Telegram Web Link
"Крым — гэта тэрыторыя Украіны", — заявіў Сяргей Ціханоўскі.

Ён таксама выказаў падтрымку прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму. Ціханоўскі назваў яго героем.
🔥65💯26👍12👏7😁2
"Адвакатаў нельга, скаргаў нельга, сядзіш толькі ў гэтай камеры". Сяргей Ціханоўскі не змог стрымаць слёзы распавядаючы пра ўмовы, у якіх сядзяць палітвязні. Палітык назваў гэта катаваннямі.

Маньякі-забойцы сядзяць з тэлевізарамі, а мне ліст нельга ад родных. Мне ні мыла, ні зубную шчотку, нічога. І Бабарыка гэтак жа сядзіць.
😢53🤬274💔3😡3😁1
У бліжэйшы месяц усе палітычныя зняволеныя могуць выйсці на волю. Пра гэта кажа Сяргей Ціханоўскі.

Ён дадае, што Дональд Трамп можа гэта зрабіць адным словам.
44🤔20👏4😢2🙏2👍1🖕1
Ціханоўскі расказаў пра сустрэчу ў СІЗА КДБ ў 2020-м. Лукашэнка на яго скардзіўся: "Ты на мяне абзываўся!"

Ціханоўскі прызнаўся, што не падаў руку Лукашэнку, бо "Каранавірус". На гэта Лукашэнка адказаў: "А я ўжо перахварэў".

Ціханоўскі таксама запытаўся ў яго: "Навошта вы мне падкінулі грошы?". Лукашэнка адказаў: "А што вы хацелі? Палітыка — гэта брудная справа".
😁51🤬23🤡6🔥2🤮1
Ёсць людзі, якія становяцца "экстрэмістамі", ужо ў зняволенні. Сяргей Ціханоўскі распавёў пра вязняў, якія сядзелі не па "палітычных" справах, але атрымлівалі "жоўтую бірку" за дапамогу палітвязням у калоніі.

Там шмат людзей, пра якіх ніхто не ведае! Іх трэба выцягваць!
🤬75😢145🤮2😨2
Ціханоўскі: "Я ні разу не сумняваўся і не шкадаваў ні пра што. Будзем разам будаваць краіну для жыцця!"

Прэс-канферэнцыя скончылася.
94❤‍🔥28🔥12👍7💯5🥰2🖕2🤮1
"Жэстачайшы рэжым называецца...". Сяргей Ціханоўскі распавядае пра самыя жорсткія ўмовы ў зняволенні — адзін з самых эмацыйных момантаў прэс-канферэнцыі.
💔55😢27🤬5👍2🤮2
Як сядзяць "экстрэмісткі"? Былая палітзняволеная Наталля Дуліна распавяла пра ўмовы ў ізалятары: "У снежні — з голымі нагамі".
😡54🤬264😢3🤮1
Пайшоў з жыцця пляменнік Максіма Гарэцкага — геолаг Радзім Гарэцкі. Акадэміку было 96 гадоў.

У 1976 годзе дзякуючы яму і працы яго калег з'явілася тэктанічная карта Беларусі. Напачатку 90-х Радзім Гарэцкі быў віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук Беларусі.
💔52😢19🙏6🕊1
Што цяпер адбываецца з Палком імя Каліноўскага? Адзін з ветэранаў у размове з @euroradio выказаў меркаванне, што перавод байцоў у іншыя падраздзяленні можа ўвогуле знішчыць ПКК.

Мы задалі пытанні камандзіру і байцам: https://euroradio.fm/shto-cyaper-adbyvaecca-z-palkom-kalinouskaga-spytali-u-kamandzira-i-baycou

З Беларусі — без VPN
🤔26😢164😁4🤮4👍2😐1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Сяргей Ціханоўскі выйшаў і падвёў". Дзяржаўная газета знайшла арыгінальны спосаб паведаміць сваім чытачам пра вызваленне апазіцыянера з-за кратаў.

Тэлеграм-канал "Спорт Беларуси", які належыць газеце "Прессбол", напісаў пра матч чэмпіяната Беларусі паміж "Тарпеда" і "Віцебскам". Перамогу жодзінцам прынёс Павел Сядзько, рэалізаваўшы пенальці пад самы канец гульні.

Перад гэтым рукой у сваёй штрафной згуляў паўабаронца "Віцебска" Сяргей Ціханоўскі. Як кажуць, усе супадзенні выпадковыя.
💊36🤡17😁121🤔1💩1
Расійская ракета ізноў патрапіла ў жылы дом у Кіеве. Разбураны пад'езд пяціпавярховіка, пад заваламі апынуліся людзі.

Цяпер ужо вядома пра шэсць ахвяраў. Параненых больш за дзесяць.
🤬53😢7🤡2
Еўрарадыё | Еврорадио
Расійская ракета ізноў патрапіла ў жылы дом у Кіеве. Разбураны пад'езд пяціпавярховіка, пад заваламі апынуліся людзі. Цяпер ужо вядома пра шэсць ахвяраў. Параненых больш за дзесяць.
Падчас расійскага абстрэлу была разбураная кватэра вядомага ўкраінскага музыкі. Лідара гурта "Антитіла" Тарас Таполя і яго жонка Алена ацалелі: "Творець вберіг".

Пара жыве ў доме насупраць таго, у якім расійская ракета знішчыла цэлы пад'езд. "Унутры ўсё разбурана. Выбуховая хваля пагнула і сарвала з петляў браніраваныя дзверы. Сцены засталіся, і нават тыя часткова пашкоджаныя", — распавядае спявак.

У сям'і трое дзяцей. Яны не пацярпелі, бо цяпер не ў Кіеве — з'ехалі на летнія вакацыі.
🤬36😢7😱53🤡3🎉1
2025/07/13 21:02:55
Back to Top
HTML Embed Code: