Telegram Web Link
Forwarded from Historyja
У міжваеннае дваццацігоддзе нават існаваў такі жарт: Жыхары Вільні дзеляцца на тых, хто працуе ў «Электрыце» і тых, хто жадае там працаваць.

У пачатку 1930-х гадоў радыёпрыёмнікі з Вільні разыходзіліся па ўсёй Заходняй Беларусі, да таго прыватная фірма «Elektrit» атрымлівала залатыя медалі на міжнародных выставах. Але, калі Вільню занялі саветы, фабрыку перавезлі ў Менск. Супраць «эвакуацыі» завода выступіў апошні яго гаспадар Навум Левін. Хутка Левіна арыштавалі. Ён памёр у ГУЛАГу. Перавезеныя віленскія інжынеры ў скарочаныя тэрміны павінны былі навучыць савецкіх спецыялістаў сваім ведам, а пасля частку былых грамадзян Другой Рэчы Паспалітай абвінавацілі ў «антысавецкай агітацыі» і арыштавалі. Некаторыя з гэтых людзей знаходзіліся ў турме НКУС на вуліцы Валадарскага і былі пазней расстраляныя. Іншых накіравалі на лесапавал. Так пачалася гісторыя «новага» менскага радыёзавода, які з часам стаў «Гарызонтам».

Гісторыя аднаго брэнда: «Электрыт», які стаў «Гарызонтам»
11😱2👍1
Forwarded from Haradzienski
Horadnia na miažy XIX i XX stahodździaŭ. U kolery dziakuj Gemini Google
Grodno przełomu XIX i XX wieku. Pokolorowany przy pomocy Gemini Google.

Krynica/Źródło: Miečysłaŭ Jan Supron
24🔥5👍1👏1🙏1
Forwarded from Historyja
26 кастрычніка 1959 года нарадзіўся беларускі паэт Анатоль Сыс
27👍5🙏3💔1
Forwarded from Historyja
26 кастрычніка 1810 года нарадзіўся Генрых Дмахоўскі – скульптар і ўдзельнік вызвольнага антырасійскага руху.

Удзельнічаў у антырасійскіх паўстаннях 1830-31 гг. і 1863-64 гг. Акрамя таго праславіўся як скульптар. У ЗША для будынку кангрэсу ў Вашынгтоне стварыў бюсты Джорджа Вашынгтона, Томаса Джэферсана, Бенджаміна Франкліна, Тадэвуша Касцюшкі. Пасля вяртання на Радзіму, у Вільні стаў аўтарам помніка Барбары Радзівіл, фігуры Св. Уладзіслава для віленскай кафедры і помніка Уладзіслава Сыракомлі. Загінуў у 1863 годзе ў баях з расійскімі акупантамі.
🔥12👍6🙏43👏1🫡1
Forwarded from Historyja
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Адпусьціце мяне, Курапаты,
нават з куляю ў галаве,
да дзяцей, да жаны, да хаты.
Як там Бацькаўшчына жыве?

Як там сад мой?
Абрыдлі сосны,
нават камень ня ўлежыць ніц.
Я вярнуся, такі ўжо лёс мой —
плакаць жвірам з пустых вачніц.

Адпусьціце мяне да хаты.
Як жа так — прапусьціць сяўбу?
Я ж да сьмертухны быў аратым,
я ж прашуся не на гульбу.

А ў залог вам пакіну кулю, і —
дадому, у Журавы!
Зайду ў двор,
абдыму матулю,
пацалую,нібы жывы.

Анатоль Сыс
💔344🙏3🥰2
Forwarded from Historyja
Палац Друцкіх-Любецкіх у Шчучыне.
17👍2👏1
Ізідар (Ісідар) - быў такі візантыйскі манах, які ў гадах 1436–1458 з'яўляўся Мітрапалітам Кіеўскім і ўсея Русі, прынамсі прызнаным у Канстантынопалі.

Праблема з той мітраполіяй была такая, што ў XIII/XIV ст. кіраўнікі перабраліся з разбуранага манголамі Кіева ў Уладзімір, а пазней Маскву. Адначасова, была створаная свая Літоўская мітраполія, якая з увагі на нестабільнасць у плане наяўнасці мітрапалітаў, дзейнічала нерэгулярна. Першым мітрапалітам літоўскім быў Феафіл (1316-1330) з галоўнай царквой у Наваградку.

Стагоддзе пазней, пасля смерці мітрапаліта Кіеўскага Герасіма (1435), Канстантынопальскі патрыярх Іосіф пасвяціў Ісідара на Кіеўскага мітрапаліта. З гэтым не пагадзіўся маскоўскі цар Васіль II, які арыштаваў Ісідара, у тым ліку за яго прыхільнасць да ўніі (Флярэнтыйская унія).

У выніку Масква ў 1448 г., без згоды Канстантынопаля, абвясціла сваю аўтакефальную Маскоўскую мітраполію на чале з епіскапам Разанскім Іонам. Кіеўская мітраполія засталася з епархіямі, размешчанымі на землях Вялікага княства Літоўскага і Польшчы. У Літве на коратка прызналі Іона, які быў апошнім мітрапалітам з уладай у Літве і Маскве. Але ў 1458 г. у ВКЛ (часы Казіміра Ягайлавіча/Ягелончыка) прызналі законным кіеўскім мітрапалітам Грыгорыя II Балгарына, пасвячонага выгнаным у Рым канстантынопальскім патрыярхам Грыгорыем Мамам.

Наступнік маскоўскага мітрапаліта Іона тытулаваўся ўжо мітрапалітам маскоўскім і ўсяе Русі. На амаль паўтары стагоддзя Канстантынопаля не прызнавай маскоўскай царквы. Кананічныя і непадкантрольныя Масковіі тытулаваліся мітрапалітамі Кіеўскімі, Галіцкімі і ўсяе Русі. Магчыма, што варта праверыць, на коратка, да страты Ноўгарадам незалежнасці, Літоўская мітраполія абняла таксама паўночную рэспубліку.
👍10🙏2🕊1🍓1
Historyja
Ізідар (Ісідар) - быў такі візантыйскі манах, які ў гадах 1436–1458 з'яўляўся Мітрапалітам Кіеўскім і ўсея Русі, прынамсі прызнаным у Канстантынопалі. Праблема з той мітраполіяй была такая, што ў XIII/XIV ст. кіраўнікі перабраліся з разбуранага манголамі…
Паміж Нёманам і Дняпром пустэча?

І тут цікавы момант. Гадоў 20 таму з'явілася манаграфія пра гісторыю Візантыіі (A History of Byzantium), якая пазней перавыдалася. Такіх няшмат. Яе аўтар, амерыканскі даследчык Timothy E. Gregory, рэдактар шанаваных навуковых часопісаў яго эпохі і тэматыкі.

Пад канец кнігі гаворка пра спадчыну Візантыі, у тым ліку праваслаўе, таксама "кэйс" Ізідара. Ёсць нават падраздзел "Русь". І што? Ані слова пра Вялікае Княства Літоўскае (гістарычную Літву), быццам бы на ўсходзе толькі Масоўскае княства. Тым больш нічога пра Ноўгарад і інш. Нават хапіла месца на кароткі аналіз "Братоў Карамазаў" расейскага пісьменніка Дастаеўскага і якія там можна пабачыць візантыйскія матывы. Слова Русь для аўтара ёсць сінонімам Масковія і Расія. Вось так. Для ВКЛ нават не знайшлося месца на разважанні пра захад/усход.

У прынцыпе нічога новага, бо некаторыя заходнія даследчыкі ды грамадства агулам толькі нядаўна пачалі заўважаць, што на захад ад Нямеччыны ёсць не толькі Russian. Але паступова свядомасць змяняецца.

Але гэта таксама адзін з прыкладаў для тых некаторых новаапазіцыйных маладых дзеячаў, якія ў духу думкі "в мире существует только два великих языка — русский и английский", абмяжоўваюцца расейейскай і ангельскай мовамі, ігнаруючы мясцовыя, у тым ліку беларускую. Так зразумець спецыфіку краін Цэнтральна-Усходнюю Еўропу і рэгіёну не атрымаецца.

Жартам можна дадаць, што цяжка не заўважыць гістарычнай Літвы на мапах у гістарычных атласах і не толькі. І таксама месца на нагад, што варта займацца піярам нашай гісторыі таксам за мяжой, хаця зразумела, што шмат часу сыходзіць на працы на ўласнай ніве.
💯10👍2👏1
Каплічка на горы Біруты

Мастак: Казімір Альхімовіч
14🙏4👏1
2025/10/27 03:32:55
Back to Top
HTML Embed Code: