Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на пятніцу (час пазначаны беларускі):
12:00 — блогер, сябра КР Аляксандр Кныровіч.
13:00 — палітолаг Андрэй Казакевіч у праграме Вольгі Лойка "Беларусь 2030".
14:00 — прадстаўнік BELPOL Уладзімір Жыгар.
15:00 — гісторык Аляксандр Фрыдман.
Рыхтуйце пытанні!

💩10🔥9🍌3👍2🤡1
Дональд Трамп зразумеў, што Пуцін водзіць яго за нос. Тады цярпенне прэзідэнта ЗША скончылася і ён вырашыў увесці новыя санкцыі супраць РФ, піша The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы.
Таксама Трампа, кажуць крыніцы, раздражнялі кадры расійскіх удараў па Украіне.
Расійскія атакі злуюць Трампа, бо яму падавалася, што ён дамагаецца нейкага прагрэсу ў адносінах з Пуціным.
Як піша WSJ, Трампу прапаноўвалі тры варыянты санкцый супраць РФ. Ён абраў "сярэдні": супраць "Раснафты" і "Лукойла". Больш жорсткі прадугледжваў б абмежаванні супраць прамысловасці і вышэйшага кіраўніцтва Расіі, а больш мяккі — "абмежаваныя захады", але падрабязнасцяў пра такі варыянт няма.

👍13😁6👏3🏆3❤2🤡2🤣2🤔1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Адзін з аргументаў, які Лукашэнка ўчора агучыў супраць магістратуры — амаль ніхто ва ўрадзе яе не скончыў. Гэты фрагмент паказалі ўвечары па дзяржТБ.
Гэта шмат што тлумачыць.
Гэта шмат што тлумачыць.
🤣58😁13💯6🤡4💩3🙉2🤯1🤮1
Пасля адкрыцця беларуска-польскай мяжы Кітай не цалкам аднавіў транзіт праз яе. Хутчэй за ўсё адпраўнікі выкарыстоўваюць альтэрнатыўныя маршруты для кантэйнерных перавозак, піша @mostmediaio са спасылкай на польскія медыя.
Да закрыцця мяжы праз чыгуначныя памежныя пераходы на беларуска-польскай мяжы за два тыдні ў Польшчу паступала больш за 7 тыс. кантэйнераў.
Пасля адкрыцця за першыя два тыдні працы прайшло менш за 5,6 тыс. кантэйнераў, а за другія два тыдні — крыху больш за 4,8 тыс. кантэйнераў. Амаль тры чвэрці гэтага аб'ёму складае транзіт кітайскіх тавараў на захад.
У Польшчы мяркуюць, што пасля закрыцця мяжы кітайцы перанакіравалі маршруты паставак у Еўропу: яны сталі больш актыўна выкарыстоўваць так званы "Палярны Шаўковы шлях", які абыходзіць Расію з поўначы.

🤣10🔥6🤡2👍1🤔1
Быдла ізноў есць чыноўнікаў, а ў Лукашэнкі няма грошай на моладзь. Стрым з Аляксандрам Кныровічам
Сёння Лукашэнка паехаў у Віцебск, каб ператрахнуць чыноўнікаў за мёртвых кароў. А ўчора зладзіў ім разнос за тое, што хацелі вылучыць зашмат грошай на падтрымку моладзі. Бо рэсурсаў на гэта няма.
Чым насамрэч уладам Беларусі не спадабаўся Балонскі працэс? Навошта старшыня Нацбанка раіць беларусам не здаваць долары? Чаму Каардынацыйная рада вырашыла не праходзіць паліграф? Ці сапраўды Беларусь мусіць стаць Фінляндыяй, як кажа Сяргей Ціханоўскі?
Пра ўсё гэта размаўляем з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам: https://www.youtube.com/watch?v=3PWap2kUXIY

YouTube
Лукашенко приехал кошмарить Витебск — огромная тряска / Кнырович
👀 Подписывайтесь на наш канал с сюжетами и мини-доками: https://www.youtube.com/@navokal.belarus
Кнырович https://www.youtube.com/@knyrovich на Еврорадио! Обсуждаем последние новости и работу демсил, визит Лукашенко в Витебск, новый план Тихановского, что…

❤13💩8🤡8👍2🤣2
Чаго чакаць у палітыцы Беларусі ў бліжэйшыя гады? І якія стасункі мы можам пастроіць з суседзямі?
Пытанні на гэтыя адказы ў сваёй праграме "Беларусь 2030" шукае журналістка Вольга Лойка разам з палітолагам Андрэем Казакевічам: https://youtu.be/X2vr4ObpGYM

Как меняется политика Лукашенко — и что будет дальше. Сценарий-2030 / Ольга Лойко и Андрей Казакевич
📍 Беларусь в 2030 году — какой она может быть? Банк идей совместно с Еврорадио запускает программу, в которой журналистка Ольга Лойко вместе с настоящими профессионалами в разных областях будут искать ответы на этот и другие вопросы. Гость шестого выпуска…
❤14🤡4👍1🍌1
Уладзімір Жыгар у эфіры @euroradio! Пішыце пытанні ў чат трансляцыі.
Адкуль у беларускага прадпрыемства “лішнія” канвееры для вытворчасці снарадаў? Чаму рэжым так апантана ўзяўся за мілітарыска-ідэалагічную апрацоўку моладзі і якія пагрозы гэта нясе? Ці рэальныя былі пагрозы забойствам Ціханоўскай і Латушку?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар: https://www.youtube.com/watch?v=d1FQT-lvH5Q

⚡️ Срочно! Угроза убийства Тихановской — что известно / Заявление BELPOL
👀 Друзья, подддержите подпиской наш второй канал с сюжетами и мини-доками: https://www.youtube.com/@navokal.belarus
Владимир Жигарь из BELPOL https://www.youtube.com/@osbbelpol https://www.tg-me.com/osbbelpol на Еврорадио! Обсуждаем последние новости, угрозу убийства…

🤡23👍15❤1🔥1
Расчараванне Трампа Пуціным: як яно адаб’ецца на Лукашэнку і вайне ва Украіне? Эфір з Аляксандрам Фрыдманам.
Чаму ЗША не адказваюць на прапанаваную Лукашэнкам “вялікую здзелку” і ці можа гэтая ініцыятыва Мінска сарваць існуючыя на сённяшнім узроўні перамовы па вызваленні палітвязняў? Ці надоўга хопіць расчаравання Трампа Пуціным?
Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры @euroradio з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам: https://www.youtube.com/watch?v=N6QtTQQojBI

⚡️ Витебск: Лукашенко стало плохо, чиновникам грозит тюрьма — совещание сегодня / Фридман
👀 Друзья, подддержите подпиской наш второй канал с сюжетами и мини-доками: https://www.youtube.com/@navokal.belarus
Историк и обозреватель Александр Фридман https://www.tg-me.com/Alexander_Friedman на Еврорадио! Обсуждаем последние новости, как разочарование Путиным…

❤12👍2🔥2
Святлане Ціханоўскай давялося скасаваць візіт у Арменію праз адсутнасць аховы Літвы. Пра гэта парталу 15min паведаміў яе дарадца Дзяніс Кучынскі.
"Так, магу пацвердзіць, што нам давялося прыняць няпростае рашэнне скасаваць даўно запланаваны першы візіт у Арменію, прымеркаваны да пленарнага пасяджэння Euronest. Гэта завязана з рашэннем спыніць прадстаўленне асабістай аховы — Службы аховы кіраўніцтва — за мяжой", — сказаў Кучынскі.
Ён дадаў, то каманда Ціханоўскай прапанавала нават "аплаціць візіт аднаго супрацоўніка службы бяспекі ў Арменію".
Візіт Ціханоўскай на сустрэчу Euronest, якая пройдзе 28-30 кастрычніка ў Ерэване, мог бы стаць знакавым, бо Арменія — фармальная саюзніца Беларусі — была гатовая прыняць лідарку дэмсіл.

🤬20😢16😁6🤡3
Суд у Варшаве адмяніў рашэнне пра дэпартацыю беларускі Наталлі Падлеўскай па "Дубліну". Яе вывезлі з Польшчы пазаўчора, але цяпер Наталля можа быць ізноў з сям'ёй.
Падтрымаць Падлеўскую прыйшла ў тым ліку еўрадэпутатка ад Польшчы Малгажата Гасеўска.
60-гадовую былую палітзняволеную вывезлі ў Літву па так званай Дублінскай працэдуры. Гэта пагадненне краін ЕС прадугледжвае, што заяву на атрыманне міжнароднай абароны мусіць разглядаць першая краіна, у якую ўехаў чалавек ці якая выдавала візу.

❤45🔥8👍5🥱2🍌2
Пракуратура Варшавы шукае беларуса за забойства полькі. Ён можа ўжо быць у Беларусі.
Па падазрэнні ў забойстве акруговая пракуратура Варшавы абвясціла ў вышук 33-гадовага грамадзяніна Беларусі Эрыка Пятрова. Яго падазраюць у забойстве Ізабелы Р.-Х. у адным з варшаўскіх гатэляў у кастрычніку 2023-га.
Паведамляецца, што Пятроў у кастрычніку 2023 года павінен быў пакінуць Польшчу. Цяпер ён можа знаходзіцца ў Беларусі.

🤯26💩7👍2🤬1
Расія падштурхоўвае Украіну да гуманітарнай катастрофы. Такую заяву на сустрэчы з прэм'ерам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам зрабіў украінскі прэзідэнт Укладзімір Зяленскі.
Ён кажа, што расійская агрэсія "падштурхоўвае нас да такой гуманітарнай катастрофы", бо атакі накіраваныя на інфраструктуру, уключаючы энергетычны сектар Украіны.
"Мы ўдзячныя вам, што мы не адны ў гэтай сітуацыі — з самага пачатку вайны, але асабліва цяпер, гэта вельмі важна", — сказаў Зяленскі, звяртаючыся да брытанскага прэм'ера.

🤬10😢4❤2😁1🖕1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ці магчымае паляпшэнне адносін паміж Беларуссю і краінамі Еўропы? На гэтае пытанне ў праграме "Беларусь 2030" адказаў палітолаг Андрэй Казакевіч.
Глядзець цалкам: https://youtu.be/X2vr4ObpGYM

👍5🤡2🍌2
Big brother сапраўды назірае, але пакуль не вельмі працуе. Чарговы прыклад: у ЗША закавалі ў кайданкі падлетка, бо ШІ пераблытаў зброю і пачак чыпсаў.
Адбылося гэта ў горадзе Балтымар. 16-гадовы Таі Ален вяртаўся дадому з футбольнай трэніроўкі. Ён як раз даеў Doritos і паклаў пустую ўпакоўку ў кішэню. Праз 20 хвілін да яго пад'ехалі ўзброеныя паліцэйскія.
"Прыехалі дзесьці восем паліцэйскіх машын, усе выйшлі з настаўленай на мяне зброяй і крычалі, каб я лёг на зямлю", — распавёў хлопец.
Потым яго паставілі на калені і закавалі ў кайданкі. Але потым высветлілася, што ніякай зброі ў падлетка не было.
Сістэма, якая пастаўляе ШІ-праграму для выяўлення зброі па камерах, адрэагавала на пакет і падала сігнал. Потым яго праверылі супрацоўнікі кампаніі і знялі пагрозу, але дырэктар школы адразу пасля першага папярэджання сістэмы звярнуўся ў паліцыю.

🤬12😁4👍2🥴2👏1🤯1🌚1
"Мая вера ў сістэму адноўлена". Так дэпутатка Еўрапарламента Малгажата Гасеўска пракаментавала адмену дэпартацыі з Польшчы экс-палітзняволенай Наталлі Падлеўскай.
Дэпутатка дадала, што гэта вельмі важнае рашэнне, бо “ў межах Дублінскай працэдуры ўжо ёсць шэраг заявак [на атрыманне міжнароднай абароны], і гэта мела адбывацца аўтаматычна, а сёння — мы гэта спынілі”.
"Працэдура атрымання візы ў Польшчу ў польскіх установах займае месяцы, таму чаканне абсалютна немагчымае для тых, хто выходзіць з турмаў Лукашэнкі. Літва — першая краіна ў Еўрапейскім Саюзе, але іх канчатковы пункт прызначэння звычайна Польшча.
Вось што яшчэ казала еўрадэпутатка і адвакаты Падлеўскай пасля рашэння

Яны не могуць быць абмежаваныя ў сваёй магчымасці жыць тут, асабліва калі ў іх тут сям'я, і яны часта маюць польскае паходжанне", — падкрэсліла Гасеўска.
Вось што яшчэ казала еўрадэпутатка і адвакаты Падлеўскай пасля рашэння
❤28👍7🤡2🙏1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Чаму Белчыгунка просіць падтрымцы з дзяржбюджэту? Усё проста: там набралі пазыкаў больш, чым могуць вярнуць. У эфіры @euroradio праблемы чыгункі тлумачыць блогер, сябра КР Аляксандр Кныровіч.
Эфір цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=3PWap2kUXIY

💩9🔥3🤷♂1🍌1
19% з удзельнікаў апытанкі @euroradio сказалі, што з імі спрабавалі ўсталяваць кантакт супрацоўнікі КДБ. Пры гэтым яшчэ 23% абралі варыянт "не скажу".
Што рабіць, калі вам піша КДБ — парады праваабаронцы і псіхолага: https://euroradio.fm/shto-rabic-i-ne-rabic-kali-vam-napisali-z-kdb-parady-yurysta-i-psikholaga
Спасылка, якая працуе без VPN

🤯7
Еўрарадыё | Еврорадио
КДБ вырашыў заблакіраваць "ВК" у Беларусі. Прэтэнзіі спецслужбы да расійскай сатсетцы невядомыя. Гендырэктар "ВК" — сын намесніка кіраўніка Адміністрацыі Пуціна Сяргея Кірыенкі. Праз гэта назіраць за сітуацыяй удвайне цікава.
"Пытанне выключна тэхнічнае", — так дзяржаўны тг-канал "ЖС" тлумачыць блакіроўку ВК у Беларусі.
"Проста ёсць пэўныя патрабаванні заканадаўства, не выконваючы якія ў Беларусі працаваць немагчыма. Праблема менавіта ў невыкананні нашых тэхнічных умоў. Як толькі праблема будзе ліквідаваная, доступ адразу будзе адноўлены".
Тым часам канал ГУБАЗіКа напісаў "не туды ваюем?".
Афіцыйныя крыніцы пакуль маўчаць.

😁20🤡8
ЕЎРАЗУМ_24.10.2025
28.3 MB
Асноўныя тэмы і сэнсы пятніцы, 24 кастрычніка, у праграме ЕЎРАЗУМ.
01:12 Лукашэнка ратуе вёску
09:57 Навіны спорту
12:16 Чарговы скандал у КР. Дэлегаты не хочуць паліграфа
А ён працуе?
18:41 Навіны шоу-бізу
21:48 Паміж Масквой і Вашынгтонам пахаладала. Як гэта паўплывае на беларусаў?

🔥1