Telegram Web Link
Ёсць рэчы, на якія можна глядзець бясконца. Напрыклад, нашы сцягі ў ясным летнім небе. Дзякуй усім, хто прыйшоў на святкаванне Дня годнасці ў розных гарадах. Фота ад нашых актывістаў з Беластока і Гданьска ❤️

Жыве Беларусь!
❤‍🔥149👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сонца прыходзіць да ўсіх, не пакрыўдзіць ніводнага, —
і ператворыцца кожны, каго ні вазьмі,
кволы заплаканы раб у героя свабоднага,
людзі ў народ, а народ — застанецца людзьмі.

Памяць герояў сьвятлом ахінаюць нябёсы —
сонечнай стужкай, гарачаю сьцежкай крыві.
Скрадзены голас вяртаецца ў хор шматгалосы.
Лета на беразе Волі. Бяры і плыві.

Андрэй Хадановіч

Марш Вольнай Беларусі. 09.08.2025

Музыка: Крамбамбуля

💛 Дапамажыце нам, калі ласка, закрыць выдаткі - падтрымайце збор па спасылцы.
22
​​Чаго ў нашага народа не адняць - любім есці адзін аднаго, з прычыны і без. І вось пакуль узгадвалі жнівень 2020 г, пачалося ўжо традыцыйнае: "беларусы такія-сякія, старонку перагарнулі, рэжым ім не замінае, і замест марша ў Варшаве пайшлі на канцэрт апалітычнага спевака."

Ну што тут можна сказаць. Каб зразумець, у якім стане старонка, дастаткова пачытаць статыстыку па прысудах ад праваабаронцаў. Ці, напрыклад, навіны: вунь на днях чалавека арыштавалі за абразу лукашэнкі ў прыёмным пакоі уздзенскай раённай бальніцы. Нармальна так людзям не замінае рэжым.

У 2020 г не важна было, колькі табе гадоў, колькі ў цябе грошай, кім працуеш, якую маеш адукацыю, мужчына ты ці жанчына, гей ці натурал, вернік ці атэіст. І дакладна не важна было, каго ты слухаеш - Каржа, ці Вольскага, ці Gods Tower, ці Naviband, ці Кацярыну Ваданосаву (дарэчы, ніхто з гэтых музыкаў - і Корж таксама - не мае магчымасці выступаць зараз у Беларусі). Усе мы розныя, і гэта нармальна. Усе гэтыя адрозненні - проста адрозненні, яны не такія прынцыповыя, каб падзяляць грамадства. А грамадства тады адчула фантастычную еднасць.

Апошнія пяць гадоў змянілі і Беларусь, і свет, але наша еднасць і наша салідарнасць не змяніліся. Не так шмат беларусаў выходзяць на акцыі за мяжой, бо людзі баяцца за родных у Беларусі, ці баяцца страціць маёмасць. Але ж выходзяць! У некаторых гарадах акцыі праходзяць кожны тыдзень. А калі хто не выходзіць, бо не бачыць у гэтым вялікага сэнсу, - дык гэта не значыць, што ён нічога не робіць, і што старонка перагорнута.

Бо беларускія музыкі збіраюць поўныя залі, і беларускія выставы з поспехам праходзяць за мяжой, і беларускія выдавецтвы жывуць і працуюць у эміграцыі. Усё гэта важна.

А яшчэ, калі трэба дапамагчы чалавеку ў бядзе - усе збіраюцца і дапамагаюць. Гэта галоўнае.

Мы стаміліся за пяць гадоў, але не трэба шукаць зараз дробязі, якія нас падзяляюць, бо яднаюць нас больш важныя рэчы.

Жыве Беларусь!
❤‍🔥213
Беларусы Шчэціна сабраліся ў нядзелю на традыцыйную акцыю ў падтрымку палітвязьняў. 

Спробы рэжыму спачатку адмаўляць існвання "палітычных", а пасьля гандляваць імі, шукаючы міжнароднага прызнання - гэта старая тактыка. Толькі калі раней палітзняволенных былі дзесяткі - то зараз іх каля 1300. І рэжым не спыніцца, працягне рэпрэсіі. Калі выпусцяць 1300 чалавек - на іх месца пасадзяць новых закладнікаў.

Адзіны спосаб гэта пазбегнуць - змяніць дыктатуру ў Беларусі на дэмакратыю, правесьці свабодныя выбары, скасаваць законы, якія парушаюць правы чалавека і пабудаваць урэшце краіну, дзе законы дзейнічаюць заўсёды і для ўсіх. 

Да гэтага і трэба імкнуцца.
Жыве Беларусь!

#МыРазам
❤‍🔥184
❤‍🔥181
МЕНСКРАЗАМ!
Photo
Актывісты RE:BELarus правялі пікет каля Амбасады ЗША ў Літве, патрабуючы вызвалення палітвязняў Беларусі

Вільня, 18 жніўня – Актывісты аб'яднання палітвязняў Беларусі ў Літве, RE:BELarus, правялі сёння ўдзень пікет ля будынка Амбасады ЗША ў Літве. Мерапрыемства было арганізавана з мэтай прыцягнення ўвагі да сітуацыі з палітычнымі вязнямі ў Беларусі і данясення ключавых патрабаванняў да міжнароднай супольнасці.

Дазвол на правядзенне пікету быў аператыўна атрыманы дзякуючы падтрымцы арганізацыі Dapamoga. Акцыя прыцягнула ўвагу некалькіх дзясяткаў чалавек, якія праходзілі і праязджалі міма, некаторыя з якіх нават рабілі фотаздымкі.

На плакатах, вывешаных удзельнікамі пікету, былі выразна сфармуляваны як папярэджанні, так і заклікі. Адзін з іх абвяшчаў: "Surrender UKRAINE TODAY Surrender TAIWAN TOMORROW Surrender EUROPE the DAY AFTER!" (Сёння капітулюе УКРАІНА, Заўтра капітулюе ТАЙВАНЬ, Паслязаўтра – ЕЎРОПА!), падкрэсліваючы заклапочанасць удзельнікаў глабальнымі пагрозамі і неабходнасцю рашучых дзеянняў.

Другі плакат утрымліваў прамыя патрабаванні і звароты: "Trump — rise as the GREATEST LIBERATOR! Lukashenko is a LIAR! NO TALKS without freeing ALL political prisoners!!" (Трамп — паўстань як НАЙВЯЛІКШЫ ВЫЗВАЛІЦЕЛЬ! Лукашэнка – ХЛУС! НІЯКІХ ПЕРАГОВОРАЎ без вызвалення ЎСІХ палітычных вязняў!!). Такім чынам, аб'яднанне RE:BELarus заклікала да непрымірымай пазіцыі ў дачыненні да дзеючага злачыннага рэжыму Лукашэнкі і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных вязняў Беларусі, а таксама звярнулася да былога прэзідэнта ЗША з заклікам заняць актыўную пазіцыю ў гэтым пытанні.

Прадстаўнікі RE:BELarus заявілі пра намер працягваць правядзенне падобных акцый у будучыні, плануючы прыцягваць да ўдзелу актывістаў, праваабаронцаў і прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі для ўзмацнення ўздзеяння на міжнародны парадак дня.

https://www.tg-me.com/REBELarus1

@REBELarus20

[email protected]
18❤‍🔥2
Forwarded from Dapamoga
18 жніўня 2025 года - роўна 4 гады як Аляксандр Калегаў набыў будынак, які зрабіўся Замкам беларусаў Вільні!

Валантэрская арганізацыя Dapamoga была зарэгістраваная 7 верасня 2020 года
- ўжо з 10 жніўня мы пачалі #ВартуСвятла;
- першыя людзі па гуманітарным калідоры ў нас з'явіліся 17 жніўня;
- першых уцекачоў мы прынялі ў апартаментах 28 жніўня 2020 году.

І вось, у 2021 годзе, дзякуючы Аляксандру і Наталлі Калегавым, адчыніў свае дзверы шэлтар Беларускі Замак, які дагэтуль бясплатна прымае рэпрэсаваных палітычных беларусаў, якія пацярпелі ад рук рэжыму Лукашэнкі.

Іншага падобнага месца ў Літве няма. Уся дзейнасць шэлтара выключна дабрачынная і валантэрская, без якой-небудзь грантавай падтрымкі. Дзейнасць Замку забяспечваюць самі беларусы сваімі рэгулярнымі данатамі.

Беларусы, якія жывуць у Замку, атрымліваюць не толькі дах над галавой, але і прадукты харчавання, псіхалагічную дапамогу і падтрымку ў адаптацыі ў Літве ад валанцёраў-ментараў.
Тут ладзяцца бясплатныя гурткі, канцэрты і святы, а на складзе Замка кожны ахвотны можа знайсці сабе неабходныя для жыцця рэчы, якія ахвяруюць як беларусы, так і віленчукі.

І кожны год, ужо традыцыйна, мы святкуем Дзень нараджэння Dapamoga. Гэта заўсёды фестываль радасці, музыкі, смачнай ежы і добрых сустрэч.

У гэтым годзе свята адбудзецца 6 верасня.
Ужо хутка! Рыхтуйцеся і сачыце за навінамі! 😉
17❤‍🔥2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Сёння мы, беларусы і беларускі Беластока, чарговы раз нагадваем свету аб нашых палітзняволеных, якія адзначаюць свае народзіны за кратамі.
Рэжым працягвае запалохваць грамадства, рэпрэсіі доўжацца ўжо больш за 5 гадоў. У турмах для “палітычных” створаны самыя жорсткія і нечалавечыя ўмовы.

Патрабуем чарговы раз публічнага міжнароднага прызнання рэжыму Лукашэнкі тэрарыстычным і трыбуналу над нелегітымным.

Жыве Беларусь!
А наша возьме ўсё адно!
І Беларусі - жыць!
Дабро перамагае зло -
Інакш не можа быць!

#МыРазам
21
Forwarded from Dapamoga
Паважаныя Суайчыннікі, сябры Беларусі!

Запрашаем Вас адзначыць адну з найважнейшых дат у гісторыі нашай Краіны – Дзень Аднаўлення Незалежнасці Беларусі.

Давайце ўсе разам, Беларусы, 24 жніўня, а 17:00, у Беларускім Замку адсвяткуем тое, што мы ёсць!

Менавіта 25 жніўня 1991 года Дэкларацыя аб Дзяржаўным Суверэнітэце Беларускай ССР была зацверджана сэсіяй Вярхоўнага Савета ў якасці Канстытуцыйнага закона, што фактычна азнаменавала абвяшчэнне Незалежнасці Беларусі і пачатак новага этапу ў лёсе нашай нацыі. Гэты дзень, назаўсёды ўпісаны ў летапіс нашага імкнення да свабоды, самавызначэння, і пабудовы ўласнай дэмакратычнай дзяржавы.

У праграме вечара:

🔸 Праглядзім унікальныя відэаматэрыялы з акцый 25 жніўня 1991 года, акунёмся ў атмасфэру тых дзён, калі наш Народ зрабіў рашучы крок да Суверэнітэту.

🔸 Адкрыецца вольны мікрафон, дзе кожны зможа падзяліцца сваімі ўспамінамі, думкамі аб Незалежнасці Беларусі і павіншаваць адзін аднаго з гэтым Вялікім Днём.

🔸 Сумесна выканаем наш гістарычны Нацыянальны Гімн – магутны і сімвалічны "Мы выйдзем шчыльнымі радамі ".

Калі ёсць жаданне, прыносьце свае пачастункі да нашага святочнага чаю.

Гэта магчымасць не толькі ўзгадаць ключавыя моманты нашай гісторыі, але і аб'яднацца, адчуць моц нашай супольнасці і пацвердзіць нашу нясхільную волю да свабоды і салідарнасці.

🗓 24 жніўня
17:00

📍 Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10

Браты і сёстры! Калі ласка прыходзьце на Свята каму дарагая Незалежнасць Беларусі!

Жыве Беларусь! ❤️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
19👍1
RAZAM e.V. запрашае падаць заяўку для намінацыі да ўдзелу ў стыпендыяльнай праграме „Hilde Domin-Programm“ на зімовы семестр 2026/2027 года ў магістратуры ці дактарантуры.

Праграма падтрымлівае студэнт_ак і дактарант_ак, якім у іх краіне паходжання фармальна альбо фактычна адмаўляюць у праве на адукацыю з-за іх этнічнай, сексуальнай, гендэрнай ці рэлігійнай ідэнтычнасці альбо іх палітычнай і грамадзянскай актыўнасці, і дае магчымасць пачаць альбо працягнуць навучанне ў Нямеччыне.

❗️Тэрмін падачы заяўкі – да 1 верасня 2025 года.

Важныя крытэрыі:
- Вы павінны быць паўналетнімі на момант намінацыі.
- Апошняя ўніверсітэцкая ступень не павінна быць атрыманая больш за шэсць год таму.
- Вы павінны знаходзіцца па-за межамі ЕС.

Працэс падачы заяўкі:
1. Запоўніце анлайн-форму для першаснай верыфікацыі.
2. Пасля верыфікацыі Razam e.V. намінуе вас для ўдзелу ў праграме DAAD.
3. Калі заяўка пройдзе на наступны этап, з вамі звяжацца наўпрост DAAD.
15👍3
Forwarded from Dapamoga
Паважаныя Суайчыннікі, сябры Беларусі!

Запрашаем Вас адзначыць адну з найважнейшых дат у гісторыі нашай Краіны – Дзень Аднаўлення Незалежнасці Беларусі.

Давайце ўсе разам, Беларусы, 25 жніўня, а 19:00, у Беларускім Замку адсвяткуем тое, што мы ёсць!

Менавіта 25 жніўня 1991 года Дэкларацыя аб Дзяржаўным Суверэнітэце Беларускай ССР была зацверджана сэсіяй Вярхоўнага Савета ў якасці Канстытуцыйнага закона, што фактычна азнаменавала абвяшчэнне Незалежнасці Беларусі і пачатак новага этапу ў лёсе нашай нацыі. Гэты дзень, назаўсёды ўпісаны ў летапіс нашага імкнення да свабоды, самавызначэння, і пабудовы ўласнай дэмакратычнай дзяржавы.

У праграме вечара:

🔸 Праглядзім унікальныя відэаматэрыялы з акцый 25 жніўня 1991 года, акунёмся ў атмасфэру тых дзён, калі наш Народ зрабіў рашучы крок да Суверэнітэту.

🔸 Адкрыецца вольны мікрафон, дзе кожны зможа падзяліцца сваімі ўспамінамі, думкамі аб Незалежнасці Беларусі і павіншаваць адзін аднаго з гэтым Вялікім Днём.

🔸 Сумесна выканаем наш гістарычны Нацыянальны Гімн – магутны і сімвалічны "Мы выйдзем шчыльнымі радамі ".

Калі ёсць жаданне, прыносьце свае пачастункі да нашага святочнага чаю.

Гэта магчымасць не толькі ўзгадаць ключавыя моманты нашай гісторыі, але і аб'яднацца, адчуць моц нашай супольнасці і пацвердзіць нашу нясхільную волю да свабоды і салідарнасці.

🗓 25 жніўня
19:00

📍 Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10

Браты і сёстры! Калі ласка прыходзьце на Свята каму дарагая Незалежнасць Беларусі!

Жыве Беларусь! ❤️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
18
Беларуская супольнасць Бельгіі адзначыла важную гістарычную падзею - Дзень абвяшчэння Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Акцэнт быў зроблены на падтрымку нацыянальнай культуры і мовы, а таксама на аб’яднання беларускай дыяспары.

Таленавітая сям’я Бартосік-Карпіловіч стала галоўным акцэнтам свята. Яе ўдзел у мерапрыемстве быў асабліва значным, паколькі яны прадстаўляюць традыцыі і сучасныя тэндэнцыі беларускай культуры для захавання нацыянальнай ідэнтычнасці.

Разам напісалі паштоўкі палітвязням.

Атмасфера святкавання была напоўнена цеплынёй і ўзаемадапамогай.

#МыРазам
19
Беларусы Шчэціна 🇵🇱 сабраліся на традыцыйную нядзельную акцыю і павіншавалі ўсіх украінцаў са сьвятам: Днём незалежнасці. 

Прыклад нашай суседкі-Украіны паказвае, што сапраўды незалежнай краіна робіцца, калі можа абараніць сябе. І адзіны, ад каго трэба бараніцца - гэта РФ з яе імперскім падыходам да ўсіх былых рэспублік СССР. Толькі расейцы пагражаюць незалежнасьці Беларусі, толькі яны прагнуць падпарадкаваць сабе суседзяў эканамічным шляхам ці сілай зброі. І гарантыяй незалежнасьці Беларусі з'яўляецца не састарэлы "гарант", які прадае беларускую незалежнасць па кавалках узамен за падтрымку рэжыму сініх пальцаў. Гарантыяй незалежнасьці з'яўляецца моцнае і незалежнае беларускае войска, якое не падпарадкоўваецца расейскім генералам. 

Жыве Беларусь! 
Слава Україні!

#МыРазам
15❤‍🔥4
2025/10/21 11:16:31
Back to Top
HTML Embed Code: