Telegram Web Link
⚡️ "Памілаваныя" яшчэ 16 палітвязняў. Гэта 8 жанчын і 8 мужчын.

Трое з іх старэйшыя за 50 гадоў. Двое маюць хранічныя захворванні, адзін з'яўляецца чалавекам з абмежаванымі магчымасцямі. У дзевяці асуджаных ёсць непаўнагадовыя дзеці.
🔥4722👍12💔2🙏1
Спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Украіне Кіт Келаг заявіў, што яго словы ў гутарцы з Лукашэнкам вырваныя з кантэксту. Так ён адкаментаваў выступ Лукашэнкі на ўрачыстым сходзе 1 ліпеня.

Гэтая цытата вырваная з кантэксту. Падчас маёй размовы з Лукашэнкам мы абмяркоўвалі поўнае і безумоўнае спыненне агню. Любыя абмежаванні ў дзеяннях Кіева меркаваліся толькі пры наяўнасці крокаў у адказ Масквы. Я ні ў які момант не выказваўся пра дзеянні Украіны ў вайне інакш як у кантэксце поўнага спынення агню.


Пра якія словы ідзе гаворка? Да публікацыі ў Х прадстаўнік Трампа дадаў артыкул з загалоўкам "Келаг паабяцаў Лукашэнку "папрацаваць" над тым, каб УСУ не білі па РФ".
😁311👍1
Пасля разносу Лукашэнкі кіно на "Беларусьфільме" здымае Азаронак. Прапагандыст прыехаў на Гомельшчыну ствараць фільм пра памежнікаў.
🤮60😁20🤡14💩9👍1🤣1
Еўрарадыё | Еврорадио
⚡️ "Памілаваныя" яшчэ 16 палітвязняў. Гэта 8 жанчын і 8 мужчын. Трое з іх старэйшыя за 50 гадоў. Двое маюць хранічныя захворванні, адзін з'яўляецца чалавекам з абмежаванымі магчымасцямі. У дзевяці асуджаных ёсць непаўнагадовыя дзеці.
Праваабаронцы пакуль не ведаюць, хто аказаўся ў спісе вызваленых сёння палітвязняў. Як паведамілі @euroradio у ПЦ "Вясна", "не можам ні зняпраўдзіць, ні пацвердзіць інфармацыю пра [вызваленне] Насты Лойкі і анархістаў". Няма інфармацыі і ў "Х'юман Канстанты", з якой працавала Наста.

Чуткі пра тое, што сярод 16 "памілаваных" Лукашэнкам 2 ліпеня вязняў апынуліся праваабаронца Наста Лойка і ўдзельнікі анархісцкага руху, раніцай пачаў распускаць канал, блізкі да сілавікоў. Спярша там апублікавалі паперу, з якой вынікае, што Лойка папрасіла пра "памілаванне". А пасля напісалі, што гэта быў "жарт", і што прашэнне не азначае вызваленне.
🤬22💩5🤔31🖕1
У Варшаве мужчына напаў на Паўла Латушку. Са словамі "Здрайца! Хацеў спаліць апазіцыянераў!" ён кінуў у палітыка сметніцу. Латушку не зачапіла.

Інцыдэнт адбыўся 2 ліпеня падчас канферэнцыі Warsaw East European Conference, якая праводзілася падчас святкавання 35-годдзя Studium Europy Wschodniej (SEW), піша @reformby

Нападнікам аказаўся Яўген Казанцаў. Яму 33 гады. Ён прыехаў па праграме маладых вучоных вучыцца ў SEW. Свой учынак мужчына патлумачыў тым, што ў яго скончылася віза. Распавёў, што выгарэў і не змог абараніць навуковую працу. Паводле яго версіі, напад на Латушку дазволіць яму свабодна вярнуцца ў Беларусь.
😁31💩22🤯14🤬6💊64🤡3😱1👻1🫡1
Вярхоўны суд Польшчы пацвердзіў абранне Караля Наўроцкага прэзідэнтам краіны. У судзе разгледзелі скаргі на вынікі прэзідэнцкіх выбараў.

Паколькі разбежка галасоў паміж Каралем Наўроцкім і Рафалам Тшаскоўскім была мінімальная, скаргі маглі перамяніць афіцыйныя вынікі выбараў.

Аднак у Вярхоўным судзе прыйшлі да высновы пра поўную ці частковую абгрунтаванасць скаргаў толькі ў 21 выпадку. Гэта не паўплывае на вынікі выбараў, бо пададзена было 54 025 абскарджанняў.
👏19💩6👍5😢32🥰2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Як легалізаваць дзіця, якое нарадзілася ў Польшчы?

На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае юрыстка ў галіне легалізацыі перабывання і працаўладкавання замежнікаў у Польшчы Вольга Дабравольская.

Эфір цалкам глядзіце тут: https://youtu.be/O_DvUHB8ecQ
15👍3👎3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Лукашэнка пачаў апраўдвацца за вызваленне палітвязняў. Вось як ён выказваецца па тэме.

Падпісвайцеся на наш інстаграм (калі гэта бяспечна)
💩50🤡12😁6🖕51
Ксяндза Акалатовіча, асуджанага на 11 гадоў, перавялі ў СІЗА. Пра гэта даведалася выданне katolik.life

Акалатовіча асудзілі па абвінавачанні ў "здрадзе дзяржавы". Яго прысуд набыў моц, і ксяндза перавялі ўжо ў калонію. Але нечакана яго зноў вярнулі ў СІЗА Мінска.

Выданне мяркуе, што гэта добры знак і ксяндза могуць рыхтаваць да вызвалення.
🙏37🤔52🤬1
Беларуса дэпартавалі з Польшчы за адзін дзень. Да яго ўжылі паскораную працэдуру дэпартацыі.

Што ён зрабіў?
👍23🤔6😁4😱3💩3
ByHelp выходзіць з Гуманітарнага фонду дапамогі ахвярам рэпрэсій. @euroradio даведалася пра гэта ў Нарвежскага Хельсінкскага камітэту (NHC), які з’яўляецца аператарам фонду.

26 траўня года ўдзельнікі Гуманітарнага фонду атрымалі справаздачу пра парушэнні. Там паведамлялася, што паводле вынікаў расследавання NHC рэкамендуе спыніць супрацоўніцтва з “Байхэлп”.

Сітуацыю пракаментаваў нам кіраўнік ініцыятывы “Байхэлп” Аляксей Лявончык: https://euroradio.fm/byhelp-lyavonchyka-vykhodzic-z-gumanitarnaga-fondu-dapamogi-akhvyaram-represiy

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
🤡40🤣17😱14😢9👍5🤮4💩2🔥1😁1🤨1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Пазіцыя Масквы адносна вызвалення беларускіх палітвязняў: Лукашэнка скарыстаў момант, калі Крамлю не да таго?

На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.

Эфір цалкам глядзіце тут: https://youtu.be/wZeL2Xg68_0
🤔13🔥4🤡31👍1
Жывёл менш, людзей няма: чаму дэградуе сельская гаспадарка?

"Сцяг падымуць, грамату дадуць — вось і ўся матывацыя".

Чытаць тут: euroradio.fm/zhyvyol-mensh-lyudzey-nyama-chamu-degradue-selskaya-gaspadarka

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
😢19😁111🎉1
Audio
Важныя падзеі і сэнсы аўторка, 1 ліпеня, у праграме ЕЎРАЗУМ:

01:00 Лукашэнка вызваліў 16 чалавек: што ён за гэта атрымае

14:20 Навіны спорту

15:54 Чым Ціханоўскі можа быць карысным для беларусаў?

30:08 Навіны шоў-бізу

32:56 “Хачу назад у 2019-ты”: як з гэтым жыць
👍103
Сталі вядомы імёны жанчын, вызваленых па памілаванні. На свабодзе аказаліся Людміла Ліхачэўская, Наталля Антонава, Таццяна Макеева і Карына Маліноўская, піша @nashaniva
54👍16🔥5🙏1🥱1
Пазнаеце савецкія грузавікі, на якія ўсталявалі сістэму рэактыўнага агню “Кацюша”? Напэўна не, бо гэта амерыканскія Studebaker'ы.

@euroradio згадвае, што такое ленд-ліз і якая яго роля ў перамозе над нацыстамі.

Чытаць тут: euroradio.fm/bez-namyokau-yak-zsha-dapamagli-peramagchy-u-vayne

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
🔥25👍822🤷2
2025/07/14 11:24:39
Back to Top
HTML Embed Code: