Telegram Web Link
Тры тыдні, тры краіны, два акіяны і дзесяць гарадоў.

Акрамя соцень кіламетраў і дзясяткаў гадзін у самалетах і машынах, нас чакалі:

🔺джэтлаг
🔺зламаны кейс для гітары і яго продаж з аўкцыёну
🔺самая смачная піца ўсяго за 1$
🔺дзясяткі кіламетраў пешшу
🔺цеплае сонца Нью-Ёрку і мацнейшы лівень Сан-Францыска
🔺прабежка за аўтобусам, які ўжо выехаў у аэрапорт, аднаго з удзельнікаў туру
🔺страта нашых чамаданаў, а таксама інструментаў недзе ў аэрапорце Лос-Анжэлеса
🔺і зноў джэтлаг
🔺недасыпанне і, як вынік, здольнасць заснуць у любой позе і месцы
🔺выступы на самых розных цікавых пляцоўках… і шмат, шмат іншага.

Але САМАЕ ГАЛОЎНАЕ, што было ў гэтым туры, – гэта неверагодныя і цудоўныя людзі, якіх мы сустракалі кожны дзень і ў кожным горадзе.

Дзякуй за натхненне, сяброўства, дабрыню, за шчырыя ўсмешкі, адданасць моманту і пачуццё дому, дзе б мы ні былі. Гэтаму няма аніякай цаны.

Вы – наш самы вялікі скарб і падарунак. Будзем разам і хутка, мы верым, сустрэнемся зноў!

З вялікай любоўю❤️
Вашы JM
20 лет с выхода макси-сингла "Web-дизайн"!🔥🤘 Можно сказать, что тогда все и началось...

Владимир Пугач: "Этот макси-сингл, вышедший 20 лет назад, круто и надолго изменил мою жизнь. Если бы не он, не знаю, состоялся ли бы J:Mорс вообще...
Мы просто веселились. Как и многие молодые люди тогда, делали свою музыку для себя, для друзей. Но наш "Web-дизайн" попал на радио, стал успешным и вселил в нас веру в себя.
Верьте в себя! И не забывайте о пройденном пути - это поможет идти дальше.
" ❤️
Як хутка бяжыць час... Год таму ў нас выйшла песня "Бывай".

І здаецца, быццам нічога не змянілася, але, адначасова, змянілася ўсе. Вы адчуваеце тое ж?

"Бывай" можна паслухаць на ўсіх пляцоўках, а вось тут паглядзець кліп.

Абдымаем ❤️
Сябры, тых, хто раптам будзе ў Варшаве праз тыдзень, запрашаем на святочную акустыку ад Уладзіміра Пугача.

27.12 🎄Beer Station PUB 🎄19:00
Квіткі можна набыць вось тут.

Будзе цепла, з глінтвейнам і падарункамі 🎁 Прыходзьце!

Абдымаем кожнага ❤️
Усіх тых, хто сёння сустракае Раство, - са святам! Беражыце сябе і вашых блізкіх❤️

У гэтыя часы вельмі важна быць побач, таму памятайце, што мы разам

Як вы трымаецеся, сябры?
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Нягледзячы на ​​ўсё сумнае і жахлівае, што прынёс нам 2022 год, былі такія моманты, якія прыемна ўспамінаць. І большасць з іх - разам з вамі ❤️

Мы ўдзячныя кожнай і кожнаму з вас за цеплыню, якую вы дарылі і працягваецца дарыць нам. Удзячныя за атмасферу радасці і адчуванне шчасця, калі мы сустракаемся. Удзячныя за вашу веру ў нас і за веру, якую вы ўсяляеце ў нас, за натхненне і за тое, што мы з вамі ёсць адзін у аднаго, што мы з вамі разам.

Вялікі дзякуй вам, сябры. Беражыце сябе і адзін аднаго! І няхай 2023 год стане для ўсіх нас сапраўды НОВЫМ!

Любім і абдымаем кожнага ❤️ Вашы JM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сёння многія з вас адзначаюць светлае і добрае свята Раства

Шчыра віншуем і жадаем усім нам міра ды любові - яны мацней за ўсё!

Вашы JM❤️
14 лютага разам з вамі!🥰

Канцэрт у Дзень усіх закаханых – наша любімая традыцыя. Але такой імпрэзы мы яшчэ не рабілі!😉

Толькі 50 месцаў! Спецыяльная праграма, напоі і фуршэт, а таксама afterparty, на якой мы з задавальненнем пазнаёмімся і пагутарым з вамі. Мы абяцаем вам утульны, цёплы і атмасферны вечар разам.

📌14 лютага, 19:00
📍Варшава, Hoza 41, lok.2
Квіткі*

*Толькі 50 месцаў! У кошт квітка ўваходзяць welcome drink, фуршэт, afterparty з музыкамі.
Пры набыцці 2-х квіткоў - зніжка.

І памятайце, што любоў больш за цемру і зло. Любоў усё пераможа. Таму давайце будзем разам святкаваць любоў. Чакаем сустрэчы!

З ❤️, J:МОРС
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❗️SOLD OUT

Засталося толькі ДВА квіткі

Сябры, калі вы з тых, хто любіць усё вырашаць у самы апошні момант - гэты момант прыйшоў!

На рамантычны кватэрнік з групай 14 лютага засталося толькі 2 квіткі.

Купіць можна ТУТ


Чакаем вас. Да сустрэчы!

З ❤️, J:MOPC
Сустрэнемся з кожным 14 лютага!❤️

Вы нас прасілі і мы гэта зрабілі! 🤘 Анлайн-трансляцыі нашага рамантычнага кватэрніка ў Дзень усіх закаханых - быць! Давайце будзем працягваць нашу з вамі традыцыю сустракацца ў гэты дзень. Хай і анлайн, але разам. 🥰

Пачатак ў 19:00 (Варшава)/21:00 (Мінск). Спасылка на квіткі тут.

Вы самі вырашаеце, за які кошт набыць квіток, на якасць трансляцыі гэта не паўплывае.

Па ўсіх пытаннях наконт квіткоў можна пісаць на [email protected]

Ужо не можам дачакацца сустрэчы! З ❤️ J:MOPС
⚡️Кракаў і Беласток, мы едзем да вас!⚡️

📍2 сакавіка, Кракаў, клуб Zaścianek (ul. Rostafińskiego 4)
📍8 сакавіка, Беласток, клуб 6-Ścian (Warszawska 34)

Мы абяцалі, што зробім канцэрты ў вас, - і рады стрымаць сваё слова!

Сустрэнемся ўжо вельмі хутка: будзем спяваць, абдымацца ды файна бавіць час разам! 🤘

Да сустрэчы! З ❤️ JM
2025/07/04 10:36:43
Back to Top
HTML Embed Code: