Telegram Web Link
💪Мы запыталі Міколу пра ягоныя планы на будучыню

На радасць (мы спадзяёмся, многіх), Мікола хоча працягваць тое, што і рабіў: тлумачыць палітычныя падзеі беларусам і, што самая галоўнае ў нашыя часы, даваць альтэрнатыву.

🎞Калі хочаце глядзець Міколу, падпісвайцеся на ягоны канал Radix: www.youtube.com/@Radixbel

🔗 Размова цалкам па спасылцы: https://youtu.be/pz0Ul8MSNz4
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
19👍2🔥2
☀️ Новае СОНЦА – на канале!

24 красавіка 1944 года нарадзіўся хлопчык, які праз дзесяцігоддзі стане сімвалам беларускага нацыянальнага руху — Зянон Пазняк. Дзяцінства без бацькі, забітага на фронце, і антысавецкая атмасфера роднай вёскі сфармавалі яго характар.

Пазняк марыў стаць астраномам, спрабаваў увайсці ў тэатральны свет, але ўрэшце стаў мастацтвазнаўцам, археолагам, фатографам і… палітыкам. Артыкул у «Правде» пра знішчэнне Менска, адкрыццё Курапатаў, Беларускі Народны Фронт, супрацьстаянне з Лукашэнкам, эміграцыя — жыццё Пазняка стала гісторыяй барацьбы за беларускую незалежнасць.

Яго палітычныя крокі прывялі да гістарычных перамог: бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» вярнуліся як дзяржаўныя сімвалы, а ў парламенце з'явіўся апазіцыйны рух. Але разам з гэтым сёння для многіх імя «Зянон» стала сінонімам радыкальнага палітыка, які ва ўсіх бачыць «агентуру» і «крамлёўскую руку».

У новым выпуску — гісторыя Зянона Пазняка, чыя роля ў гісторыі Беларусі не выклікае сумневаў.

🔗 Прагляд, падабайка, камент: https://youtu.be/UZh_JG6GYF0
14🤔3👍1🔥1
🤍 Пятыя народзіны ў зняволенні: Алесю Бяляцкаму спаўняецца 63 гады

Сёння заснавальніку праваабарончага цэнтра "Вясна" і лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру спаўняецца 63 гады. Алесь зноў сустракае Дзень народзінаў за кратамі.

Дэпутаты Еўрапарламента павіншавалі яго з днём народзінаў і запатрабавалі неадкладнага вызвалення. На сёння ён застаецца адзіным у свеце нобелеўскім лаўрэатам, які знаходзіцца ў зняволенні.

Нядаўна стала вядома, што сёлета Бяляцкі перанёс аперацыю за кратамі.
💔214
💬"Трэба глядзець у гістарычнай перспектыве"

У сённяшнія часы вельмі цяжка працягваць верыць у справядлівасць. Але Мікола нагадвае нам усім, што ў кантэксце гісторыі 5 гадоў — гэта нішто.

Мы мусім зрабіць тое, што можам, а далей будуць рабіць іншыя.


👉🏻ДЗЯДОК – білі 6 гадзін, 10 год у турме, 5 месяцаў у падполлі, учынак Статкевіча і чаму ўсё будзе ок
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍135💯4🔥2👎1
👍ТОП падборка тэлеграм-каналаў на ўсе выпадкі жыцця. Зрабілі для вас — падпісвайцеся:

➡️YouTube Беларусі — самы круты кантэнт беларускага сегменту YouTube у адным месцы, новыя каналы і падборкі на любы густ.

➡️Будзьма разам! — тэлеграм-бот з афішай беларускіх мерапрыемстваў у Беларусі і за мяжой. Своечасова нагадвае пра беларускія падзеі ў тваім горадзе альбо краіне.

➡️эсмінец яксана канал з жыццёвымі мемамі па-беларуску, дзе можна і пасмяяцца, і паплакаць. Усе мемы заснаваны на жыцці кожнага з нас.

➡️BelRead — канал, прысвечаны сучаснай і класічнай літаратуры на беларускай мове і далучэнні чытачоў да жывой літаратурнай супольнасці: тут публікуюцца навіны кніжнага рынку, пераклады замежных аўтараў, агучка фрагментаў кніг.

➡️PALATNO — канал пра тое, як цікава гаварыць па-беларуску, даведвацца новае (ці даўно забытае старое), пра гістарычныя і культурныя цікавосткі нашай Беларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
8👍2🔥2🥰1
⚡️Новая маліна – на канале!

Госць – Сцяпан ПУЦІЛА, уласнік сеткі каналаў @nexta_tv , якой увосень спаўняецца 10 год. Мы паразмаўлялі пра тое, як збудаваць буйнейшае новае медыя ва Усходняй Еўропе і абысці «Дождь» разам з іншымі расейскімі медыямі, чаму Лукашэнка не перамог, сілу Статкевіча і песню з Ціханоўскім.

Акрамя таго абмеркавалі галоўны хіт беларускага YouTube «Золотое дно», які сабраў 7,1 млн праглядаў, жаданне вярнуцца ў Беларусь, бюджэт @nexta_tv , самыя гідкія пагрозы і Пратасевіча.

Прышпільвайцеся, будзе цікава! Падабайка, шэр, камент – будзе добрай адзнакай нашай працы, але абавязкова памятайце пра бяспеку.

🔗 Падабайка, падпіска, шэр – пагналі: https://youtu.be/Fzl_2itAReg
19👍5🔥1🤮1
🔥 Поспех ⁨@nexta_tv⁩ : як атрымалася?

Новая "маліна" з новым госцем – Сцяпанам Пуцілам. Мы вельмі фактурна паразмаўлялі пра поспехі NEXTA, пра тое, як гэта стала магчымым і, што самае галоўнае, пра будучыню праекта:

Зараз хацелася б стаць адным з буйнейшых медыя-праектаў Усходняй Еўропы.


А як жа атрымалася дасягнуць такого поспеха, Сцяпан тлумачыць проста:

Мы не спрабавалі запіхнуць целек у YouTube, як гэта робяць іншыя каналы і журналісты.


🔗 Глядзіце в'ю са Сцёпай па спасылцы: https://youtu.be/Fzl_2itAReg
9👍1
жыццё-маліна
🔥 Поспех ⁨@nexta_tv⁩ : як атрымалася? Новая "маліна" з новым госцем – Сцяпанам Пуцілам. Мы вельмі фактурна паразмаўлялі пра поспехі NEXTA, пра тое, як гэта стала магчымым і, што самае галоўнае, пра будучыню праекта: Зараз хацелася б стаць адным з буйнейшых…
Праз якія крыніцы вы сачылі за падзеямі ў Беларусі ў 2020-м годзе? (можна выбраць некалькі)
Anonymous Poll
79%
Nexta, Nexta Live
85%
беларускія СМІ (TUT.BY, Onliner, Белсат і г.д.)
26%
беларускія блогеры (Ціханоўскі, Такарчук, Павук і г.д.)
30%
расейскія СМІ (Дождь, Кац і г.д.)
4%
іншае (пішыце ў каментарах)
👍1🔥1
💥 "У 2020-м усе сафіты былі скіраваныя ў наш бок"

Сцяпан Пуціла ў новай "маліне" расказвае пра трансфармацыю NEXTA і пра тое, чаму вопыт 2020-га стаў неад’емнай часткай гісторыі праекта і самога пратэсту.

Дарэчы, ужо гэтай восенню NEXTA споўніцца 10 гадоў!

👉🏻ПУЦІЛА – чым NEXTA лепей за «Дождь», чаму Лукашэнка не перамог і чаму «Золотое дно» стала хітом
6👍4
📚 Кнігі "Слон" і "Чырвоны крыж" Сашы Філіпенкі забароненыя ў Беларусі

Міністэрства інфармацыі ўключыла ў спіс забароненых яшчэ 32 кнігі. У абноўленым спісе — адразу дзве кнігі Сашы Філіпенкі.

Добрыя кнігі трэба чытаць!

👉🏻ФІЛІПЕНКА — вайна ў Еўропе, што не так з Ургантам, ChatGPT і хлусня, новая кніга «Слон»
🤡9🤯2🤬2
🔥Фільмы ад⁨ ⁨@nexta_tv⁩, якія вартыя вашага прагляду

У апошняй "маліне" размаўлялі з уласнікам NEXTA, таму прапануем вам топ-5 фільмаў праекта, якія варта паглядзець (ці нават пераглядзець):

1️⃣Лукашенко. Золотое дно (1 серыя): база! Самы папулярны фільм канала пра ўсе таямніцы Лукашэнкі

2️⃣ Лукашенко. 30 лет на грани (1 серыя): як дыктатар прыйшоў да ўлады і ўтрымлівае яе даўжэй, чым Сталін

3️⃣ Граница Беларуси и Польши исчезнет: параўнанне дзвюх краін: чаму Польшча стала паспяховай, а Беларусь засталася ў 90-х

4️⃣Путин. По пути Гитлера: падабенствы паміж рэжымамі Гітлера і Пуціна і чым усё скончыцца для Расеі

5️⃣ Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы: класіка NEXTA, з якой многія пачалі знаёміцца з каналам

Хутка выйдзе і новы фільм да 10-годдзя праекта – не прапусціце!

🔗 В'ю са Сцяпанам глядзіце па спасылцы: https://youtu.be/Fzl_2itAReg
6👍1
❤️ Новая Беларусь: важныя поінты ад Сцяпана Пуцілы

Я за тое, каб была свабода. Усе будзем за адным сталом дамаўляцца — нельга ж сказаць камусьці “ідзіце адсюль”.


Пуціла некалькі разоў падкрэслівае важнасць свабоды ў Новай Беларусі. Асобна адзначыў і пытанне мовы:

У пытанні мовы павінен быць сапраўдны выбар, каб за людзей ніхто не вырашаў. Зразумела, што спачатку будуць абіраць расейскую, але нам трэба будзе рабіць яшчэ больш цікавага па-беларуску.


🔗Глядзіце новую "маліну" па спасылцы: https://youtu.be/Fzl_2itAReg
4👍1
Вялікі анонс! Рыхтуйцеся, пазначайце дату ў каляндар і чакайце. Сустракаемся ўжо праз два тыдні!

❤️У нас з Naviband ёсць традыцыя. У 2020 годзе менавіта з іх распачалася серыя анлайн-канцэртаў, якія я ладзіў падчас пандэміі (гэта быў адзін з самых крутых праектаў, якія я ўвогуле рабіў!) Былі песні, размовы, усмешкі і нейкая настолькі ўтульная атмасфера, што дыстанцыя паміж гледачамі і артыстамі размылася, быццам яе ніколі і не было.
Мы плануем паўтарыць. Нават зрабіць яшчэ лепш. Каб беларуская музыка трапляла ў кожную хату, дзе яе сапраўды чакаюць. Каб стала канчаткова зразумела, што Беларусь не толькі і не столькі пра геаграфічныя межы. Яна там, дзе мы. І ніякія гастролькі, адмены, статусы не забароняць нам быць разам і слухаць адзін аднаго.

👻Таму далучайцеся да нашай трансляцыі на канале Сепультура Alive — рабяты з Naviband зайграюць прыгожы, атмасферны канцэрт і зробяць так, каб вы забыліся, што сядзіце перад экранам.

❗️Спасылка на трансляцыю https://youtube.com/live/7HlFi-hyrEs
🔥13🥰5👍1
☀️ Новае СОНЦА – на канале!

У Беларусі працягваюць з’яўляцца расійскія помнікі — ад Пушкіна да Неўскага. Масква робіць выгляд, што гэта шчодрыя сяброўскія падарункі. Але ці сапраўды гэта так?

Як расійскія манументы могуць паўплываць на нашую будучыню? Хто ў Крамлі адказвае за размяшчэнне сваіх «сцягоў» па свету? Чаму беларускія ўлады глядзяць на ўсё гэта скрозь пальцы, а побач з чужымі правадырамі няма Купалы ці Шагала?

У новым выпуску канала «Загляне сонца» разбіраем, чаму бронзавыя статуі — гэта не проста мастацтва, гэта палітыка, гэта «софт-паўэр», гэта траянскія коні, з якіх рана ці позна вылазяць расійскія імперскія амбіцыі.

🔗 Прагляд, падабайка, камент: https://youtu.be/MMGmrGaPIo0
👍13🔥4
2025/10/22 16:03:43
Back to Top
HTML Embed Code: