Telegram Web Link
Заўтра Сяргей і Святлана Ціханоўскія прыедуць у Варшаву. Яны сустрэнуцца з беларусамі на акцыі салідарнасці з палітвязнямі.

Сустрэча пачнецца 26 чэрвеня а 19-й у самым цэнтры горада, каля помніка Мікалаю Каперніку. Ужо некалькі гадоў гэта традыцыйне месца збору беларусаў Варшавы.

У суботу акцыя салідарнасці з удзелам Ціханоўскіх пройдзе ў Вільні. Месца і дакладны час старуць вядомыя крыху пазней.
Для таго, хто раскажа, дзе цяпер знаходзіцца Анжаліка Мельнікава, сабраныя 10 тысяч еўра. Мы даведаліся, што з гэтымі грашыма.

“Ляжаць і чакаюць”: https://euroradio.fm/raspavyadaem-shto-stala-z-grashyma-na-poshuki-melnikavay

З Беларусі — без VPN
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На саміце NATO Зяленскі адмовіўся ад традыцыйнага мілітары-стылю. Ён прыляцеў у Гаагу без гальштука, але ў чорнай кашулі і ў пінжаку.

Імаверна, зняць традыцыйную фліску балотнага колеру прымусіла прысутнасць Дональда Трампа. У лютым у Зяленскага была цяжкая размова ў Белым доме. Там у яго са старта запыталіся пра непавагу — маўляў, табе што, апрануць няма чаго?

З таго часу Зяленскі толькі пару разоў прымяраў на публіцы "афіцыйны" лук. Напрыклад, у Ватыкане, падчас пахавання Папы Рымскага Францішка.

Вайсковая дапамога Украіне — адна з галоўных тэмаў саміта, таксама як і падвышэнне выдаткаў краінаў-удзельніц НАТА на абарону.
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на сераду (час пазначаны беларускі):

12:00 — палітолаг, сябра "Вольнай Беларусі" Павел Усаў

14:00 — галоўны рэдактар Reform.news Фёдар Паўлючэнка

15:00 — эканаміст Уладзімір Кавалкін

Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
За пару дзён на волі Сяргей Ціханоўскі схуднеў яшчэ на 2 кг. Не дапамагла нават беларуская кухня.

У відэа для @euroradio ён распавёў пра раннія пад'ёмы (турэмны рэжым дагэтуль нагадвае пра сябе) і высокую моду ў калоніі.
Чаму "Вольная Беларусь" не ўдзельнічала ў "Сходзе неабыякавых"? Стрым з палітолагам Паўлам Усавым.

Абмяркоўваем таксама вызваленне палітвязняў: Лукашэнка разлічвае, што Сяргей Ціханоўскі спрацуе на раскол беларускіх дэмсілаў? Чаму Зянон Пазняк называе лідара пратэстаў 2020 года прарасійскім палітыкам? Чым скончылася вайна паміж Ізраілем і Іранам, і ці надоўга мір вяртаецца на Блізкі Усход?

Глядзіце стрым тут, задавайце пытанні: https://www.youtube.com/watch?v=Xse149jWkH0
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Два аўтобуса сутыкнуліся ў Лагойску. Кіроўца аднаго з іх паснуў за стырном.

ДТЗ адбылося каля 8-й раніцы на вуліцы Савецкай. 46-гадовы кіроўца аўтобуса Iveco, праязджаючы скрыжаванне, зачапіў МАЗ, які стаяў на прыпынку.

Двое пасажыраў атрымалі траўмы.
Беларускія прадпрыемствы куплялі замежныя станкі і адпраўлялі ў Расію — на завод, дзе вырабляюць ракеты "Іскандэр". Сам Воткінскі завод не мог набыць станкі праз заходнія санкцыі. Але беларусы дапамаглі іх абыйсці.

Журналісты The Kyiv Independent атрымалі доступ да ўнутраных аперацый Воткінскага завода і высветлілі назвы кампаній-пасрэднікаў, якія імпартавалі ў Расію абсталяванне на $11 млн. Сярод іх аказалася брэсцкае прадпрыемства "Гефест" і размешчаны ў Смаленску "Гандлёвы дом "Беларускія станкі".

Воткінскі завод — стратэгічны дзяржаўны аб'ект, які абслугоўвае расійскія ядзерныя сілы. За апошні час прадпрыемства наняло тысячы новых работнікаў, пабудавала новыя цэхі і абнавіла абсталяванне. Гэта дазваляе яму вырабляць больш ракет, сярод якіх ёсць і "Іскандэр-М".
"Я б проста абняла Машу і дала ёй спакой". Запыталіся ў сястры Марыі Калеснікавай пра апошнія навіны пра яе.

І пра тое, як бы Таццяна Хоміч сустрэла Машу з калоніі, калі б яе заўтра вызвалілі: https://euroradio.fm/syastra-kalesnikavay-ya-b-prosta-abnyala-mashu-i-dala-yoy-spakoy

З Беларусі — без VPN
Што Лукашэнка выгандляваў за Ціханоўскага? І ці хопіць у Трампа карт на руках, каб вызваліць усіх? Стрым з галоўрэдам Reform.news Фёдарам Паўлючэнкам

Спрабуем зазірнуць за кулісы сусветнай палітыкі. Што Кіт Келаг абмяркоўваў у Палацы Незалежнасці цягам шасці гадзінаў — экспарт калію ці перанос перамоваў па Украіне ў Мінск? Крэмль сапраўды перакрывае Лукашэнку кісларод, і ён спрабуе вырвацца — ці ў яго з Пуціным усё ціп-топ?

Глядзіце стрым тут, задавайце пытанні: https://www.youtube.com/watch?v=-OZyMU2rNQU
Беларус здымаў пакой у пенсіянеркі — і паціху выстаўляў на продаж кнігі, якія стаялі на палічках.

Пагарэў на Гары Потары: https://euroradio.fm/za-prodazh-knig-pra-gary-potera-belarus-trapiu-pad-kryminalku

З Беларусі — без VPN
Навошта Нацбанк падвысіў стаўку рэфінансавання? Што гэта змяняе, што падаражэе разам з ёю? Стрым з эканамістам Уладзімірам Кавалкіным

Яшчэ два тыдні таму Раман Галоўчанка пераконваў, што, у адрозненне ад Расіі, беларускай эканоміцы падвышэнне стаўкі не патрэбная. Бо інфляцыя ў Беларусі знаходзіцца пад поўным кантролем, а эканоміка па-ранейшаму стабільная.

Дык што ж здарылася? Глядзіце стрым з Кавалкіным тут: https://youtu.be/8yuC-H50oEY
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Кот па-гаспадарску ўладкаваўся на століку на летняй тэрасе ў гродзенскай кавярні "Джэзва". Нягледзячы на ​​некаторыя нязручнасці, наведнікі былі яму толькі радыя — і нават зладзілі фотасесію.

Сапраўдны гродзенскі вайб.

На відэа з TikTok звярнулі ўвагу @hrodnaonelove
Невядомыя спрабуюць наняць фатографа, каб паздымаць сустрэчу з Ціханоўскім у Варшаве. Яны прадстаўляюцца супрацоўнікамі расійскага медыя Port, але рэдакцыя не мае да іх ніякага дачынення.

Імаверна, пад нікамі "Марія Габдиулина" і "Татьяна Лебедева" хаваюцца прадстаўнікі беларускіх спецслужбаў. За "працу" яны прапаноўвалі 500 злотых ці 100 еўра. Гатовыя былі заплаціць крыптой.

У сваіх паведамленнях адна з "дзяўчын" некалькі разоў пісала пра сабе ў мужчынскім родзе.

Сустрэча са Святланай і Сяргеем Ціханоўскімі пачнецца 26 чэрвеня а 19-й каля помніка Мікалаю Каперніку. Ужо некалькі гадоў гэта традыцыйне месца збору беларусаў Варшавы.
Прычынай смерці апазіцыйнага актывіста Змітра Каспяровіча стаў пералом асновы чэрапа. Польскія праваахоўнікі лічаць, што адбыўся няшчасны выпадак.

Паводле іх, Каспяровіч атрымаў траўму (імаверна, упаў з лесвіцы), але здолеў устаць, падняцца на два паверхі і трапіць у свой пакой. Там яго знайшлі мёртвым праз тры дні пасля здарэння.

Змітру Каспяровічу было 43 гады. Ён доўгі час у апазіцыі — быў у "Маладым фронце", у Партыі БНФ. Актывіста неаднаразова затрымлівалі, а ўпершыню асудзілі ў 2006 годзе — за сарваны чырвона-зялёны сцяг.

Пасля пратэстаў Каспяровіч жыў у Варшаве, але вясной 2022 года часова вярнуўся ў Мінск, каб вырашыць юрыдычныя пытанні. Неўзабаве дадому да яго прыйшлі сілавікі, але ён здолеў уцякчы праз вакно, на жаль, зламаўшы нагу.

Не маючы магчымасці перайсці мяжу нелегальна, Каспяровіч сам звязаўся з сілавікамі. Яго некалькі разоў дапыталі. У чэрвені 2022-га ён здолеў з'ехаць у Літву, і адразу пасле гэтага паведаміў журналістам, што вымушаны быў пагадзіцца на супрацоўніцтва з КДБ.
Каардынацыйная рада падтрымала прапанову "Аб спрыянні ўтварэнню беларускіх вайсковых падраздзяленняў у складзе ўзброеных сілаў замежных краінаў". Гэта значыць, што дэлегаты змогуць звяртацца ад імя КР да ўрадаў краінаў з ініцыятывай ствараць беларускія "замежныя легіёны".

Меркаванні ўдзельнікаў Каардынацыйнай рады наконт прапановы падзяліліся. Цалкам супраць прагаласавала толькі адна фракцыя — “Моладзевы наступ” — хаця і тут пазіцыі розныя. "Я супраць таго, каб беларусы былі гарматным мясам для амбіцый палітыкаў іншых краін”, — заявіў @euroradio адзін з яе сяброў.
Куба размяркоўвае беларускае сухое малако па картках. Пра гэта падчас сустрэчы з Лукашэнкам расказаў прэзідэнт "Вострава Свабоды" Мігель Дыяс-Канэль Бярмудэс, заўважылі Reform.news.

Паводле яго, гандаль паміж дзвюма краінамі ідзе ў асноўным па пагадненні аб сустрэчных пастаўках. Гэта значыць, грошай, каб плаціць адно адноу, ні ў Мінска, ні ў Гаваны няма. Таму давялося арганіаваць бартэр. Беларусь пастаўляе Кубе сельгастэхніку і іншыя тавары, атрымліваючы наўзамен фармацэўтычную прадукцыю.

"Пастаўкі сухога малака вельмі важныя для Кубы. Яно прадастаўляюцца дзецям пад картачную сістэму. Мы зацікаўленыя стымуляваць гандаль таварамі, хаця мы ажыццяўляем яго толькі на ўзроўні пагадненняў аб сустрэчных пастаўках", — сказаў кубінскі прэзідэнт.
Выдаткі на "Славянскі базар" удвая перавышаюць даходы. Розніцу будуць кампенсаваць з бюджэту.

Нават "Славянскі базар" не могуць вывесці ў плюс: https://euroradio.fm/vydatki-na-slavyanski-bazar-udvaya-peravyshayuc-dakhody-belpol

З Беларусі — без VPN
"Размаўлялі пра тое, як дасягнуць спынення агню і сапраўднага міру. Пра тое, як абараніць нашых людзей". Трамп і Зяленскі правялі сустрэчу падчас Саміта НАТА ў Гаазе.

На гэты раз абыйшлося без прэтэнзій да гардэробу прэзідэнта Украіны.
Суд прызнаў "экстрэмісцкай" ВК-старонку брэсцкай піцэрыі, дзе нахвальвалі Лукашэнку і вагнераўцаў. А таксама публікавалі абразлівыя карыкатуры на заходніх палітыкаў. Гэта заўважыла @mediazona_by.

Што менавіта падалося "экстрэмісцкім" суду Ленінскага раёна Брэста — невядома. На "Культ піцы" было падпісана амаль 12 тысяч чалавек (цяпер ужо менш).

Піцэрыя рэгулярна абражала ўкраінцаў, пісала, што Беласток — беларускі горад. Адміністратар прапаноўваў беларусам, якія вымушана з'ехалі за мяжу, вярнуцца і працаваць у яго за 10 рублёў за гадзіну.
2025/07/04 18:37:32
Back to Top
HTML Embed Code: