Telegram Web Link
У беларускіх ваяроў з’явілася надзея атрымліваць званні ва ўкраінскім войску. На жаль, пакуль гаворка ідзе толькі пра сяржантаў.
🤔1210👍8🤡8😐2
Нягледзячы на санкцыі "гаманцы" Лукашэнкі працягваюць будаваць "Мінск-Свет". Каб пазбегнуць праблем, сербскія бізнесоўцы Карычы аформілі новыя кампаніі на блізкага сябра.
🤬16💩8👍3👏1🤡1
Ураджэнку Баранавічаў прызналі найлепшай лёгкаатлеткай года ў Польшчы. Сёлета на чэмпіянаце свету ў Токіа Марыя Жодзік прынесла Польшчы адзіны медаль.

У 2020-м яна падпісала ліст спартоўцаў супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту з боку сілавікоў. У 2022 годзе ў сацсетках асудзіла расійскую агрэсію супраць Украіны. У тым жа годзе яна пераехала ў Польшчу.

Напачатку дзяўчына была вымушаная працаваць у "Макдональдсе" і трэніравацца самастойна. Потым знайшла мясцовага трэнера, уладкавалася ў спартовы клуб у Беластоку, атрымала грамадзянства і трапіла ў зборную Польшчы.
❤‍🔥36👍289👏2💩2😢1🤣1
Няма дзяцей: у Салігорску закрываецца дзіцячы садок “Беларуськалія”

Пра гэта карэспандэнту @euroradio расказала адна з супрацоўніц установы.

Чытаць тут: euroradio.fm/nyama-dzyacey-u-saligorsku-zachynyaecca-dzicyachy-sadok-belaruskaliya

A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
😢27😁73🥴2🤣2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Лукашэнка хоча сустрэцца з Зяленскім. Ці варта прэзідэнту Украіны пагадзіцца?

На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае дырэктар Украінскага інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда.

Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=cGtMEfrvavk
🤡13🖕4👍1🔥1🤮1
У Беларусі плануюць адмовіцца ад ямачнага рамонту дарог. Чыноўнікі сцвярджаюць, што ў гэтым адпадзе патрэба:

Ужо за бліжэйшыя некалькі гадоў мы, напэўна, наогул сыдзем ад такога паняцця, як ямачны рамонт, бо пакрыццё дарог будзе аднаўляцца і адпавядаць усім запытам нашых грамадзян.
🤣25👍5🤨4😁2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Выданне PC Gamer прадставіла топ-100 лепшых кампутарных гульняў усіх часоў. На чацьвёртым месцы — праект, дзе гучыць беларуская мова: The Witcher 3: Wild Hunt.

У гульнявой адаптацыі прыгод Геральта з Рывіі можна пачуць народную беларускую песню "Добры вечар". Яна гучыць, калі вядзьмар пачынае бойку.

Топ-5 ад PC Gamer выглядае так:

1. Baldur's Gate 3
2. Disco Elysium - The Final Cut
3. Dwarf Fortress
4. The Witcher 3: Wild Hunt
5. Crusader Kings III
👍201🔥1
Беларусь ХХІ: Тысячы даносчыкаў КДБ і перспектывы люстрацыі

"Мы маем справу з гістарычнай падзеяй", — піша пісьменнік Севярын Квяткоўскі.

Чытаць тут: https://euroradio.fm/belarus-khkhi-tysyachy-danoschykau-kdb-i-perspektyvy-lyustracyi-pisha-kvyatkouski

A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
👏6🥱2💯2👍1🤔1🤯1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ці вызваліць Лукашэнка 1300 палітвязняў, калі Трамп прыляціць у Мінск?

На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае паліталагіня Аліна Харысава.

Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=HwENCg5OdwU
💩11👍3😁2🤡2💘2🤮1🥴1🤣1
Audio
Важныя падзеі і сэнсы аўторка, 21 кастрычніка, у праграме ЕЎРАЗУМ:

01:04 “Дарожная мапа па дээскалацыі адносін паміж Мінскам і Брусэлем”: ці прыслухаюцца там да беларускіх экспертаў?

15:30 Навіны спорту

18:15 Пуцін у небе над Еўропай: ці чакаць прарыву ў Будапешце?

27:17 Навіны шоу-бізу

30:39 Як КДБ дэмсілы перасварыў
👍3🔥3
Уночы літоўцы перапынілі рух праз памежныя пераходы з Беларуссю. Пычынай стаў чарговы налёт метэазондаў з беларускай тэрыторыі — праз яго на некалькі гадзінаў спыняў працу аэрапорт Вільні.

Мяжа дагэуль застаецца на замку. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, рух узновіцца а 9-й раніцы па мінскім часе.
👍16😁4👌3👏2🤬1😢1
Падрыхтоўка да сустрэчы Трампа і Пуціна ў Будапешце "пастаўленая на паўзу". Спярша пра гэта са спасылкай на крыніцы ў Белым доме напісалі журналісты, а пасля ўскосна пацвердзіў сам прэзідэнт ЗША.

"Не хацелася б марнаваць час", — сказаў Дональд Трамп, маючы на ​​ўвазе сустрэчу з Пуціным. Імаверна, ён зразумеў, што дасягнуць нейкай "вялікай здзелкі" ў Будапешце не атрымаецца. Крэмль не жадае ісці на кампрамісы і не пагаджаецца на ўмовы спынення агню ва Украіне, якія прапануе ЗША.
🤡23🤣10👍3
Уночы Расія ізноў ударыла па ўкраінскай энергетыцы. Без святла засталіся некалькі рэгіёнаў.

Раекты і дроны трапілі таксама і ў жылыя дамы. Паводле Уладзіміра Зяленскага, загінулі шасцёра мірных жыхароў. У тым ліку двое дзетак: шасцімесячнае немаўля і 12-гадовая дзяўчынка.

Расійская атака працягваецца: па ўсёй Украіне проста цяпер абвешчаная паветраная трывога ў сувязі з запускамі "Кінжалаў". Праз гэта энергетыкі не могуць пачаць рамонтныя работы.
🤬27😢4👍1
Еўрарадыё | Еврорадио
Уночы літоўцы перапынілі рух праз памежныя пераходы з Беларуссю. Пычынай стаў чарговы налёт метэазондаў з беларускай тэрыторыі — праз яго на некалькі гадзінаў спыняў працу аэрапорт Вільні. Мяжа дагэуль застаецца на замку. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, рух…
⚡️ Рух праз мяжу з Літвой узноўлены. Па стане на 9:30 мінскага часу ізноў працуюць абодва дзеючыя памежныя пункты: і Каменны Лог — Мядзінінкай, і Беняконі — Шальчынінкай.

Пасажыры аўтобусаў і кіроўцы, якія з ночы чакалі ў чарзе з беларускага боку, пішуць у памежных чатах, што ўжо трапілі на літоўскую тэрыторыю.
8👍7🤡4😢1
Беларускіх лыжнікаў, фрыстайлістаў і сноўбардыстаў не дапусцілі да зімовай Алімпіяды 2026 года. Тое самае і з расіянамі — не дазволена ўдзельнічаць нават у нейтральным статусе.

Міжнародны алімпійскі камітэт дазволіў і беларускім, і расійскім спартоўцам кваліфікавацца на Алімпіяду ў нейтральным статусе. Але за кожнай федэрацыяй пакінулі права самастойна вырашаць, ці дапускаць іх да ўдзелу ў спаборніцтвах. Рада Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту і сноўборда (FIS) прагаласавала за тое, каб не прытрымлівацца рэкамендацый МАК.

Гэтае рашэнне закрыла беларускім спартоўцам шлях да ўдзелу ў Кубку свету (а значыць і ў АГ-2026 у Мілане і Карціне) па наступных дысцыплінах:

• фрыстайл
• лыжныя гонкі
• лыжнае дваябор'е
• гарналыжны спорт
• сноўборд
👍263👏3🤔2🤮2
З беларускай прасторы ў Варшаве "Робім Разам" вынеслі мэблю. Моўныя курсы і размоўныя клубы, якія там праводзіліся, раз'ехаліся па іншых адрасах. А @belsat даведаўся, што варшаўскія ўлады плануюць праз суд спагнаць з "Робім разам" запазычанасць за памяшканне, якая дасягнула $23 тысяч.

Да нядаўняга часу ў гэтай зале праводзіліся імпрэзы і выставы, прадаваліся беларускія кнігі і вопратка. Цяпер тут пуста. На падлозе толькі скрыня са смеццем і яшчэ адна — з нейкімі дробнымі рэчамі.

Беларусы атрымалі гэтае памяшканне ў цэнтры Варшавы ў карыстанне пасля падзеяў 2020 года. Тут працаваў "Беларускі моладзевы хаб". Але ў ліпені 2023-га яго дырэктара Аляксандра Лапко са скандалам адхілілі (ён казаў пра рэйдарскі захоп прасторы). Напачатку жніўня новыя гаспадары занялі памяшканне.

Кіраўніком стаў грамадскі дзеяч Сяргей Бульба, прастору пераіменавалі ў "Робім Разам". На жаль, за два гады працы новай каманды яна прыйшла ў заняпад.
😢20😁14🤡6🤬4🎉2🤷‍♂11👍1🤯1🫡1
Літва можа на працяглы тэрмін закрыць мяжу з Беларуссю, калі метэазонды з беларускай тэрыторыі працягнуць зрываць працу віленскага аэрапорта. "Нашыя службы ў зносінах з беларускімі ўладамі павінны дзейнічаць значна больш жорстка, каб належным чынам патлумачыць, што калі падобнае паўторыцца, магчыма, мы ўвогуле закрыем мяжу на больш працяглы тэрмін", — мяркуе Дэйвідас Матуленіс, галоўны дарадца прэзідэнта Літвы.

Уночы на 22 кастрычніка віленскі аэрапорт спыніў працу на некалькі гадзінаў. Былі адмененыя ці перанакіраваныя 20 рэйсаў. Матуленіс расказаў, што сёння з гэтай нагоды збярэцца Камісія па нацыянальнай бяспецы.

Кіраўнік літоўскага Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі Вілмантас Віткаўскас адзначыў, што сённяшні начны налёт быў адным з самых інтэнсіўных. Паводле яго, метэазонды, што прыляцелі з Беларусі, ужо знойдзеныя ў чатырох раёнах Літвы, а таксама на тэрыторыі Вільні.
👍19🤡11😁41🔥1🤔1😢1
2025/10/31 09:37:52
Back to Top
HTML Embed Code: