Telegram Web Link
Штогадзіны ў свеце ад адзіноты паміраюць каля сотні чалавек. Пра гэта гаворыцца ў свежым дакладзе Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

У СААЗ падкрэслілі, што адзінота і сацыяльная ізаляцыя падвышаюць рызыку інсульту, сардэчных захворванняў, дыябету, зніжэнні кагнітыўных функцый і заўчаснай смерці.

Aпроч гэтага, адзінокія людзі ўдвая часцей упадаюць у дэпрэсію. Акрамя таго, адзінота часта прыводзіць да трывожнасці і негатыўных думках аб сабе ці суіцыдзе.
Нелегальную клініку выявілі ў Мінску. Там аказвалі паслугі па дэтаксікацыі арганізма і медыкаментозным лячэнні абстынентнага сіндрому. Іншымі словамі: дапамагалі выходзіць з запою.

Пацыенты ці іх сваякі пакідалі заяўку, пасля чаго ўдзельнікі групы прыцягвалі да працы медработнікаў. Тыя выязджалі да кліентаў, праводзілі лячэнне. Сярэдняя цана паслугі складала 200-250 рублёў.

Арганізатарам схемы за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Навошта Зянон Пазняк крытыкуе Сяргея Ціханоўскага?

На гэтае пытанне @euroradio адказвае палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі.

Цалкам эфір з ім глядзіце тут: youtube.com/watch?v=W43pa17nSZY
Ілля з польскім сэрцам: беларус 1,5 года жыве ў бальніцы, яму патрэбна дапамога

Новае сэрца хлопца прыжываецца вельмі павольна. Але Ілля спадзяецца неўзабаве вярнуцца да любімай справы.

Чытаць тут: euroradio.fm/illya-z-polskim-sercam-belarus-15-goda-zhyve-u-balnicy-yamu-patrebna-dapamoga

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Заўтра да нас у эфір завітае Арцём Шрайбман!

Пакідайце пытанні па спасылцы: youtube.com/watch?v=wZeL2Xg68_0
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Ці азначае вызваленне Сяргея Ціханоўскага, што Лукашэнка гатовы на новую палітычную адлігу?

Сваім меркаваннем на гэты конт у эфіры @euroradio падзяліўся лідар фракцыі Каардынацыйнай рады “Беларусы” Вадзім Пракоп’еў.

Эфір з ім глядзіце тут: https://youtu.be/tRDkP19Llm8
Audio
Важныя падзеі і сэнсы аўторка, 1 ліпеня, у праграме ЕЎРАЗУМ:

01:09 Моцны ўдар па рэжыме за тры тыдні”: у чым рызыка заяваў Ціханоўскага

16:15 Навіны спорту

19:02 Як звязаныя саміт ЕАЭС і беларуская бульба

32:35 Навіны шоў-бізу

35:31 Калі беларусы будуць гатовыя размаўляць пра гендарную роўнасць?
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на сераду (час пазначаны беларускі):

12:00 — палітолаг Павел Усаў

13:00 — палітычны аглядальнік Арцём Шрайбман

14:00 — юрысткі Марыя Колесава-Гудзіліна і Ганна Маціеўская

15:00 — бізнесмен Валерый Астрынскі

Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
"Тут дыягназ ставіць трэба". Так Павел Латушка пракаментаваў апошнія заявы Лукашэнкі.

Той заявіў, быццам Латушка ў паслявыбарчую ноч у жніўні 2020-га планаваў сабраць у цэнтры Мінска штаб Ціханоўскай і спаліць яго.
Сёлета больш за 18 тысяч турыстаў з Беларусі наведалі Тайланд. Гэта амаль у 2,5 разы больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Больш за ўсё людзей з постсавецкага рэгіёна прыбыло ў Тайланд з Расіі — больш за мільён грамадзян РФ.
Жыхар Турцыі выклікаў маштабны лясны пажар, спрабуючы спаліць кляшча. Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Маніса.

Полымя ўдалося ўзяць пад кантроль праз 2 гадзіны. Яно паспела нанесці шкоду 120 гектарам сельскагаспадарчых угоддзяў і лесу.

Расследаванне паказала, што за падпалам стаіць мясцовы жыхар Азджан Ташан. Мужчына расказаў, што спаліў падушку з кляшчом і кінуў яе ў сад. Яго арыштавалі.
ЗША замарозілі пастаўкі Кіеву зенітных ракет і іншых высокадакладных боепрыпасаў. У Пентагоне асцерагаюцца, што запасы гэтых узбраенняў у саміх ЗША невялікія.

Як піша выданне Politico са спасылкай на тры крыніцы, рашэнне было ініцыяванае намеснікам памочніка міністра абароны ЗША Элбрыджам Колбі яшчэ на пачатку чэрвеня.

Паводле інфармацыі выдання, гаворка ідзе аб ракетах для сістэм СПА Patriot, ракетах Hellfire і іншых боепрыпасах. Іх пастаўкі былі ўзгодненыя яшчэ адміністрацыяй Джо Байдэна.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Любані ў мэблевую краму забралася змяя. Працаўнікі выклікалі ратавальнікаў.

Пасля адлову і агляду высветлілася, што напалохаў пакупнікоў вуж, які па большай частцы не нясе пагрозу людзям. Яго адпусцілі ў натуральнае асяроддзе.
⚡️ "Памілаваныя" яшчэ 16 палітвязняў. Гэта 8 жанчын і 8 мужчын.

Трое з іх старэйшыя за 50 гадоў. Двое маюць хранічныя захворванні, адзін з'яўляецца чалавекам з абмежаванымі магчымасцямі. У дзевяці асуджаных ёсць непаўнагадовыя дзеці.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Пасля разносу Лукашэнкі кіно на "Беларусьфільме" здымае Азаронак. Прапагандыст прыехаў на Гомельшчыну ствараць фільм пра памежнікаў.
Еўрарадыё | Еврорадио
⚡️ "Памілаваныя" яшчэ 16 палітвязняў. Гэта 8 жанчын і 8 мужчын. Трое з іх старэйшыя за 50 гадоў. Двое маюць хранічныя захворванні, адзін з'яўляецца чалавекам з абмежаванымі магчымасцямі. У дзевяці асуджаных ёсць непаўнагадовыя дзеці.
Праваабаронцы пакуль не ведаюць, хто аказаўся ў спісе вызваленых сёння палітвязняў. Як паведамілі @euroradio у ПЦ "Вясна", "не можам ні зняпраўдзіць, ні пацвердзіць інфармацыю пра [вызваленне] Насты Лойкі і анархістаў". Няма інфармацыі і ў "Х'юман Канстанты", з якой працавала Наста.

Чуткі пра тое, што сярод 16 "памілаваных" Лукашэнкам 2 ліпеня вязняў апынуліся праваабаронца Наста Лойка і ўдзельнікі анархісцкага руху, раніцай пачаў распускаць канал, блізкі да сілавікоў. Спярша там апублікавалі паперу, з якой вынікае, што Лойка папрасіла пра "памілаванне". А пасля напісалі, што гэта быў "жарт", і што прашэнне не азначае вызваленне.
2025/07/03 23:51:16
Back to Top
HTML Embed Code: