22 траўня ў Левене, Бельгія прайшоў сімпозіум “Мастацтва супраціву: Беларусь праз пяць гадоў”, які быў арганізаваны выкладчыкам Лёвенскага Універсітэта.
Там прысутнічалі беларускія і бельгійскія музыкі, паэты, мастакі, палітолагі, журналісты, навукоўцы, аналітыкі, студэнты і выкладчыкі…
Пасля сімпозіўма, з вялікім поспехам, адбылася прэзентацыя кнігі «Polsslag» Peter Vermeersch .
Мяккая сіла музыкі як пераносчык надзеі — гэта менавіта тое, што Пітэр Вермеерс, разглядае ў сваёй новай кнізе «Полслаг». У кнізе Пітэр расказвае гісторыі беларускіх дзеячоў культуры, якія выказалі пратэст супраць фальсіфікацыі выбараў і апынуліся за кратамі.
Гэта была моцная сувязь паміж двума еўрапейскімі народамі: бельгійцамі і беларусамі.
Гэта была акцыя салідарнасці, увагі і падтрымкі ўсіх беларусаў, якія маюць надзею ажыццявіць зламаныя мары 2020 года.
#МыРазам

❤🔥16❤4
Беларусы Шчэціна 🇵🇱 сабраліся на нядзельную акцыю, каб падтрымаць "выбары здаровага чалавека".
У Польшчы ў наступную нядзелю адбудзецца другі тур галасавання на прэзідэнта. І мы спадзяемся, што ў Беларусі таксама надыйдзе час, калі абранне прэзідэнта зробіцца сапраўды дэмакратычным працэсам. А пакуль што пажадаем польскім выбаршчыкам дацаніць свабодныя выбары і прыйсці на выбарчыя ўчасткі. Ад гэтага шмат што залежыць.
❤️✊✌️

❤🔥12❤5🔥2
Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
🥀Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан
Валерыю было 58 гадоў. Ён нарадзіўся ў горадзе Нерчынск у Забайкальскім краі Расіі. Адслужыў у войску ў Навасібірску, пасля адвучыўся ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце. Жыў у Брэсце і Мінску.
Богдана затрымалі 18 траўня 2021 года, а 17 верасня 2021 года асудзілі на тры гады калоніі за публікацыі ў сацыяльных сетках па трох артыкулах — «паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК), «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК) і «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК). Суддзя — Сянько Мікалай.
Адно з абвінавачванняў — рэпост выявы са словам «шызануты».
Валерый выйшаў на свабоду ў сакавіку 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін. У сацсетках ён расказваў, што яму складана рэабілітавацца і што ён «ездзіць па бальніцах», піша «Наша Ніва».
Людзі, якія сядзелі разам з Богданам, расказвалі, што Валерый памёр у самым пачатку 2025 года. У былога палітвязня адарваўся тромб.

😭12😢11🤬3
Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Сёння пачынаецца суд над Нінай Багінскай
30 траўня а 10:30 у судзе Першамайскага раёну Мінску будзе разглядацца крымінальная справа супраць актывісткі Ніны Багінскай паводле ч. 2 арт. 342 КК (неаднаразовае парушэнне закону аб правядзенні масавых мерапрыемстваў). Аснову абвінавачання супраць Багінскай складаюць адміністратыўныя пратаколы і судовыя пастановы за 2024 год.
Прычынай сталі шпацыры са значакам бел-чырвона-белага колеру на адзенні і дэманстрацыя нацыянальнай сімволікі на вуліцах Мінску ў 2024 годзе.
Вядома, што падчас следства па крымінальнай справе Ніну Багінскую некалькі разоў вазілі на псіхіятрычную экспертызу.
🔹Супраць Ніны Багінскай узбудзілі крымінальную справу за адзіночныя пікеты

💔7🤬5
Forwarded from Dapamoga
Легендарны казахстанскі паэт і музыкант Ермен Анці, стваральнік гурта «АДАПТАЦЫЯ», запрашае вас на свой канцэрт у Вільнюсе! 🔥
Унікальная магчымасць пачуць новыя песні, любімыя хіты «АДАПТАЦЫІ» і паўгадзінны блок паэзіі прамога дзеяння. Ермен Анці чытае вершы пра жыццё, свабоду і пратэст — голас вуліц і нашага часу.
Вас чакае:
🔥 Выбуховы мікс «nomad poetry punk» — энергічныя песні на рускай мове, напоўненыя свабодай і сэнсам.
🔥 Магутны паэтычны перформанс, які прымусіць вас задумацца.
🔥 Незабыўны вечар з адным з самых яркіх прадстаўнікоў рускамоўнага андерграунду.
Ермен Анці — 33 гады на сцэне, 20 альбомаў, гастролі па ўсім свеце. Пасля расфарміравання «АДАПТАЦЫІ» ў 2019 годзе ён паспяхова працягвае сольную кар’еру, выпусціўшы альбомы «Груз 2022» і «Чорны карнавал», а таксама аўтабіяграфію «Nomad punk».
🗓 6 чэрвеня 2025 года (пятніца)
🕑 19:00 (уваход у паб 18:30)
📍 Паб Alaus Namai (A. Goštauto, g.8), Вільня
🤝 Уваход вольны, данаты ў падтрымку беларускіх палітвязняў.
Інфармацыя: +37066066933

👍13
Forwarded from Наша Ніва
Ніну Багінскую вызвалілі без пакарання
У суд яна прынесла дыск з прамовай ЛукашэнкІ, піша @belsat.
https://nashaniva.com/369086
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369086

❤🔥19❤2😁1
Forwarded from Dapamoga
Просім дапамогі, каб усталяваць помнік беларускаму ветэрану Сашко
Аляксандр Царук, добраахвотнік батальёна Каліноўскага, памёр у мінулым годзе 13 красавіка ў Літве. Ён прайшоў праз беларускія турмы, фронт і рак.
Сашко пахаваны ў Літве. Тут у яго засталася толькі дачка і ўнучка. Дачка Вольга ўжо пачала ўсталёўваць помнік і аддала ўсе свае зберажэнні — ужо аплачана 1890 еўра.
Каб завяршыць працу, не хапае яшчэ 1350 еўра. Мы, сябры сям’і, просім дапамагчы ёй скончыць справу і не застацца ў вялікіх даўгах. Вольга сама ўцекачка, адна гадуе дачку.
Кошт работ:
Помнік — 2340 €
Устаноўка — 900 €
Аплачана — 1890 €
Не хапае — 1350 €
OLGA GOLOMEEVA LT097300010182242136
Прызначэнне: paminklas tėvui
Таксама можна дасылаць на PayPal: [email protected]
З пазнакай "на помнік".

💔16❤5
30 траўня 1999 у падземным пераходзе на Нямізе адбылася трагедыя - масавая цісканіна. У гэты дзень, на Тройцу, на беразе Свіслачы адбывалася свята піва і прымеркаваны да яго канцэрт гурту «Манга-Манга». Раптам пачалася навальніца з буйным градам. Каля двух з паловай тысяч маладых людзей паспрабавалі схавацца ад непагадзі ў падземным пераходзе. У выніку цісканіны загінула 53 чалавекі, сярод якіх было 40 дзяўчат. Большасць загінулых - маладыя людзі ў веку ад 14 да 20 гадоў. Больш за 150 чалавек атрымалі розныя раненні.
У 2002-м годзе на месцы трагедыі быў усталяваны мэмарыял у выглядзе 53 руж, раскіданых па прыступках, а таксама маленькая капліца з металічнай плітой унутры, на якой высечаныя імёны загінулых. Уладзімір Жбанаў прысвяціў гэтай трагедыі сваю скульптуру «Дзяўчынка з парасонам», усталяваную ў Міхайлаўскім скверы. Той моцны лівень нібыта пашкодзіў і парасон бронзавай дзяўчынкі
«Трагедыя на Нямізе» — кніга, выдадзеная праз год. Яе аўтары — Таццяна Равяка і Паліна Сцепаненка. Цяпер набыць кнігу нельга, недаступная яна і ў інтэрнеце.
Сваякі загінулых вінавацяць улады і міліцыю, многія кажуць, што цісканіну справакавалі некалькі невядомых маладых людзей, якім удалося пазбегнуць пакарання. Улады настойваюць, што гэта збег акалічнасцяў.
Была заведзеная крымінальная справа паводле артыкулу «халатнасць». Падазраванымі былі начальнік грамадзкай бяспекі ГУУС Менгарвыканкаму В.Русак і начальнік аддзелу масавых мерапрыемстваў М.Кандрацін. Але ў 2002-м годзе старшыня суду Цэнтральнага раёну Пётр Кіркоўскі перакваліфікаваў абвінавачванне на артыкул, які не прадугледжвае адказнасці за гібель людзей і спыніў справу ў сувязі са сканчэннем тэрміну даўніны.
Супраць гарадзкіх уладаў, радыёстанцыі «Мір» і прадусарскага цэнтру «Клас-клуб ДК» (яны адказвалі за арганізацыю і бяспеку на свяце піва) неаднаразова падаваліся судовыя пазовы. Усе яны былі адхіленыя.
ᅠ
@menskrazam_info

Telegram
Менск Разам | Media
💔17❤🔥6❤1
Forwarded from Гомельская Вясна
Па сканчэнні тэрміну вызваліўся палітзняволены з Гомеля, якога моцна збілі пры затрыманні ў 2020 годзе.
23 траўня па сканчэнні тэрміну, які супрацоўнікі розных карных структураў кіроўнага ў Беларусі рэжыму вырашылі пратрымаць яго ў сваіх вязніцах, выйшаў на волю палітычны зняволены Сяргей Верашчагін.
✅Чытаць болей

❤14❤🔥12
Forwarded from Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
На мінулым тыдні ўзгадвалі гучныя падзеі пяцігадовай даўніны: арышт Ціханоўскага, арышт Статкевіча. Менавіта тады пачаўся новы этап рэпрэсій супраць беларусаў.
Ціханоўскі не быў першым арыштаваным кандыдатам у прэзідэнты - здавалася, усё гэта мы бачылі раней, дыктатура пачалася не ў 2020 г, і наўрад ці нават гісторыкі назавуць дакладную дату. Мабыць, нехта чакаў, што старонку зноў прыйдзецца перагарнуць, а асабліва на гэта спадзяваліся ўлады. Ужо потым, пасля забойстваў і катаванняў, стала зразумела, что перагарнуць старонку не атрымаецца.
Зараз людзі адчуваюць сябе стомленымі, беларусы і ў краіне, і па-за межамі яе жывуць у вялікім стрэсе. Лёгка здацца і пачаць шкадаваць сябе. Але ў гэтыя дні мы думаем пра першых палітвязняў 2020 г. Пяць гадоў, некаторыя - у рэжыме інкамунікада. І яны не зламаліся і не здаліся. Адкуль мы ведаем, калі людзі без сувязі нават з сем'ямі? Бо для пацукоў гэта была б вялікая перамога - перамога, якую яны так і не атрымалі. У любога зламанага кандыдата ў прэзідэнты адразу б узнікла не проста сувязь са светам - былі б эфіры на тэлебачанні, і можа нават блог, як у Пратасевіча. І можа нават адносная свабода. Як у Пратасевіча.
Але ўся краіна адносна жыве ў адноснай свабодзе, і добра разумее, чым адносная свабода адрозніваецца ад сапраўднай. А людзі за кратамі разумець нават лепш. Здацца зараз - гэта здрадзіць і ім, і краіне, і сабе. Шлях да волі доўгі - але мы мусім прайсці яго.
Свабоду ўсім палітвязням!
Свабоду Беларусі!
Жыве Беларусь!

❤🔥19❤2
Forwarded from Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!
Ресурсы политзаключённого христианина Николая Дедка признаны «экстремистскими материалами»
29 мая 2025 года суд Центрального района Минска признал «экстремистскими материалами» сайт и страницы в соцсетях, связанные с политзаключённым Николаем Дедком. В список включены:
▪️сайт: https://mikola.noblogs.org/
▪️страница «ВКонтакте»: https://vk.com/mikola_dziadok
▪️страница Facebook: https://www.facebook.com/happymikola
▪️аккаунт Instagram: https://www.instagram.com/Mikola_dziadok
Николай Александрович Дедок — христианин и анархист, родился 23 августа 1988 года. Был задержан в ноябре 2020 года по нескольким статьям, включая ст. 342, 361 и 295-3 УК РБ, и приговорён к 5 годам колонии общего режима. Подвергался пыткам.

💔16❤3
Forwarded from Будзьма беларусамі!
«Сёння быў вельмі доўгі, але вельмі прыгожы дзень. Так ганаруся сваёй камандай. І таксама ёй моцна ўдзячная», — напісала Воля пасля паказу, які адбыўся 1 чэрвеня ў Сіэтле.
Падрабязней.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤🔥13❤6
Forwarded from Максим Перепелица (DOCTOR WHO)
ГЭТА ТОЛЬКІ ПАЧАТАК
З былых часоў, з апошніх сіл
Казалі ж вам: вы ебануліся!
І вось вам плённы быў пасыл.
Абраза зноў да вас вярнулася.
Трыдцаць адсоткаў авіацыі
Вашай згарэла аж імгненна.
А вы шчабечыце нарацыі,
Што то было нават прыемна.
Вы мазахісты? То наўпэўна!
Інакш бы седзілі на швабры?
Адказ вы атрымалі пэўны.
Балюча, хворыя кадаўры?
Дык абвыкайце! Раз ад разу
Будзе адкаказка прылятаці,
Пакуль рашызм да той-та маці
Не заглыне сваю паразу.
©️ Максім Перапяліца
З былых часоў, з апошніх сіл
Казалі ж вам: вы ебануліся!
І вось вам плённы быў пасыл.
Абраза зноў да вас вярнулася.
Трыдцаць адсоткаў авіацыі
Вашай згарэла аж імгненна.
А вы шчабечыце нарацыі,
Што то было нават прыемна.
Вы мазахісты? То наўпэўна!
Інакш бы седзілі на швабры?
Адказ вы атрымалі пэўны.
Балюча, хворыя кадаўры?
Дык абвыкайце! Раз ад разу
Будзе адкаказка прылятаці,
Пакуль рашызм да той-та маці
Не заглыне сваю паразу.
©️ Максім Перапяліца
🔥10💯6❤2
Forwarded from Мая Краіна Беларусь
Калісьці беларуская мова не мела патрэбы ў абароне — яна проста жыла
На мапе — тэрыторыя, дзе на пачатку XIX стагоддзя людзі натуральна размаўлялі па-беларуску. Не для хайпу, не каб “захаваць спадчыну”, а таму што інакш і не ўмелі.
Ад Вільні да Кіева, ад Пскова да Берасця — звычайная мова звычайных людзей.
І вось прайшло пару соцень гадоў — і мы чуем: «Чаго гэта ўсё па-беларуску? Навыдумлялі нейкіх слоў…»
Мова знікла не з геаграфіі — яна спачатку знікла з галавы.
А таму вяртацца трэба не толькі да каранёў, але і да самапавагі.
Мая Краіна Беларусь

❤🔥17❤2
Forwarded from Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
Пяць гадоў за кратамі Павел Севярынец, чалавек шчыры ва ўсім: у веры, у поглядах, у любові да сям'і і любові да Беларусі. Паўла спачатку асудзілі на 7 гадоў, потым перавялі на турэмны рэжым (бо занадта "нязручным" ён быў у калоніі, занадта аб'ядноўваў і натхняў іншых вязняў). Яго кнігі прызнаныя экстрэмісцкімі, бацька памёр, не дачакаўшыся сына, а маленькі Францішак расце без бацькі.
Мабыць, вернікам прасцей, бо пакутніцтва - частка хрысціянскай культуры. Паўла заўсёды ўзгадваюць як верніка, і вера мае вялікае значэнне ў яго жыцці. Нават на турэмных малюнках Паўла, тых, што калісьці вырваліся на волю і ператварыліся ў паштоўкі, - храмы Беларусі. А яшчэ на малюнках - неба і аблокі, і трава, і карункавыя дрэвы. І святло.
Часам рэлігіі яднаюць краіны і нацыі, часам правакуюць нянавісць паміж народамі. У Беларусі ж здаўна побач мірна жывуць і вернікі розных канфесій, і атэісты. Усіх нас яднаюць тыя аблокі, і тое неба. І святло, што так трапна алоўкі Паўла перанеслі на паперу. Усіх нас яднае любоў да Беларусі.
Мы можам верыць ці не верыць у рознае, але ўсе мы верым у Беларусь. І такія людзі, як Павел Севярынец, заўсёды нагадваюць пра нашую веру.
Свабоду Паўлу Севярынцу!

❤🔥11❤5💔5💯1
Forwarded from Historyja
9 чэрвеня 1881 года нарадзіўся Ян Герман Луцкевіч - адзін з заснавальнікаў беларускай незалежнасці, беларускага нацыянальнага руху. Разам з братам Антонам стаў ініцыятарам абвяшчэння першай беларускай нацыянальнай дзяржавы - Беларускай Народнай Рэспублікі.
❤20