Telegram Web Link
Forwarded from Наша Ніва
Ва Упраўленні справамі прэзідэнта — новы кіраўнік.

Валерый Іваноў «курыраваў» маці і жонку Лукашэнкі, ягоны сын узначальвае мытню.

Расказваем, чым яшчэ ён вядомы.

https://bit.ly/2Td3p48
“Плацяжы не ходзяць. Еўрапейскаму банку правесці плацёж у бок Беларусі — зарабіць 15 долараў камісіі, а значыць, цана паслаць цябе нах.й — усяго толькі не зарабіць 15 долараў. Гэта прасцей, чым разбірацца, чым ты там насамрэч займаешся ў Беларусі: можа ты прадаеш дзьверы, і яшчэ і калій? Вокны, але яшчэ і нафту?”

“Еўрапейскія страхавыя не страхуюць угоды, раней браў на 100 рублёў тавара, цяпер страхавая гатовая страхаваць толькі на 50, і пастаўшчык кажа — за астатняе давай 100% перадаплату. Дзе яе ўзяць? Падаюць абароты, скарачаем людзей”

“Калі ў цябе ёсць класная ідэя, то табе грошы дадуць пры адной умове — ты адкрываеш кампанію ў якой Эстоніі і перавозіш туды людзей. Калі ў цябе ўжо ёсць праект з бабкамі інвестараў, цябе проста ставяць перад умовай: “Вывозь інжынераў і топ-менеджараў за мяжу”.

Буйныя бізнесмены расказалі (імёны, натуральна, не называем, але думаю што ўсе спікеры як мінімум мільянеры), як уся гэтая рэпутацыйная і фінансавая жопа ўплывае на вядзенне справаў з ЕС. Ніхто з іх не пад санкцыямі, але гэта ўжо рэальнасць, у якой пачынаюць жыць усе.

Чытайце рэфлексіі па спасылцы: https://bit.ly/3iwnCL4 калі ёсць што сказаць дадаткова, то пішыце ў асабісты герметычны бот @Harbacevic_bot
Дзіўна, але факт: пакуль усе міжнародныя інстытуцыі згортваюць адносіны з фашызмам, МВФ рыхтуецца ў рамках сусветнай раздачы грошай падкінуць у РБ $950 мільёнаў. Камандзе Ціханоўскай не ўдалося адгаварыць ад гэтага МВФ, але яны спадзяюцца зрабіць немагчымым абналічванне гэтага “чэка”.

https://bit.ly/3rCw2ES
Даносіцца, што “Еўраопт” вядзе кулуарныя перамовы з расійскім “Магнітам” аб продажы. Што праўда, сёння многія бізнесмены на беларускім вулкане радыя былі б прадацца, ды няма каму. А “Еўрык” уласнікі заўсёды ацэньвалі ў мільярд, цяпер цана зніжаецца да 600-800 млн.

Чытаць с ВПН.

Тэкст па спасылцы: https://nashaniva.com/?c=ar&i=276246
Да гадавіны ўзброенага захопу ўлады і ўстанаўлення рэжыму фашысцкай хунты ў РБ: вось як выглядае законная і чыстая перамога ў 90% галасоў.

Відэа з участка @kharytonau
Хтосьці тут разумее ў гэтым? Маякніце ў ніўскі бот, ці ў мой @harbacevic_bot
Forwarded from Наша Ніва
Нам трэба дапамога чытачоў!

Цікавімся бязрадаснай сітуацыяй на беларускай чыгунцы.

Калі вы абазнаныя ў эканоміцы перавозак, разумееце карціну транзіта і на фактах можаце патлумачыць недалёкую будучыню галіны, то адпішыцеся, калі ласка, у @nasa_niva_bot

Дзякуй!
Forwarded from Наша Ніва
❗️Стала вядома, хто сотнямі тысяч скупляе акцыі «Беларусбанка», якія могуць даваць сотні працэнтаў прыбытку

Раней мы паведамлялі пра дзіўную схему, калі дзяржава дала магчымасць зарабіць на акцыях Беларусбанка з прыбытковасцю 500%.

Выявілася займальная карціна: старшыня праўлення і яго намеснікі сотнямі тысяч скупляюць «простыя акцыі», які ў наступным могуць быць канвертаваныя ў «прывілеяваныя» згодна з рашэннем схода акцыянераў.

Хто ўваходзіць у сход акцыянераў дзяржаўнага банка? Прадстаўнікі дзяржавы, якіх яна дэлегуе. 

Чытайце па спасылцы
Хто з паважаных фаловераў можа патлумачыць (ананімна або не, па жаданні) прычыны сельскагаспадарчага фіяска і такі нізкі збор ураджаю? Ёсць нейкая адна невідавочная прычына, ці гэта заканамерны вынік шматгадовай дэградацыі? Чэканіце калі ласка ў @Harbacevic_bot
https://www.tg-me.com/nashaniva/32516

Служыш фашызму, кашмарыш у турмах асуджаных па 328 малалетак, звальняеш сумленных выкладчыкаў з Акадэміі гэтак званага “МУС”, а потым піздуеш дапрацоўваць 5 год да пенсіі выкладчыкам тактыкі ў званні генерал-маёра 🤣🤣 з перспектывай ніколі не патрымаць у руках генеральскай пенсіі, а атрымаць максімум сацыяльную (((((
Дзень сумных навін. Кітайцы спынілі гуцэрыеўскаму “Слаўкалію” крэдытную лінію на 580 мільёнаў долараў 🤣

З пляцоўкі Нежынскага ГОКа з’язджаюць забудоўшчыкі, а гуцэрыеўскія менеджары вешаюць ім лапшу: “Ну і што, што кітайцы не плоцяць? У нас босс мільярдэр, для яго гэта не грошы, бярыце крэдыты і дабудоўвайце, мы ўсё аплоцім пазней, бля будзем!🤣🤣

Нагадаю, што крэдыт амаль на паўтары мільярды долараў (выкарыстана 820 млн.) выдадзены пад гарантыі беларускага ўрада, а аддаваць бабкі Гуцэрыеў павінен быў бы з неіснуючых прыбыткаў. Хто ведае, мо адкруцяць назад і такі выдадуць, а калі не выдадуць мы ўплоцім.

Падрабязней чытайце тут
Дзень эканамічных загадак. На якую суму юрыдычна заляцеў “Беларусбанк” у сувязі з санкцыямі і ганебным выпізджваннем з міжнароднага рэйтынга?
Anonymous Quiz
14%
Ні на якую
86%
Нууу, скажам 1,8 млрд долараў?
HARBACEVIČ
Дзень эканамічных загадак. На якую суму юрыдычна заляцеў “Беларусбанк” у сувязі з санкцыямі і ганебным выпізджваннем з міжнароднага рэйтынга?
Дэталі праз 10 хвілін на сайце nashaniva.com Але агулам сітуацыя такая: праз санкцыі «Беларусбанк» знаходзіцца пад пагрозай адтоку 1,8 мільярдаў долараў! Аказваецца, дамовамі з замежнымі крэдыторамі (у тым ліку кітайскімі і расійскімі, само сабой і заходнімі) прадугледжаны кавенанты (штрафы) у выпадку трапляння банка пад санкцыі ці вылета з міжнародных рэйтынгаў — а гэта ўжо адбылося. 1,8 -- гэта сума да запатрабавання.

У самым негатыўным сцэнары з банка спагоняць 22% усіх яго валютных пасіваў (агулам яны складаюць 8 млрд долараў), гэта магутнейшы ўдар па ліквіднасці, што, у сваю чаргу — моцны трыгер для далейшага адтоку рэсурсаў і кліентаў з банку. Лічба ў 1,8 мільярдаў долараў апісваецца эканамістамі як «гамон». Пры гэтым адзначаецца, што праз бюракратычныя моманты партнёры яшчэ не запатрабавалі датэрміновага пагашэння ранейшых крэдытаў і штрафаў. 

Заходнія структуры адмаўляюць банку ў крэдытаванні, ён вымушаны звяртацца да рускіх, а тыя закладаюць прэмію за рызыку і прапануюць браць крэдыты ў расійскіх рублях пад 16% гадавых)))) Банк не можа як мае крэдытаваць дзяржаўны сектар, скончыў апошні квартал са стратамі.

Але пардон, больш дэталяў чытайце неўзабаве на НН.

UPD: Поўны тэкст выдадзены па спасылцы
Як ацэньваем намер грамадзяніна Беларусі Лукашэнкі А.Р. падпісаць з Расіяй (нібыта ад імя Рэспублікі Беларусь) пагадненні невядомага зместу, якія грамадствам ацэньваюцца падрыўнымі для дзяржаўнага суверэнітэта і Незалежнасці?
Final Results
3%
Ацэньваем як мудры і карысны для беларускага народу акт
49%
Ацэньваем як дзяржаўную здраду згодна з арт. 356 КК РБ
49%
Ацэньваем як пустую балаболію, за якую рускія ўплоцяць 600 млн.
Хто з паважаных фаловераў разумее, як будзе развівацца сітуацыя з цыгарэтамі і пастаўкамі тытуня пасля бана Гродненскай фабрыкі з боку British American Tobacco? Маякніце кллск у @Harbacevic_bot
Forwarded from Наша Ніва
Супрацоўнік МУС на ўваходзе ў ПВТ са сваім «прад’явіце дакументы» — ілюстрацыя стану беларускага IT, што цяпер думае не пра адкрыццё ўніверсітэтаў, а пра тое, як з найменшымі стратамі перажыць палітычны шторм.

На пошуку ворагаў сярод айцішнікаў рэакцыйныя сілы разлічваюць набраць палітычныя балы. Іх асноўны тэзіс агучаны вуснамі Андрэя Савіных: «Каб выйсці з палітычнага крызісу, трэба ліквідаваць дыспрапорцыі, якія да яго прывялі».

Існуе меркаванне, што калі народ у жніўні высыпаў на вуліцы, атачэнне не стала казаць Лукашэнку, што яго не прызнаюць усе слаі насельніцтва. На пытанне «хто гэтыя людзі?» дарадцы адказалі: «Іпэшнікі і айцішнікі».

Аргументы добра ляглі ў агульную канву выбудоўвання альтэрнатыўнай рэальнасці, згодна з якой прычына крызіса ў Беларусі — не падтасоўка выбараў, а змова ўсіх з усімі.

Беларускае ІТ праходзіць фазу дзяржаўнага тэрору з вялікімі стратамі, піша Арцём Гарбацэвіч.
2024/06/10 00:38:24
Back to Top
HTML Embed Code: