Telegram Web Link
​​Пяць гадоў мы назіраем, як пацукі намагаюцца як мага больш людзей запэцкаць сваімі пацуччымі справамі. І, ведаеце, часам некаторыя людзі і самі не супраць запэцкацца, у вельмі нечаканых сітуацыях.

Ігара Ільяша, журналіста і мужа Кацярыны Андрэевай, асудзілі да чатырох гадоў зняволення. Падставай сталі яго артыкулы. "Суд" браў перапынак у паўгады, каб падрыхтаваць псіхалінгвістычную экспертызу гэтых артыкулаў. Вядома ж, "суд" бутафорскі, чалавека судзяць, бо трэба пасадзіць, а не за пэўныя тэксты. І экспертыза, здаецца, таксама павінна быць "для галачкі". Ну напіша нейкі кдбшнік "я знайшоў тут экстрэмізм", вось і экспертыза. Але не ў выпадку Ільяша, бо "экспертызу" рыхтаваў не сілавік і не чыноўнік, а выкладчык БДУ, доктар філалагічных навук Сяргей Лебядзінскі.

Насамрэч, лёгка ўявіць, як на нейкае там дзяржпрадпрыемства ў невялікім горадзе прыходзіць ідэолаг і кажа, што ўсім працоўным трэба патрымаць чырвона-зялёныя сцяжкі на ябацінгу, і за гэта будзе прэмія, а як не прыйдзеш, то будуць праблемы. Але вось кдбшнікаў, якія прыходзяць ва ўніверсітэт да паважанага навукоўца і патрабуюць зрабіць экспертызу з пэўнымі вывадамі, уявіць ужо неяк складана.

Больш за тое, "экспертыза", як высветлілася, не падобна на экспертызу, і нават на бутафорыю не падрбна. А падобна яна на прапагандысцкі артыкул. Журналіст быццам не можа карыстацца словамі "палітвязні", "палітэмігранты" і "дыктатура", бо ў Беларусі іх няма (чакайце, а як жа "дыктатура - наш брэнд"?), а вайну Расія вядзе не супраць Украіны, а супраць "кіеўскага рэжыму". Аналізу ў працы "паважанага эксперта" няма, спасылак на навуковыя ці юрыдычныя крыніцы няма, толькі прапаганда.

Сам жа "паважаны эксперт" паходзіць з Данецку, доўгі час жыў у Расіі, і ўвогуле тыповы адэпт рускага свету, які апантана піхае свой рускі свет ва ўсе шчыліны, якія знойдзе.

Што тут можна сказаць акрамя "шкада студэнтаў філалагічнага факультэта БДУ"? Нам здаецца, галоўнае - што мы ведаем імя "эксперта". Лебядзінскі хлусіць у судзе, распальвае варажнечу і ўдзельнічае ў фабрыкацыі крымінальнай справы. Ён - не статыст, не проста выпадковы чалавек з пра-расейскімі поглядамі. Ён добраахвотна ўдзельнічае ў злачынстве, хутчэй за ўсё, не ў першы раз. Ён злачынца. Але, у адрозненне ад большасці крымінальнікаў, ён сам дакументуе свае злачынствы.

Што ж. Судовыя дакументы не гараць. Яны ляжаць ціхенька ў сваіх чорных папках і чакаюць іншых судоў, на якіх сённяшнія "эксперты" ператворацца ў абвінавачаных.

Свабоду Ігару Ільяшу!
Усе злачынцы адкажуць!
Жыве Беларусь!
🔥138
У нядзелю беларусы Шчэціна зладзілі акцыю ў падтрымку палітвязьняў і нагадалі пра Статкевіча, які нягледзячы на спробу рэжыму дэпартаваць яго з Беларусі - застаўся.
Гэта прыклад нязломнай мужнасці чалавека, які Беларусь любіць больш за сваю свабоду.

Свабоду Статкевічу!
Жыве Беларусь!

#МыРазам
❤‍🔥193
​​Анархіст Мікіта Емяльянаў - палітвязень, што за кратамі даўжэй за ўсіх, ужо амаль шэсць гадоў. Гэта вялізны тэрмін для любога чалавека, а для Мікіты - чвэрць жыцця. Бо яму толькі дваццаць пяць, ён сядзіць з дзевятнаццаці.

Ішоў кастрычнік 2019 года, краіна жыла сваё спакойнае жыццё. Ніхто яшчэ не ведаў пра covid, не чакаў масавых рэпрэсій і поўнамаштабнай вайны паміж Расіяй і Украінай. Пра палітвязняў таксама амаль ніхто не ведаў, ці не цікавіўся. Звычайная гісторыя - затрымалі анархістаў, якія правялі акцыю ў падтрымку іншых анархістаў. А анархісты тады ў вачах грамадскасці выглядалі такімі дзівакамі - яны ўвесь час праводзяць акцыі, іх увесь час затрымліваюць.

Мікіту спачатку асудзілі да сямі гадоў, потым апеляцыйны суд скараціў тэрмін да чатырох, а потым здарыўся жнівень 2020 года, кола рэпрэсій закруцілася. Хлопцу два разы дадавалі тэрмін і два разы пераводзілі на турэмны рэжым. Яго кідалі ў шіза і пкт, пазбаўлялі лістоў яшчэ тады, калі лісты здаваліся базавай рэччу, якой ніхто не можа пазбавіць. Мікіта некалькі разоў трымаў галадоўкі. А пацукі не разумелі, адкуль у юнака, якому самы час хадзіць на спатканні і піць піва пасля пар ва ўніверы, гэты стрыжань.

Дзяржава забрала ў Мікіты шэсць гадоў жыцця, і зараз забірае здароўе, бо ў хлопца у апошні час псуецца зрок, а перадаць лекі ці вітаміны немагчыма. Але той стрыжань не зламаць і не сагнуць. Можа анархісцкі рух змяняе людзей. А можа, ён толькі аб'ядноўвае такіх, як Мікіта, -  моцных, смелых, годных, інтэлігентных, маючых ідэалы і гатовых за гэтыя ідэалы змагацца. Менавіта такія людзі ў канцы перамагаюць.

Свабоду Мікіту Емяльянаву!
Свабоду ўсім палітвязням!
Жыве Беларусь!
❤‍🔥153💔2
Беларусы Шчэціна 🇵🇱 падтрымалі палітвязьняў на штонядзельнай акцыі.

Мы радыя за тых, хто выйшаў на свабоду, але ў турмах усё яшчэ шмат людзей, якія вінаватыя толькі ў адным: нязгодзе з дзеючым рэжымам. Яны павінны выйсці на свабоду як мага хутчэй!
Але сапраўдныя змены ў Беларусі адбудуцца толькі калі перастануць караць за выказванне свайго меркавання ды нязгоду з "уладамі". Беларусь будзе вольнай толькі пасля усталявання сапраўднай дэмакратыі!

❤️✌️
#МыРазам
❤‍🔥147
Forwarded from RE:BELarus
Вільня: акцыя салідарнасці з палітвязнямі Беларусі нагадала пра трагедыю Андрэя Зельцара

Удзельнікі акцыі ўшанавалі памяць загінулага і выказалі падтрымку тым, хто дагэтуль застаецца ў турмах і пад ціскам рэжыму

Вільня, 29 верасня 2025 г. — Учора на плошчы Вінцаса Кудзіркі ў Вільні прайшла чарговая штотыднёвая акцыя салідарнасці з палітвязнямі Беларусі. Мерапрыемства доўжылася з 12:00 да 14:00 і было прысвечана трагічным падзеям 28 верасня 2021 года, калі ў Мінску супрацоўнікі КДБ Рэспублікі Беларусь (КДБ РБ) застрэлілі ІТ-спецыяліста Андрэя Зельцара, а ягоная жонка — сведка здарэння — была прымусова змешчаная ў псіхіятрычную клініку.

У акцыі ўзялі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек — былыя палітвязні, актывісты і прадстаўнікі беларускай дыяспары. Пастаянна падыходзілі жыхары і госці сталіцы: яны цікавіліся лёсам палітвязняў у Беларусі, выказвалі словы падтрымкі і пажаданні як мага хутчэйшай свабоды для краіны.

Адзін з арганізатараў — аб’яднанне RE:BELarus, якое згуртоўвае былых палітвязняў у Літве (www.tg-me.com/REBELarus20). Прамую трансляцыю падзеі вёў блогер Дзмітрый Казлаў (Шэры Кот) на сваім YouTube-канале (https://www.youtube.com/live/l9onw6AvP30?feature=shared&sfnsn=mo).

Праз усталяваныя калонкі гучалі беларускія песні гуртоў, унесеных у чорныя спісы на радзіме і забароненых да выканання ў Беларусі. Атмасфера акцыі спалучала смутак і рашучасць, нагадваючы пра тое, што барацьба за свабоду працягваецца.

Арганізатары падкрэслілі, што падобныя сустрэчы будуць адбывацца штотыдзень, пакуль у Беларусі застаюцца палітвязні. Пакуль Беларусь не стане свабоднай.

Жыве Беларусь! 🤍♥️🤍

«І пазнаеце праўду, і праўда зробіць вас свабоднымі» (Ян. 8:32)

https://www.tg-me.com/REBELarus1

@REBELarus20

[email protected]

https://youtube.com/@rebelarus?si=qtI2TTCfEG5hoSv2
❤‍🔥181
Forwarded from ‡ Р У Х ‡
⚠️ КАРНІКА ДА АДКАЗНАСЬЦІ! 🚫
Пікет за пакараньне лукашысцкага карніка Дзьмітрыя Шынвізэ, які спакойна жыве ў Нямеччыне.

🌐 Вільня
📆 3 кастрычніка (пятніца)
17:45
📍 Амбасада Нямеччыны ў Літве (Sierakausko g. 24)

💬 Пікет з патрабаваньнем пакараньня аднаго з былых начальнікаў калёніі ў Бабруйску Дзьмітрыя Шынвізэ, які непасрэдна займаўся фізычным і псыхалягічным гвалтам над палітвязьнямі. Ад нядаўняга часу карнік атрымаў нямецкія дакумэнты па праграме рэпатрыяцыі і спакойна жыве ў дэмакратычнай Нямеччыне.
Больш падрабязна пра Шынвізэ і ягоныя злачынствы тут

🔔 Таксама РУХ заклікае беларусаў сьвету падпісаць пэтыцыю да нямецкіх уладаў і ворганаў юстыцыі аб арышце і крымінальнай адказнасьці для Шынвізэ.

💬 ПЭТЫЦЫЯ

💬 ІНСТРУКЦЫЯ – ЯК ПАДПІСАЦЬ ПЭТЫЦЫЮ
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍8🤬4
Forwarded from Historyja
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Будзе Мова – будзе нацыянальная сьвядомасьць і будзе Беларусь. Ня будзе Мовы – ня будзе Беларусі"

30 верасня 1931 года нарадзіўся Ніл Гілевіч – беларускі паэт і грамадскі дзеяч, народны паэт Беларусі. Прадстаўнік інтэлігенцыі, які не баяўся казаць непапулярныя рэчы, у тым ліку, што нельга ставіць "каўбасу" вышэй за культуру.
❤‍🔥166
30.09.1931 г. нарадзіўся Ніл Гілевіч. Шмат якія з яго вершаў прысвечаны вялікай любові да Беларусі. Давайце ўзгадаем адзін з іх.

Я хаджу, закаханы у твае краявiды,
I шапчу, як прызнанне: о мой край дарагi!
Зноў нясу табе ў споведзь i трывогi, i крыўды,
I надзеi, i ўцехi, i любоў, i грахi...
Колькi доля нi судзiць мне далёкiх вандровак -
Я вярнуся навечна ў засень клёнаў тваiх.
Толькi з роднага долу, толькi ў роднай дуброве -
Як не дрэвам, хоць зёлкай прарасту для жывых.

1962

Жыве Беларусь!
14❤‍🔥8
Вясельнага фатографа з Мінска асудзілі па трох палітычных артыкулах

Алег Слабуха — 38‑гадовы мінчук. Па адукацыі ён інжынер. Любіць падарожнічаць і актыўна адпачываць.

Больш за 10 гадоў Алег займаецца відэаграфіяй. У 2015‑м ён адкрыў ІП і працуе на сябе. Алег спецыялізуецца на вясельнай і сямейнай фатаграфіі, але бярэцца і за персанальныя здымкі і сюжэтныя відэа, піша «Наша Ніва».

Алега Слабуху асудзілі ў 2025 годзе ў Мінскім гарадскім судзе па трох артыкулах — «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК), «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК) і «заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК).

Алегу пагражала да 12 гадоў калоніі, але сутнасць абвінавачання і прысуд невядомыя — вядома толькі, што Алег у калоніі. А нядаўна яго ўнеслі ў спісы «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў».
🤬13😢8
Forwarded from RE:BELarus
Пікет у Вільні : беларусы патрабуюць трыбуналу над карнікам Шынвізэ.

3 кастрычніка ў Вільні каля амбасады Нямеччыны адбыўся пікет з мэтай узняць пытанне на конт крымінальнай адказнасці Дзмітрыя Шынвізэ - аднаго з начальнікаў і садыстаў з Бабруйскай калоніі.

Дзмітрый Шынвізэ узначальваў апэратыўна-рэжымны аддзел канцэнтрацыйнага лагеру і , паводле сведчанняў палітвязняў , меў дачыненне да катаванняў і здзекаў над людзьмі .
Зрабіла акцыю міжнародная арганізацыя "Рух" пры падтрымцы аб'яднання беларускіх палітвязняў у Літве RЕ:BELarus, партыі Мікалая Статкевіча " Народная Грамада ",
а таксама актывістаў дыяспары.

На акцыі прысутнічала каля 15 чалавек.
Трэба выказаць шчырую падзяку Літоўскай паліцыі.
Літоўская паліцыя ахоўвала пікет , тым самым дапамагаючы эмігрантам ажыццяўляць свае законныя правы на мірныя сходы.

Спачатку выступіў прадстаўнік арганізатараў пікету  Яраслаў. Актывіст нагадаў хто такі Дзмітрый Шынвізэ і якую павінны несці адказнасць за рэгулярны і сістэматычны фізычны і псіхалагічны гвалт над вязнямі. Ён адзначыў , што зараз гэны чалавек спакойна жыве ў Нямеччыне па праграме рэпатрыяцыі бо мае нямецкія карані. Яраслаў зрабіў заклік да нямецкіх уладаў пачаць на конт Шынвізэ праверку і высвятліць праўду .

Далей быў адчынены мікрафон.
Удзельнікамі пікету было падкрэслена , што 3 кастрычніка Нямеччына адзначае Дзень нацыянальнага адзінства. Нямеччына ў 1990 стала адзінай дзяржавай пасля таго як у 1989 быў разбураны Берлінскі мур.
Нямеччына перажыла два таталітарызму. Спачатку гітлераўскі , а потым камуністычны ў ГДР.
Таму такім як Шынвізэ не месца ў вольнай Германіі.
Было сказанае і тое , што Беларусь таксама імкнецца стаць вольнай.

Падчас акцыі быў стрым. Яго вёў незалежны блогер Дзмітрый Казлоў , больш вядомы як " Шэры Кот " : https://www.youtube.com/live/lLE8SNLfUkw?si=YARn4-QYdx7ygj6g
Ужо ў першыя гадзіны ягоная трансляцыя сабрала больш за 57 тысячаў гледачоў.

Па завяршэнні мерапрыемства ягоныя ўдзельнікі падпісалі петыцыю да ўладаў ФРГ з патрабаваннем арыштаваць і судзіць Шынвізэ за катаванні на тэрыторыі Беларусі.
Дакумэнт будзе перададзены прадстаўнікам амбасады Нямеччыны ў Літве.

" Бо ўсё тайнае Бог выведзе на суд , і ўсё , што зроблена - і добрае , і кепскае (Экл. 12:44).
" Мне помста , я адплачу , кажа Гасподзь " (Рым. 12:19).

https://www.tg-me.com/REBELarus1

@REBELarus20

[email protected]

https://www.youtube.com/live/lLE8SNLfUkw?si=YARn4-QYdx7ygj6g
❤‍🔥147
Forwarded from Dapamoga
❤️ Публічная акцыя "Свабоду не дэпартуюць!», натхнёная Мікалаем Статкевічам.

🗓 Акцыя адбудзецца 2025.10.05 у 12.00
📍 па адрасе: г.Вільня, ПЛОШЧА Вінцаса Кудзіркі

Свабода – гэта права чалавека быць дома, сярод свайго народа, а не дэпартацыя.

"Не можа быць нацыі, у якой няма лідара, які знаходзіцца на тэрыторыі сваёй краіны» — заяўляе Генеральны сакратар партыі Народная Грамада Сяргей Спарыш, палітвязень, які нядаўна выйшаў на волю.

Мікалай Статкевіч – больш за 25 гадоў быў, ёсць і застаецца культавай фігурай у беларускай апазіцыйнай палітыцы. Ён не толькі сімвал супраціву, а таксама непахісны, нязломны лідар сацыяльнага і палітычнага пратэсту ў Беларусі.
Былы кандыдат у прэзідэнты, тройчы вязень сумлення, намінант на Нобелеўскую прэмію міру 2025 г – пераможца будзе агалошаны 10.10.2025.

Наша акцыя – гэта выказванне салідарнасці з прынцыповай пазіцыяй Мікалая Статкевіча. Мы патрабуем яго неадкладнага і безумоўнага вызвалення, а таксама вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі.

Мэты акцыі:
● Падтрымаць на шляху да Нобелеўскай прэміі! 
● Выказаць салідарнасць з Мікалаем Статкевічам.
● Прыцягнуць увагу сусветнай грамадскасці да сітуацыі пра невядомасць месцазнаходжання Мікалая Статкевіча і яго фізічнага здароўя.

Ініцыятар:
Партыя НАРОДНАЯ ГРАМАДА – левацэнтрысцкая апазіцыйная палітычная партыя. У цяперашні час з'яўляецца партыяй назіральнікам у Партыі еўрапейскіх сацыялістаў (ПЕС) і актыўна ўдзельнічае ў яго працы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥145
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
5 кастрычніка 2020-га прайшоў першы марш пенсіянераў.

Потым нашыя маршы адбываліся кожны панядзелак да 21 снежня, пакуль насілавікі не задушылі іх.

Што можа больш красамоўна характарызаваць рэжым, супраць якога паўсталі пенсіянеры і які жорстка змагаецца з імі?

Мы былі рознага ўзросту і рознага стану здароўя – найстарэйшай з нас было 90 гадоў, многія ішлі з кіёчкам і нават на мыліцах. Але нас аб'ядналі прага справядлівасці, абурэнне хлуснёй і гвалтам улады.

Ніколі не забудзем тое пачуццё адзінства.

Незабыўная і падтрымка моладзі, якая вітала нас на працягу ўсяго шляху і сустракала напрыканцы маршаў з падзякамі і прапановамі адвезці дадому.

Многія з нас пазнаёміліся на тых маршах і сябруюць дагэтуль, а кагосьці з нас ўжо няма ў жывых, і вельмі горка, што яны не пабачаць здзяйсненне сваёй мары – дэмакратычную Беларусь.

©Суполка беларускіх пенсіянерак "Вязаныя берэты".

#МыРазам
❤‍🔥174
​​У Беларусі адзначаецца дзень настаўніка.

Пацукі шмат намаганняў прыклалі, каб зганьбіць гэтую прафесію, каб настаўніцы і настаўнікі асацыяваліся з хлуснёй , фальсіфікацыямі і ўцёкамі праз вакно з выбарчага ўчастка ў школе.

Але зараз з'явілася статыстыка: больш за 6000 настаўніц і настаўнікаў страцілі працу праз свае палітычныя погляды. Шэсць тысяч!

Падчас акупацыі школы робяцца цэнтрамі варожай прапаганды. Бо для акупантаў жыццёва важна падмануць, адурманіць маладое пакаленне. І сумленны настаўнік для іх - вораг. Сумленны настаўнік - экстрэміст. Сумленны настаўнік - падпольшчык. Бо будзе вучыць сапраўднай гісторыі, а не той, якую прыдумалі акупанты, і мове, якую вораг намагаецца знішчыць. Ён ці яна будзе шчыра адказваць на пытанні вучняў, а не хлусіць, як загадалі ў мінадукацыі.

Шэсць тысяч страцілі працу, хтосьці за кратамі, хтосьці з'ехаў. Мы не ведаем, колькі засталося ў школах сумленных настаўнікаў, але спадзяемся, што іх дастаткова, каб дапамагчы дзецям атрымліваць веды замест прапаганды.

Дзякуй вам, сапраўдныя настаўніцы і настаўнікі, і са святам вас. Няхай хутчэй прыйдзе час, калі вы будзеце працаваць свабодна, без ідэолагаў, хлуслівых падручнікаў і небяспекі звальнення, а ваша прафесія зробіцца адной з самых паважаных. Беражыце сябе!
Жыве Беларусь!
❤‍🔥162
2025/10/19 18:49:22
Back to Top
HTML Embed Code: