Telegram Web Link
У Беларусі да барацьбы з "дармаедамі" сталі прыцягваць праваслаўных бацюшак. На адно з "выхаваўчых мерапрыемстваў" прыцягнулі  настаяцеля храма, заўважыла @christianvision.

Наступны крок — клікаць экзарцыстаў.
😁39🤯6💩6🤬2
"Партыяй улады" цяпер кіруе Вольга Чамаданава. Былая прэс-сакратарка МУС была абраная (дакладней — прызначаная) на пасаду на з'ездзе "Белай Русі" ў суботу.

Палітычныя кар'ера Чамаданавай была падобная на знічку: імкліва пачалася, калі тая заявіла пра намер вылучацца ў прэзідэнты і так жа імкліва скончылася, калі яна зняла сваю кандыдатуру. Але, як бачым, на гэтым не скончылася.

Чамаданава падчас працы прэс-сакратаркай МУС вяла тг-канал не ад імя ананімнай прэс-службы, ад пад сваім імём. Пасля забойства Аляксандра Тарайкоўскага на Пушкінскай у Мінску яна заяўляла, што той загінуў "ад выбухоўкі ў руках", хаця відэа пацвярджаюць, што ў таго стрэліў сілавік.

Менавіта падчас яе працы прэс-сакратаркай МУС у тг-каналах сілавікоў пачалі з'яўляцца знятыя пад прымусам відэа затрыманых за палітыку. Восенню 2021-га яга стала галоўным ідэолагам Мінска.
💩49🤡15🤮92👍1🖕1
Каханне праз мяжу. Жонка – у Беларусі, муж – не можа прыехаць праз палітыку з 2011 года.

"Усё ж у гэтым выжыванні я пачынаю разумець, што значыць, калі пра каханых кажуць “другая палоўка” – калі адной хрэнова, іншая ўратуе”.


Чытаць тут: https://euroradio.fm/kakhanne-praz-myazhu-yana-u-belarusi-yon-ne-mozha-pryekhac

Спасылка, якая працуе без VPN
😢37🥴3🤡1
Белгідрамет раптам пераўтварыўся ў адзіную дзяржаўную арганізацыю, якая (пакуль) не баіцца дзяліцца негатыўнымі прагнозамі. Ужо некалькі разоў пасля аграметэаралагічнага аналізу там папярэджвалі пра праблемы для кармавых культур, яблык ды ўраджаю ўвогуле.

Цяпер аказалася, што можа быць нястача нават уласнай кукурузы — бадай, самай простай сельскагаспадарчай культуры.

Вядома ж, кепскае надвор'е вясной было не толькі ў Беларусі. Але ў іншых краінах паспявалі прымаць меры — гэтак жа было і ў мінулым годзе, калі надвор'е паўплывала на ўраджай бульбы ў Беларусі, а тыя ж палякі далі рады.

Мінус 12 у красавіку: рэзкія перапады тэмпературы губяць беларускі ўраджай
😁143😢1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Відэа дня. Святлана і Сяргей Ціханоўскія разам спяваюць "Разбуры муры". Упершыню за 5 гадоў — а, магчыма, увогуле ўпершыню.
🔥6428🥰13🤡6👍4🙈1
Якое беларускае кіно вы б хацелі паглядзець? Тэму актыўна абмяркоўваюць карыстальнікі "Трэдс".

Вашыя варыянты?
🔥18👍3
Лета — самы час карыстацца SPF. Абарона скуры ад сонца патрэбная не толькі на пляжы — прынамсі, калі вы хочаце пазбегнуць рызыкі заўчаснага старэння і рака скуры.

Але як правільна абраць SPF? @euroradio высветліла пры дапамозе хіміка Сяргея Бесараба: https://euroradio.fm/ne-davyarayce-usyamu-shto-pishuc-khimik-tlumachyc-yak-pravilna-vybrac-spf

Спасылка, якая працуе без VPN
👍10🔥5
Навальніцы, вецер, спёка і аранжавы ўзровень небяспекі. Надвор'е ў Беларусі ў нядзелю не будзе радаваць.

Уначы тэмпература паветра складзе 9 - 16°С цяпла, удзень падымецца да +19…+26°С.

У панядзелак надвор'е істотна не зменіцца. Будзе па-ранейшаму ветрана і вельмі ветрана. А дажджы пройдуць толькі па паўночна-ўсходняй частцы краіны.

Галоўнае — каб абышлося без чарговых тарнада.
😨82😱1😢1🤷1
Галоўны ідэолаг заўважыў у Беларусі "псеўдапатрыятычныя ячэйкі", "нацэленыя на рэалізацыю дэструктыўных палітычных задумаў". Пра каго Уладзімір Пярцоў так выказаўся на з'ездзе партыі "Белая Русь" — не зразумела.

Ён мог мець на ўвазе як прарасійскіх актывістаў, так і тых, хто сёння папулярызуе беларускую мову і культуру, не кранаючы палітычных пытанняў.

Вось што дакладна сказаў Пярцоў:

"Як вы бачыце, на патрыятычнай тэматыцы, мімікрыруючы пад патрыётаў, сталі фармавацца псеўдапатрыятычныя ячэйкі. Уступаючы ў калабарацыі з дзяржаўнымі і прадзяржаўнымі грамадскімі аб'яднаннямі і палітычнымі партыямі, жадаючы разам з вамі прайсці гэты шлях па заваёве розумаў і сэрцаў, яны фінансуюцца з-за мяжы і нацэленыя галоўным чынам на рэалізацыю альтэрнатыўных, дэструктыўных палітычных задум у наступны электаральны перыяд — 2029-2030 гадоў".
😁28🤡16🤔41🤮1
У небе над Украінай сёння было 477 расійскіх дронаў і 60 ракет розных тыпаў. Паветраная трывога працягвалася ўсю ноч.

Пад абстрэл патрапілі Львоўская вобласць — там былі нанесеныя ўдары па крытычнай інфраструктуры, але абыйшлося без ахвяраў. У горадзе Сміла Чаркаскай вобласці пацярпеў жылы будынак, там параненяе дзіця. Таксама пашкоджаная грамадзянская інфраструктура. А ў Крэменчугу (Палтаўская вобласць) прыляцела ў прадпрыемства.

Адбіваючы расійскую атаку, загінуў украінскі пілот F-16 Максім Усціменка. Ён збіў сем паветраных цэляў, але апошняя пашкодзіла самалёт. Усціменка адвёў яго ад жылых будынкаў, але ўжо не паспеў катапультавацца.
🤬41😢122🎉1🙏1
Замежных рабочых прадпрыемства "Санта Брэмар" паказальна выслалі з Беларусі. Чацвёра непальцаў парушылі правілы знаходжання ў краіне.

Яшчэ прыкладна 100 грамадзянаў Непала міліцыя сабрала ў фае інтэрната, дзе тыя жывуць. З імі правялі "прафілактычную размову".
😁30🤷6🤡5👍1🍌1
У беларускіх спецыях знайшлі кішачную палачку і цвіль. Пад забаронай апынуліся "Сумесь беларуская" і "Хатняя", якія вырабляюцца ў Івацэвічах.

Абедзве не адпавядаюць тэхнічнаму рэгламенту Мытнага саюза па паказчыках бяспекі. У іх выявілі перавышэнне дапушчальнага зместу цвілі, а таксама каліформы — бактэрыі групы кішачнай палачкі.
🤮17😱7😁41😢1
Веткаўскі музей шукае валанцёраў на археалагічныя раскопкі. Але для кантактаў даецца расійскі нумар. Гэта махляры?

Аказваецца, не. З 8 ліпеня археолагі будуць працаваць у вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна. Там знаходзіцца бескурганны могільнік зарубінецкай (III ст. да н.э. — І ст. н.э.) культуры. Веткаўскі музей арганізуе раскопкі сумесна з супрацоўнікамі расійскага "Эрмітажа", кіраваць экспедыцыяй будзе расіянка Ларыса Варацінская.

"На жаль, мы не маем такога абсталявання і іншых магчымасцяў, якія дазваляюць якасна праводзіць рэстаўрацыю, кансервацыю археалагічных знаходак, якія мае "Эрмітаж", — тлумачаць удзел расіян у Ветцы. — Ды і яны займаюцца вывучэннем зарубінецкай культуры з сярэдзіны ХХ стагоддзя. Таму ад гэтай супрацы мы атрымліваем усе знаходкі, якасную рэстаўрацыю, навуковы досвед тых, хто працуе з гэтай тэмай больш за 50 гадоў. А яны зацікаўленыя працягваць вывучэнне зарубінецкай культуры".

Асобна падкрэсліваецца, што ўсе знаходкі з гэтых раскопак перадаюцца Веткаўскаму музею.
💩25👍11😱54🤮3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Два слова, за якія прысудзілі 3,5 года калоніі — "гвалт" і "фальсіфікацыі". Вызваленая палітзняволеная Наталля Дуліна распавядае, як "выказвала суб'ектыўнае меркаванне, не пацверджанае аб'ектыўнымі фактамі", і як баранілася ў судзе цытатамі Лукашэнкі.

Цалкам стрым з Дулінай глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=P8SIy2sJm_c
🤬417😢4🤮1
Беларусь пастаўляе М'янме сістэмы СПА і навучае персанал. Аплата — наяўнымі, грошы возяць самалётамі. Пра гэта сведчаць перапіскі і дакументы, якія атрымала праваабарончая ініцыятыва Justice For Myanmar і на якія звярнулі ўвагу Reform.news.

Згодна з уцечкай службовай перапіскі, Беларусь перадала м'янманскім узброеным сілам кастамізаваную сістэму аператыўнага камандавання СПА, вядомую як MADOC. Таксама згадваюцца пастаўкі радыёлакацыйнай сістэмы V3D (меркавана, "Усход 3D") і комплексу GMS-II — верагодна, мадэрнізаванай версіі савецкай сістэмы "Квадрат-М".

Кантракты на гэтыя пастаўкі падпісаныя ў 2019 і 2021 гадах. У студзені 2022 года "Белспецзнештэхніка" накіравала ў адрас м'яманскага Міністэрства абароны напамін пра аплату замоўленых тавараў. У лісце змяшчаецца прапанова разлічыцца гатоўкай і накіраваць у Найп'іда беларускі самалёт для атрымання сродкаў. Таксама згадваецца, што такія разлікі адбываліся і раней.

Кіраўнік вайсковай хунты М'янмы дамаўляўся ў Мінску пра зброю
🤬381👍1
Беларусы прыдумалі, як выганяць з яблыкаў больш дыстыляту. На гэты раз за алкагольным ноў-хаў стаіць нават не Акадэмія навук.

Распавядаем: https://euroradio.fm/belarusy-prydumali-yak-vyganyac-bolsh-yablychnaga-dystylyatu-z-syraviny

З Беларусі — без VPN
😁20🍾4👍2👎21🤮1
"Беларусьфільм" апублікаваў на YouTube свой мультфільм пра Халакост. Ён заснаваны на рэальных падзеях у мінскім гета.

Паглядзець можна тут: https://euroradio.fm/belarusfilm-vyklau-na-youtube-svoy-multfilm-pra-khalakost

З Беларусі — без VPN
🤔13🙏7💩4😢21👀1
2025/07/14 02:53:25
Back to Top
HTML Embed Code: