Telegram Web Link
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Гадзіна ў чарзе каля крамы, яшчэ дзве з паловай гадзіны ўнутры". У Гомелі па дываны са зніжкамі выстраілася велізарная чарга.

Усё праз рэкламу ў ціктоку. Ці то магія зніжкі спрацавала, ці то... вяртаецца мода на дываны ў кватэрах?
🤡40🤔4💩4🔥3👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Ці задумываліся вы калі-небудзь, што Зальцбург — гэта, фактычна, Салігорск? І там, і там у назве горада — соль!

Вядоўцы бла-бла-шоў "Чык-чырык" робяць з гэтага супадзення нечаканую выснову. Вы такую не рабіце — але паглядзіце свежы "Чык-чырык": https://www.youtube.com/watch?v=w_96a9ME_LM
👍18🥱51😁1
Праект #IMBY дабраўся да 1996 года. "Мінская вясна", жахлічы разгул ВІЧ у Светлагорску, "Ляпис Трубецкой" робяццаа зоркамі, а Зянон Пазняк вымушана пакідае Беларусь.

Напраўду, у гэты "кароткі курс нашай найноўшай гісторыі" шмат што не ўвайшло. Але паглядзець цікава: https://www.youtube.com/watch?v=7qTH9ISPqXQ
👍196
У мінскіх каменных джунглях з'явіцца парк. Гаворка пра жылы комплекс "Мінск-Мір", скаргі жыхароў якога нарэшце пачулі чыноўнікі.

Што праўда, разаб'юць парк няхутка — пакуль што ёсць толькі даручэнне кіраўніка Мінгарвыканкама. І з'явіцца ён на самым ускрайку ЖК: на поўдні, дзе і так нейкім цудам захавалася зялёная зона на беразе ракі Лошыца. Да таго планавалася, што ў тым месцы будзе сядзібная забудова, расказаў кіраўнік Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Мінска Эдуард Тамільчык.

"Мінск-Мір" часта называюць чалавейнікам. Там шмат высотных жылых дамоў і амаль няма дрэваў. Ды і адкуль ім узяцца на тэрыторыі мінскага аэрапорта?

Падаецца, што кампанія, якая займалася гэтым праектам, найперш думала пра квадратныя метры, а не пра навакольнае асяроддзе, камфортнае для жыцця.
💩19🤣133😢2👍1🤡1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Каманда Rabona другі раз запар выйграла "Кубак Івуліна". У фінале яна абыграла FC Impuls UA. Усяго ж турнір сабраў 28 аматарскіх футбольных каманд.

За пераможцаў гуляў былы футбаліст Віталь Гайдучык. У ліпені 2021 года ён сыйшоў са свайго апошняга прафесійнага клуба — "Дынама" (Брэст) — праз нежаданне гуляць у адной камандзе з тымі, хто падпісаў праўладны ліст. І неўзабаве з'ехаў з краіны.

Дабрачынны турнір "Кубак Івуліна", прысвечаны беларускім палітвязням, праводзіцца ў Варшаве ўжо ў чацвёрты раз. Ён пачынаўся, калі спартовы журналіст і блогер Саша Івулін яшчэ быў за кратамі ў Беларусі. Сёлета ён жыве ў Варшаве — і мае магчымасць асабіста ўручыць кубак пераможцы.

Якая салідарнасць патрэбная палітвязням? Вялікая размова з Сашам Івуліным
48👍13🔥4😁3🤯2
Аранжавы ўзровень небяспекі праз вецер: прагноз надвор'я на 30 чэрвеня.

Апошні чэрвеньскі дзень 2025 года будзе нагадваць папярэднія: https://euroradio.fm/aranzhavy-uzroven-nebyaspeki-praz-vecer-pragnoz-nadvorya-na-30-chervenya

З Беларусі — без VPN
👻9😢4👍2😱2🥱1
Трамп заявіў, што знайшоў пакупніка для TikTok. Калі кітайскія ўлады ўхваляць угоду, гэта выратуе сацсетку ад блакіроўкі ў ЗША (а значыць і ад праблем па ўсім свеце).

Цяпер TikTok належыць кітайскай кампаніі ByteDance. Вашынгтон лічыць сацсетку пагрозай нацыянальнай бяспецы праз магчымасць уцечкі даных карыстальнікаў і патэнцыйны ўплыў Кітая. ByteDance адмаўляе гэтыя падазроны.

Трамп адзначае, што патэнцыйнымі інвестарамі з'яўляюцца “вельмі заможныя людзі”, але не раскрывае імёны.
😁10🤬84👍2💩2🤡2
У пункце пропуску "Брэст" пачаўся рамонт дарогі. Гэта запаволіць і без таго вельмі павольны рух праз мяжу з Польшчай.

Асфальт на памежным пункце будуць мяняць два тыдні: з 30 чэрвеня па 14 ліпеня.

На гэты момант Брэст — Тэрэспаль гэта адзіны пераход для легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў, які працуе на беларуска-польскай мяжы. Раніцай 30 чэрвеня ў чарзе на выезд з Беларусі тут чакалі больш за 2300 легкавікоў і больш за 50 аўтобусаў.
😢10😁5🥴3👍1👏1🤬1
У Сербіі пратэстоўцы блакуюць дарогі кантэйнерамі для смецця. Паліцыя разбірае "барыкады" і затрымлівае тых, хто "парушае грамадскі парадак". Але праз нейкі час кантэйнеры з'яўляюцца на іншых дарогах і скрыжаваннях.

Акцыі праходзяць у Белградзе і яшчэ 18 гарадах Сербіі. Пратэстоўцы заяўляюць, што будуць перакрываць вуліцы ў сваіх раёнах, пакуль улады не вызваляць затрыманых падчас гвалтоўнага разгону мітынга ўвечары 28 чэрвеня. Другое іх патрабаванне — датэрміновыя парламенцкія выбары.
28🔥13👍2🤬1
Набірае папулярнасць новы від цацак у эстэтыцы Ugly Cute. На змену лялькам "лабубу" ідуць "фаглеры".

Fugglers — гэта скарачэнне ад funny-ugly (пацешныя-брыдкія). Вонкава яны падобныя да "Хагі Вагі", якія былі папулярнымі год таму. У "фаглераў" вялізныя павекі і цвёрдыя зубы, падобныя да чалавечых.

Арыгінальных "фаглераў" вырабляе Spin Master Ltd., што супрацоўнічае з Disney, Marvel, Hershey, Nickelodeon і іншымі кампаніямі. Шмат лялек скапіяваныя з герояў сусветна вядомых франшызаў.
💊20😁9👍1💩1🗿1
У ЗША снайпер забіў ратавальнікаў, якія прыехалі тушыць пажар. Паліцыя мяркуе, што ён зладзіў падпал у гарах, каб выманіць сваіх ахвяраў.

Стралок чакаў іх у засадзе. У выніку двое пажарных, якія прыехалі на месца здарэння, загінулі, а яшчэ адзін паранены.

Пазней спецназ знайшоў цела меркаванага злачынца са зброяй.
🤯35😱4👍1🤬1😢1🤷1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Мінску аўтобус праскочыў скрыжаванне на жоўтае святло і збіў раварыста. Таму ўжо гарэў зялёны.

Здарэнне адбылося на праспекце Дзяржынскага. 43-гадовы раварыст — у лякарні.
😢27😁4🤬4🔥1😱1
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на панядзелак (час пазначаны беларускі):

12:00 — амерыканіст, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі

13:00 — экспертка па міжнароднай палітыцы Роза Турарбекава

14:00 — прадстаўнік BELPOL Уладзімір Жыгар

15:00 — палітычны аглядальнік, гісторык Аляксандр Фрыдман

Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
👍10🍌31🤔1
У Беларусі плануецца ўвесці "чысты чацвер". Гэта будзе дзень, калі людзі і прадпрыемствы мусяць прыбіраць "замацаваныя" за імі тэрыторыі, "каб усе яны выглядалі аднолькава акуратна".

Цяпер такі панятак ужо існуе ў Мінску. Па словах начальніка ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Аляксандра Ракоўшчыка, "такі адзіны дзень уборкі тэрыторый прапануецца ўвесці ўжо на ўзроўні рэспублікі".

За тое, што вы ў час не пакосіце траву на сваім участку ці не прыбярэце снег вакол свайго аўтамабіля, ужо даўно могуць папярэдзіць ці аштрафаваць. Іншая справа, што ўлады апошнім часам актывізаваліся ў гэтым пытанні. За студзень — травень 2025 года толькі санстанцыя выпісала "нядбайным грамадзянам і суб'ектам гаспадарання" штрафаў больш як на 23 тысячы рублёў.
🤡32🤬13😁5💩42👍1🎉1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Крывым Рогу расійскі дрон ударыў па будынку, у якім размяшчаецца ТЦК — украінскі аналаг ваенкамата. Відэа прылёту публікуюць мясцовыя паблікі.

Цяпер вядома пра траіх параненых, адзін з іх у цяжкім стане.
🤬35😁21🔥1😢1
Затрыманы лідар гурта "Палац" Алег Хаменка. Некалькі дзён таму знаёмыя звярнулі ўвагу, што ён перастаў адказваць у сацсетках. А сёння інфармацыя пра тое, што музыка — за кратамі, прагучала ў эфіры ранішняга шоў "Обычное утро".

Яе пацвярджаюць крыніцы @zerkalo_io і @euroradio.

Алегу Хаменку 58 гадоў. У 1992 годзе ён стварыў гурт "Палац", які працуе ў жанры фолк-мадэрн, спалучаючы народныя беларускія мелодыі з сучаснымі аранжыроўкамі. Гурт існуе і канцэртуе да гэтай пары.
🤬68😡11🤯52
Ці можна адной фразай сарваць “здзелку” па вызваленні палітвязняў? Стрым з Антонам Пянькоўскім.

Словы Святланы Ціханоўскай пра тое, што "ў Еўрасаюза няма ніводнай прычыны аслабляць санкцыі альбо ісці на перамовы з Лукашэнкам, бо рэпрэсіі працягваюцца", выклікалі крытыку з боку экс-дыпламата і кіраўніка Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыя Кавалеўскіага. Ён перакананы, што менавіта дыялог Вашынгтона з Лукашэнкам прывёў да вызвалення апошняй групы палітвязняў.

А такімі выказваннямі далейшыя перамовы і вызваленні можна сарваць.

Што перашкаджае Еўрасаюзу пайсці "шляхам Келага" і такім чынам вывезці з Мінска хаця б яшчэ адзін бус з палітвязнямі? Ці саспеў Трамп да ўвядзення драконаўскіх санкцый супраць Расіі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае амерыканіст Антон Пянькоўскі: https://www.youtube.com/watch?v=iKFtaZQ1hf8
💩189👎8🤮5👏3🤔2🤡2👍1🥰1💊1
2025/07/13 14:13:33
Back to Top
HTML Embed Code: