Telegram Web Link
🌸 Агу, вясна, агу, красна!

Гуканне вясны – гэта абрадавы перыяд пераходу ад зімы да лета, які пачынаецца ў лютым на Грамніцы (2 лютага для каталікоў, 15 – для праваслаўных) і сканчаецца ажно на пачатку чэрвеня. 

📸 На фота – абрад гукання вясны «Чырачка». Старажытны палескі абрад мае назву ад вадаплаўнай птушкі, якая першай прылятае і прыносіць на сваіх крылах вясну. Свята адбываецца ў мястэчку Тонеж (Лельчыцкі раён). Напярэдадні гаспадыні выпякаюць абрадавае печыва ў выглядзе птушак, якое раздаюць дзецям у дзень святкавання, каб шчасціла і «ўсе здаровенькія былі». Раніцай дзяўчаты ўпрыгожваюць елачку (сімвал вясенняга адраджэння), і ўся супольнасць едзе ў асаблівае месца – да старога дуба, дзе закідваюць елачку на дуб, паляць пудзіла зімы і водзяць карагоды.

🌿 Больш пра тое, калі і як гукалі вясну, што набліжала і сімвалізавала яе надыход – даведаешся тут: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/hukanne-viasny

#gotobelarus @gotobelarus / 📸 by sokolenok
Go to Belarus
⚡️ Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый (Ветка, Красная плошча, 5 / 52.558131, 31.171878) Веткаўскі музей – адзіны ў Беларусі, які займаецца стараабрадніцкай культурай. Другі ключавы напрамак – беларуская традыцыйная культура. Зараз у музеі…
Як Ветка стала культавым цэнтрам стараабрадніцтва?

Стараабрадніцтва – з'ява расійскай гісторыі, якая пакінула след у гісторыі беларускай. Горад Ветку на Гомельшчыне заснавалі ўцекачы з Маскоўскага царства, якія схаваліся ў Вялікім Княстве Літоўскім ад рэлігійных ганенняў. Іх традыцыі моцна паўплывалі на культуру рэгіёна: спарадзілі ўласны стыль іканапісу і кнігадрукавання.

Распавядаем пра тое, хто такія стараабрадцы, як быў заснован горад Ветка ды ў чым асаблівасці стараабрадніцкіх абразоў: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/vetka-staraabryadcy

#gotobelarus
⚡️ Сардэчна запрашаем: самыя прыгожыя брамы Беларусі

У новым матэрыяле разглядаем раскошныя парталы, якія сустракаюць наведвальнікаў старажытных сядзібаў, манастыроў і цэлых гарадоў. 

⚡️ https://34travel.me/gotobelarus/be/post/brama

#gotobelarus @gotobelarus
Якія з беларускіх забегаў варта наведаць, каб добра правесці час і цікавае месца ў Беларусі ўбачыць? Распавядаюць аўтары тэлеграм-канала «РобімНогі» @robimnohi

🏃‍♀️ Звярні ўвагу на начны трэйл Museum Run (6-7 ліпеня), які ладзіцца на тэрыторыі музея архітэктуры і побыту. Сялянскія сядзібы, драўляныя млыны – лепшай лакацыі для забегу ў купальскую ноч цяжка сабе ўявіць. Але трасы будуць праходзіць не толькі паўз падсветленыя вясковыя вулачкі – бегуноў чакаюць яры і балоты ў абсалютнай цемры.

🏃‍♂️ Яшчэ адзін забег, які яднае спорт і культурную праграму –трэйл «Шляхам Якуба Коласа» (15 верасня). Маршрут складзены такім чынам, каб бегуны наведалі засценак Акінчыцы (дзе нарадзіўся будучы пясняр), леснічоўку Альбуць (дзе ён жыў у юнацтве), леснічоўку Смольню (дзе выкладаў у школцы). У захаваных сядзібах дзейнічаюць музеі Якуба Коласа, і яны будуць даступныя для наведвання ў дзень забегу.

📍 Больш тут: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/13-belarus-races

#gotobelarus @gotobelarus
⚡️ Сядзіба Тышкевічаў (в. Вялае, Валожынскі раён Менскай вобласці)

📍 53.976267, 26.692329

На месцы сядзібы ў 1840 годзе граф Бенедыкт Тышкевіч пабудаваў сабе драўляны паляўнічы домік. Праз нейкі час пабудова згарэла, і сын графа ўзвёў на яе месцы ўжо каменную сядзібу. У 1892–1893 гадах Бенедыкт Тышкевіч пабудаваў у Вялым фоталабараторыю, дзе былі абсталяваныя спецыяльныя інтэр'ерныя залы, памяшканні для грыму, касцюмерны пакой, пакоі для інтэлектуальных творчых гутарак і многае іншае. Дваццатае стагоддзе яе не пашкадавала: спачатку пабудова моцна пацярпела ў Першую сусветную, а ў часы Другой сусветнай яе дабілі партызаны. Цяпер гэта атмасферная занядбанка з чырвонай цэглы на маляўнічым беразе Іслачы.

📍 Вось тут знойдзеш маршрут падарожжа з наведваннем сядзібы: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/marshrut-na-zapad-bel
⚡️ Вёска Пагост у Жыткавіцкім раёне, у якой сёння пражывае ўсяго каля 100 чалавек, раз на год становіцца цэнтрам, куды з усёй краіны з’язджаюцца аматары даўніны, традыцый, гісторыі, а таксама журналісты і проста зацікаўленыя людзі. Усё гэта таму, што вёска захавала старажытны народны абрад «Юраўскі карагод» – адзін з трох унікальных беларускіх абрадаў, якія ўключылі ў спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА.

Юр’еў дзень, які святкуюць 6 траўня, абазначае сапраўдны надыход вясны. Святы Георгі, якога ў народзе называлі Юр’я, быў заступнікам хатніх жывёлаў і сельскай гаспадаркі. Святкуюць Юр’ю ў многіх вёсках Палесся, але ў кожным месцы абрад мае свае адметныя рысы. Разам з тым кажуць, што варыянт абраду з вёскі Пагост лічыцца найбольш поўным і дакладным.

⚡️ Аўтары праекта «Спячая спадчына» трапілі на свята – і цяпер распавядаюць пра імпрэзу і паказваюць цэлы альбом здымкаў:

https://34travel.me/gotobelarus/be/post/jurauski-karahod

📸 Ганна Найдзёнава
⚡️ Ткацтва – гэта сакральны працэс: праз арнамент на тэкстылі нашы продкі размаўлялі з памерлымі сваякамі, звярталіся да прыродных сіл, праграмавалі дабрабыт сям'і. Ручнікі і посцілкі выконвалі розныя рытуальныя функцыі на пахаванні, вяселлях, каляндарных святах. Па элементах ткацтва, якія дайшлі да нашых дзён, этнографы даведаюцца, якія вераванні бытавалі ў архаічныя часы.

📍 Да 31 траўня ў краязнаўчым музеі Віцебска можна наведаць выставу «Матуліны кросны». На выставе прадстаўлена больш за 200 элементаў традыцыйнага ткацтва гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна Паазер'я: ручнікі, посцілкі, прадметы адзення.

Калі хочаш прыйсці на выставу ўжо падрыхтаванай(-ым) – рэкамендуем лекцыі ад Веткаўскага музея аб сімвалах, якія нашы продкі закладвалі ў тканыя прадметы.

📍 Больш цікавых травеньскіх падзей знойдзеш тут: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/afisha-belarus-may-2024-bel

@gotobelarus #gotobelarus
Дубае (Пінскі раён)

📍52.091018, 25.771770

Дубае вядома яшчэ з XV стагоддзя: першая згадка пра паселішча ў летапісах адносіцца да 1498 года. З тых часоў мястэчкам валодалі мноства шляхетных сем'яў: Карпавічы, Вярэніч-Стахоўскія, нават Агінскія і Радзівілы. Калі Дубае належала забяспечанаму шляхцічу Яну Полазу, тут з'явіўся замак і быў разбіты раскошны парк. Пазней, калі гаспадаркай тут загадваў канцлер ВКЛ Альбрэхт Радзівіл, маёнтак перадалі мясцовым езуітам. Тыя прыстасавалі яго пад летнюю рэзідэнцыю. Калі ордэн езуітаў скасавалі, сядзіба перайшла да Кужанецкіх – тут пражылі некалькі пакаленняў роду.

Барочная капліца з'явілася ў Дубае на месцы драўлянага касцёла ў другой палове XVIII – пачатку XIX стагоддзя. У савецкі час у будынку капліцы размясцілі вузел сувязі.

***

📍 Што яшчэ паглядзець у ваколіцах Пінска? Тут знойдзеш цэлы маршрут: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/marshrut-pinsk

@gotobelarus #gotobelarus
⚡️ Лынтупы (55.048930, 26.310859)

Лынтупы – гарадскі пасёлак на мяжы з Літвой, недалёка ад Пастаў і Блакітных азёр. ольшую частку сваёй гісторыі Лынтупы знаходзіліся ў прыватных уладаннях розных родаў: Бучынскіх, Астроўскіх, Гільзенаў.

Апошнія ўладальнікі Лынтупаў, Бішэўскія, былі ўмелымі прадпрымальнікамі і аматарамі прыгажосці. Юзаф Бішэўскі пабудаваў у Лынтупах неарэнесансны палац, разбіў пейзажны парк з рэдкімі відамі раслін, капліцай, сістэмай сажалак і гранітнай набярэжнай са скульптурамі.

У 1908–1914 той жа Бішэўскі пабудаваў у Лынтупах касцёл Святога Андрэя на месцы драўлянага, які згарэў.

⚡️ Што яшчэ паглядзець у Лынтупах і ваколіцах? Чытай тут:

https://34travel.me/gotobelarus/be/post/lyntupy-bel
2024/05/17 02:35:18
Back to Top
HTML Embed Code: