Telegram Web Link
Як дзяржава плануе "абараняць дзяцей" ад інфармацыі пра ЛГБТ?

Праект змяненняў закона "Аб правах дзіцяці" ўжо быў прыняты абедзвюма палатамі парламента. Неўзабаве яго падпіша Лукашэнка.

Чытаць тут: https://euroradio.fm/yak-dzyarzhava-planue-abaranyac-dzyacey-ad-infarmacyi-pra-lgbt

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
🤡17👍5😁3😢3🥱31👏1🤔1
Audio
Важныя падзеі і сэнсы серады, 9 ліпеня, у праграме ЕЎРАЗУМ:

01:13 Хто і як можа ўплываць на перамовы Мінска і Вашынгтона?

18:24 Навіны спорту

20:12 Людзі могуць мяняцца нават унутры сістэмы — размова з Акіхіра Гаеўскім-Ханада

35:02 Навіны шоў-бізу

38:57 Культура згоды і нязгоды: чаму беларускае грамадства мае з гэтым праблемы?
7👍3🍌1
5 тысяч еўра для Наталлі Дулінай сабралі за 9 гадзінаў. Палітзняволеная звярнулася па дапамогу, каб устаць на ногі і забяспечыць сябе, працягваць жыць на новым месцы і знайсці працу.

Экс-выкладчыцу мінскага лінгвістычнага ўніверсітэта, Дуліну датэрмінова вызвалілі ў канцы чэрвеня. Разам з Сяргеем Ціханоўскім і іншымі палітвязнямі яе вывезлі ў Літву. "Мне маральна вельмі цяжка, таму што мяне пазбавілі дома, пазбавілі нейкага статусу. Я вызваленая, але ў мяне няма дакументаў, якія могуць гэта пацвердзіць.

Я грамадзянка Беларусі, але не магу пражываць у сваёй краіне. Я пенсіянерка, але праз адсутнасць дакументаў не магу атрымліваць сваю пенсію. Фактычна я адрэзаная ад свайго ранейшага жыцця, а каб пачаць новае, прашу аб дапамозе",
— піша яна.

BySol вырашыў пакуль не закрываць збор. Заданаціць можна тут.
65👍16
Беларусы скардзяцца, што грошы на іх карткі так і не вярнуліся. Хаця Банкаўскі працэсінгавы цэнтр паведаміў, што выправіў наступствы збою:

"Не ўсім вярнулі, у мяне па-ранейшаму мінус".

"500 рублёў не хапае".

"Мінус як быў так і застаўся. Праблема не выпраўленая і праца не даробленая".

"На 8:48 раніцы мінус вырас яшчэ больш, чым раней. Выправілі так выправілі! Навошта пісаць, калі нічога толкам не зроблена і не пераправерана?"


9 ліпеня праз "тэхнічны збой у апаратна-праграмным комплексе" кліенты "Беларусбанка", "Белаграпрамбанка" і "Белінвестбанка" прачнуліся з мінусавымі балансамі на рахунках. На тое, каб вярнуць балансы ў актуальны стан, спатрэбіліся суткі. Але ў часткі карыстальнікаў картак праблема захоўваецца.
😁24😢65🤬5🤡3🤣1👾1
Навальніца нарабіла бяды ў Магілёве. Паламаныя дзсясткі дрэваў, пашкоджаныя лініі электраперадачы. З прыватных дамоў пазрывала дахі.
😱17😢11👌1
Польшча ўвяла санкцыі супраць бізнесоўцы Аляксандра Машэнскага. Яго прызналі замежным грамадзянінам, чыя прысутнасць у краіне з'яўляецца непажаданай.

Уключэнне ў санкцыйны спіс азначае замарозку ўсіх фінансавых актываў і эканамічных рэсурсаў.

Машэнскі — прадпрымальнік з Брэста, заснавальнік і кіраўнік кампаній "Санта Брэмар", "Савушкін прадукт" і іншых. Летась журналісты TVN24 высветлілі, што ён часта бывае ў Польшчы:

"Ён фінансуе розныя праекты, якія прыдумляе Аляксандр Лукашэнка, а ў чацвер збірае рэчы, садзіцца ў свой мерседэс са спецыяльнымі нумарнымі знакамі — чырвонымі, консульскімі — і кіроўца вязе яго ў Варшаву. Тут — кавярні, рэстараны, на выходныя кудысьці на самалёце з сям'ёй. Еўрапейскае жыццё".

Увядзенне санкцый абгрунтоўваецца тым, што Машэнскі асабіста, арганізацыйна, эканамічна і палітычна звязаны з Лукашэнкам, а таксама ўскосна падтрымлівае агрэсію Расіі супраць Украіны. Згадваецца, што ён ўдзельнічаў у прэзідэнцкай кампаніі Лукашэнкі ў 2010 годзе і ў "таемнай інаўгурацыі" ў 2020-м.
🔥24👍202😁2🤔2👌2
Еўрарадыё | Еврорадио
Навальніца нарабіла бяды ў Магілёве. Паламаныя дзсясткі дрэваў, пашкоджаныя лініі электраперадачы. З прыватных дамоў пазрывала дахі.
У Магілёве падчас навальніцы загінула 33-гадовая жанчына. На яе ўпала дрэва.

Пацярпелі яшчэ чатыры чалавекі, адзін з іх — у цяжкім стане.

Хуткасць ветра падчас начной залевы ў Магілёўскай вобласці дасягала 23 м/с. У абласным цэнтры было парушанае энергазабеспячэнне. Адбылося аварыйнае адключэнне Магілёўскай ЦЭЦ-2, без электрынасці часова засталіся лякарня №1 і паліклініка №2.

Таксама ўночы спынялася "Хімвалакно". Там упала металічная труба ўстаноўкі спальвання адходаў цэха. Пашкоджаная сцяна суседняга корпуса.
😢381
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на чацвер (час пазначаны беларускі):

12:00 — параўноўваем 1937 і 2025 гады з гісторыкам Леанідам Смілавіцкім

13:00 — сябра штаба Віктара Бабарыкі, адказны сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў

14:00 — заснавальніца Беларускага хору ў Варшаве Вольга Гардзейчык-Мазярска ў праграме "Ідэя Х"

15:00 — кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерый Кавалеўскі

16:00 — кіраўнік НАУ, намеснік кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка

Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
13💩3👍2🍌1
Аляксандр Глеб прасіў Польшчу выкрасліць яго з санкцыйнага спісу. Але яму адмовілі.

Зорны гулец, у мінулым паўабаронца "Арсенала" і "Барселоны" (на фота ён крайні справа) трапіў пад санкцыі за падтрымку Лукашэнкі. Яму забароены ўезд у Польшчу. Уключэнне Глеба ў спіс ініцыявала польскае Агенцтва ўнутранай бяспекі — ABW.

Адвакат футбаліста прасіў зняць санкцыі, бо Глеб нібыта не займаецца палітыкай і не падтрымлівае вайну. Аднак у Польшчы даведаліся, што ў 2024 годзе ён удзельнічаў у "Марафоне адзінства" ў Мазыры. Складана расцаніць гэта інакш, як падтрымку рэжыму.

Такім чынам, падставаў для зяцця санкцый не знайшлося.
👍43😁17🖕7🤡4
Уночы расійскія дроны кружылі над Гомелем. Гараджане нават чулі выбух — імаверна, беспілотнік ці быў збіты, ці сам упаў на паўднёвы захад ад абласнога цэнтра.

Характэрны гук, за які іранскія "Шахеды" называюць мапедамі, у Гомелі было чуваць цягам палутара гадзінаў. Пра гэта піша @flagshtok.

Уночы на 10 ліпеня Расія ўчыіла чарговы масіраваны абстрэл украінскіх гарадоў. Было запушчана некалькі дзясяткаў ракет і прыкладна 400 дронаў. Некаторыя з іх праляцелі праз тэрыторыю Беларусі.

На фота Кіеў падчас начной атакі
🤬47😁4💩3
1937 vs 2025: чым падзеі мінулага падобныя да сённяшніх? Стрым з аўтарам кнігі пра Беларусь у 1937-м, гісторыкам Леанідам Смілавіцкім

Што яшчэ мы не ведаем пра 1937 год у Беларусі? Як памяць пра той час можа дапамагчы выжыць сёння? Як гэта — жыць ва ўмовах вайны і пісаць пра падзеі, якія папярэднічалі найбольшай вайне мінулага стагодзя?

На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае доктар гістарычных навук, кіраўнік праекта "Гісторыя габрэяў у Беларусі" ў Цэнтры дыяспары пры Тэль-Авіўскім універсітэце Леанід Смілавіцкі: https://www.youtube.com/watch?v=aIMIEEC1wxk
👍15
Еўрарадыё | Еврорадио
Польшча ўвяла санкцыі супраць бізнесоўцы Аляксандра Машэнскага. Яго прызналі замежным грамадзянінам, чыя прысутнасць у краіне з'яўляецца непажаданай. Уключэнне ў санкцыйны спіс азначае замарозку ўсіх фінансавых актываў і эканамічных рэсурсаў. Машэнскі —…
Аляксандр Машэнскі больш не ганаровы консул Ісландыі ў Беларусі. Паводле інфармацыі @buroBY, бізнесовец пакінуў гэтую пасаду паміж красавіком і ліпенем 2025 года.

Машэнскі быў прызначаны ганаровым консулам Ісландыі ў 2007 годзе і займаў гэтую пасаду каля 18 гадоў. З паўночным воставам заснавальніка "Санты Брэмар" звязваюць бізнес-інтарэсы — пастаўкі рыбы.

Учора стала вядома, што польскі ўрад ухваліў нацыянальныя санкцыі супраць Аляксандра Машэнскага. Гэта цягне замарозку сродкаў на банкаўскіх рахунках і забарону на ўезд у Польшчу, а ў перспектыве магчыма і ў краіны Шэнгенскай зоны.

Машэнскі неаднаразова лётаў на прыватных самалётах з членамі сям'і Аляксандра Лукашэнкі. Бізнесовец з'яўляецца чальцом Савета па развіццю прадпрымальніцтва, узначальвае Беларускую федэрацыю грэблі. Таксама яго заўважылі на пасяджэнні "Прэзідэнцкага спартовага клуба", які ўзначальвае Дзмітрый Лукашэнка.
👍307🤡1🤨1
Еўрарадыё | Еврорадио
Уночы расійскія дроны кружылі над Гомелем. Гараджане нават чулі выбух — імаверна, беспілотнік ці быў збіты, ці сам упаў на паўднёвы захад ад абласнога цэнтра. Характэрны гук, за які іранскія "Шахеды" называюць мапедамі, у Гомелі было чуваць цягам палутара…
Расійскі ўдарны дрон заляцеў у Літву праз тэрыторыю Беларусі. Праз гэта спікер літоўскага Сейма Саўлюс Сквярняліс быў эвакуяваны ў сховішча. Пра гэта паведамляе агенцтва BNS.

Іншых падрабязнасцяў пакуль няма.

Уночы на 10 ліпеня не менш за 20 расійскіх беспілотнікаў заляцелі на тэрыторыю Беларусі. Гэта здарылася падчас масіраванай атакі на ўкраінскія гарады.
🤬28🤡42🎉1🌚1
Крывадушнасць ці прынцыповасць: як дэмсілы пасварыліся праз стратэгіі вызвалення палітвязяў. Стрым з Іванам Краўцовым

Святлана Ціханоўская ў інтэрв'ю Politico сказала, што пакуль у Беларусі сядзяць палітвязні — Лкашэнку трэба караць, а не ўзнагароджваць. А сітуацыю, калі людзей адпускаюць за саступкі, нельга нармалізоўваць.

"Мужа выпусцілі — астатнія няхай пасядзяць!", — аказаў на гэта Іван Краўцоў, коішні сябра штаба Віктара Бабарыкі. Ён належыць да той часткі дэмсілаў, якая ўскладае вялікія надзеі на крохкія перамовы паміж Мінскам і Вашынгтонам.

Але ці ўплываюць словы Ціханоўскай (а цяпер і Сяргея Ціханоўскага) на рашэнне Лукашэнкі вызваляць ці не вызваляць Бабарыку і Марыю Калеснікаву? Ці ўвогуле дапаможа вызваленню палітвязняў прагін пад умовы Лукашэнкі? Можа быць, паслядоўны ціск спрацуе лепш? Абмяркоўваем сітуацыю з Іванам Краўцовым: https://www.youtube.com/watch?v=YqZEape6Iyc
🤡55👍7🤔2💩2🥴21
Пакістан збіраецца запусціць чыгуначнае спалучэнне з Беларуссю, Расіяй і Казахстанам. Але спакойна: прынамсі, пакуль што гаворка толькі пра грузавыя цягнікі.

Каб рэалізаваць гэты план, Пакістан мусіць дамовіцца з Афганістанам і Узбекістанам. Праз гэтыя краіны чыгункай можна трапіць у Казахстан і Расію, а адтуль і ў Беларусь. Пагадненне пра падрыхтоўку тэхніка-эканамічнага абгрунтавання паміж трыма азіяцкімі краінамі ўжо падпісанае.

Раней Пакістан збіраўся запусціць цягнікі ў Расію (а адтуль магчыма і да Беларусі) праз Іран і Туркменістан. Але нешта пайшло не так.
😁274🙈4👎3👍2👾1
У Адміністрацыйным кодэксе з'явіцца асобны артыкул за прапаганду гомасэксуальных адносін і змены полу. Забароненае будзе і "распаўсюджанне ў любой форме інфармацыі ў мэтах фарміравання ў грамадзян уяўленняў пра прывабнасць бяздзетнасці".

За гэта прапануюць выпісваць штрафы: грамадзянам — да 840 рублёў, ІП — да 4200 рублёў, а юрыдычным асобам — ад 4200 да 6300 рублёў. А калі "прапаганда" ЛГБТК+ ці чайлд-фры трапіцца на вочы непаўнагадоваму — з'яўляецца такое пакаранне, як адміністрацыйны арышт, а магчымыя штрафы істотна ўзрастаюць.

Тым жа артыкулам урад прапануе ўвесці адказнасць за прызнанне педафіліі дапушчальнай. То-бок, чыноўнікі прыраўнялі педафілію да ЛГБТК+ і чайлд-фры.
🤡28🤬14👍5💩51👎1🔥1🥱1
Асвета і Прыгажосць — такая мая нацыянальная ідэя. Госця праграмы "Ідэя Х" — заснавальніца Беларускага хору ў Варшаве і тэатральнай групы "Купалінка" Вольга Гардзейчык-Мазярска.

У нас шмат годных людзей, якія маглі б стаць галасамі нацыі, непісанымі аўтарытэтамі для ўсіх. Але чамусці сёння ў беларускага грамадства такіх аўтарытэтаў няма. І ў гэтым вялікая праблема, нават бяда.

Толькі не трэба казаць, што нацыя не выказвае патрэбы мець такіх аўтарытэтаў. Справа нацыі ў тым, каб ўтвараць раку, якая нас нясе. А маральныя аўтарытэты мусяць кіраваць плынямі гэтай ракі, перакананая Вольга Гардзейчык-Мазярска.

У сённяшняй праграме "Ідэя " рэдактар @euroradio Зміцер Лукашук разважае з ёю пра галасы нацыі, значэнне мовы і традыцый, захаванне сваёй ідэнтычнасці і святкаванне "Купалля": https://youtu.be/kkleic8xYp4
👍104
2025/07/14 21:58:55
Back to Top
HTML Embed Code: