Учора быў дзень музеяў!

Музеязнаўцы зберагаюць вялізарныя па значэнню скарбы. І часам гэта не толькі дарагія рэчы, або тыя што дайшлі ў выдатным стане.

На гэтай амаль пустой дошцы з-пад іконы не адразу знойдзеш невялікі фрагмент. Ён адзіны збярогся. І гэту ікону захоўваюць у музеі, як памятку пра нашу спадчыну.

І вельмі міла, што для вокладкі кнігі пра Веткаўскі музей абралі менавіта гэты абраз (глядзіце фота #3).

Зберагаеце (зберагаем) і малое і вялікае.

Са святам усіх.
Цудоўны горны хрыбет у гонар беларуса Чэрскага ў Якуціі.

Тыдзень таму быў дзень нараджэння Івана Чэрскага (1845-1892), вядомага даследчыка, вандроўніка, геолага, у гонар якога названы дзясяткі геаграфічных назваў, у тым ліку ледавікі, вулкан, узвышшы і інш.
Некалькі дзён таму быў напамін пра дзень спачыну Каруся Каганца (сапр. Казімір Кастравіцкі; 1868-1918).

✍️ Зведаў і выпрабаванні, сядзеў у турме (дарэчы, разам з Якубам Коласам).
✍️ Хварэў на сухоты, здолеў пражыць 50 год.
✍️ А яшчэ Карусь Каганец з'яўляецца сваяком вядомага французскага паэта Гіёма Апалінэра.
✍️ У Мінску у мікрараёне Лошыца ёсць вуліца Каруся Каганца.
✍️ Магіла творцы збераглася ў Вялікіх Навасёлках на Койданаўшчыне.

Як часта першае ўражанне можа быць памылковым! Прывядзём цалкам цытату Паўліны Мядзёлкі. Вельмі нам падабаюцца гэтыя радкі:
«Цікава было слухаць пісьменніка Каруся Каганца. Заўсёды ў даматканых каптане і ботах, нізенькі, гарбаты, з доўгімі аж да каленяў рукамі і тонкімі, празрыстымі пальцамі, ён меў непрыгожы выгляд. На вялікім прадаўгаватым твары рэдзенькая чорная бародка і вусы, з пад якіх выглядаюць рэдкія і вялікія зубы. А ў празрыстых, бы крынічная вада, вачах - уся душа гэтага чалавека. Столькі дабраты, столькі пяшчоты, пранікнённасці, столькі яснага, спакойнага ззяння ў іх! Глядзіш на яго, слухаеш яго спакойны голас, і, здаецца прыгажэйшага, лепшага чалавека не знойдзеш нідзе. Ад яго ліецца ў тваю душу такі ж спакой, яснасць і ты сам становішся лепшы, чысцейшы, свяжэйшы, быццам пасля купання».

Светлая памяць Карусю.

У нашым музейным зборы зберагаецца твор М.Купавы, дзе выяўлены Каганец (Кастравіцкі).
Ёсць месцы, дзе нібы можна апынуцца дзякуючы машыне часу.
На першым каларытным фота здаецца такі вандроўнік.

Усяго у 16 км. ад мінскай кальцавой знаходзяцца Ігнатычы (сучасная назва Калініна). Сядзіба роду Ельскіх.

Цуд. Збераглася сядзіба, цудоўны парк. А калісьці нешта з Ігнатычаў дарыла радасць усяму Мінску і многім-многім жыхарам. Што там Мінск? Усяму нашаму краю. Што ж гэта было? Пра тое даведаемся заўтра.
Што ж гэта за дзіўная мясціна Ігнатычы (сучаснае Калініна), якая дарыла радасць усяму Мінску і ваколіцам?

Там пры родзе Ельскіх быў вялізарны пітомнік, дзе вырошчваліся самыя розныя расліны. І перш-наперш ружы. Уявіце сабе - больш 600 сартоў! Гэта ж ніякія галандскія кветкі не былі б цяпер патрэбныя!

А яшчэ там было мноства лубіна. Пабачыце гэтую расліну - узгадайце месца адкуль яна пашыралася па ўсяму наваколлю.

Нездарма некалі Мінск на працягу 30 год азеляняўся з дапамогай пітомніка Ігнатычы.

P.S. Сядзіба ў Ігнатычах ацалела (у 16 км. ад мінскай кальцавой). Цяпер там кветак праўда амаль няма. А як было б супер праславіць і цяпер гэту мясціну.
У падобныя майскія дні (27 мая 1978 г.) у Мінску адбылося цікавае здарэнне.
🦌😀

Нядзельнай раніцай спрацавала сігналізацыя ў гастраноме па вуліцы Каліноўскага, 81. Міліцыя прыехала хутка і пабачыла незвычайнага злодзея - з акна крамы пазірала ласіха.

Завітала жывёліна з бліжэйшага лесу. У гастраном яна патрапіла праз вітрыну, верагодна пабачыла ў адлюстраванні саму сябе, але не пазнала і напала на ўяўнага іншага лася.
Апынулася ўнутры, хадзіла па краме (знаёмілася з асартыментам 😀), зайшла ў бухгалтэрыю (як сапраўдны рэвізор), дзвер за ёй зачынілася. Так яна і апынулася ў пастцы.

Каб дастаць ласіху прыйшлося міліцыі паднапружыцца. Але ў рэшце атрымалася.

З таго часу той славуты дом па Каліноўскага, 81 называлі "ласіным гастраномам". І таксістам, напрыклад, не трэба было называць адрас, дастаткова было сказаць што едзеце да ласінага гастранома. Так яго і зараз называюць. Дарэчы, гастраном там дагэтуль ёсць.

А ў далёкім-блізкім лесе дзеці і ўнукі ласіхі не раз чулі гісторыю, як іх сваячніца схадзіла ў краму
2024/06/01 05:24:57
Back to Top
HTML Embed Code: