Telegram Web Link
Залевы пануюць у Беларусі на гэтым тыдні. Учорашнія дажджы з моцным ветрам асабліва ўдарылі па Пінску — мясцовыя кажуць пра шмат паваленых дрэваў.

У бліжэйшыя дні залевы пройдуць па розных рэгіёнах краіны.
😢16😱7
Вольга Чамаданава пачала свой шлях у вялікай палітыцы з сустрэчы з амбасадарам КНДР. Новая кіраўніца "Белай Русі" абмеркавала з ім "узаемадзеянне на розных пляцоўках".

Больш з КНДР абмяркоўваць няма чаго, бо гандлю па сутнасці няма. Апошнія звесткі толькі за 2019 год, але тады Беларусь прадала ў Паўночную Карэю тавараў на 113 тысяч долараў. Наўрад ці цяпер  іншая сітуацыя.
💩34😁11🤡7🤪2🗿2
У кааліцыі польскага прэм'ера Дональда Туска штарміць. Некаторыя нават кажуць пра магчымы разрыў пагаднення і змену ўраду.

Ужо некалькі месяцаў удзельнікі кааліцыі спрабуюць дамовіцца пра "рэканструкцыю ўраду" і тое, якія пазіцыі хто возьме. Адначасова, як піша Onet, кіраўнік партыі "Польшча 2050" і цяперашні спікер Сейма Шымон Галоўня спрабуе захаваць за сабой гэтую пасаду. Гэта супярэчыць першапачатковым пагадненням: Галоўня павінен быць спікерам два гады, потым два гады пасаду мусіў заняць кіраўнік "Левіцы" Уладзімеж Чажасты.

На мінулым тыдні стала вядома, што Галоўня таемна сустракаўся з прадстаўнікамі партыі "Права і справядлівасць". Як пісаў Onet, там маглі абмяркоўваць і выхад "Польшчы 2050" з дзейнай кааліцыі дзеля стварэння тэхнічнага ўраду з "ПіС".

Галоўня адмаўляе, што там абмяркоўвалася стварэнне тэхнічнага ўраду, але ў сябраў яго партыі ўжо пачаліся ваганні.

Чарговыя перамовы па будучыні кааліцыі пройдуць сёння.
🤔185👍3🔥3🥱2😡1
На мяжы з Украінай дзейнічае "дзіцячы памежны атрад". ДзяржТБ паказала падлеткаў нават са зброяй.

На кепцы ў "камандзіра" школьнікаў — вялізны сцяг СССР, а ў іншага на кіцелі можна заўважыць штосьці падобнае да расійскіх неафіцыйных медалёў з "Ваенгандлю" за ўдзел у ване супраць Украіны — з георгіеўскай стужкай і літарай Z, сімваламі расійскай ваеннай агрэсіі.
💩51🤬21🤯6🤮6🖕3🥰1🥴1
Ёсць тое, у чым расійскі рэжым па абсурднасці абагнаў нават Лукашэнку. У Расіі "непажаданай арганізацыяй" (нешта накшталт нашых "экстрэмісцкіх фармаванняў") прызналі Ельскі ўніверсітэт.

Ель — адзін з найлепшых універсітэтаў свету, ён цяпер займае 10 месца ў рэйтынгу World University Rankings 2025.
😁28🤡113👍2🤷‍♂1
За 5 гадоў у Беларусі "зніклі" 30 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў. На канец 2024-га іх было крыху больш за 237 тысяч.

Для параўнання: у 2020-м іпэшнікаў было 269,5 тысяч.

Улады мэтанакіравана змагаюцца з іпэшнікамі, у тым ліку скарачаюць спіс паслуг, якія тыя могуць аказваць.
😢22🤬7👀4🎉21🤣1💊1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Гэтай ноччу і ў сераду раніцай па Беларусі пройдзе моцны фронт. Выпадзе да паловы месячнай нормы ападкаў, чакаецца і моцны вецер.

Колькасць ураганаў у Беларусі будзе толькі расці. Расказвае кліматычны эксперт
🔥12😢9👍21😱1🐳1
Ахоўнікі выпадкова раскрылі дамашні адрас шведскага прэм'ера і яго звычайныя маршруты. Гэта адбылося праз выкарыстанне аплікацыі Strava падчас прабежак.

Ахоўнікі фіксавалі свае прабежкі і роварныя паездкі праз аплікацыю — даныя іх маршрутаў былі дасяжныя для ўсіх. У выніку журналісты змаглі прааналізаваць 1,4 тысячы трэніровак мужчын і даказаць, што прыватны адрас і іншыя даныя Ульфа Крыстансана ў агульным доступе, што ставіць пад пытанне яго бяспеку.

Выснова такая: калі дбаеце пра прыватнасць — зрабіце вашыя трэніроўкі праз Strava дасяжнымі толькі для сяброў.
🤯20🙈65😁2🤡2🤬1
"Турмы апусцелі б як мінімум у два разы". Юры Васкрасенскі агучыў умовы рэжыма для вызвалення палітвязняў.

Па словах праўладнага дзеяча, які ўваходзіў у канстытуцыйную камісію, а цяпер — у "камісіі па вяртанні", афіцыйны Мінск чакае зняцца санкцый з калію і азоту, а таксама адкрыцця паветранай прасторы. Тады "турмы апусцелі б як мінімум у два разы".

Васкрасенскі ў размове з праваабаронцам Леанідам Судаленкам адказаў і на пытанне, ці варта чакаць вызвалення Віктара і Эдуарда Бабарыкаў, Марыі Калеснікавай і Алеся Бяляцкага. Па яго словах, для гэтага яны "чакаюць крокаў" і падкрэслівае, што ад заходніх палітыкаў, а не дэмсіл.

"Будуць плюшкі — пяройдзем да наступнага этапу".
🤮51🖕24🤬11🤔42😁1💩1🤡1🤪1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Цэны на паслугі ЖКХ будуць толькі расці. Эканамістка Аліса Рыжычэнка патлумачыла ў эфіры @euroradio, чаму.

Глядзець цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=SE7hM3PXgCg
💯15🤔5👍1👎1🥰1💅1
Audio
Важныя падзеі і сэнсы аўторка, 8 ліпеня, у праграме ЕЎРАЗУМ:

01:08 Чаму вяртанне Ціханоўскага важнае для беларусаў?

15:04 Навіны спорту

17:17 Як у Аб’яднаным пераходным кабінеце рыхтуюцца да вызвалення тысячы беларускіх палітвязняў

29:06 Навіны шоў-бізу

31:50 Ці варта браць крэдыт, калі павысілася стаўка рэфінансвання?
👍10👏1
Людзі могуць мяняцца нават унутры сістэмы. Інтэрв'ю з Акіхіра Гаеўскім-Ханада

Палітвязня вызвалілі 21 чэрвеня 2025 года разам з 13 іншымі пасля перамоваў спецпасланніка ЗША Кіта Келага і Аляксандра Лукашэнкі ў Мінску.

Чытаць тут: https://euroradio.fm/lyudzi-moguc-myanyacca-navat-unutry-sistemy-intervyu-z-akikhira-gaeuskim-khanada

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
32👍3🤔2
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на сераду (час пазначаны беларускі):

12:00 — палітычны аналітык Павел Усаў

13:00 — палітолаг і метадолаг Андрэй Ягораў

14:00 — дырэктар даследчых праграм усходняга суседства і Расіі Фінскага інстытута міжнародных адносін Аркадзь Мошас

15:00 — фемактывістка і вядучая шоу "Обычное утро" Марыя Ментусава

16:00 — экспертка па палітычнай камунікацыі Анастасія Касцюгова

Рыхтуйце пытанні!
👍13🤡7🔥1😈1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Падчас археалагічных раскопак гарадзішча на Менцы знайшлі фрагмент глінянага посуду з рунай. Дагэтуль у Беларусі знаходзілі адзінкавыя прадметы з рунічнымі надпісамі.

Мяркуецца, што гэта фрагмент амфары. Знаходка з рунай стала першай такой за ўвесь час раскопак на гэтым археалагічным помніку.
👍24🔥63
У ноч на 9 ліпеня Луцк стаў адной з галоўных цэляў расійскіх удараў. Па словах мэра Ігара Палішчука, па горадзе нанеслі самую масіраваную атаку ад пачатку поўнамаштабнага ўварвання.

Зафіксаваны пажары і пашкоджанні ў гаражным кааператыве і на тэрыторыі аднаго з прадпрыемстваў. Па папярэдніх дадзеных, ахвяр няма.

Паветраныя сілы УСУ паведамілі, што Расія выпусціла па Украіне ў агульнай складанасці 741 сродак паветранага нападу, у тым ліку больш за 700 беспілотнікаў і некалькі ракет "Кінжал".
🤬26😢7😁1😱1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Каму больш патрэбныя перамовы: Лукашэнку ці ЗША?

На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман.

Эфір цалкам глядзіце тут: youtu.be/K1QLa7MPA-g
👌9👍4🤡4
Штучны інтэлект Ілана Маска раптоўна стаў праўкраінскім. Адбылося гэта з апошнім абнаўленнем чат-бота Grok.

У сацсетцы Х (былы Твітар) чат-бот пачаў даступна тлумачыць расіянам, хто вінаваты ў расійска-ўкраінскай вайне.

Grok таксама заявіў, што ў рускіх прапагандыстаў прамытыя мазгі, і яны заўсёды пераходзяць на пагрозы, калі канчаюцца факты.
😁48👍202🔥2🤡2
2025/07/14 09:09:43
Back to Top
HTML Embed Code: