Telegram Web Link
🧠 Как заподозрить деменцию у себя или своих старших близких?

Оказывается, возраст болезни помолодел. Продолжительность жизни с выставленным диагнозом составляет около 5-8 лет. Болезнь можно замедлить, если выполнять ежедневные упражнения. Перед походом к врачу можно выполнить самодиагностику или помочь с этим своим родственникам.

Hrodna.life обсудил тему со специалисткой по уходу за тяжелобольными и больными деменцией Юлией Матусевич: https://d3pt8vtj0yb2r5.cloudfront.net/ru/articles/djemencyja-rb/?utm_source=tg
🤨 Нечуваная шчодрасць ад гарадскіх уладаў. На 900-годдзе Гродна яны паабяцалі «падарунак гораду».

Праўда, «падарунак» будзе за вашы падаткі, зрабіць яго мусілі ўжо даўно, а людзям, якія паўдзельнічалі ў конкурсе па распрацоўцы праекта, не заплацілі. Маўляў, у конкурсе няма пераможцаў, але матэрыялы мы выкарыстаем.

Пра што гаворка: https://d3pt8vtj0yb2r5.cloudfront.net/2024/06/07/padarunak-na-900-hoddzie/?utm_source=tg
🎆 Сёння пасля салюту можна будзе дабрацца дадому грамадскім транспартам.

Увечары пасля 23:00 пусцяць аўтобусы ў кірунку спальных раёнаў горада. Яны паедуць ад прыпынкаў:
— «Дзіцячая бальніца»
— «Аўтавакзал»
— «вул. Астроўскага»
— «Абласная філармонія»
— «Тытунёвая фабрыка»
— «вул. Цітова»
— «1 паліклініка»

Маршруты аўтобусаў публікуе Аператар пасажырскіх перавозак: https://operators.by/dop-transport-posle-saluta/
🎭 Гродзенскія акторы стварылі ў Беластоку тэатр і ўжо адыгралі прэм’еру.

Спектакль паводле кнігі Вольгі Гапеевай «Сумны суп» сабраў поўную залу. Для Аляксандра Енджэеўскага і Анастасіі Суханосік гэта быў першы выхад на сцэну пасля звальнення з Тэатра лялек.

Блог «Суполка» даведаўся, як усё прайшло. Перадрукоўваем гэты тэкст: https://d3pt8vtj0yb2r5.cloudfront.net/articles/teatr-pryehali/?utm_source=tg
🚾 Гэты матэрыял дакладна спатрэбіцца вам, калі збіраецеся на Фестываль нацыянальных культур.

Захоўвайце спіс грамадскіх прыбіральняў у цэнтры. Іх няшмат, але яны ёсць.

https://d3pt8vtj0yb2r5.cloudfront.net/articles/toilets-wc/?utm_source=tg
🤡 Такі ён, фестывальны Гродна.

Каля Вечнага агню заўважылі нешматлікую акцыю ў падтрымку расійскага нацыянальнага вызваленчага руху. Актывіст прыйшоў на пляцоўку з плакатам «Вместе против интервенции НАТО». Па фота бачна, што мужчына стаіць з плакатам і двума сцягамі — камуністычным і сцягам руху ў колерах георгіеўскай стужцы. Яшчэ адна жанчына — ў чырвона-зялёным сцягу, другая гэта ўсё здымае.

Праз 20 хвілін да іх падышла міліцыя і актывісты сышлі.
Forwarded from 🏰 Hrodna 11:27
👉 Сёння ў Гродне пачнецца XIV Фестываль нацыянальных культур, таму мы вырашылі падрыхтаваць для вас відэа пра тое, як і з чаго пачыналася гэтая імпрэза і як выглядалі першыя фестывалі.

📺 Больш падрабязнасцяў у відэа: https://youtu.be/lmb5s25KdlI

Telegram | YouTube | Instagram | Buymeacoffee
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Туси в Гродно
Глядзім кіно па-беларуску ў прасторы "Шустры Вожык"📽️

А яшчэ, пасля прагляду: абмяркоўваем, дыскутуем і дзелімся ўражаннямі

У "Шустрым Вожыку" распачынаюцца кінапрагляды з дыскусіямі.

Далучацеся!

Што будзем рабіць: у нязмушанай утульнай атмасферы будзеце глядзець кіношкі ў беларускай агучцы, а пасля прагляду можна будзе паразмаўляць, абмеркаваць, выказацца.

🗓️8 чэрвеня ў 19:00
Для каго: дарослыя, падлеткі, дзеці
📲 запіс у дырэкт @shustryvozhyk
📍 прастора "Шустры Вожык"

❤️
🎭 Гродна падчас Фестывалю нацыянальных культур.

Сёння ў горадзе працавалі 19 нацыянальных падворкаў, вялікая выстава-кірмаш. Можна было наведаць канцэрты, выставы, майстар-класы.

Што будзе заўтра, можна даведацца тут: https://d3pt8vtj0yb2r5.cloudfront.net/2024/05/24/prahrama-fiestyvaliu-nackultur/?utm_source=tg

📸 @tusivgrodno
2024/06/09 04:22:02
Back to Top
HTML Embed Code: