Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Ці пойдзеце вы абараняць Польшчу ў выпадку, калі хто-небудзь нападзе? Падчас вулічнай апытанкі ў Варшаве журналістка выпадкова натрапіла з такім пытаннем на беларуса. Ён адказаў, што пойдзе — і атрымаў сотні каментароў з удзячнасцю.
Першы з хлопцаў на відэа — паляк, і ён да канца не ўпэўнены, ці пойдзе на вайну.
— Я якраз іду ў трэнажорку, дык падрыхтуюся крыху, — аджартоўваецца ён.
— Так, вядома, я ваяваў бы. Я выехаў з Беларусі з палітычных прычынаў. Страціў адзін дом — і не хачу страціць другі, — адказвае яго сябар.
"Адразу грамадзянства гэтаму хлопцу!", — рэагуюць каментатары.

👍51🔥9🤡4😢2👏1😁1🫡1
На якіх умовах магчымае “Вяртанне” і што нас чакае на радзіме — стрым з Анастасіяй Касцюговай
Вяртанне як нацыянальную ідэю прапанаваў беларусам вызвалены з-за кратаў і дэпартаваны з Беларусі філосаф Уладзімір Мацкевіч. Трэба сказаць, што большасць беларусаў, якія пасля падзеяў 2020 года вымушана выехалі з краіны, з'язджалі з думкай пра вяртанне. Дык што новага прапанаваў Мацкевіч?
Ці разлічваюць тыя, хоць сёння выступае за дыялог з рэжымам, што ім дазволяць вярнуцца без пакарання за "грахі"? Ці магчыма вярнуць сабе Беларусь-2019? Як на "вялікую здзелку" Мінска з Вашынгтонам уплывае сітуацыя на беларуска-літоўскай мяжы?
Пра гэта і шмат што іншае размаўляем у стрыме з эксперткай па палітычнай камунікацыі Анастасіяй Касцюговай: https://www.youtube.com/watch?v=hJ3iN5zAWQ0

YouTube
Мацкевич предложил беларусам план действий. Большое возвращение / Костюгова
👀 Друзья, подддержите подпиской наш второй канал с сюжетами и мини-доками: https://www.youtube.com/@navokal.belarus
Экспертка по политической коммуникации Анастасия Костюгова на Еврорадио! Обсуждаем последние новости, план Владимира Мацкевича, на каких…

🤡22🤔3❤1👍1🔥1😁1💩1🍌1
У Турцыі шалёны скандал з футбольнымі суддзямі. Іх масава злавілі на стаўках.
Пацверджана, што ў букмекерскіх канторах гулялі 152 арбітры — гэта больш за чвэрць ад усіх, якія працуюць на прафесійным узроўні.
Расследаванне ахоплівае перыяд у пяць гадоў. За гэты час адзін з арбітраў зрабіў 18 227 ставак — у сярэднім па 10 за дзень! А 42 суддзі аформілі мінімум па 1000 ставак.
Прафесійным футбольным арбітрам забаронена гуляць у букмекераў — з розных прычынаў, але ў тым ліку і таму, што ў тэорыі можна паставіць на матч, які абслугоўваеш, і паўплываць на яго вынік. Але ў Турцыі нават за такое не пагражае пажыццёвая дыскваліфікацыя. Тэрмін адхілення вар'юецца ад трох месяцаў да года.

😁13🤮2👍1
⚡️ Беларуска-літоўская мяжа застанецца закрытай яшчэ месяц. Абмежаванні будуць дзейнічаць з 29 кастрычніка да 30 лістапада. Урад Літвы пакінуў магчамасць падоўжыць іх.
🤡10👍8🥰4👏3😁3🔥2😢2❤1🤬1😭1
Еўрарадыё | Еврорадио
⚡️ Беларуска-літоўская мяжа застанецца закрытай яшчэ месяц. Абмежаванні будуць дзейнічаць з 29 кастрычніка да 30 лістапада. Урад Літвы пакінуў магчамасць падоўжыць іх.
Праз памежны пункт Каменны Лог — Мядзінінкай будуць прапускаць дыпламатаў і асобаў, якія перавозяць дыпламатычную пошту. Таксама там змогуць уехаць у Літву (увага! не выехаць з Літвы ў Беларусь) грамадзяне гэтай і іншых краінаў Еўрасаюза, а таксама іншаземцы, якія маюць літоўскія віды на жыхарства ці гуманітарныя візы.
Урад Літвы вырашыў не адмяняць расійскія цягнікі, якія рухаюцца транзітам праз тэрыторыю Літвы ў Калінінградскую вобласць РФ ці з яе.
Памежны пункт Беняконі — Шальчынінкай цягам бліжэйшага месяца застанецца закрытым.

🤡10🔥5👍2🌚2❤1😁1
Еўрарадыё | Еврорадио
Праз памежны пункт Каменны Лог — Мядзінінкай будуць прапускаць дыпламатаў і асобаў, якія перавозяць дыпламатычную пошту. Таксама там змогуць уехаць у Літву (увага! не выехаць з Літвы ў Беларусь) грамадзяне гэтай і іншых краінаў Еўрасаюза, а таксама іншаземцы…
Сённяшняе рашэнне ўрада Літвы пра закрыццё мяжы з Беларуссю на месяц утрымлівае яшчэ адно выключэнне. Яно зробленае быццам бы адмыслова дзеля беларускіх палітвязняў, якіх рэжым Лукашэнкі ўжо двойчы высылаў з краіны праз беларуска-літоўскую мяжу:
"У выключных выпадках мяжу змогуць перасячы і іншыя асобы пры пасярэдніцтве Міністэрства замежных спраў Літвы".

👍23🤡4🔥1
Беларусы выйграюць суды пра дэпартацыі. Стрым з юрысткамі Ганнай Маціеўскай і Марыяй Колесавай-Гудзілінай
Апошнім часам беларусы ўсё часцей згадваюць “Дублінскі рэгламент”. І найчасцей — з негатыўнымі эмоцыямі. Бо тыя, хто пад той “Дублін” трапляе, сутыкаюцца з вялікімі праблемамі: ім пагражае высылка з краіны, дзе яны жывуць, у краіну, якая ці выдавала ім візу, ці была “краінай першага ўезду”.
Але ўчора Нэлі Ваданосава, маці вядомай тэлевядоўцы і музыканткі Кацярыны Ваданосавай, выйграла суд. І таму не будзе дэпартаваная ў Літву з Польшчы.
Пра “Дублінскі рэгламент” і іншыя праблемы беларускіх мігрантаў размаўляем з юрысткай, сузаснавальніцай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай і адвакаткай Марыяй Колесавай-Гудзілінай: https://youtu.be/gQMqo_B0seU

Мать певицы Катерины Водоносовой не вышлют в Литву из Польши / Про беларусов и Дублинский регламент
👀 Подписывайтесь на наш канал с сюжетами и мини-доками: https://www.youtube.com/@navokal.belarus
Адвокатка Мария Колесова-Гудилина https://www.instagram.com/kolesovahudzilina и юристка, соучредительница благотворительной инициативы "Партизанка" https://…

👍13❤1🔥1🍌1
Трактар “Беларус” патрапіў у ДТЗ пад Мар'інай Горкай. Яго 18-гадовы кіроўца загінуў.
Аварыя здарылася 29 кастрычніка каля 9:35. 32-гадовы дальнабойшчык на Volvo пры абгоне не ўлічыў бакавы інтэрвал і сутыкнуўся з трактарам, які перакуліўся на праезную частку.
Крохкая кабіна разам з трактарыстам апынулася пад машынай. Ён памёр на месцы.

😢21😱3😁1
(Не)растраляныя: ці можна забіць паэзію, пазбавіўшы жыцця паэта? Стрым з драматургіняй Дзіянай Балыка і акторам Ігара Сіговым.
Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года назаўжды застанецца ў памяці беларусаў нацыянальнай трагедыяй. Насамрэч, за часы панавання бальшавіцка-камуністычнай навалы такіх начэй, калі людзей катавалі, растрэльвалі ці высылалі на смерць у Сібір каты з чырвонымі зоркамі на фуражках, было безліч. Але тая ноч сталася асаблівай — бо стала апошняй для дзясяткаў выбітных дзеячоў нашай нацыянальнай інтэлектуальнай эліты. І мы мусім гэта памятаць
Чаму немагчыма расстраляць паэзію? Што кажуць нам (не)расстраляныя паэты пачатку мінулага стагоддзя? Чаму дыктатары так ненавідзяць пісьменнікаў і ці можа літаратура стаць зброяй? Размаўляем пра гэта з Дзіянай Балыка і Ігарам Сіговым: https://www.youtube.com/watch?v=B8iM4oBmMUQ

Пра "Ноч (не)растраляных паэтаў" — вечар памяці / Сігоў і Балыка
👀 Сябры, падтрымайце падпіскай наш другі канал з сюжэтамі і міні-докамі: https://www.youtube.com/@navokal.belarus
Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года назаўжды застанецца ў памяці беларусаў ноччу беларускай нацыянальнай трагедыі. Насамрэч, за часы панавання…

💔11👍4❤1🔥1
Кліенты "Альфа Банка" скардзяцца на збоі пры спробах дадаць карту ў Apple Pay. На мінулым тыдні гэты беларускі банк разам з яшчэ двума трапіў у чарговы пакет санкцый Еўрасаюза супраць Пуціна і Лукашэнкі.
Каб працягнуць аплачваць паслугі праз сэрвіс, у банку раяць не выдаляць ужо падлучаныя карты. Калі новая карта не дадаецца — можна карыстацца "пластыкам", які пакуль што працягвае працаваць без збояў.
Гэта першае практычнае наступства 19-га пакета санкцый ЕС, пра якое стала вядома.

😢3🔥1😁1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Пуцін ізноў бразгае ядзернай зрояй. На гэты раз — падводнай.
Наведваючы вайсковую лякарню, ён расказаў дактарам і ветэранам "СВА" (так у Расіі называюць вайну з Украінай) пра выпрабаванні, якія адбыліся напярэдадні. Падчас іх быццам бы адбыўся паспяховы пуск "Пасейдона" — падводнага беспілотніка з атамнай устаноўкай сілкавання.
Натуральна, у гэтай расійскай зброі "аналоговнет": "Па хуткасцях і па глыбінях руху гэтага бязэкіпажнага апарата у свеце нічога падобнага няма, у бліжэйшы час наўрад ці з'явіцца, і спосабаў перахопу не існуе", — пахваліўся Пуцін.

🤡23💩10❤2😁2💊2👍1
У Літве затрыманыя чатыры чалавекі, якіх падазраюць у дачыненні да інцыдэнтаў з метэазондамі. Яны ўзятыя пад варту на два месяцы. Пра гэта паведаміла генеральная пракурорка Літвы Ніда Грунскене.
Каб мы ўяўлялі сабе маштабы: за дзевяць месяцаў 2025 года ў Літве зафіксавана больш за 500 выпадкаў, калі кантрабандныя цыгарэты ляцелі праз беларуска-літоўскую мяжу на паветраных шарах. Падрабязней: https://euroradio.fm/u-litve-zatrymali-chatyrokh-padazravanykh-pa-sprave-ataki-meteazondau
З Беларусі — без VPN

👍11🤣9🔥3❤1💩1
Еўрарадыё | Еврорадио
У Літве затрыманыя чатыры чалавекі, якіх падазраюць у дачыненні да інцыдэнтаў з метэазондамі. Яны ўзятыя пад варту на два месяцы. Пра гэта паведаміла генеральная пракурорка Літвы Ніда Грунскене. Каб мы ўяўлялі сабе маштабы: за дзевяць месяцаў 2025 года ў…
Чаму Літва не збівае метэазонды, якія ляцяць з Беларусі? Дастаткова ж зачапіць гэты паветраны балонік вінтом квадракоптара — і ён усё!
Адказ такі: гэта занадта небяспечна. Прычым так мяркуюць не толькі ўлады Літвы, але і беларускі аэраразведчык з пазыўным Крот: https://euroradio.fm/aerarazvedchyk-meteazond-mozhna-zbic-dronam-ale-nebyaspechna

👍6😁1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Чаму прыгадваць паэтаў і інтэлектуалаў, забітых уночы з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, псіхалагічна цяжка? Здавалася б, мусіць быць наадварот: гэтымі ўспамінамі мы працягваем іх жыццё!
Тлумачыць (і праводзіць паралелі з 2020 годам) драматургіня Дзіяна Балыка.
Цалкам сённяшні стрым з ёю і акторам-купалаўцам Ігарам Сіговым глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=B8iM4oBmMUQ

❤11💔3🥰2👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Такога вы не чулі! Студэнцкі хор выконвае песню беларускага музыкі AP$ENT "Можно я с тобой", прысвечаную вымушанай эміграцыі з Беларусі.
Цікавасці сітуацыі дадае тое, што гэты хор — з Санкт-Пецярбурга. Перад намі студэнты горнага ўніверсітэта. А творчасць AP$ENT'а забароненая ў Расіі. Раскамнагляд заблакаваў яго старонкі праз "публікацыю матэрыялаў, накіраваных на дэстабілізацыю грамадска-палітычнага становішча ў Расійскай Федэрацыі".

😁17❤12👍3🤩2🥴1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Масква можа лёгка сарваць адкрыццё двух пунктаў пропуску на мяжы Беларусі з Польшчай. І Лукашэнка ніяк не зможа гэтаму перашкодзіць, упэўнены палітолаг Павел Усаў.
Метэазонды з кантрабандай на беларуска-літоўскай мяжы і так ужо паставілі пад сумнеў "вялікую здзелку" Мінска і Вашынгтона, пра якую мараць у Палацы Незалежнасці.
Цалкам свежы стрым са спадаром Усавым глядзіце тут. https://www.youtube.com/watch?v=nfiMPZWHewU

🤷♂6🤬2🤡2💯2
Польскія памежнікі кажуць, што змогуць адкрыць "Кузніцу" і "Баброўнікі" за 48 гадзінаў. Патрэбны толькі загад.
Але Анджэй Пачобут дагэтуль за кратамі ў Беларусі: https://euroradio.fm/u-polshchy-skazali-yak-khutka-zmoguc-adkryc-kuznicu-i-babrouniki
З Беларусі — без VPN
Але Анджэй Пачобут дагэтуль за кратамі ў Беларусі: https://euroradio.fm/u-polshchy-skazali-yak-khutka-zmoguc-adkryc-kuznicu-i-babrouniki
З Беларусі — без VPN
👍6🤔2👎1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
60-гадовая Наталля Падлеўская выйграла суд у Польшчы, але яе паспелі вывезці ў Літву. А цяпер ёй пагражае дэпартацыя ў Беларусь, бо яе аформілі як звычайную мігрантку-парушальніцу, а не як палітычную ўцякачку. Гэта нейкі здзек!
Каментуе юрыстка, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганна Маціеўская. Цалкам свежы стрым з ёю і адвакаткай Марыяй Колесавай-Гудзілінай глядзіце тут: https://youtu.be/gQMqo_B0seU

🤬28🤯7😢3🙈1
У Офісе Святланы Ціханоўскай працуюць над вяртаннем грамадзянаў Беларусі, якія праз закрыццё мяжы захраслі ў Літве. Напрыклад, паехалі наведаць сваякоў — а цяпер мусяць рабіць няблізкі круг праз Польшчу ці Латвію. Не ўсе могуць сабе гэта дазволіць, ОСЦ — на сувязі з літоўскімі ўладамі па гэтым пытанні.
"Для нас вельмі важна, каб нягледзячы на правакацыі рэжыму, пасажырскі рух праз мяжу заставаўся магчымым. У хуткім часе літоўскі бок вызначыць кантакт і форму для збору інфармацыі для тых, каму патрэбная дапамога ў гэтым пытанні", — гаворыцца ў тэлеграм-канале Святланы Ціханоўскай.
У хуткім часе літоўскі бок вызначыць кантактную асобу і форму для збору інфармацыі пра тых, каму патрэбная дапамога з вяртаннем у Беларусь.

❤21🤡11👍4😁1🥴1
Audio
Важныя падзеі і сэнсы серады, 29 кастрычніка, у праграме ЕЎРАЗУМ:
01:10 Чаму беларуска-літоўская мяжа закрытая, а цягнікі на Калінінград ходзяць?
08:25 Навіны спорту
10:24 А вось Польшча адкрые два памежныя пераходы з Беларуссю
18:36 Навіны шоу-бізу
21:37 Эмігранты вернуцца дадому

❤2