Telegram Web Link
Адчуваеце стому і не хочацца нічога рабіць пасля выходных? Магчыма, вы няправільна адпачываеце…

Мы падрыхтавалі 5 парадаў, якія дапамогуць вам адпачываць якасней, гартайце карцінкі!
Задумваліся калі-небудзь, чаму яйка – сімвал Вялікадня? 🧐🪺

Распавядаем, што стаіць за святам Вялікадня і чаму яно мае менавіта такія сімвалы. Гартайце карцінкі!
На «луге» ці на «лузе?» На «снеге» ці на «снезе»? 🤔

Распавядаем пра распаўсюджаную памылку ў беларускай мове, якую трэба запомніць і не паўтараць 👇🏻

У канцы беларускіх словаў пры скланенні не можа быць спалучэнняў -ге, -ке, -хе.

У назоўніках першага скланення, якія маюць на канцы літары -г, -к, -х,
у давальным і месным склонах з'яўляюцца наступныя змены:
г становіцца з, х становіцца с, к становіцца ц.

Як тады правільна кажам?

пралка — пралцы , пралке
фізіка — фізіцы , фізіке
страха— страсе , страхе
дарога — дарозе , дароге
спасылка — спасылцы , спасылке
дачка — дачцэ , дачке

Калі ўзнікаюць пытанні, то заўсёды можна праверыць сябе starnik.by ;)
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
9 траўня – дзень памяці і смутку, не агрэсіі і варожасці.

9 траўня – гэта не пра «можам паўтарыць», а пра «ніколі зноў».
Запрашаем у парк гісторыі «Вялікае Княства Сула»
Ідэальнае месца для знаёмства з беларускімі традыцыямі!

Распавядаем падрабязней пра гэтае месца ў допісе, гартайце карцінкі!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
18 траўня ў Беларусі шмат розных і цікавых музеяў праводзяць «Ноч музеяў» – імпрэзу, прымеркаваную да Міжнароднага дня музеяў, падчас якой можна паглядзець музейныя экспазіцыі ўначы або нават да раніцы наступнага дня.

Мы сабралі нашыя фаварыты, забірайце сабе ў захаваныя, каб не згубіць 👇🏻

🏛 Сядзіба Якуба Коласа «Ласток»

Тут вас чакае насычаная тэатралізаваная праграма. Кожны і кожная змогуць акунуцца ў атмасферу дзяцінства пісьменніка, патрапіць на экскурсію па мемарыяльнай сядзібе, паўдзельнічаць у майстар-класе па стварэнні абярэгаў і паслухаць народную музыку.

📆 Дата: 18 траўня
Час: 15:00
📍Месца:
музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск

🏛 Музей народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы

Калі вам хочацца адчуць атмасферу магіі і чараўніцтва, то гэтае месца дакладна для вас! Эксклюзіўная містычная экскурсія, нечаканыя з’яўленні міфічных персанажаў і полымя ачышчальнага вогнішча разгоняць цемру і парушаць цішыню бяскрайніх абшараў музейнай вёскі.

📆 Дата: 18 траўня
Час: з 20:00 да 23:00
📍Месца:
Музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён

🏛 Дукорскі маёнтак

Тут вы сапраўды можаце адчуць дух сярэднявечча. У гэтую ноч музей падрыхтаваў шмат цікавага: рыцарскія двубоі, казкі ля вогнішча, старажытныя традыцыйныя стравы і напоі, а таксама экскурсіі па старадаўніх будынках і выставах. Удзень будуць тэматычныя праграмы і экскурсіі, а ўвечары – вясёлыя гулянні.

📆 Дата: 18 траўня
Час: 12:00
📍Месца:
Музейны комплекс «Дукорскі маёнтак», Дукора, вул. Школьная, 15а, Пухавіцкі раён

🏛 Заслаўскі музей-запаведнік

«Заслаўскі млын збірае сяброў» і кліча ўсіх, каму цікавыя беларускія традыцыі і культура. Тут вас чакаюць майстар-класы, жывая музыка, выступы творчых калектываў і сустрэча з чараўніцай. Будзе фотазона, вырабы рамеснікаў і нават сакрэты прыгатавання гарбаты з лекавых траваў.

📆 Дата: 18 траўня
Час: 18:00
📍Месца:
Этнаграфічны комплекс «Млын», Заслаў’е, зав. Савецкі, д. 8, Мінскі раён

🏛 Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый

Калі хочаце паглыбіцца ў свет магіі пляцення, то вам дакладна ў Веткаўскі музей. У праграме: абрады, выступы фальклорных ансамбляў, традыцыйнае беларускае вяселле, майстар-класы па вырабе вяночкаў і плеценых узораў, а таксама інтэрактыўныя забавы для дзяцей, а на вечар запланаваны прагляд фільма пра абрадавы цыкл Палесся.

📆 Дата: 18 траўня
Час: 16:00
📍Месца:
Філіял Веткаўскага музея ў Гомелі. г. Гомель, пл. Леніна, 4а
☀️Лета ўжо праз два тыдні!🌻
А гэта значыць, што самы час ехаць у вандроўку!

Сабралі для вас 5 месцаў у Беларусі, які вартыя вашай увагі гэтым летам👇🏻

📍 Мост у Мастах

Знаходзіцца ў Гродзенскай вобласці і з'яўляецца адным з найбольш вядомых інжынерных збудаванняў Беларусі. Мост пралягае праз раку Нёман і выдатна спалучае ў сабе прыгажосць прыроды і тэхнічную дасканаласць. Цудоўнае месца для вашых наступных фотаздымкаў!

📍 Нясвіжскі замак і парк

Зараз тут працуе часовая выстава «Слуцкая ўязная брама». Раім наведаць прыгожы парк вакол замка, там можна зладзіць пікнік ці проста паляжаць на пледзе цёплым сонечным дзяньком. І, канечне, у сам замак завітайце!

📍 Палац у Косава

Шыкоўны неагатычны замак, пабудаваны ў сярэдзіне 19 стагоддзя. Палац атачаюць легенды і гісторыі пра падземныя хады, якія нібыта вядуць ажно да Вільні. Летам тэрыторыя вакол палаца расцвітае: зялёны парк, рэдкія дрэвы і кветкі ствараюць ідэальныя ўмовы для адпачынку на свежым паветры.

📍 Гальшанскі замак

Замак быў рэзідэнцыяй роду Сапегаў і на працягу стагоддзяў меў вялікае значэнне для гісторыі рэгіёну. Летам тут асабліва прыемна гуляць па старажытных сцежках, даследаваць руіны і ўяўляць, як выглядаў замак у часы сваёй велічы.

📍 Салігорскія горы і тэрыконы

Калі вы любіце актыўны адпачынак, то вам дакладна варта наведаць гэтае месца, бо патрапіць сюды будзе не так і лёгка. Тэрыконы, створаныя з адкідаў саляной прамысловасці, утвараюць неверагодныя ўзвышшы, якія зелянеюць летам і ствараюць неймаверна прыгожыя пейзажы.

Як бяспечна патрапіць на Салігорскія горы і тэрыконы?

Гэтае месца знаходзіцца на закрытай тэрыторыі і з'яўляецца часткай комплексу «Беларуськалій». Для бяспечнага наведвання неабходна атрымаць дазвол або скарыстацца паслугамі мясцовых турыстычных агенцтваў, якія прапануюць арганізаваныя экскурсіі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2024/05/21 08:18:07
Back to Top
HTML Embed Code: