюцца супраць агрэсара і гінуць ва Украіне, для ўкраінцаў. Шмат хто за гэта паплаціўся свабодай".

На думку паплечніка Зянона Пазняка, "такія заявы таксама служаць таму каб падарваць унутраны давер і салідарнасць".
🤡93👍33🤪9😁5🔥4🤮4👏3🤔3👌3🎉2👎1
ЗША прамацвалі глебу па тэме магчымага змякчэння санкцый супраць "Беларуськалія". Пра гэта са спасылкай на крыніцы піша літоўкі LRT.

Напачатку года амбасадарка ЗША ў Літве пытала ў літоўскага топ-чыноўніка пра тое, як бы ў Вільні паставіліся да змякчэнне санкцый. Па даных LRT, літоўцы адрэагавалі адмоўна.

Па словах іншай крыніцы, гэтае пытанне не падымалася. Падобную заяву зрабіў і старшыня камісіі Сейма Рэмігіюс Матузас: ён сказаў, што ЗША не выстаўлялі Літве ніякіх патрабаванняў.

Але, як адзначае крыніца LRT, Літве невядомая сутнасць перамоў паміж Вашынгтонам і Мінскам.

Выданне піша, што чакаецца яшчэ адзін раўнд беларуска-амерыканскіх перамоў.
👍19🤬16🤔52👏1🙏1
Надвор'е ў суботу і нядзелю ў Беларусі будзе кантрасным. Тэмпературы паміж рознымі рэгіёнамі могуць адрознівацца на 13 градусаў!

У суботу ўдзень паветра прагрэецца да +19...+25 градусаў. Па поўначы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы.

У нядзелю з Польшчы ў Беларусь прыйдзе цёплы фронт. Удзень будзе да +33 на паўднёвым захадзе і +20 па поўначы.

Таксама чакаюцца невялікія дажджы.
👍12🤯43
Каля 1700 палітычных затрыманняў адбылося ў Беларусі з пачатку года. Гэта толькі тыя выпадкі, пра якія ведаюць праваабаронцы "Вясны".

Агулам "Вясне" вядома пра больш за 7,1 тысячу асуджаных за палітыку з 2020 года.
🤬71😢5😁2😱2😡2
Перамір’е ў Газе становіцца магчымым. ХАМАС даў "пазітыўны адказ" на прапанову ЗША пра 60-дзённае спыненне агню.

У адказе ХАМАС на прапанову ЗША ўтрымліваюцца толькі "нязначныя папраўкі".

Ізраіль таксама пагаджаецца на амерыканскую версію дамовы, пра гэта 2 ліпеня заяўляў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.
👍16😁61🔥1🤔1🙏1
Беларусу, які напаў на Паўла Латушку ў Варшаве, пагражае дэпартацыя. Ён прызнаў віну падчас допыту.

33-гадовага Яўгена Казанцава вінавацяць у паклёпе і парушэнні асабістай недатыкальнасці. Ён пагадзіўся заплаціць штраф у 6000 злотых (крыху больш за 1400 еўра).

Суд накіраваў запыт у Памежную службу — там прымуць канчатковае рашэнне, ці дэпартаваць хлопца, піша Wprost.

Падчас разбору справы Яўген тлумачыў свой учынак эмоцыямі і заяўляў, што шкадуе пра яго. Пры гэтым пасля нападу ён заяўляў, што ўчынак "дапаможа вернуцца ў Беларусь".
🤡36👍15😁6🫡3😭2🤷‍♂1
Гэта не кадр з фантастычнага фільма. Унікальны здымак чырвонага спрайту зрабіла астранаўтка Міжнароднай касмічнай станцыі Ніколь Аерс.

У адрозненні ад маланкі, спрайты б'юць не ўніз, а ўгару на вышыні ад 50 да 100 кіламетраў.
28😍9🔥5😱31👍1
Літоўскі фанат Ксеніі Лебедзевай, які цяпер у турме за шпіянаж, просіць абмяняць яго. З такой просьбай Мантас Данелюс звярнуўся да прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы.

Як патлумачыў у лісце журналістам Данелюс, ён прапануе, каб яго абмянялі на літоўскіх грамадзян, што сядзяць у Беларусі, ці на "вялікую групу прыхільнікаў Святланы Ціханоўскай, якія лічаць Літву запаветнай зямлёй".

Данелюс пасля падзей 2020-га пад выглядам юрыста ўціраўся ў давер да беларусаў эміграцыі, а потым праз прапагандыстку Ксенію Лебедзеву перадаваў інфармацыю беларускім спецслужбам. Яго затрымалі пры спробе ўцячы ў Беларусь восенню 2022-га. Данелюса пакаралі 9 гадамі турмы.

Як юрыст стаў шпіёнам: падрабязнасці справы Мантаса Данелюса
🍌27🤬6👍5😁3🌭32🤡2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Асіп голас? Магчыма, вы падхапілі новы штам COVID-19.

У Вялікабрытаніі фіксуюць устойлівы да імунітэту штам пад назвай Stratus. У інфіцыраванага чалавека з’яўляецца ўнікальны сімптом — асіпласць голасу. Але значнай небяспекі для здароўя гэты штам не нясе.

Распаўсюджанне новага штаму ў Вялікабрытаніі адбываецца на фоне далейшага распаўсюджання іншых варыянтаў COVID-19. Варыянт Nimbus выклікае ў людзей характэрны боль у горле.
😢18🤔6😁42💩2
Будслаўскі фэст ізноў сабраў тысячы вернікаў. Як гэта было — глядзіце на фота.

Будслаўскі фэст уключаны ў спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
36🙏6👍5🥰5🤮4🦄1
2025/07/10 06:50:02
Back to Top
HTML Embed Code: