Telegram Web Link
Forwarded from Dapamoga
Канцэрт класічнай музыкі ў Замку да Дня народзінаў Dapamoga.
Вільня. 2025’09’08


Borisas Kirsneris (скрыпка, Літва) і Сьвятлана Ярміліна (фартэпіяна, Беларусь) выконваюць саўндтрэк да фільма Стывена Спілберга «Спіс Шындлера» Джона Ўільямса.
https://youtube.com/shorts/y7me7ky7Fkw?si=-gPgcwXuolxozTev

Borisas Kirsneris (скрыпка, Літва) і Сьвятлана Ярміліна (фартэпіяна, Беларусь) выконваюць «Чардаш» Вітторыа Монці.
https://youtube.com/shorts/g0wxS8cmIRw?si=MvAGOuqpO5ommhnl

Арыя Бірутэ з аднайменнай оперы Мікаса Пятраўскаса. Выконваюць Кацярына Папова (вакал, Літва), Сьвятлана Ярміліна (фартэпіяна, Беларусь).
https://youtube.com/shorts/zm2WjLDfYc8?feature=shared

Георг Гендэль. Арыя Калеба з ораторыі «Іісус Навін». Выконваюць Мікалай Семянчук (вакал, Беларусь) і Сьвятлана Ярміліна (фартэпіяна, Беларусь).
https://youtube.com/shorts/5UklTE0Exfc?si=i14s6zdsEL2r03lA

Вольфганг Амадэй Моцарт. Арыя Публія з оперы «Міласэрнасьць Тыта». Выконваюць Мікалай Семянчук (вакал, Беларусь) і Сьвятлана Ярміліна (фартэпіяна, Беларусь).
https://youtube.com/shorts/641n2HTbxxo?si=TbETey_pasLggPJw

Вольфганг Амадэй Моцарт. «Ave verum». Выконваюць Мікалай Семянчук (вакал, Беларусь), Алег Заяц (вакал, Беларусь), Кацярына Папова (вакал, Літва) і Сьвятлана Ярміліна (фартэпіяна, Беларусь).
https://youtube.com/shorts/3LRMiDtMsP4?si=i7qzftFrlLxjPHMd

Сяргей Танееў. «Вакхічная песьня». Выконваюць Мікалай Семянчук (вакал, Беларусь), Алег Заяц (вакал, Беларусь) і Сьвятлана Ярміліна (фартэпіяна, Беларусь).
https://youtube.com/shorts/pES4q2cQozE?si=k5AP4UPluFZ6dW6R
❤‍🔥17👍1
Віншуем з днём народзінаў прэзідэнтку Святлану Ціханоўскую!

Ва ўсіх нас ёсць адно агульнае жаданне, і ў кожнага ёсць жаданні асабістыя. У гэтым годзе асабістае жаданне нашай прэзідэнткі нарэшце здзейснілася. Няхай жа агульнае жаданне Святланы і ўсіх беларусаў таксама здзейсніцца хутчэй.

З днём народзінаў, Святлана!
Жыве Беларусь!
17❤‍🔥5👍1
Людзі выйшлі на волю. Яшчэ шмат людзей засталося за кратамі. Чаканне, усмешкі, слёзы. Вось Павел Вінаградаў усміхаецца ў камеру, Галіна Дзербыш тэлефануе дачцэ, Мікола Дзядок са сцягам анархістаў.

І асобна - Мікола Статкевіч на мяжы. Колькі ў ім сілы, колькі мужнасці, колькі годнасці. Колькі свабоды - і зараз, і заўсёды было. Але яго шлях да волі не скончыцца, пакуль не будзе вольнай Беларусь.

Мы разам перажываем розныя эмоцыі. Шчасце за тых, хто выйшаў на волю. Боль за тых, хто застаецца за кратамі. Гонар, вялікі гонар, бо побач з намі - такія людзі. І надзею. Для ўсёй краіны.

Свабоду ўсім палітвязням!
Жыве Беларусь!
❤‍🔥1811
Беларусы Шчэціна зладзілі традыцыйную нядзельную акцыю.

Гэтым разам мы хацелі прыгадаць пра Берасцейскі карагод, па справе якога затрымалі больш за 190 чалавек.
А яшчэ адсвяткаваць Дзень Беларускай Вайсковай Славы. І павіншаваць усіх зняволеных, каго рэжым выпусціў пад ціскам міжнароднай супольнасці.

Сустрэча а-ля дваравая гарбата атрымалася сымпатычнай і душэўнай, а жывая музыка дадала яшчэ больш прытульнасці і цяпла.

Усе беларусы вельмі сумуюць па сваёй радзіме і чакаюць толькі мажлівасьці вярнуцца. Але не за краты, а як праўдзівая дэмакратычная ўлада.

Жыве Беларусь!

#МыРазам
❤‍🔥177
🏭 Мінск 100 гадоў таму: новы эпізод.

📆 Сёння разгледзім яшчэ адзін пласт жыхароў Мінска на стыку эпох - людзей, пры ўдзеле якіх адбываўся асноўны абарот сродкаў

🧐 Банкіры. Буйныя гандляры. Фабрыканты: кім яны былі? Як зарабілі свае капіталы? Чым займаліся ў паўсядзённым жыцці?

👉 Ужо на Ютубе: https://www.youtube.com/watch?v=XjwQfZ6YBn4

#гісторыя
❤‍🔥136
Forwarded from Historyja
15 верасня 1855 года нарадзіўся Канстанцін Аляксееўскі - вайсковец і ўдзельнік беларускага руху. Менавіта ён на Першым Усебеларускім З'ездзе паказаў пашану да беларускага сцяга, які зняважылі бальшавікі.
❤‍🔥195
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Беларусы і беларускі Беластока, чарговы раз нагадалі свету аб нашых палітзняволеных, якія адзначаюць свае народзіны за кратамі.

❤️✊️✌️
#МыРазам
❤‍🔥165
Forwarded from Historyja
19 верасня 1991 года Вярхоўны Савет прыняў новую назву дзяржавы — Рэспубліка Беларусь, а таксама зацвердзіў нацыянальныя і гістарычныя сімвалы ў якасці дзяржаўнай сімволікі — гістарычны герб Пагоня і нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг.
❤‍🔥176
​​Пяць гадоў мы назіраем, як пацукі намагаюцца як мага больш людзей запэцкаць сваімі пацуччымі справамі. І, ведаеце, часам некаторыя людзі і самі не супраць запэцкацца, у вельмі нечаканых сітуацыях.

Ігара Ільяша, журналіста і мужа Кацярыны Андрэевай, асудзілі да чатырох гадоў зняволення. Падставай сталі яго артыкулы. "Суд" браў перапынак у паўгады, каб падрыхтаваць псіхалінгвістычную экспертызу гэтых артыкулаў. Вядома ж, "суд" бутафорскі, чалавека судзяць, бо трэба пасадзіць, а не за пэўныя тэксты. І экспертыза, здаецца, таксама павінна быць "для галачкі". Ну напіша нейкі кдбшнік "я знайшоў тут экстрэмізм", вось і экспертыза. Але не ў выпадку Ільяша, бо "экспертызу" рыхтаваў не сілавік і не чыноўнік, а выкладчык БДУ, доктар філалагічных навук Сяргей Лебядзінскі.

Насамрэч, лёгка ўявіць, як на нейкае там дзяржпрадпрыемства ў невялікім горадзе прыходзіць ідэолаг і кажа, што ўсім працоўным трэба патрымаць чырвона-зялёныя сцяжкі на ябацінгу, і за гэта будзе прэмія, а як не прыйдзеш, то будуць праблемы. Але вось кдбшнікаў, якія прыходзяць ва ўніверсітэт да паважанага навукоўца і патрабуюць зрабіць экспертызу з пэўнымі вывадамі, уявіць ужо неяк складана.

Больш за тое, "экспертыза", як высветлілася, не падобна на экспертызу, і нават на бутафорыю не падрбна. А падобна яна на прапагандысцкі артыкул. Журналіст быццам не можа карыстацца словамі "палітвязні", "палітэмігранты" і "дыктатура", бо ў Беларусі іх няма (чакайце, а як жа "дыктатура - наш брэнд"?), а вайну Расія вядзе не супраць Украіны, а супраць "кіеўскага рэжыму". Аналізу ў працы "паважанага эксперта" няма, спасылак на навуковыя ці юрыдычныя крыніцы няма, толькі прапаганда.

Сам жа "паважаны эксперт" паходзіць з Данецку, доўгі час жыў у Расіі, і ўвогуле тыповы адэпт рускага свету, які апантана піхае свой рускі свет ва ўсе шчыліны, якія знойдзе.

Што тут можна сказаць акрамя "шкада студэнтаў філалагічнага факультэта БДУ"? Нам здаецца, галоўнае - што мы ведаем імя "эксперта". Лебядзінскі хлусіць у судзе, распальвае варажнечу і ўдзельнічае ў фабрыкацыі крымінальнай справы. Ён - не статыст, не проста выпадковы чалавек з пра-расейскімі поглядамі. Ён добраахвотна ўдзельнічае ў злачынстве, хутчэй за ўсё, не ў першы раз. Ён злачынца. Але, у адрозненне ад большасці крымінальнікаў, ён сам дакументуе свае злачынствы.

Што ж. Судовыя дакументы не гараць. Яны ляжаць ціхенька ў сваіх чорных папках і чакаюць іншых судоў, на якіх сённяшнія "эксперты" ператворацца ў абвінавачаных.

Свабоду Ігару Ільяшу!
Усе злачынцы адкажуць!
Жыве Беларусь!
🔥138
У нядзелю беларусы Шчэціна зладзілі акцыю ў падтрымку палітвязьняў і нагадалі пра Статкевіча, які нягледзячы на спробу рэжыму дэпартаваць яго з Беларусі - застаўся.
Гэта прыклад нязломнай мужнасці чалавека, які Беларусь любіць больш за сваю свабоду.

Свабоду Статкевічу!
Жыве Беларусь!

#МыРазам
❤‍🔥193
​​Анархіст Мікіта Емяльянаў - палітвязень, што за кратамі даўжэй за ўсіх, ужо амаль шэсць гадоў. Гэта вялізны тэрмін для любога чалавека, а для Мікіты - чвэрць жыцця. Бо яму толькі дваццаць пяць, ён сядзіць з дзевятнаццаці.

Ішоў кастрычнік 2019 года, краіна жыла сваё спакойнае жыццё. Ніхто яшчэ не ведаў пра covid, не чакаў масавых рэпрэсій і поўнамаштабнай вайны паміж Расіяй і Украінай. Пра палітвязняў таксама амаль ніхто не ведаў, ці не цікавіўся. Звычайная гісторыя - затрымалі анархістаў, якія правялі акцыю ў падтрымку іншых анархістаў. А анархісты тады ў вачах грамадскасці выглядалі такімі дзівакамі - яны ўвесь час праводзяць акцыі, іх увесь час затрымліваюць.

Мікіту спачатку асудзілі да сямі гадоў, потым апеляцыйны суд скараціў тэрмін да чатырох, а потым здарыўся жнівень 2020 года, кола рэпрэсій закруцілася. Хлопцу два разы дадавалі тэрмін і два разы пераводзілі на турэмны рэжым. Яго кідалі ў шіза і пкт, пазбаўлялі лістоў яшчэ тады, калі лісты здаваліся базавай рэччу, якой ніхто не можа пазбавіць. Мікіта некалькі разоў трымаў галадоўкі. А пацукі не разумелі, адкуль у юнака, якому самы час хадзіць на спатканні і піць піва пасля пар ва ўніверы, гэты стрыжань.

Дзяржава забрала ў Мікіты шэсць гадоў жыцця, і зараз забірае здароўе, бо ў хлопца у апошні час псуецца зрок, а перадаць лекі ці вітаміны немагчыма. Але той стрыжань не зламаць і не сагнуць. Можа анархісцкі рух змяняе людзей. А можа, ён толькі аб'ядноўвае такіх, як Мікіта, -  моцных, смелых, годных, інтэлігентных, маючых ідэалы і гатовых за гэтыя ідэалы змагацца. Менавіта такія людзі ў канцы перамагаюць.

Свабоду Мікіту Емяльянаву!
Свабоду ўсім палітвязням!
Жыве Беларусь!
❤‍🔥153💔2
Беларусы Шчэціна 🇵🇱 падтрымалі палітвязьняў на штонядзельнай акцыі.

Мы радыя за тых, хто выйшаў на свабоду, але ў турмах усё яшчэ шмат людзей, якія вінаватыя толькі ў адным: нязгодзе з дзеючым рэжымам. Яны павінны выйсці на свабоду як мага хутчэй!
Але сапраўдныя змены ў Беларусі адбудуцца толькі калі перастануць караць за выказванне свайго меркавання ды нязгоду з "уладамі". Беларусь будзе вольнай толькі пасля усталявання сапраўднай дэмакратыі!

❤️✌️
#МыРазам
❤‍🔥147
2025/10/23 17:42:21
Back to Top
HTML Embed Code: