Telegram Web Link
🐠 У прыродзе сонечны акунь насяляе рэкі Паўночнай Амерыкі, дзе вырастае да 30-40 см.

Ці быў ён наўмысна ці выпадкова заселены ў вадаёмы Еўропы, невядома. Але па адной з версій сонечны акунь патрапіў у Еўропу, калі пачаў набіраць папулярнасць сярод акварыумістаў.

Зрэшты, па іншай, яго наўмысна засялілі ў вадаёмы Францыі ў 1877 году для спартовай рыбалкі. І вядома ж ён зусім выпадкова распаўсюдзіўся па іншых вадаёмах: рэках, азёрах і ручаям Еўропы.

На сённяшні дзень, можна сустрэць у басейнах рэк, якія ўпадаюць у Чорнае мора. Што з'яўляецца праблемай, бо сонечны акунь складае істотную харчовую канкурэнцыю для мясцовых відаў рыб, паступова выцясняючы іх.

І вось гэтая рыбка дабралася да Беларусі. Дзе менавіта яе заўважылі, пішам на Зялёным партале.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
☢️ Літва зноў заклікае Беларусь спыніць сваю атамную станцыю.

У адказ, зразумела, цішыня. Але Літоўскі ядзерны рэгулятар настойвае на праблемах з бяспекай на БелАЭС.

⚠️ І просіць паведаміць аб "гранічных значэннях актыўнасці радыенуклідаў, якія выкідваюцца ў навакольнае асяроддзе", апублікаваць рэкамендацыі, выдадзеныя па выніках міжнародных экспертных місій, і даць справаздачу аб іх выкананні, прадаставіць "дадатковую інфармацыю, неабходную для больш дакладнага прагназавання магчымых аварыйных выкідаў".
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🌪 Беларускі тарнада пад Лунінцам

Відэа: Valdemarius90
🌱 Напярэдадні саміту ААН па біяразнастайнасці яго будучая прэзідэнт – Міністарка навакольнага асяроддзя Калумбіі Сусана Мухамад - заявіла, што свет павінен памірыцца з прыродай, ці ён рызыкуе распаліць яшчэ больш глабальных канфліктаў.

Яна падкрэсліла, што "самазабойчая вайна супраць прыроды" прыводзіць да павелічэння колькасці сутыкненняў паміж краінамі.

⚠️ На кастрычніцкім саміце COP16 у Калумбіі будуць абмяркоўвацца далейшыя крокі па рэалізацыі Куньмінска-Манрэальскага пагаднення 2022 года.

Гэтае пагадненне падобна Парыжскаму аб змене клімату, але тычыцца прыроды. Падрабязней ➡️ тут
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
"Скажэнне натуральнасцю" - тэрмін, з якім вы, мусіць, ніколі не сустракаліся.

Як і іншыя кагнітыўныя скажэнні, скажэнне натуральнасцю - праява ірацыянальнай прыроды нашага мыслення.

😱 Вялікая большасць нашых дзеянняў і выбараў вызначаюцца зусім не строгай логікай, як мы сабе ўяўляем, а часам дзіўнымі меркаваннямі, якія дапамагалі нам хутка прымаць рашэнні ў далёкім мінулым, калі ў нашых продкаў яшчэ не было магчымасці задзейнічаць лагічную частку нашага мозга.

Тады яе папросту не было, альбо яна была слаба развіта.

Ці сапраўды натуральнае заўсёды лепш? Распавядаем аб тым, як стэрэатыпы і кагнітыўныя скажэнні фармуюць наша ўспрыманне, і чаму не ўсё, што здаецца натуральным, прыносіць карысць.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎯 З прапановай дазволіць паляванне на касалапых у зімку выступіла расійскае Міністэрства аховы прыроды.

Аргументацыя – 🔥Маўляў, дазвол на паляванне на сонных мядзведзяў – “падвысіць інвестыцыйную прываблівасць” такога палявання.

Што ж, застаецца толькі падзякаваць беларускаму Мінпрірыроды за тое, што яны ўсё яшчэ выступаюць супраць палявання на нашых мядзведзікаў, нягледзячы на настойлівасць паляўнічых.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💚 Віншуем усіх калегаў, сяброў, чытачоў. Усіх, хто дбае пра прыроду. Усіх, хто пераймаецца яе станам.

Усіх, для каго прырода - гэта не месца, куды яны час ад часу выбіраюцца на адпачынак, а стан жыцця.

Усіх, хто разумее, што з'яўляецца часткаю прыроды, а не яе ўладальнікам і кіраўніком.

Мы жадаем вам сілаў і крылаў, каб любіць, захоўваць, бараніць і быць у гармоніі з наваколлем.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😖 Такія звесткі прывёў у чарговым прэс-рэлізе Дзяржпагранкамітэт Беларусі.

Нагадаем, што ўзвядзенне загарод на мяжы з Беларуссю з боку Польшчы, Літвы і Латвіі звязана з міграцыйным крызісам, які працягваецца з вясны 2021 года.

⚠️ Незалежныя эколагі Беларусі і Польшчы неаднаразова падкрэслівалі небяспеку такіх платоў для жывёл, асабліва буйных, беларускія рэжымныя актывісты робяць выгляд, што агароджа – выключная віна суседзяў.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
☀️🌿Лето — это не только время для отдыха и путешествий, но и прекрасная возможность для саморазвития и вклада в общество.

Собрали для вас множество волонтерских и образовательных программ, которые позволят не только расширить свои знания об экологии, но и познакомиться с новыми людьми, внести свой вклад в важные зеленые проекты и сделать мир лучше.

Листайте👉
🌱 У 2012 годзе на тэрыторыі Беларусі рос 301 інвазіўны від раслін, а зараз батанікі налічылі іх ужо 420!

Між тым барацьба з імі абвешчаная на дзяржаўным узроўні. І грошы туды ідуць зусім не маленькія.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😳 Прырода Беларусі такая разнастайная, што вось ужо па вуліцах Магілёва гуляе варан.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😻 У Белавежскай пушчы знайшлі новую калонію рэдкіх чырвонакніжнікаў з сямейства Архідных.

Навукоўцы радыя. І мы радыя. Бо маем свае архідэі. 🌸
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📣Моладзевы кліматычны савет збірае Кліматычную канферэнцыю беларускай моладзі.

📍Канферэнцыя складаецца з двух анлайн-сесій (zoom) і афлайн-сустрэчы ў Вільні (Літва):

📌15.06 (10:30 - 15:00) - пагутарым пра тое, што такое СОР29 і чаму ўдзел моладзі ў кліматычнай палітыцы важны, а пасля ўстроім сумесны брэйншторм і зробім чарнавік Моладзевай пазіцыі.

📌20.06 (18:00 - 20:00) - абмяркуем чарнавік Моладзевай пазіцыі - каментары, праўкі і пытанні.

У ліпене сустракаемся ў Вільне

Калі ты беларус_ка ад 18 да 30 гадоў і цябе турбуе праблема змены клімату ў свеце і Беларусі, то чакаем тваю заяўку!

‼️Дэдлайн 10 чэрвеня‼️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🗓 На календары – панядзелак. А у нас – традыцыйны дайджэст навінаў, на якія быў багаты мінулы тыдзень.

🌳 У Маладзечна невядомыя атруцілі дзесяткі дрэваў. Пры чым зрабілі гэта надзвычайным спосабам: ён (ці яны) прасвідравалі ў дрэвах дзіркі і залілі туды атруту). Зараз вядзецца следства.

🌸 У Белавежскай пушчы знайшлі яшчэ адно месца, дзе расце архідэя. І гэта выдатная навіна, бо расліна занесеная ў Чырвоную кнігу Беларусі. І яе колькасці надзвычай важная для біяразнастайнасці.

🎯 Тым часам ня толькі ў Беларусі, але і ў Расіі паляўчнічыя хочуць дазволу забіваць мядзведзяў. Пры гэтым у суседзяў за паляванне на мядзведзя зімой (калі ён спіць) топіць Міністэрства прароды.

🌱 Ну і, традыцыйна раім вам пачытаць аўтарскі артыкул пра тое, як нашая журналістка і рэдактарка Таня Гендэль прымае ўдзел у экалагічным руху Бельгіі. На мінулым тыдні яна, да прыкладу, прымала ўдзел у праекце вертыкальнага азелянення Гента.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2024/06/11 03:39:01
Back to Top
HTML Embed Code: