Прызнавайцеся, хто хоць раз блытаў гэтыя словы? 😏

Распавядаем пра асаблівасці гэтых словаў і як іх слушна ўжываць, гартай карцінкі!
Слоўнічак-каляндар «МОВА ВОЛЬНЫХ» – цудоўны падарунак сябрам, блізкім і нават сабе

У каляндарыку ёсць З65 родных словаў, якія дапамогуць зрабiць кожны дзень больш цёплым, вясёлым і цікавым. А таксама зразумець суседзяў і падвучыць беларускую, ангельскую і яшчэ паўсотні іншых моваў!

А яшчэ такія каляндарыкі мы дарылі нашым цудоўным гасцям анлайн-святкавання БНР106!

Календары можна замовіць на сайце выдавецтва Gutenberg Publisher па гэтай спасылцы 👈🏻
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🌿🌸 Надвор’е зусім хутка ўжо будзе цудоўным, а гэта значыць, што самы час ехаць у вандроўку!

Сабралі для вас 5 месцаў у Беларусі, які вартыя вашай увагі гэтай вясной, гартайце карцінкі!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🗣 Веча – гэта старажытная форма народнага самакіравання на тэрыторыі беларускіх зямель 10-12 стагоддзяў, і яно сапраўды рабіла вялікі ўнёсак у развіццё дэмакратыі на нашых землях.

У другім выпуску «Гісторыя дэмакратыі ў Беларусі» падкаста «На ростанях» мы падрабязна разглядаем шлях нараджэння і станаўлення дэмакратыі на тэрыторыі Беларусі. Немалаважным крокам на гэтым шляху было існаванне на тэрыторыі сучаснай Беларусі веча – народнага сходу гараджанаў, якія прымалі вельмі ўплывовыя рашэнні ў пытаннях грамадскага і палітычнага жыцця горада.

Распавядаем 5 цікавых фактаў пра веча, якія вы маглі не ведаць ⬇️

— Веча магло выганяць князёў.
Веча ў Полацку не раз выкарыстоўвала сваё права выгнаць князя, калі ён не задавальняў патрабаванням мясцовага насельніцтва. Адным з самых вядомых выпадкаў было выгнанне князя Рагвалода Барысавіча ў 1151 годзе, калі замест яго быў прызначаны Расціслаў Менскі.

— Веча магло запрашаць новага князя.
Калі старога князя выганялі або калі трэба было замяніць кіраўніка, веча магло запрашаць новага князя на княства. Гэта давала магчымасць выбіраць лідараў, якія адпавядаюць патрабаванням і жаданням народа.

— Веча моцна кантралявала дзейнасць князя.
Веча не проста выбірала князёў, але і кантралявала іх дзейнасць, у тым ліку прызначала вярхоўны суд. Гэтая сістэма праверкі і балансу дазваляла гарантаваць, што князі не злоўжывалі сваёй уладай​.
А яшчэ, напрыклад, Полацкае веча мела заканадаўчую функцыю – пісала законы для палачанаў.

— Веча вырашала – будзе горад ваяваць ці не.
Веча не проста абмяркоўвала ўнутраныя справы, але і вырашала – ісці на вайну ці заключаць мір. Яно таксама магло самастойна весці перамовы і заключаць дамовы з іншымі князямі або дзяржавамі.

— У веча маглі ўваходзіць і жанчыны.
У той час, пакуль па ўсім свеце ў 12 стагоддзі жанчыны часта былі абмежаваныя ў сваіх правах, у Полацку існавалі выпадкі, калі жанчыны бралі актыўны ўдзел у веча.

Кожны і кожная, хто цікавіцца гісторыяй і культурай нашай краіны, дакладна знойдзе ў выпуску нашага падкаста «На ростанях» яшчэ шмат цікавага і здзіўляльнага па гэтай спасылцы!
Раман Скірмунт.
Хто ён такі і чаму важна пра яго ведаць?

Раман Скірмунт нарадзіўся 25 красавіка 1868 года ў вёсцы Парэчча Пінскага павета, выхадзец з беларускага шляхетнага роду і буйны землеўладальнік.

Распавядаем, чаму ён важны для нас, беларусаў і беларусак
👇🏻

— Адзін з першых выступаў за самастойнасць беларускай дзяржаўнасці.
Раман Скірмунт быў адным з прыхільнікаў канцэпту «краёвасці», які прадугледжваў аўтаномнасць беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі. Але потым гэтая ідэя трансфармавалася ў ідэю самастойнай беларускай дзяржаўнасці.
Дарэчы, канцэпцыя «краёвасці» ў тыя часы разглядалася не толькі як беларуская ідэя, але распаўсюджвалася таксама на літоўскі і польскі народы.

— Быў другім кіраўніком БНР.
У 1918 годзе Раман Скірмунт увайшоў у Раду БНР, дзе займаўся фармаваннем новага складу Народнага сакратарыяту Беларусі. Пасля быў абраны прэм’ер-міністрам урада БНР і выконваў функцыю сакратара па міжнародных справах.
Хоць ён і не доўга быў прэм’ер-міністрам БНР, але нават за гэты час паспеў зрабіць шмат важных і карысных справаў!

— Адстойваў «Пагоню» ў якасці герба БНР.
Раман Скірмунт падрыхтаваў «дэкларацыю», якая ішла следам за трыма статутнымі граматамі. У ёй «Пагоня» была абвешчаная дзяржаўным гербам Беларускай Народнай Рэспублікі.
У тым ліку яму мы абавязаныя гербам Пагоня ў якасці дзяржаўнага!

— Істотна спрыяў развіццю беларускай мовы і культуры.
Выдаткоўваў сродкі на дзейнасць беларускамоўных выданняў і арганізацый, напрыклад, газеты «Наша Ніва». Займаўся краязнаўствам Палесся, прымаў удзел у стварэнні Палескага музея ў Пінску.

Шмат было славутых дзеячаў на шляху здабыцця дзяржаўнасці нашай краіны, і Раман Скірмунт па праве займае ганаровае месца сярод іх!

Беларуская зямля багатая на таленты!
Памятайма і ганарымся сваімі героямі!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
38 гадоў таму адбылася трагедыя на Чарнобыльскай АЭС.

26 красавіка 1986 года выбухнуў 4-ты блок ЧАЭС. Аварыя лічыцца самай буйной тэхнагеннай катастрофай 20 стагоддзя.

Распавядаем у відэа, як так атрымалася, што Беларусь узяла на сябе асноўныя наступствы.
🐣 🌸 Сабралі для вас велікодны слоўнічак са словамі, якія вы, магчыма, маглі не ведаць!

Картай карцінкі, а таксама дадавай сабе ў захаванае, каб не згубіць :)
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Сёння, 28 красавіка 1859 года, нарадзіўся беларускі вайсковы дзеяч і міністр вайсковых справаў БНР — Кіпрыян Кандратовіч.

Распавядаем падрабязней пра яго ў відэа!
2024/04/30 21:22:12
Back to Top
HTML Embed Code: