Forwarded from Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
Тыдзень да страшнай гадавіны ў беларускай гісторыі. У ноч с 29 па 30 кастрычніка 1937 г у мінскай турме нкус былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. Падзеі той ночы ўсё яшчэ адгукаюцца болем у сэрцах сучасных беларусаў, і невядома, калі той боль сціхне.
Але болю вакол нас і так дастаткова. Паэтаў памятаюць за вершы, а вершы расстраляць у савецкіх катаў не атрымалася. Яны жывуць і будуць жыць.
Наступныя сем дзён мы будзем узгадваць вершы расстраляных паэтаў. Боль яны не сцішаць, але ж вершы добрыя.
Тодар Кляшторны
Завечарылася бярозавая просінь,
У далях вечар дым пераліваў.
А Млечны Шлях
На сіняватых плёсах
Заранкамі дарогу вышываў.
Мне марыцца:
Нібыта той дарогай
З адвечнасці вярнуліся гады…
Я не паэт,
А хлопчык басаногі, —
За рубяжамі свет і гарады.
Нібы з туманаў выплыла паданне
Пра гэта возера,
Як сведку дзіва-дзей;
Я ўспамінаю першае каханне
І першы хмель разбураных надзей.
З тае пары я шмат перамяніўся
(Цвітуць да часу ў жыце васількі),
О вечар, вечар,
Што завечарыўся,
Куды сплылі ружовыя вянкі?!
1927
Жыве памяць!
Жыве Беларусь!
Але болю вакол нас і так дастаткова. Паэтаў памятаюць за вершы, а вершы расстраляць у савецкіх катаў не атрымалася. Яны жывуць і будуць жыць.
Наступныя сем дзён мы будзем узгадваць вершы расстраляных паэтаў. Боль яны не сцішаць, але ж вершы добрыя.
Тодар Кляшторны
Завечарылася бярозавая просінь,
У далях вечар дым пераліваў.
А Млечны Шлях
На сіняватых плёсах
Заранкамі дарогу вышываў.
Мне марыцца:
Нібыта той дарогай
З адвечнасці вярнуліся гады…
Я не паэт,
А хлопчык басаногі, —
За рубяжамі свет і гарады.
Нібы з туманаў выплыла паданне
Пра гэта возера,
Як сведку дзіва-дзей;
Я ўспамінаю першае каханне
І першы хмель разбураных надзей.
З тае пары я шмат перамяніўся
(Цвітуць да часу ў жыце васількі),
О вечар, вечар,
Што завечарыўся,
Куды сплылі ружовыя вянкі?!
1927
Жыве памяць!
Жыве Беларусь!
💔7❤🔥1
