Telegram Web Link
Forwarded from Haradzienski
19 чэрвеня 1886 года ў Горадні нарадзіўся нямецка-амерыканскі неўролаг жыдоўскага паходжання Робэрт Вартэнбэрг (Robert Wartenberg), які набыў сусветную славу. Яго прозвішчам названа некалькі тэрмінаў і з'яў у медыцыне. Акрамя таго, Амерыканская Акадэмія Неўралогіі штогод прызнае ўзнагароды ў гадавіну Вартэнберга.
Forwarded from Haradzienski
Працэсія на Божае цела (Corpus Christi). Горадня, 1916 год.
Forwarded from Haradzienski
19 чэрвеня 1924 года нарадзіўся Васіль Быкаў – беларускі пісьменнік, нацыянальны дзеяч, ветэран вайны, сумленне нацыі. Выдатны беларус, які частку сваёго жыцця, амаль чвэрць стагоддзя, звязаў з нашай Горадняй. На здымку Васіль Быкаў на вуліцы Ажэшкі. Ніжэй фрагмент з аўтабіяграфіі "Доўгая дарога дадому".

Зь першага пагляду горад мне спадабаўся, не такi ўжо i пабураны (хоць у цэнтры i траплялiся руiны некаторых будынкаў), але ў iм адчувалася пэўная «заходнасьць», рысы сярэднявечча — у старых будынках, касьцёлах, нават у брукоўцы вулiц. Зноў жа — два замкi i Нёман. Дужа гэта мiла здалося майму сэрцу, зьнябытаму на чужыне. Паўдня хадзiў па вулiцах, прыглядаўся, але куды зайсьцi не наважыўся. Першую гарадзенскую ноч правёў на вакзале.
Forwarded from Haradzienski
Васіль Быкаў у Горадні
Некалі ў Горадні
Forwarded from Haradzienski
У ноч з 19 на 20 чэрвеня 1941 года пачалася апошняя хваля масавых дэпартацыі з Заходняй Беларусі за "першымі саветамі". У выніку гэтай хвалі, саветы вывезлі з Заходняй Беларусі ў Сібір і Казахстан больш за 24 тыс. людзей.
Forwarded from Haradzienski
Від на плошчу Рынак з вуліцы Замкавай у час Першай сусветнай вайны. Фота ў колеры дзякуючы AI.

Grodnæ
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤩 Тысячы каталікоў прайшлі Крыжовым шляхам па цэнтры Гродна

У Гродне адбылося традыцыйнае шэсце з нагоды свята Божага Цела, якое штогод аб’ядноўвае вернікаў у малітве і спеве.

Пасля імшы ў Фарным Касцёле ўдзельнікі прайшлі Крыжовым шляхам па цэнтральных вуліцах горада, спыняючыся каля чатырох адкрытых алтароў каля касцёлаў.

Маршрут шэсця праходзіў па вуліцах Карла Маркса, Маладзёжнай, Парыжскай Камуны, далей праз Стары мост на вуліцу Дарвіна — да Францысканскага касцёла.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2025/06/27 21:41:34
Back to Top
HTML Embed Code: