Telegram Web Link
У офісе беларускіх дэмакратычных сілаў у Брусэлі адбылася сустрэча дыяспары з прадстаўнікамі АГП.

Да бельгійскай супольнасці далучыўся вядомы актывіст, лідар АГП і былы палітвязень Мікалай Казлоў.

У нефармальнай абстаноўцы ўдзельнікі абмеркавалі палітычныя падзеі, напісалі лісты падтрымкі палітвязням і далучыліся да штотыднёвай акцыі салідарнасці з Украінай.

Сустрэча прайшла ў цёплай і актыўнай атмасферы, умацаваўшы сувязі з прадстаўнікамі чэчэнскай і украінскай дыяспары.

#МыРазам
❤‍🔥12👍43
Беларусы Шчэціна 🇵🇱 сабраліся ў нядзелю, каб падтрымаць палітзняволеных - закладнікаў рэжыму.

Чакаем усіх на свабодзе, а Лукашэнку - у Гаагу!

Жыве Беларусь!

#МыРазам
❤‍🔥115
​​Тыдзень да страшнай гадавіны ў беларускай гісторыі. У ноч с 29 па 30 кастрычніка 1937 г у мінскай турме нкус былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. Падзеі той ночы ўсё яшчэ адгукаюцца болем у сэрцах сучасных беларусаў, і невядома, калі той боль сціхне.

Але болю вакол нас і так дастаткова. Паэтаў памятаюць за вершы, а вершы расстраляць у савецкіх катаў не атрымалася. Яны жывуць і будуць жыць.

Наступныя сем дзён мы будзем узгадваць вершы расстраляных паэтаў. Боль яны не сцішаць, але ж вершы добрыя.

Тодар Кляшторны

Завечарылася бярозавая просінь,
У далях вечар дым пераліваў.
А Млечны Шлях
На сіняватых плёсах
Заранкамі дарогу вышываў.

Мне марыцца:
Нібыта той дарогай
З адвечнасці вярнуліся гады…
Я не паэт,
А хлопчык басаногі, —
За рубяжамі свет і гарады.

Нібы з туманаў выплыла паданне
Пра гэта возера,
Як сведку дзіва-дзей;
Я ўспамінаю першае каханне
І першы хмель разбураных надзей.

З тае пары я шмат перамяніўся
(Цвітуць да часу ў жыце васількі),
О вечар, вечар,
Што завечарыўся,
Куды сплылі ружовыя вянкі?!

1927

Жыве памяць!
Жыве Беларусь!
💔13❤‍🔥51
На працягу сямі дзён мы ўзгадваем рэпрэсаваных паэтаў.

У Алеся Дудара шмат файных вершаў пра светлую прагрэсіўную будучыню, якая чакае краіну. На жаль, будучыня надыйшла зусім іншая, і зараз тыя пазітыўныя вершы гучаць трагічна. Таму вось вам проста прыгожыя рамантычныя радкі.

Алесь Дудар

Заблудзіла зялёная зорка –
Атуманіў яе сусьвет…
У зарніц залатой паласе
Заблудзіла зялёная зорка.

І вандруе ў срыбрыстай расе
І шукае дарогі ў змроку…
Заблудзіла зялёная зорка –
Атуманіў яе сусьвет.

1925

Жыве памяць!
Жыве Беларусь!
❤‍🔥13💔51
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Віншуем палітычных вязняў, якія адзначаюць свой Дзень народзінаў у кастрычніку.

Рэжым працягвае запалохваць грамадства, рэпрэсіі доўжацца ўжо больш за 5 гадоў. У турмах для “палітычных” створаны самыя жорсткія і нечалавечыя ўмовы. Знішчаецца беларускі народ…
Гэта страшны, неадваротны  і цыклічны працэс, асабліва ўлічваючы злачынствы сталіншчыны і рэпрэсіі на нашай зямлі.

Заклікаем міжнародную супольнасць і палітыкаў спрыяць як мага хутчэйшаму вызваленню закладнікаў рэжыму.

Свабоду палітвязням!

Ад беларусаў Беластока.
#МыРазам
❤‍🔥135👍1
На працягу сямі дзён мы ўзгадваем рэпрэсаваных паэтаў.

Юлі Таўбін - фантастычны паэт. Кожны радок - чарадзейства, кожны верш адчуваеш. Колькі ў іх сіл, і маладосці, і жыцця, і любові, і любові да жыцця. Пачытайце.

Люблю я край, дзе вечары
Ў далёкім небе сьцеляць столкі
І промні ранічнай зары
Вітаюць юныя пасёлкі.

Там дымнай занізьзю палі
Ня будуць зьвіты і затканы,
Там буры-ветры разьмялі
Сьляды забытага кургана.

Цьвітуць сады… Сінее высь…
Бруіцца зорнае насеньне…
Як добра будзе тут калісь
Зарыцца з галавою ў сене!

Ці пад няўпынны зорны бег
У неабсяжным сінім глянцы
Раскласьці вогнішча-начлег
Ля стромкіх сосен на палянцы…

Калосьсяў сьпелых сумны звон
Супыняць людзі, бы асілкі,
І прынясуць ім буйны плён
Зубцамі жорсткімі касілкі.

А потым прыдзе лістапад, —
І восень смуглая угледзіць,
Як будзе вецер лашчыць сад
І граць на яблынкавай медзі.

Ах, гэты край нізін і круч,
Равы, суглінкавыя пашы…
Табе ў адзнаку — „Беларусь“
Надалі назву продкі нашы…

1928

Жыве памяць!
Жыве Беларусь!
❤‍🔥11💔71
Forwarded from Historyja
26 кастрычніка 1810 года нарадзіўся Генрых Дмахоўскі – скульптар і ўдзельнік вызвольнага антырасійскага руху.

Удзельнічаў у антырасійскіх паўстаннях 1830-31 гг. і 1863-64 гг. Акрамя таго праславіўся як скульптар. У ЗША для будынку кангрэсу ў Вашынгтоне стварыў бюсты Джорджа Вашынгтона, Томаса Джэферсана, Бенджаміна Франкліна, Тадэвуша Касцюшкі. Пасля вяртання на Радзіму, у Вільні стаў аўтарам помніка Барбары Радзівіл, фігуры Св. Уладзіслава для віленскай кафедры і помніка Уладзіслава Сыракомлі. Загінуў у 1863 годзе ў баях з расійскімі акупантамі.
❤‍🔥151
Беларусы Шчэціна 🇵🇱 сабраліся на традыцыйную нядзельную акцыю ў падтрымку палітзняволеных.

Актывісты, нязгодныя з рэжымам, незадаволеныя ўмовамі жыцця ў "каўгасе імя таракана" - трапляюць за краты кожны дзень. Рэпрэсіі не спыняюцца. І адзіны спосаб зрабіць так, каб у турму трапілі сапраўдныя злачынцы, - гэта цалкам памяняць сістэму кіравання і пабудаваць новую лепшую Беларусь.
Толькі дэмакратыя з'яўляецца гарантыяй свабоды слова і правоў чалавека.
І Беларусь абавязкова будзе вольнай!

#МыРазам
❤‍🔥163
На працягу сямі дзён мы ўзгадваем рэпрэсаваных паэтаў.

Ізі Харык

Спявала ноч пяшчотнаю гітарай,
мая самота — ночы пераліў,
ні клопат не цвяліў,
ні смутак не паліў —
сінела ноч, зрабіўшыся гітарай,
гучаў яе пяшчотны пераліў.

І ад зямных палёў да ціхіх зораў
дрыготка ўзносіўся за зыкам зык,
і прамяністы ліўся красавік,
і прагавіта вёў я гукам лік.
Вясна квітнела ў трапятанні зораў,
душа мая лілася ў красавік.

Паветра саладзела, і вясной
цяплом густым сагрэлася зямля.
Зрабіўся я шчаслівым спакваля,
прыняўшы цішыню майго жылля,
імкнуў у даль, захоплены вясной,
і любай мне была мая зямля.

Гэты верш у арыгінале напісаны на ідышы (пераклала Ганна Янкута), але няхай у шэры восеньскі дзень ад яго стане цёпла кожнаму беларусу.

Жыве памяць!
Жыве Беларусь!
❤‍🔥182
🇧🇪У Мехелене адкрыўся Храм Міру — сімвал надзеі і салідарнасці.

У бельгійскім горадзе Мехелен адбыўся ўрачысты старт Тыдня міру, які адкрыўся стварэннем Храма Міру (Vredestempel).
Гэты сімвалічны праект аб’яднаў людзей з розных краін і арганізацый, якія праз творчасць паказалі, як яны разумеюць і адчуваюць паняцце мір.

Кожны сцяг у Храме Міру быў зроблены ўдзельнікамі з розных супольнасцяў і стаў сімвалам надзеі, узаемапавагі і адзінства.

Падчас адкрыцця праваабарончыя арганізацыі пісалі лісты палітвязням з розных краін свету, выказваючы ім падтрымку і салідарнасць.

Да гэтай ініцыятывы далучыліся і прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Бельгіі і падпісалі больш за 50 паштовак з пажаданнямі свабоды, веры і надзеі беларускім палітвязням.

«Мір пачынаецца з чалавека — з яго слова, учынку і адкрытага сэрца. Храм Міру нагадвае, што разам мы мацнейшыя, калі гаворым не пра вайну, а пра тое, што нас аб’ядноўвае», — адзначылі арганізатары.

#МыРазам
❤‍🔥121
На працягу сямі дзён мы ўзгадваем рэпрэсаваных паэтаў.

Міхась Чарот - Вечарам

Хавае змрок у небе хмары.
Агонь ён паліць вечных зор;
Глядзіцца месяц у выгары,
Дзе не змаўкае жабаў хор.

Не хіліць вецер куст ракіты,
Не свішча сумна, як удзень...
На гай, на поле і на хаты
Спаўзае ночы лёгкі цень.

Туман бялее над балотам,
Дзяргач завёў траскучы спеў,
Жукі лятаюць па-над плотам,
Жывёла йдзе з пагону ў хлеў...

Ідуць ад працы ў вёску людзі,
Дзяўчаты, хлопцы, мужыкі,
І гукі песні роднай льюцца,
Як хвалі быстрай той ракі...

Змаўкае спеў... Вось ночы ціша
Нясе ўсяму святы спакой...
А сэрца доўга мне калыша
Твой сумны спеў, край родны мой.

1920 г

Вечар прыгожы і спакойны, але ж спеў сумны. Няхай хутчэй надыдзе час, калі беларусы не будуць кожную хвіліну адчуваць той адвечны сум.

Жыве памяць!
Жыве Беларусь!
❤‍🔥121
Forwarded from Historyja
Сёння свой дзень народзінаў адзначае палітвязень Эдуард Пальчыс.

Актывіст блогер і гісторык па адукацыі, які вельмі добра разумеў важнае месца гісторыі ў нацыянальнай і грамадскай свядомасці, таму займаўся папулярызацыяй нашай гісторыі, у тым ліку стварыў партал 1863x.

За сваю дзейнасць, у тым ліку тэксты, якія папярэджвалі расеізаваных беларусаў перад Расіяй, быў рэпрэсянаваны ў 2010-я. Пальчыс таксама ўдзельнічаў у абароне Курапатаў, арганізацыя БНР-100 ці падтрымка беларускай мовы, якая памірае сярод беларусаў. Яшчэ ў школьныя часы здўельнічаў у расчыстцы сядзібы Ігната Дамейкі на Лідчыне.

Эдуард быў зноў зняволены ў верасі 2020 года і "асуджаны" на 13 гадоў.
11
На працягу сямі дзён мы ўзгадваем рэпрэсаваных паэтаў.

Мойшэ Кульбак - Вясновае

Разьбягаюцца босыя крокі мае
чорным полем, вясновым пасевам.
Маё цела — зямля. Я з-пад сэрца яе
сьпею сьпевам.

Як вільготна ступню абдымае зямля,
колькі неба ў грудзях!
Тра-ля-ля, тра-ля-ля…
Прамяністы бязьмежны прасьцяг…

Абганяючы ногі, што топчуць мяне,
слаўлю п’яную радасьць зямную…
Я іду, я сьмяюся — у кожным акне:
і ня чуе ніхто,
і ніхто не зірне,
як мяне гэты сьвет карануе!

(пераклад з ідышу Андрэя Хадановіча і Сяргея Шупы)

Вельмі жывое і вельмі вясновае. І няхай кастрычніцкі дождж шамаціць за вокнамі, мы ведаем: вясна прыйдзе.

Жыве памяць!
Жыве Беларусь!
4❤‍🔥1
2025/10/29 07:47:03
Back to Top
HTML Embed Code: