Telegram Web Link
Audio
Мы помним героев. Мы не забываем их.
Песня на мои стихи, посвященная герою Украины, которого застрелили оккупанты.


ГОНАР

Ён паліў цыгарэту. I спыталі яго.
Як ён ім адказаць быў павінны?
Ён сказаў роўна тое, што хвалюе яго.
Адказаў годны сын Украіны.

Патрыёта застрэлілі гады ва ўпор,
Бо баяліся так гэтай фразы,
Як баяцца ўчуць для сябе прыгавор.
Кулямётны адказ на абразу.

Дык застрэлілі вы не яго, а сябе,
Бо стаў гонар яго бессмяротны.
Ён памёр, але выйграў у той барацьбе,
Дзе вы нават няздольны, нягодны.

Вы — бандыты, забойцы, якіх у свеце шмат,
І забойства для вас — то руціна.
А герояў не дужа. Яны нарасхват.
Слава ім! Хай жыве Украіна!

©️ Максім Перапяліца
❤‍🔥7🔥32🤝1
Forwarded from Historyja
18 кастрычніка 1906 года нарадзіўся беларускі паэт Алесь Салагуб

Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі, браў удзел у руху Грамады і Таварыства беларускай школы. Зняволены польскімі ўладамі, сядзеў у турме. У 1928 годзе перайшоў у БССР, дзе вучыўся ў аспірантуры Інстытуту літаратуры і мастацтва Акадэміі Навук. Аднак, у 1933 годзе арыштаваны саветамі і як многія прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі ў савецкай дзяржаве быў расстраляны.
7💔2
У офісе беларускіх дэмакратычных сілаў у Брусэлі адбылася сустрэча дыяспары з прадстаўнікамі АГП.

Да бельгійскай супольнасці далучыўся вядомы актывіст, лідар АГП і былы палітвязень Мікалай Казлоў.

У нефармальнай абстаноўцы ўдзельнікі абмеркавалі палітычныя падзеі, напісалі лісты падтрымкі палітвязням і далучыліся да штотыднёвай акцыі салідарнасці з Украінай.

Сустрэча прайшла ў цёплай і актыўнай атмасферы, умацаваўшы сувязі з прадстаўнікамі чэчэнскай і украінскай дыяспары.

#МыРазам
👍4❤‍🔥1
Беларусы Шчэціна 🇵🇱 сабраліся ў нядзелю, каб падтрымаць палітзняволеных - закладнікаў рэжыму.

Чакаем усіх на свабодзе, а Лукашэнку - у Гаагу!

Жыве Беларусь!

#МыРазам
2❤‍🔥1
2025/10/20 08:01:20
Back to Top
HTML Embed Code: