Telegram Web Link
Пераможца ў намінацыі "Анекдот дня"😡
З'явілася крыху інфармацыі пра Нацыянальную тэатральную прэмію. Паказы адбудуцца з 25 кастрычніка да 18 лістапада. 18-га і падвядуць вынікі.

Афішы пакуль няма. Большасць спектакляў (акрамя тых, што пастаўлены ў Мінску) пройдуць на галоўнай і камернай сцэнах дзяржаўнага Купалаўскага.

Асабіста я асабліва нічога ад прэміі не чакаю. Нават калі глядзець на сітуацыю з пункту гледжання чыстага мастацтва і ад усяго абстрагавацца, то пытанняў безліч.

У асобных намінацыях выбіраць няма з каго. Напрыклад, намінаваныя тры балеты. Але "Спячая прыгажуня" і "Дон Кіхот" — гэта рэдакцыі вельмі старых пастановак, нічога новага ў іх няма. Фактычна прэтэндэнт адзін: «Пад•Свядомасць» Музычнага.

У афішы няма ніводнага спектакля РТБД. Але "Пачупкі" — этапная пастаноўка, які ўвасабляе цяперашнюю эпоху. Падводзіць вынікі без яго і без РТБД, які спрабуе трымаць узровень у цяперашніх умовах — апрыёры бессэнсоўная рэч.

Таму прэмія хіба дазволіць атрымаць уяўленне, што зараз ставяць у тэатрах. У афішы 32 пастаноўкі.
Адно з самых страшных, што адбываецца ў сучаснай беларускай культуры — поўнае абнуленне, знікненне пераемнасці і традыцый.

Ёсць у інстаграме адна тэатральная старонка з элементамі падкаста. Назву пісаць не буду. Мне сказалі, што робяць яе выпускнікі журфака.

Пазіцыянуюць яны сябе як "першае беларускае медыя пра сучасны тэатр". Напэўна, нацыянальная беларуская хвароба — усюды лічыць сябе першымі. Але ладна, юнацкі максімалізм і ўсё такое. Усе мы такімі былі.

Ну ок, яны маглі не ведаць пра часопіс "Арлекін", які выдаваўся ў дзевяностыя. Але ж гэта было даўно, у інтэрнеце яго няма. Але ж сайт "Культпрасвет" знік адносна нядаўна. Аднак яны не ведаюць і пра яго.

Але разынка не ў гэтым. У сваім апошнім статусе яны напісалі пра былыя спектаклі Нацыянальнай тэатральнай прэміі, якія можна ўбачыць дагэтуль. І сярод іх назвалі "Рэвізора". Яны не проста пераблыталі яго з гастрольным паказам Казанскага тэатра, што паказваецца ў Купалаўскім. Яны проста не ў тэме ўсёй сітуацыі 2020 года. І гэта самае страшнае. Усё зноў з чыстага ліста.

У нечым такімі ж былі і прадстаўнікі майго пакалення. Калі прыходзілі ў тэатр у нулявыя, а тэатр дзевяностых ужо быў знішчаны. Але была цікавасць даведацца, што было да нас. Спадзяюся, што такая думка будзе ў цяперашніх аўтараў "першага медыя".
Дачакаліся! РТБД анансаваў прэм'еру спектакля Яўгена Карняга і Кацярыны Аверкавай. Гэта трэцяя, заключная частка яго трылогіі, куды ўваходзяць "Шлюб з ветрам" і "Пачупкі". Прэм'ера 16 снежня, квіткі тут.

"Аснова спектакля “Забалоцце” – рэальная гісторыя аб васьмі братах, якія не вярнуліся з фронту падчас Вялікай Айчыннай вайны. Гэта асабістая перапрацоўка аўтарамі страт, болю і страхаў іх продкаў з дапамогай беларускага фальклору, іх жаданне лепш зразумець гісторыю свайго роду".

Таксама ў студзені 2024 года адбудзецца прэм'ера спектакля "Вечар" па Аляксею Дудараву, які ставяць на Таццяну Мархель. Квіткі тут.
Паглядзеў той самы беларусьфільмаўскі фільм “На іншым беразе”. Не паленаваўся і дабраўся да субтытраў.

Галоўныя ролі сыгралі рускія акцёры разам з Русланам Чарнецкім з Горкаўскага. Але усе дробныя ролі выцягнулі беларусы. Прычым пераважна акцёры мінскіх тэатраў.

• Горкаўскага: згаданы Руслан Чарнецкі, Андрэй Душачкін, Сяргей Юрэвіч, Алег Коц, Алена Сцецэнка, Сяргей Савянкоў;

• Тэатра-студыі кінаакцёра: Віктар Рыбчынскі, Ігар Падлівальчаў, Анатоль Цярпіцкі, Таццяна Фёдарава, Сяргей Лапаніцын;

• дзяржаўнага Купалаўскага: Тамара Міронава, Аляксандр Гусеў;

• Тэатра арміі - Алег Бабуль;

• Моладзевага - Сяргей Марговіч;

• Ёсць яшчэ беларускія акцёры, вядомыя выключна па серыялах (Алег Філіпчык, Андрэй Дудко, Лізавета Шукава, Андрэй Аляфірэнка, Сяргей Шырачын, Аляксандр Пашкевіч і Максім Дубоўскі).

• У эпізодах можна ўбачыць акцёраў РТБД Кірыла Навіцкага, Надзею Цвяткову і Віктара Багушэвіча, а таксама Вікторыю Жбанкову з Музычнага.

У сеціве ўжо можна знайсці некалькі рэцэнзій. Але нават, калі вы ім не верыце, агульная ацэнка на Кінапошуку – 3,2 з 10. І я вам скажу, што прыкладна троечку я б і паставіў. Абсалютна рэальныя ацэнкі.

Наколькі ведаю, Чарнецкі і Міронава – ідэйныя. А вось астатнія? Галоўнае грошы? Ці зусім не істотна, дзе здымацца?
Результаты нынешней Национальной театральной премии даже обсуждать не хочется.

Единственное, порадуюсь за
столичный Театр кукол:

Лучшая актёрская работа -- Дмитрий Чуйков, "Записки юного врача"

Лучший спектакль театра кукол -- снова "Записки юного врача", режиссёр -- Евгений Корняг.
У Тэатра юнага гледача новы дызайн сайта
Нечакана для сябе зайшоў на сайт афіцыёзнага часопіса “Беларуская думка”. А там круглы стол пра беларускую культуру, які яшчэ ў красавіку 2023 года правяла непатапляльная Юлія Андрэева.

Вось цытата адтуль:

Сергей КОВАЛЬЧИК: Вот вам пример. В 2012–2019 годах нас систематически атаковали блогеры, выбравшие своей мишенью профессиональные театры. Непонятно кем составлялись рейтинги с единственной целью доказать, что государственный театр – это никому не нужный отстой, замшелый и скучный музей-заповедник. И, наоборот, превозносились весьма сомнительные с художественной точки зрения частные проекты. Обиднее всего, что в это трудное время нас не поддержал ни один критик. Никто не вступился за принципы профессионального искусства. Я не против альтернативного театра, но надо понимать, что это эксперимент, а не эталон.
Алексей ЧЕРОТА: Никто не вступился, потому что критика исчезает как жанр. Мы давно пытаемся привлечь внимание к этому вопросу.
Анна МОТОРНАЯ: Хотя даже ту критику, которая есть, публика не читает

1. Пра "не чытаюць". Напрыклад, мае рэцэнзіі на партале, дзе працаваў, набіралі мінімум 5-7 тысяч (напрыклад, пра класны дзіцячы спектакль у Тэатры лялек). Там, дзе грамадскі рэзананс быў большы, то лічбы падбіраліся да 20-40 тысяч. А рэпартаж з пастаноўкі “Тутэйшых” у ОК16 прачыталі больш за 100 тысяч. А цяпер сапраўды закрылі ўсе пляцоўкі. Дзе чытаць?

2. І пра атаку. Спадар Кавальчык дагэтуль не можа дараваць, што яго спектаклі ў рэйтынгах не адзначаў ніхто. Ну так, лепшыя спектаклі дзясятых сапраўды ставіліся на альтэрнатыўных пляцоўках. Але прасцей жа меркаваць пра змову. Але цяпер, пасля 2020-га стала чысценька і спакойненька. “Атака” скончылася і можна атрымліваць Нацпрэмію без турбот і клопатаў.
У Варшаве з'явіўся новая трупа — By Teatr, якая выпусціла эскіз спектакля "Галера". Рэжысёр Андрэй Новік, акцёры Дар'я Новік, Аляксей Сапрыкін, Марыя Пятровіч.

Дагэтуль яны працавалі ў складзе варшаўскага Timteatr. Я так разумею, што ў складзе апошняга засталіся толькі яго заснавальнікі — Алеся і Андрэй Бардухаевы-Арлы.

Поспехаў новаму і старому калектывам. І галоўнае, каб былі спектаклі. Бо ў гэтым сезонам з імі ў замежжы цяжкавата.
Памерла легендарная беларуская балерына Людміла Бржазоўская. 77 гадоў.

Яна выконвала галоўныя партыі ў лепшых балетах Валянціна Елізар'ева, якія прынеслі славу і ёй, і яму, і беларускаму балету (салісткай Тэатра оперы і балета яна з'яўлялася ў 1966-1988 гадах).

Бржазоўскай і яе партнёру Юрыю Траяну прысвечана кніга Таццяны Мушынскай "Гармония дуэта" — рэкамендую, каму цікавы той перыяд.
Трэнды:
У рэпертуары і кадравай палітыцы працягваецца стаўка на патрыятычныя спектаклі (найперш прысвечаныя падзеям Другой сусветнай вайны). Іх залучэнне ў рэпертуар пакрысе робіцца абавязковым для ўсіх тэатраў.

Дзяржава працягвае штучна ствараць сістэму іерархіі праз адбор спектакляў на прэміі ды фестывалі, не грунтуючыся пры гэтым на мастацкія складнікі.

У рэпертуары і кадравай палітыцы трывае стаўка на Расію.

Пасля свайго летняга фестывалю ініцыятыва Inexkult перайшла да прадзюсавання асобных спектакляў, што непазбежна зменшыла колькасць прэм’ераў у замежжы.

Тэатральная эміграцыя акрэсліла два падыходы да развіцця: захаванне ўласнай адметнасці ці ўбудоўванне ў мясцовую сістэму.

Выйшаў агляд беларускага тэатральнага жыцця ў жніўні-кастрычніку 2023 года.
У сталічным тэатры лялек паставілі першы бэбі-спектакль "Матылькі" (рэжысёр Яўген Карняг). Узрост 1+, працягласць 25 хвілін.

Дарэчы, паказы ідуць на малой сцэне тэатра (дагэтуль усе спектаклі ішлі на вялікай).

Квіткі тут.
Што такое тэатральнае абнуленне на практыцы?

Згадаў дзясятку лепшых спектакляў 2019 года (вынікі апытання па версіі крытыкаў).

1. "Шлюб з ветрам", РТБД
2. "Кандыд", Магілёўскі тэатр лялек
3. "Песня песняў", АРТ Карпарэйшн
4. "Вартавыя Тадж Махала", АРТ Карпарэйшн
5. "Левыя дысідэнты", Незалежны праект
6. "Кароль Лір", Купалаўскі тэатр
7. "Пакой памірае", Прадакшн ОК16 і Другі паверх
8. "Павятовы лекар" Гомельскі Моладзевы тэатр
9. "М", Прадакш ОК16
10. "Дарагая Памэла" Моладзевы тэатр

Колькі з гэтых спектакляў можна ўбачыць зараз? Два. «Шлюб з ветрам» і «Дарагую Памэлу» (прычым, калі не памыляюся, апошняя пастаноўка тады атрымала адзін ці два галасы).

«Кандыд» яшчэ нібыта ў рэпертуары, але, наколькі мне расказалі, яго ўжо не іграюць.

Іншых фізічна няма.

Так што тыя, хто зараз прыйдуць у тэатр, проста не ўбачаць амаль нічога, што грымела ў дзясятыя. Як зрэшты, і мы, што прыйшлі ў нулявыя, амаль не бачылі спектакляў дзевяностых.
16 снежня (субота) а 19-й гадзіне (па Мінску) на відэасэрвісе VOKA адбудзецца прамая трансляцыя прэм'еры "Забалоцце" РТБД (рэжысёр Яўген Карняг). Прагляд будзе даступны па гэтай спасылцы.
Перад Новым годам, 23 снежня ў Музычным тэатры паставяць спектакль "Кот у ботах". Адна дзея, 6+

Спектакль рыхтуе рэжысёр Наталля Бараноўская. У 2020-м яна паставіла ў Оперным "Пінокіа" - адну з лепшых пастановак таго тэатра за апошнія гады. Калі "Кот" паўтарыць поспех "Пінокіа", буду шчаслівы.

Квіткі тут.
На YouTube-канале Беларускага свабоднага тэатра бясплатна пакажуць оперу «Дзікае паляванне караля Стаха». Паказ будзе даступны з 20:00 (па мінскім часе) 22 снежня да 24:00 (па мінскім часе) 24 снежня.
Martsinovich Theatre
На YouTube-канале Беларускага свабоднага тэатра бясплатна пакажуць оперу «Дзікае паляванне караля Стаха». Паказ будзе даступны з 20:00 (па мінскім часе) 22 снежня да 24:00 (па мінскім часе) 24 снежня.
Паглядзеў оперу "Дзікае паляванне караля Стаха" Свабоднага тэатра. Шыкоўная музыка Вольгі Падгайскай - мяне яна натхніла нават больш, чым аднайменны твор Уладзіміра Солтана (дырыжор Віталь Алексіенак). Цудоўнае лібрэта Андрэя Хадановіча. Яркія вакальныя партыі. Знешне эфектна.

Але пры гэтым зусім не страшна, містыкі не адчуваецца (рэжысёр Мікалай Халезін). Складана ўявіць, чым гэта гісторыя зацікавіць замежнікаў. Адной з такіх зачэпак магло стаць уласна дзікае паляванне (бо калі фабулу Караткевіч узяў у "Сабакі Баскервіляў", то паляванне - шыкоўнейшы сімвал і яго пісьменніцкая знаходка). Але атрымалася яно неяк няўцямным і не асабліва зачапіла.

Але галоўнае, што былі напісаныя лібрэта і музыка. Оперу могуць паставіць іншыя калектывы. І дзякуючы "Дзікаму паляванню" у свеце прагучала беларуская тэма. У цяперашніх умовах гэта ці не галоўнае.
Памёр польскі рэжысёр Дарыўш Езерскі. У другой палове дзясятых ён ставіў у Мінску спектаклі "Камера, якую дала мне маці" і "Што рабіць з тыграм?!"
2024/05/30 22:52:53
Back to Top
HTML Embed Code: