Telegram Web Link
🇧🇪У Мехелене адкрыўся Храм Міру — сімвал надзеі і салідарнасці.

У бельгійскім горадзе Мехелен адбыўся ўрачысты старт Тыдня міру, які адкрыўся стварэннем Храма Міру (Vredestempel).
Гэты сімвалічны праект аб’яднаў людзей з розных краін і арганізацый, якія праз творчасць паказалі, як яны разумеюць і адчуваюць паняцце мір.

Кожны сцяг у Храме Міру быў зроблены ўдзельнікамі з розных супольнасцяў і стаў сімвалам надзеі, узаемапавагі і адзінства.

Падчас адкрыцця праваабарончыя арганізацыі пісалі лісты палітвязням з розных краін свету, выказваючы ім падтрымку і салідарнасць.

Да гэтай ініцыятывы далучыліся і прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Бельгіі і падпісалі больш за 50 паштовак з пажаданнямі свабоды, веры і надзеі беларускім палітвязням.

«Мір пачынаецца з чалавека — з яго слова, учынку і адкрытага сэрца. Храм Міру нагадвае, што разам мы мацнейшыя, калі гаворым не пра вайну, а пра тое, што нас аб’ядноўвае», — адзначылі арганізатары.

#МыРазам
❤‍🔥161
На працягу сямі дзён мы ўзгадваем рэпрэсаваных паэтаў.

Міхась Чарот - Вечарам

Хавае змрок у небе хмары.
Агонь ён паліць вечных зор;
Глядзіцца месяц у выгары,
Дзе не змаўкае жабаў хор.

Не хіліць вецер куст ракіты,
Не свішча сумна, як удзень...
На гай, на поле і на хаты
Спаўзае ночы лёгкі цень.

Туман бялее над балотам,
Дзяргач завёў траскучы спеў,
Жукі лятаюць па-над плотам,
Жывёла йдзе з пагону ў хлеў...

Ідуць ад працы ў вёску людзі,
Дзяўчаты, хлопцы, мужыкі,
І гукі песні роднай льюцца,
Як хвалі быстрай той ракі...

Змаўкае спеў... Вось ночы ціша
Нясе ўсяму святы спакой...
А сэрца доўга мне калыша
Твой сумны спеў, край родны мой.

1920 г

Вечар прыгожы і спакойны, але ж спеў сумны. Няхай хутчэй надыдзе час, калі беларусы не будуць кожную хвіліну адчуваць той адвечны сум.

Жыве памяць!
Жыве Беларусь!
❤‍🔥161
Forwarded from Historyja
Сёння свой дзень народзінаў адзначае палітвязень Эдуард Пальчыс.

Актывіст блогер і гісторык па адукацыі, які вельмі добра разумеў важнае месца гісторыі ў нацыянальнай і грамадскай свядомасці, таму займаўся папулярызацыяй нашай гісторыі, у тым ліку стварыў партал 1863x.

За сваю дзейнасць, у тым ліку тэксты, якія папярэджвалі расеізаваных беларусаў перад Расіяй, быў рэпрэсянаваны ў 2010-я. Пальчыс таксама ўдзельнічаў у абароне Курапатаў, арганізацыя БНР-100 ці падтрымка беларускай мовы, якая памірае сярод беларусаў. Яшчэ ў школьныя часы здўельнічаў у расчыстцы сядзібы Ігната Дамейкі на Лідчыне.

Эдуард быў зноў зняволены ў верасі 2020 года і "асуджаны" на 13 гадоў.
17
На працягу сямі дзён мы ўзгадваем рэпрэсаваных паэтаў.

Мойшэ Кульбак - Вясновае

Разьбягаюцца босыя крокі мае
чорным полем, вясновым пасевам.
Маё цела — зямля. Я з-пад сэрца яе
сьпею сьпевам.

Як вільготна ступню абдымае зямля,
колькі неба ў грудзях!
Тра-ля-ля, тра-ля-ля…
Прамяністы бязьмежны прасьцяг…

Абганяючы ногі, што топчуць мяне,
слаўлю п’яную радасьць зямную…
Я іду, я сьмяюся — у кожным акне:
і ня чуе ніхто,
і ніхто не зірне,
як мяне гэты сьвет карануе!

(пераклад з ідышу Андрэя Хадановіча і Сяргея Шупы)

Вельмі жывое і вельмі вясновае. І няхай кастрычніцкі дождж шамаціць за вокнамі, мы ведаем: вясна прыйдзе.

Жыве памяць!
Жыве Беларусь!
9❤‍🔥5
🕯 У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года сталінскім НКУС было расстраляна больш за 100 беларускіх дзеячоў культуры, навукі і мастацтва.

Гэтая трагічная падзея ўвайшла ў гісторыю як “Чорная ноч“ або “Ноч расстраляных паэтаў“ — сімвал знішчэння цэлага пакалення, што марыла пра вольную Беларусь.

Сярод загінулых — 22 літаратары: Алесь Дудар, Міхась Чарот, Міхась Зарэцкі, Тодар Кляшторны, Ізі Харык, Валеры Маракоў, Мойшэ Кульбак… Іх галасы спрабавалі заглушыць, але яны ўсё яшчэ гучаць — у вершах, творах і нашай памяці.

❗️ Сёння, 29 кастрычніка, а 19-й па польскім часе ва Уроцлаве Андрэй Хадановіч возьме ўдзел у вечарыне, прысвечанай рэпрэсаваным беларускім літаратарам. Далучайцеся: CUKR, Ruska 46A/201.

Глядзім выпуск пра Ноч расстраляных паэтаў на канале CHADANOVIČ:
👉 https://www.youtube.com/watch?v=8ZPDTzszAm4&t=33s

Таксама раім да прагляду відэа Андрэя Хадановіча пра Тодара Кляшторнага і паэму "Калі асядае муць" (👉 https://youtu.be/zyZK8AH4pis), Юлія Таўбіна і паэму "Таўрыда" (👉 https://youtu.be/CC78Io_BBbg)
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥112
Forwarded from Historyja
Курапаты — толькі адна кропля ў моры людзкой крыві.

Мы павінны таксама назваць імёны катаў нашых ахвяр. Хто былі гэтыя нелюдзі?.. Як даўно вядома, кат і ахвяра інфэрнальным чынам зьвязаныя між сабой, і чалавецтва павінна ведаць і памятаць абодвух. Гэта патрэбна ў імя справядлівасьці, у імя дэмакратыі, у імя нашай будучыні. У тым наш сьвяты абавязак перад гісторыяй, маральны абавязак перад наступнымі пакаленьнямі, каб ім не давялося дакараць нас за тое, што мы мелі магчымасьць і ўпусьцілі яе. Мабыць, ніхто з нашых папярэднікаў ня меў такой магчымасьці, якую лёс ці гісторыя далі нам, і было б найвялікшай гістарычнай несправядлівасьцю ня выкарыстаць яе. Але зьдзейсьніць гэты абавязак, мабыць, будзе нялёгка. Сілы рэакцыі, сталіншчыны ня склалі сваёй выпрабаванай зброі і гатовыя ўзяць рэванш за іхняе паражэньне ў галоснасьці.

Васіль Быкаў у 1988 годзе ў час утварэння аргкамітэту Беларускага Народнага Фронту.
💔103
❗️Вядомага бізнесмена Юрыя Марозава асудзілі ў Мінску паводле палітычнай справы

Крымінальную справу супраць 60-гадовага бізнесмена і былога ганаровага консула Беларусі ў Мексіцы Юрыя Марозава разгледзелі ў Мінскім гарадскім судзе 29 кастрычніка. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Сутнасць абвінавачвання праваабаронцам невядомая. Юрыю прызначылі 5 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Нядаўна да двух гадоў пазбаўлення волі асудзілі яго жонку Марыну.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118967

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬10
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎙 НОЧ (не)РАССТРАЛЯНЫХ ПАЭТАЎ
🕯 29 кастрычніка | Беласток
Паэтычная акцыя каля кансулята РБ

Крывавая ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года — адна з самых трагічных у беларускай гісторыі.
У менскай турме “амерыканка” за адну ноч былі расстраляныя больш за 100 беларускіх творцаў, вучоных, дзеячаў культуры.

Тады — кулі.
Сёння — турмы, катаванні, выгнанне і смерці.

Рэжым Лукашэнкі працягвае знішчаць беларускую культуру:
больш за 1400 дзеячаў культуры закранутыя рэпрэсіямі,
каля 150 — у турмах,
тысячы — у выгнанні,
забітыя — Алесь Пушкін, Раман Бандарэнка, Вітольд Ашурак.

Як і ў 1937-м, знішчаецца беларуская культура, што адважваецца гаварыць праўду.
Але слова, народжанае ў пакутах, жыве і мацнее.

🕯 Іх забілі, але не змусілі маўчаць.
Мы вяртаем іх голас, каб яны зноў гучалі.

Пакуль мы памятаем — яны жывуць.

❤️🤍❤️ ЗАБІТЫЯ, АЛЕ НЕ ЗАБЫТЫЯ.
Жыве Беларусь!
💔7👍1
​​На працягу сямі дзён мы ўзгадваем рэпрэсаваных паэтаў.

Валеры Маракоў

Б’ецца вецер над далінай,
Бор стары шуміць тугой,
Залатую шапку скінуў
Гай асенні на загон.

Рэчка буйнай хваляй звоніць,
Устае асенні дзень…
Я пайду, пайду сягоння
На прасторы паглядзець.

Там, я знаю, па-над шляхам
Коньмі выбітай зямлі,
Што мяне абніме сцягам
Хмар асенніх прагны ліст.

Але што мне восень… Хмары
І пажоўклы сонны гай —
Б’юць у сэрцы хваляй мары,
І бяжыць… бяжыць туга.

Да шырокіх вольных гоняў
Песня б’е руччом з грудзей.
Дык пайду, пайду сягоння
На прасторы паглядзець!

1925 г

Масавае забойства прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі 29 кастрычніка 1937 г - адно з самых страшных злачынстваў у гісторыі, здзейсненых супраць нас. Знішчыць не народ, а душу народа, адарваць яе ад цела, закатаваць, пахаваць у лесе і забыць - у гэтым быў план.

Але душа - яна на тое і душа, што несмяротная. І кожны верш, і кожная кніга, і кожная карціна, і кожная песня, што ствараюць і будуць ствараць беларусы, нясуць у сабе душу. Яна адчула шмат гора, бачыла вялікае зло, і памятае ўсё, але жыве. А значыць, жыве і Беларусь.
❤‍🔥8
2025/10/30 10:33:35
Back to Top
HTML Embed Code: