Forwarded from Historyja
30 кастрычніка 1988 года прайшоў першы ў найноўшай гісторыі масавы мітынг, арганізаваны "знізу", а не "зверху". Гэта былі "Дзяды", Дзень памяці продкаў.
Разгон мітынгу меў вялікі грамадскі рэзананс не толькі ўласна ў Беларусі, але і ў саюзе і балюча ўдарыў па "аўтарытэце" камуністаў.
Разгон мітынгу меў вялікі грамадскі рэзананс не толькі ўласна ў Беларусі, але і ў саюзе і балюча ўдарыў па "аўтарытэце" камуністаў.
❤18🙏5🔥4💯1
  Forwarded from Historyja
Media is too big
    VIEW IN TELEGRAM
  "За што? За тое, што яны былі беларусамі. За тое, што яны сцвярджалі права сваёй нацыі на існаванне"
У Курапатах прамаўляе Сяргей Грахоўскі - беларускі паэт, якога саветы арыштоўвалі двойчы, у 1937 і 1949 гоадах.
У Курапатах прамаўляе Сяргей Грахоўскі - беларускі паэт, якога саветы арыштоўвалі двойчы, у 1937 і 1949 гоадах.
😭19💔7👍5💯2
  Forwarded from Historyja
  
Але паглядзіце, чаму людзі крычаць "фашысты", а не "НКВДзісты". На маю думку, тут такія прычыны. Сама дзяржава выкарыстоўвае слова "фашысты" на пратэстоўцаў, як бы клін клінам выбіваецца. Па-другое, ІІ сусьветная вайна сядзіць у галаве кожнага беларуса. Веды пра Галакост у Беларусі лепшыя, чым веды пра савецкі тэрор. Чаму нацысты? Бо нацысты, калі акупавалі Беларусь, забівалі людзей публічна: вывады людзей з гета, сьмерці падпольшчыкаў. НКВД рабіў сваю працу патаемна. Пра Курапаты падчас акупацыі ніхто ня ведаў. Таму людзі ўзгадваюць тое, што ім знаёма, узгадваюць вайну. Але гэта некарэктнае гістарычнае параўнаньне - кажа гісторык Андрэй Катлярчук.
👍11💯10
  Forwarded from Historyja
Media is too big
    VIEW IN TELEGRAM
  30 кастрычніка 1919 года ў газеце "Беларусь" быў апублікаваны верш Краўцова Макара "Мы выйдзем шчыльнымі радамі", які стаў гімнам БНР пад назвай "Ваяцкі гімн".
👍17🔥6👏1
  Forwarded from Historyja
30 кастрычніка 1728 года нарадзіўся Марцін Пачобут-Адляніцкі – вядомы ў тагачаснай Еўропе астраном і асветнік, рэктар Віленскай акадэміі. Акрамя навуковай дзейнасці быў патрыётам, актыўна падтрымліваў антырасійскае паўстанне Касцюшкі 1794 года. Браў удзел у працах Адукацыйнай камісіі і падтрымліваў Канстытуцыю 3 траўня.
❤11👍7🙏2👏1🫡1
  Forwarded from Historyja
  
У 2014 годзе Ніна Багінская перад будынкам КДБ спаліла савецкі сцяг і так гэта патлумачыла: 
спаліла чырвоны сьцяг зь сярпом і молатам — бо гэта сьцяг, пад якім забівалі мільёны людзей, рабілі генацыд беларусаў. І што 1 жніўня правяла сваю акцыю, таксама патлумачыла — бо ў гэты дзень ў 1937 годзе тут, ў дворыку турмы „амэрыканкі“ палілі кнігі нашых беларускіх пісьменьнікаў і паэтаў, якія мы ужо ніколі не прачытаем
🔥21🥰12❤9💯5👍4👏2
  Forwarded from Historyja
  
На здымку беларускія пісьменнікі. Сядзяць: Якуб Колас, Цішка Гартны, Янка Купала, Міхась Чарот, Васіль Сташэўскі. Стаяць: Алесь Ляжневіч, Міхайла Грамыка, Уладзіслаў Галубок, Міхась Зарэцкі, Анатоль Вольны, Алесь Дудар, Алесь Гурло. Усе з іх былі рэпрэсаваныя саветамі, аднак пасля 1937 г. сярод жывых засталіся толькі чацвёра.  
Алесь Гурло памрэ ў 1938 г. ад сухотаў. У 1942 г. у Маскве загінуў/быў забіты Янка Купала. У 1956 г. памрэ Якуб Колас, паспеўшы за некалькі гадзін да смерці занесці ў ЦК КПБ ліст супраць прыніжэння стану беларускай мовы з БССР. Да 1969 г. дажыве Міхайла Грамыка, які памрэ на чужыне пад Масквой.

😢6❤1