Daria Volochai × Karoza Ҩ

Стары малюнак майго грыба ад цудоўнай украінскай мастачкі. Дагэтуль ад яго кайфую.

Ҩ
#hodna #estetyčna #mastactva
#ekspierymient Ҩ 4/12 фотаздымкі

P.S. Хто зможа адгадаць усе гарады на фота?
Падатак на ляноту

У мяне побач з домам ёсць Кэрфур Экспрэс, у якім цэны ў паўтары разы больш, чым у Бядронцы, да якой ісці пятнаццаць хвілін. Хочаш танней — прагуляйся, лянота — плаці больш. 

Тое самае з рознымі дастаўкамі, калі лянота выходзіць з дому, дастаўкі звычайна не бясплатныя, плюс асартымент нашмат меншы, чым у крамах. Гатовая ежа яшчэ адзін спосаб узяць падатак на ляноту, а калі дадаецца яшчэ і дастаўка падатак становіцца двайным.

Але лянота настолькі моцная сіла, што людзі гатовы плаціць гэты падатак Ҩ #dumki
Дэлегаванне

Дэлегаваць задачы, якія не можаш зрабіць сам → лёгка,  бо застаецца толькі даверацца профі. Дэлегаваць тое, што можаш зрабіць сам → эмацыянальна складана, бо сам бы зрабіў лепей.

Але тут трэба разумець дзве рэчы.

Першая — гэтае лепей знаходзіцца толькі ў вашай галаве, фінальны карыстальнік можа не заўважыць ніякага адрознення. Нават не факт, што яно аб’ектыўна горш, мабыць проста не так, як уяўлялася.

Другая — не трэба рабіць ідэальна, трэба зрабіць дастаткова добра. Калі ўзнікала патрэба  ў дэлегаванні, значыць самастойна не атрымліваецца, таму выбар не паміж самастойна ці дэлегаваць, а паміж ніяк ці неяк. І  калі гэтае «неяк» адпавядае крытэрыям, то няхай лепш будзе так, чым намагацца зрабіць ідэальна і не зрабіць нічога.

Канешне, якасць выканання трэба кантраляваць, але не трэба быць кантрол-фрыкам Ҩ #dumki
Не давяраць выключна алгарытмам

Раней, калі ты хацеў чытаць ці глядзець штосьці цікавае, то ты падпісваўся на цікавых людзей, яны рэпосцілі ці рабілі сумесныя выпускі з іншымі цікавымі людзьмі, такім чынам ты пашыраў сваё кола цікавых людзей, за якімі варта сачыць.

Цяпер людзі сталі зусім лянівымі і глядзяць алгарытмічную стужку, якая падсоўвае тое што хоча, згодна з мэтамі кампаніі, а не карыстальніка. Каб навучацца стужка выкарыстоўвае падабайкі, якія людзі цяпер робяць замест рэпостаў. То-бок цяпер мы маем дадатковую праслойку ў выглядзе алгарытмічнай стужкі, замест узаемадзеяння паміж людзьмі напрамую.

А горш за ўсё, што гэта амаль не працуе з беларускім кантэнтам. Алгарытмы вельмі дрэнна яго прасоўваюць. Таму замест лайка трэба вучыцца рабіць рэпост. Па-старому.

Не ленавацца рэкамендаваць цікавае відэа сябру, якому яно сапраўды можа спадабацца, пашэрыць цікавы кантэнт у сваіх сацмедыя, распавесці сябру пры сустрэчы пра цікавую кнігу ці праект.

Можна патрэніравацца ў каментарыях, напісаўшы пра як мінімум адзін беларускі праект, які вам падабаецца Ҩ #dumki
Папраўка на рэчаіснасць

Інтэрнэт вельмі добра стварае ізаляваную бурбалку, у якой табе ўтульна знаходзіцца, бо ўсе такія ж як ты. Тое што непрыемна ці не цікава, алгарытмічная стужка турботліва схавае ад тваіх вачэй.

Але перыядычна трэба выбірацца з бурбалкі, каб разумець свет навокал, напрыклад, правяраць што там Trendings у YouTube ці музычных сэрвісах. Канешне, заставацца ў бурбалцы прыемней, але тады вельмі складана рабіць штосьці карыснае і запатрабаванае.

Дызанеры сядзяць на MacOS з iOS, таму робяць інтэрфейсы, якія не разумее большасць іх карыстальнікаў. Маркетолагі суткамі сядзяць у Твітары, таму моцна пераацэньваюць прагрэсіўнасць грамадства. Айцішнікі са сваімі моцнымі прыладамі за тысячы долараў не ведаюць, што іх прадукты лагаюць на карыстальніцкіх дэвайсах за пару сотак.

Мець свае зацікаўленасці і хобі нармальна, але перыядычна вылазіць з бункера і аглядвацца навокал, усё ж такі карысна Ҩ #dumki
Не трэба рамантаваць тое, што не зламана

У мяне клавіятура Logitech Craft і мышка Logitech MX Master 3, у Logitech ёсць тэхналогія Universal Receiver, сутнасць якой у тым, што праз адзіны USB-прыёмнік працуюць усе бесправадныя прылады Logitech. І так яно і працавала з Craft і MX Vertical, але мыш MX Master жонка падарыла мне зусім недаўна, і аказалася, што да яе ідзе новы прыёмнік, які завецца Logitech Bolt, які ЯШЧЭ больш універсальны. Але не настолькі, каб працаваць са старымі дэвайсамі для Universal Receiver. То-бок я як ідыёт павінен займаць два порта ў кампе, каб мець дзве прылады.

І гэтага не дастаткова. Я яшчэ павінен мець ТРЫ праграмы, каб іх абслугоўваць, бо новая праграма „значна лепш“ папярэдняй. А паколькі ў мяне яшчэ ёсць і гульнявая мышка G102, то мне трэба чацвёртая праграма. Ух. Як жа моцна.

І праўда ў тым, што ўвесь папярэдні софт быў добры, і прыёмнік быў добры, яно не патрабавала аніякіх паляпшэнняў. Але дзякуючы прагрэсу я павінен мець чатыры праграмы і дзве USB-затычкі.

А можна было бы проста не палепшаць тое, што і так цудоўна працуе і ўсім было б лепей Ҩ #dumki
Важнасць хобі

Хобі — гэта актыўнасць, у якой дазволена быць не паспяховым. Мне падабаецца дызайн, але дызайн гэта мая праца. Я канкурырую с тысячамі іншых дызайнераў. Я не магу проста паглядзець відэа пра дызайн, я абавязан штосьці з яго вынесці, каб стаць лепшым спецыялістам.

Магчыма, гэта мая персанальная праблема, але мне прасцей рабіць рэчы, якія я хачу, а не якія павінен. Напрыклад, я пачаў чытаць і слухаць мастацкую літаратуру, не таму, што гэта неяк вельмі карысна, хаця гэта так, а бо гэта цікава. Мне падабаецца адзначаць прагрэс на Goodreads, глядзець, што чытаюць іншыя і гэтак далей. Апошнія два месяцы я амаль не чытаю, і нічога. Усё добра. Бо на тое гэта і хобі, каб не прымушаць сябе.

У хобі нармальна рабіць перарывы на некалькі месяцаў ці нават гадоў, цалкам забіваць, не развівацца, і наогул, не трэба баяцца кагосьці падвесці. І гэта цудоўна Ҩ #dumki
Паліца для ношаных, але чыстых рэчаў

Мая жонка прыдумала геніяльнае назначэнне для паліцы ў шафе, мы там пакідаем ужо ношаныя рэчы, якія яшчэ рана праць. Такім чынам ідэальна чыстыя рэчы пасля мыцця не змешваюцца з чыстымі, але ўжо ношанымі.

Раней я кідаў такое ў кошык для бруднай вопраткі, ці кудысьці на спінку крэсла. А цяпер усё значна лепей Ҩ #parady
2024/05/22 00:42:53
Back to Top
HTML Embed Code: