Telegram Web Link
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на аўторак (час пазначаны беларускі):

12:00 — гендарная даследчыца Ірына Сідорская

13:00 — палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі

14:00 — эканамічны аналітык Андрэй Махоўскі

15:00 — кіраўніца аддзела прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская

16:00 — грамадскі дзеяч Вадзім Пракоп'еў

Рыхтуйце пытанні!
👌10🍌94👍1😈1
Сяргей Ціханоўскі збірае каманду. Пра гэта ён паведаміў на сваім канале "Краіна для жыцця":

Я планую натхніць і матываваць беларусаў за мяжой і ў самой Беларусі і ўжо праз тры тыдні нанесці моцны ўдар па лукашызме і яго прапагандзе. І вы ўсе ўбачыце вынік.


Ціханоўскі распавёў, што ў бліжэйшы час будзе сустракацца з беларусамі ў розных краінах і гарадах ЕС, ЗША і Канады.
👍65🤡13❤‍🔥1211👏2🍌2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Партыяй улады" цяпер кіруе Вольга Чамаданава. Былая прэс-сакратарка МУС стал старшынёй "Белай Русі". Чым яна вядомая?

Падпісвайцеся на наш інстаграм (калі гэта бяспечна)
🤡30💩19🤮8🍓1
Аршанскі завод "Легмаш" атрымаў узнагароду на выставе MILEX-2025. Прадпрыемства ўзнагародзілі за "значны ўнёсак у развіццё сучасных сістэм узбраення".

У афіцыйным каталогу выставы сярод удзельнікаў "Легмаш" не значыцца. Такім чынам, прадпрыемства атрымала ўзнагароду за ўдзел у выставе, у якой, паводле дакументаў, фармальна не ўдзельнічала. Магчыма, гэта было зроблена, каб схаваць ваенную вытворчасць прадпрыемства.
😁11🤬71👎1
Беларусам зноў сталі тэлефанаваць фальшывыя падатковыя інспектары. Пра гэта расказалі ў сталічнай інспекцыі Міністэрства падаткаў і збораў.

У ведамстве кажуць, што зламыснікі тэлефануюць сваім ахвярам праз Viber. Пры гэтым яны выкарыстоўваюць "класічную разводку на грошы".
🤬15😁11🥰1🖕1
Журналісту-палітвязню Ігару Карнею перад вызваленнем прыйшоў рахунак за турэмную робу. Пра гэта ён расказаў у інтэрв'ю @radiosvaboda:

Перад нечаканым вызваленнем прыйшоў рахунак для аплаты шклоўскіх касцюмчыкаў, якія я атрымаў. Дзесьці 194 рублі трэба заплаціць. Спадзяюся, яны справяцца як-небудзь без мяне.
🤯26👍11😁10🤬10
Штогадзіны ў свеце ад адзіноты паміраюць каля сотні чалавек. Пра гэта гаворыцца ў свежым дакладзе Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

У СААЗ падкрэслілі, што адзінота і сацыяльная ізаляцыя падвышаюць рызыку інсульту, сардэчных захворванняў, дыябету, зніжэнні кагнітыўных функцый і заўчаснай смерці.

Aпроч гэтага, адзінокія людзі ўдвая часцей упадаюць у дэпрэсію. Акрамя таго, адзінота часта прыводзіць да трывожнасці і негатыўных думках аб сабе ці суіцыдзе.
😢208
Нелегальную клініку выявілі ў Мінску. Там аказвалі паслугі па дэтаксікацыі арганізма і медыкаментозным лячэнні абстынентнага сіндрому. Іншымі словамі: дапамагалі выходзіць з запою.

Пацыенты ці іх сваякі пакідалі заяўку, пасля чаго ўдзельнікі групы прыцягвалі да працы медработнікаў. Тыя выязджалі да кліентаў, праводзілі лячэнне. Сярэдняя цана паслугі складала 200-250 рублёў.

Арганізатарам схемы за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.
🍾20😁43🤬2😐2👍1👎1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Навошта Зянон Пазняк крытыкуе Сяргея Ціханоўскага?

На гэтае пытанне @euroradio адказвае палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі.

Цалкам эфір з ім глядзіце тут: youtube.com/watch?v=W43pa17nSZY
😁18👍4😐3💋1💘1
Ілля з польскім сэрцам: беларус 1,5 года жыве ў бальніцы, яму патрэбна дапамога

Новае сэрца хлопца прыжываецца вельмі павольна. Але Ілля спадзяецца неўзабаве вярнуцца да любімай справы.

Чытаць тут: euroradio.fm/illya-z-polskim-sercam-belarus-15-goda-zhyve-u-balnicy-yamu-patrebna-dapamoga

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
36🙏9💔6💩1
Заўтра да нас у эфір завітае Арцём Шрайбман!

Пакідайце пытанні па спасылцы: youtube.com/watch?v=wZeL2Xg68_0
👌23💩8🔥6🙊3👍2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Ці азначае вызваленне Сяргея Ціханоўскага, што Лукашэнка гатовы на новую палітычную адлігу?

Сваім меркаваннем на гэты конт у эфіры @euroradio падзяліўся лідар фракцыі Каардынацыйнай рады “Беларусы” Вадзім Пракоп’еў.

Эфір з ім глядзіце тут: https://youtu.be/tRDkP19Llm8
🤡21👍8🤔8👎3🍾3💯1🙈1
Audio
Важныя падзеі і сэнсы аўторка, 1 ліпеня, у праграме ЕЎРАЗУМ:

01:09 Моцны ўдар па рэжыме за тры тыдні”: у чым рызыка заяваў Ціханоўскага

16:15 Навіны спорту

19:02 Як звязаныя саміт ЕАЭС і беларуская бульба

32:35 Навіны шоў-бізу

35:31 Калі беларусы будуць гатовыя размаўляць пра гендарную роўнасць?
👍71
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на сераду (час пазначаны беларускі):

12:00 — палітолаг Павел Усаў

13:00 — палітычны аглядальнік Арцём Шрайбман

14:00 — юрысткі Марыя Колесава-Гудзіліна і Ганна Маціеўская

15:00 — бізнесмен Валерый Астрынскі

Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
👍7🤡3🔥2
"Тут дыягназ ставіць трэба". Так Павел Латушка пракаментаваў апошнія заявы Лукашэнкі.

Той заявіў, быццам Латушка ў паслявыбарчую ноч у жніўні 2020-га планаваў сабраць у цэнтры Мінска штаб Ціханоўскай і спаліць яго.
👍38💯16🤡4🤣4👌31
2025/07/13 21:02:27
Back to Top
HTML Embed Code: