Беларусы Шчэціна 🇵🇱 сабраліся на акцыю, прысвечаную гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Пасьля выбуху радыяцыя сталася кашмарам для ўсёй краіны. Адсялення з "брудных зямель"; паважныя клопаты са здароўем не толькі ў ліквідатараў, але і ў людзей, якія выйшлі на першамайскую дэманстрацыю адразу пасьля выбуху; грыбы, забруджаныя радыяцыяй... А "ўлады" ў Беларусі спрабуюць пераканаць, што ўсё добра: адмяняюць льготы для ліквідатараў, уводзяць у абарот забруджаныя землі, а перад ўсім - будуюць АЭС у Астраўцы. Навошта? Ніхто ня ведае. Ані таняй электрычнасьці, ані прыбытку ад продажаў электраэнергіі ў суседнія краіны. Але - пабудавалі. Са шматлікімі парушэннямі, без допуску міжнародных спецыялістаў... Зусім як выбары правялі.
І збіраюцца будаваць другую - калі Расея дасьць грошы. Здаецца, трагедыя Чарнобыля нічаму не навучыла рэжым.
І нават калі рэжым абрынецца, праблемы, якія ён стварае для Беларусі, трэба будзе вырашаць. Спадзяемся, што гэта яшчэ будзе магчыма, і Астравец не ператварыцца ў другі Чарнобыль!

❤🔥19❤1
Forwarded from Dapamoga
27 красавіка на плошчы Кудзіркі ў Вільні адбыўся мітынг, прысвечаны Чарнобыльскаму шляху-2025.
Падчас мітынгу выступілі Сяргей Юхно — пацярпелы ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС, Торд Б'ёрк ад International Peace Bureau, Роаланд Рытман ад Friends of the Earth, Ханс Хендрык ад World BEYOND War, Вольга Карач ад арганізацыі «Наш Дом» і Аляксандр Дабравольскі, старэйшы палітычны дарадца Святланы Ціханоўскай.
Пасля мітынгу адбыўся антыядзерны роварны прабег па вуліцах Вільні.
Завяршылася мерапрыемства музычным выступам: удзельніца гурта «Прафілактыка патрыятызму» Вольга Фалей выканала некалькі хітоў з рэпертуара гурта.
https://youtube.com/shorts/qzQY9nO-ddc?si=1ZJUYRJMTsdMfXeF

YouTube
Чарнобыльскі шлях-2025 у Вільні: мітынг, роварны прабег і музыка салідарнасці.
27 красавіка на плошчы Кудзіркі ў Вільні адбыўся мітынг, прысвечаны Чарнобыльскаму шляху-2025.Падчас мітынгу выступілі Сяргей Юхно — пацярпелы ў выніку авары...
❤🔥19
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мінула 39 гадоў з моманту найвялікшай у свеце тэхнагеннай катастрофы, якая адбылася з-за чалавечай халатнасці і безадказнасці. Аварыя на Чарнобыльскай АЭС - наш боль і па сённяшні дзень, бо не вывучаны ўрокі Чарнобыля, не зроблены высновы, людзі застаюцца сам- на- сам са сваёй бядой.
А лукашысты падрыхтавалі чарговы “сюрпрыз” - Астравецкую АЭС і збіраюцца будаваць яшчэ адну…
Спыніся, Лука! Спыніцеся, прыдворныя “вучоныя- атамшчыкі”. Пашкадуйце беларускі народ.
SOS!!!!!

❤🔥19😢4
Forwarded from Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
Праваабаронцы паведамляюць: знікла сувязь с адміністратарамі беларускай Вікіпедыі Казімірам Ляхновічам і Вольгай Сітнік. Вы заўважылі, як прынята казаць пра знікненне людзей у Беларусі? Знікла сувязь з тым-та і тым-та. Сувязь. Знікла. Быццам беларусы ў Беларусі - нейкія агенты ў стане ворага. Можа, так яно і ёсць.
Гэта ўжо другая атака на беларускую Вікіпедыю, і прычын тут некалькі. Вядома ж, усё недзяржаўнае, свабоднае, створанае агульнымі сіламі і па-за кантролем уладаў, - хоць краўдфандынгавая платформа, хоць сайт з петыцыямі, хоць прыродаахоўная арганізацыя, - выклікае натуральную нянавісць у гэтых самых уладаў. Беларуская мова - таксама нібыта чырвоная ануча для пацукоў.
Але галоўная прычына не ў недзяржаўнасці і не ў мове. Любую інфармацыю, не правераную натоўпам ідэолагаў і міністэрствам адукацыі, лукашысты лічаць небяспечнай для сябе. Бо сёння паважаныя грамадзяне чытаюць (і пішуць) пра хімічныя рэакцыі, старажытную японскую літаратуру ці фаўну Аўстраліі, а заўтра - пра Кастуся Каліноўскага, сталінскія рэпрэсіі і знікненне Юрыя Захаранкі. А беларуская мова нясе дадатковае адценне: горача любімы лукашыстамі рускі свет гадамі прасоўваў ідэю, што руская мова выдатна пасуе розным навукам, а беларуская прыдатная хіба што для сумных вершаў стогадовай даўніны пра цяжкую сялянскую долю. І вось існуе рэсурс з артыкуламі на навуковую тэматыку на беларускай, і нешта мова аўтараў не абмяжоўвае.
Пацукі і далей будуць весці барацьбу з рознымі незалежнымі крыніцамі ведаў, гэта дакладна. Але ўсё, што трапіла ў інтэрнэт, застаецца ў інтэрнэце. Свабодная энцыклапедыя захавае свабоду. А для нас гэта знак: абіраць крыніцы інфармацыі, не падкантрольныя пацукам і рускаму свету. Веды - гэта зброя разумнага, адукаванага і свабоднага чалавека. Не складзем жа гэту зброю, сябры.
Свабоду Казіміру Ляхновічу і Вользе Сітнік!
Свабоду ведам!
Жыве Беларусь!

❤🔥21
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Беларусы Беластока сабраліся разам, каб павіншаваць палітзняволеных, якія нарадзіліся ў красавіку.
Больш за чатыры гады многія беларускія сем’і не могуць сустрэцца за святочным Вялікодным сталом, альбо наведаць магілы сваіх родных, бо адныя вымушана з’ехалі, а другія сядзяць за кратамі…
Асабліва патрэбна падтрымка, салідарнасць і неабыякавасць нашым вязням сумлення і іх сем’ям.
"Трымайцеся, дарагія, мы не забыліся пра вас."

❤🔥16❤5
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Віншуем нашых мужных палітзняволеных беларусаў і беларусак, хто святкуе свой Дзень нараджэння ў красавіку.
Доўга цягнуцца змрочныя часы, але мы верым, што ўсё было недарма, спадзяёмся, што ўрэшце Святло пераможа.
Жыве Беларусь!
Доўга цягнуцца змрочныя часы, але мы верым, што ўсё было недарма, спадзяёмся, што ўрэшце Святло пераможа.
Жыве Беларусь!
❤17💔6
Forwarded from Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
Адно з самых недарэчных сучасных свят: ну што значыць у дзень працы ніхто не працуе?! Зараз 1 мая - дзень шашлыкоў, а ў часы СССР (нават падчас Чарнобыля) у праграмму "святкавання" уваходзіла яшчэ і першамайская дэманстрацыя з абавязковымі "мир! труд! май!"
"Мир" знік першым. Неяк пачаў згасаць яшчэ ў 2020 г, а ў лютым 2022 г абрынуліся рэшткі, са ўсімі галубамі, выявамі Зямлі і сябруючымі дзеткамі на плакатах.
"Труд" - што ж сталася з трудом, а дакладней з працай? Частка працаўнікоў з'ехала, ратуючыся ад недазаконня, іншая не можа ўладкавацца, бо "неблаганадзейныя". Галоўны пацук абяцае завезці на іх месцы пакістанцаў, але нешта нам падказвае, што пакістанцы, калі і прыедуць, то праз тыдзень пабягуць ад нашай стабільнасці штурмаваць беларуска-польскую мяжу.
Ну май, здаецца, ніхто не атруціць? Але вось вам навіна: лука і братэрскі пуцін збіраюцца пабудаваць у Беларусі завод па вытворчасці беспілотнікаў.
Пацукі і сяк і так імкнуцца запэцкаць беларусаў крывёй і зрабіць краіну законнай ваеннай цэллю. І ў пэўнай ступені гэта атрымалася: нашай тэрыторыяй скарысталіся для нападу на суседзяў, частка прадпрыемстваў супрацоўнічае з Расіяй, мянты вешаюць у кабінетах зэткі і партрэты пуціна, і яшчэ ядзерныя ракеты гэтыя, якія ці ёсць, ці не, незразумела.
Але новае прадпрыемства, што вырабляе зброю? Хто згадзіцца працаваць там, спадары пацукі? Пакістанцы? Паўночнакарэйцы? Хто такі мярзотнік і такі дурань адначасова? Можа, красаўцаў туды? Яны падыходзяць! Вось толькі наўрад ці беспілотнікі, сабраныя красаўцамі, паляцяць.
Так што ўдалага вам марнавання грошай, непаважаныя спадары пацукі. У рэшце рэшт кожная змарнаваная капейка аслабляе злачынную ўладу.
Беларусы - за мірную працу на сваёй зямлі (і без пацукоў).

❤🔥11🔥10
Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️У Беларусі адбываюцца масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
Пра гэта распавядаюць затрыманыя, якія выйшлі з Акрэсціна. Паведамляецца, што вельмі шмат затрыманняў адбываецца ў межах арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) па «справе Гаюна». Большасць затрыманых — мужчыны. Фігурантаў «справы Гаюна» адпраўляюць у СІЗА.
Апроч гэтага, працягваюцца затрыманні паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Паведамляецца пра вялікія лічбы затрыманых. Гэта звязваюць з тым, што ў жніўні гэтага года сыходзіць тэрмін даўніны прыцягнення да крымінальнай адказнасці за ўдзел у пратэстах. На Акрэсціна па-ранейшаму затрыманых утрымліваюць у нечалавечых умовах у перапоўненых камерах.
🗣Заклікаем працягваць паведамляць праваабаронцам пра ўсе вядомыя факты палітычнага пераследу. Мы клапоцімся пра вашу бяспеку, таму зробім усё магчымае, каб немагчыма было выкрыць крыніцу.
@ViasnaSOS | @SOSViasna | @Viasnainfo

🤬19
Forwarded from БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вызваліць іх усіх! Дзень свабоды прэсы ў Беларусі за кратамі сустракаюць больш за 40 журналістаў
Наша сітуацыя з правамі медыя застаецца найгоршай у Еўропе. Пасля татальных рэпрэсій, што пачаліся з 2020 года, праз затрыманні, арышты і пераслед прайшлі больш за 500 беларускіх калег.
Сёння БАЖ вядома пра 40 журналістаў і журналістак, якія знаходзяцца ў турмах Лукашэнкі. І гэта, на жаль, не поўны спіс.
3 траўня, у Сусветны дзень свабоды прэсы мы, і нашы калегі па ўсім свеце патрабуем вызваліць беларускіх журналістаў і журналістак!
#StandWithBelarus, #BecauseTheJournalist, #JournalismIsNotaCrime
❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️

❤🔥11❤10
Беларусы Шчэціна 🇵🇱 зладзілі ў нядзелю акцыю, прысьвечаную Дню свабоды прэссы.
У сённяшней Беларусі свабоднай прэсы няма. Усе тыя, хто хацеў гаварыць свабодна аб тым, што адбываецца ў краіне - вымушаны быў з'ехаць. Альбо быў асуджаны за сваю працу на доўгі турэмны тэрмін. Таму ўся свабодная прэса (як і значная частка свабодных беларусаў) зараз хнаходзіцца за мяжой.
Але надаль робіць сваю працу!
Дзякуючы свабоднай прэсе беларусы ў краю і паза межамі даведваюцца аб навінах і статыстыцы, чытаюць аналітыку і каментары розных спецыялістаў.
І сапраўдная дэмакратыя ў Беларусі будзе толькі тады, калі усе нашыя свабодныя смі (шмат хто з іх ужо абвешчаны тэрарыстамі) змогуць без страху вярнуцца дамоў, у Беларусь. І працаваць адтуль, не баючыся турэмных тэрмінаў за асьвятленне навінаў, праблемаў і журналісцкія раследванні.
З вамі нашая падтрымка!
Пакуль жыве свабодная прэсса - Жыве Беларусь!
#МыРазам

🔥11❤10👍1
Forwarded from Dapamoga
📢 9 ТРАЎНЯ збіраемся на мітынг ля амбасады Расіі ў Вільні.
9 траўня – дзень, калі ў Расіі і Беларусі святкуюць перамогу.
Але што гэта за "перамога", калі пад яе лозунгамі сёння забіваюць людзей?
❓Каму прыходзіць:
Усім, хто супраць вайны і пуцінскага рэжыму.
Не важна, на якой мове ты размаўляеш – важна, на чыім ты баку.
❓Навошта прыходзіць:
▪️Каб вярнуць 9 траўня сапраўдны сэнс.
Саюз Сталіна і Гітлера ў 1939 годзе прывёў да пачатку Другой сусветнай вайны. Сталін – не пераможца, а суаўтар вайны.
Пуцін – яго ідэалагічны спадчыннік. Ён паўтарае тую самую мадэль: дыктатура, вайна, культ, страх.
▪️Каб выказаць падтрымку Украіне і нагадаць:
Вайна – гэта не гонар, а боль.
Гэта забітыя і скалечаныя дзеці. Гэта мірныя людзі, у якіх больш няма дома. Гэта назаўжды разбураныя жыцці сотняў тысяч.
▪️Каб не быць у адзіноце.
Калі ты з'ехаў, стаміўся, замкнуўся – ты не адзін.
Тут будуць тыя, хто адчувае, думае і дужаецца, як ты.
▪️Каб нагадаць:
У Вільні да гэтага часу стаіць вялікае і прыгожае пасольства Расіі.
Са сцягам, гербам, аховай. Нібы нічога не здараецца.
Мы выходзім, каб сказаць: адбываецца!
Мы бачым. Мы не маўчым. Хай у тых, хто за плотам, не будзе ілюзіі, што "ўсе вакол – нейтральныя".
🗓 9 траўня
⏰ 18:00
📍 Амбасада РФ у Літве/ Сквер Барыса Нямцова | Ukrainos Didvyrių g. 2 / Latvių g. 53A, Вільня

❤🔥15❤8
Forwarded from Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
8 мая людзі па ўсім свеце гавораць "ніколі зноў", але "зноў" паўтараецца і паўтараецца.
Ці пражыло чалавецтва хоць дзень без вайны за сваю гісторыю? Наўрад ці. Але другая сусветная была не такая, як іншыя войны. Мільёны загінулых, разбураныя ўшчэнт гарады. Упершыню была ўжыта ядзерная зброя - вялікае дасягненне навукі ператварылася ў вялікую пагрозу для ўсёй планеты.
Нацыстаў судзілі ў Нюрнбергу. Тых, хто збег, метадычна потым шукаў Масад. Германія афіцыйна пакаялася і панесла адказнасць, і зараз немцы - ці не самыя шчырыя з тых, хто паўтарае "ніколі зноў". Так было не заўсёды, пасля вайны дастаткова паважаных грамадзян за півам згадвалі гітлера як добрага кіраўніка. Але на дзяржаўным узроўні такія погляды ганіліся, а новыя пакаленні ўжо гадаваліся з пагардай да нацызму.
Саветам не давялося каяцца, іх не судзілі, іх злачынствы працягваліся і пасля вайны, а доказы ўсё яшчэ схаваныя ў закрытых архівах. Так выйшла, што партнёры гітлера па падзелу Польшчы зрабіліся ў працэсе вайны спачатку яго праціўнікамі, а потым - аднымі з пераможцаў. А хто ж судзіць пераможцаў. Пераможцам - павага. Пераможцам - медалі. Пераможцам - парады, і дзеткі ў форме, і крымінальныя справы для тых, хто прыкурыў ад вечнага агню.
"Ніколі зноў" не каштуе нічога, калі гэта проста словы. Калі гісторыю не ведаюць і не памятаюць. Калі ганебныя старонкі яе проста не згадваюць, прыдумляюць герояў, якіх не было, а са злодзеяў таксама лепяць герояў. Гісторыя жорстка помсціць усяму чалавецтву, калі нехта імкнецца замкнуць яе ў архівах.
І сёння мы кажам не "ніколі зноў", а "трэба памятаць". Памятаць і подзвігі, і злачынствы, і ахвяр, і гарады, разбураныя "вызваліцелямі", і вёскі, спаленыя не нацыстамі. Памяць - добрая прышчэпка ад зла. І новы Нюрнберг, вядома ж.
Мы памятаем.

❤🔥21❤4
Forwarded from Беларускі інстытут публічнай гісторыі
Як прапаганда хлусіць аб "Вялікай Айчыннай вайне"
Перамога над фашызмам сапраўды кавалася найперш людзьмі, у тым ліку беларусамі. Але гэтая перамога даўно стала інструмэнтам для прапаганды. Мікіта Мелказёраў на канале "Загляне сонца" разбірае галоўныя міфы прапаганды вакол "Вялікай Айчыннай вайны", і разважае, якім чынам зараз улады спрабуюць яе выкарыстоўваць у сваіх мэтах.

Як прапаганда ілжэ пра «Великую Отечественную войну». Сабралі ўсё ў адным месцы
З павагай да ўсіх, хто ўдзельнічаў у Другой сусветнай вайне. Тая перамога над фашызмам сапраўды кавалася ў першую людзьмі, у тым ліку беларусамі. Але гэтая перамога даўно стала для прапаганды інструментам. Разбіраемся, якім чынам цяпер улады намагаюцца яе…
❤7👍7✍2
Forwarded from Historyja
"Кожныя пераможцы разлічваюць нешта здабыць у выніку перамогі, асабліва пасля такой крывавай вайны, і гэта было правільна, заканамерна. Але што ў выніку яны атрымалі — што атрымалі народы Савецкага Саюзу? Зноў жа тую камуністычную кабалу, тую заняволенасць і галечу, у той час як народы Еўропы — і пераможцы, і пераможаныя, дарэчы, — сапраўды скарысталіся гэтай перамогай. У тым ліку і нашай перамогай. Зноў жа, з ініцыятывы Злучаных Штатаў Амерыкі быў вылучаны план Маршала, які ўзняў Еўропу з руінаў, з гэтых самых папялішчаў, які ўдыхнуў жыццё, і якому, па сутнасці, Еўропа абавязаная і дасюль. Але ж Сталін адмовіўся ад гэтага плану. Ён як вайну, так і перамогу, так і пасляваеннае аднаўленне, адбудову зноў жа ўзваліў на плечы свайго народу. І гэтым увергнуў яго ў неймаверную шматгадовую галечу"
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў
💔21❤4
🏃🏃🏃Пазітыўныя эмоцыі - рэдкасць у нашай сённяшняй павестцы. Таму мы вельмі ахвотна падзарадзіліся імі самі і, маем надзею, натхнілі на поспехі ўдзельнікаў сённяшняга PKO Białystok Półmaraton
⚪❤️⚪
⚪❤️⚪
❤🔥12🔥12❤1
Forwarded from Максим Перепелица (DOCTOR WHO)
Telegram
Comments Mаксим Перепелица
ГОМАН ПАБЕДАБЕССЯ
У Гродна вар’яты збудавалі Рэйхстаг
І моцна яго штурмавалі.
(Калішні ДэКа, дзе працёк даўно дах…)
Атакі шлі хваля за хваляй.
І сорамна была на гэта глядзець,
На гэту вар’яцку батлейку,
Дзе недзе, напэўна, згубіўся мядзведзь…
Дзе сэнс не дудзіць і ў жалейку.
Навошта патрэбны здзяклівы тэатр
У дзень гадавіны пакутаў,
Якія калісці адчуў стал’ і мал’,
Навошта нам гэта атрута?
Зрабілі вы цырк із пакутаў дзядоў,
Што ладзілі ту Перамогу,
Насралі на памяць герояў і ўдоў.
“Насралі” – ня мала, ня многа!
Навошта пэрформанс здзяклівы рабіць,
Фанфары так гучна ўключаць,
Калі мы суседа пачалі бамбіць?
Тут не святкаваць, а рыдаць!
Тут моўчкі слязу была б варта праліць,
Па тым, хто зрабіў Перамогу,
А вы пераважылі строям хадзіць…
З казой, што ня йшла з вамі ў ногу.
Напэўна, каза та была разумней,
За тых, хто з ёй разам там крочыў.
Ня станьце дурнейшымі ж вы за сьвіней!
Адкрыйце жа вы свае вочы!
©️ Максім Перапяліца
https://www.tg-me.com/PerepelizzaMaksim/609?comment=2508

😢12👍7
Беларусы Шчэціна 🇵🇱 сабраліся на нядзельную акцыю, каб падтрымаць палітзняволеных.
Нібыта з нагоды 9 траўня вызвалілі 42 палітвязьня.
Але колькі чалавек за апошні месяц затрымалі, асудзілі ці не выпусьцілі з турмы, абвінаваціўшы ў "непадпарадкаванні адміністрацыі"?
Рэжым трымае закладнікаў і набірае новых.
І ён не спыніцца, пакуль мы яго не спынім!
❤️✊✌️