Telegram Web Link
❗️ВНИМАНИЕ!

Спецслужбы РБ (или РФ) создали фейковый сайт Сергея Тихановского и пытаются собрать анкетные данные кандидатов в волонтёры.


Не заходите на сайт под доменом:

***tsikhanouski.org***

И не заполняйте анкеты с этого сайта.
🧨 Келаг абверг Лукашэнку: “папрацаваць над Украінай” я не абяцаў

🎙 Спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Украіне Кіт Келаг пацвердзіў, што сустрэча з Лукашэнкам сапраўды была, але сэнс размовы зусім не такі, як падае беларускі кіраўнік.

💬 «Мы размаўлялі пра поўнае і безумоўнае спыненне агню. І любыя абмежаванні ў дзеяннях Украіны маглі разглядацца толькі ў выпадку крокаў з боку Расіі. Я ніколі не абяцаў «папрацаваць» над паводзінамі Кіева», — напісаў Келаг у X.

🤷 Лукашэнка ж, як заўсёды, ператварыў палітычную размову ў сваю персанальную фантазію пра міратворчасць, дзе ён — адзіны, хто разумее, як «спыніць вайну», і ўсе яму нешта абяцаюць.

🎭 У выніку: адна сустрэча — дзве версіі, адна з якіх жыве на БелТА, а другая — ў рэальным свеце.

Мая Краіна Беларусь
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎥 У TikTok трапіла відэа з учорашніх урачыстасцяў на Кургане Славы, дзе з’явіўся і Лукашэнка — але, як часта бывае, усё пайшло не па сцэнары.

Замест “лідара на фоне народу” — на відэа больш касцюмы чыноўнікаў, спіны аховы і кадры зусім не з таго ракурсу. Лукашэнка то знікае, то праскоквае ў кадры, нібы другарадны герой у фільме пра савецкія пінжаки.

📱 Гэта той выпадак, калі TikTok выпадкова паказвае больш, чым задумвалася: чыноўніцкі пратакол, пусты фармалізм, і сцэна, дзе “галоўны герой” выглядае як статыст.

Гэта ўжо не «кіраўнік», а фігура, сярод фігур, мізансцэна з учарашняга мінулага, што грае саму сябе.

Мая Краіна Беларусь
💥 Пілігрымы з усёй Беларусі ідуць у Будслаў — да Нацыянальнага санктуарыя, дзе 4–5 ліпеня пройдзе Будслаўскі фэст.

Гэта адна з найбуйнейшых каталіцкіх падзей у краіне, куды людзі штогод ідуць пешшу з розных куткоў — з Віцебску, Гродна, Ліды, Мінску і нават з Гомеля.

⛪️ У цэнтры — вобраз Маці Божай Будслаўскай, апякункі беларускага народа.
🙏 Людзі ідуць з верай, надзеяй, просьбамі, падзякамі, з малітвамі — за сябе, за сваіх блізкіх, за Беларусь.

📍 Будслаў — гэта не толькі рэлігійнае, але і культурнае, нацыянальнае, супольнае месца сілы, дзе збіраюцца тысячы людзей з розным лёсам, але адной надзеяй.

Мая Краіна Беларусь
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎤 3 ліпеня, афіцыйнае мерапрыемства.

На сцэне хлопец з вачамі поўнымі шчырасці выконвае… Юру Шатунова. Тыповая расейская папса — і ніводнай ноты ў цэль.

Гучыць, як саўндтрэк да стану дзяржавы. "Ружовае неба" пераўтвараецца ў закат над балотам —
няўпэўненыя акорды, чужая песня, і глухое рэха, што ўжо нікога не чапае.

Пафасу шмат — сэнсу нуль.
Але гэта, мабыць, і ёсць галоўны трэк свята.

Мая Краіна Беларусь
Запоўніце поле: "Загляне ___ і ў наша аконца"
Anonymous Quiz
4%
Вясёлка
1%
Хмарка
93%
Сонца
2%
Зорка
Forwarded from Bes Live
Накіпела.
Што ж гэта за рыса такая — пры першай жа памылцы разарваць чалавека на кавалкі? Вось і цяпер — выказаўся Сяргей Ціханоўскі няўдала пра «няправільных беларусаў», маўляў, сабралі толькі тысячу еўра замест двухсот тысяч…
Так, гэта памылка, безумоўна. Пяць гадоў у інфармацыйнай ізаляцыі — даюць пра сябе ведаць. Але замест таго, каб зразумець ці растлумачыць, пачалося шоу: «Акела прамахнуўся!» І ўсё — палезлі са сваіх куткоў эксперты, крытыкі, абражаныя за гады, і — панеслася: «А вось і ён! Цяпер мы яго дабіваем, зальём брудам, вывернем усё, што накіпела».

Але не памыляецца толькі той, хто нічога не робіць.

Сапраўды, шмат хто сёння за мяжой — без пашпартоў, без падтрымкі, без надзеі. І гэта балюча. Але і Ціханоўскі пяць гадоў прабыў у пекле, у нелюдскіх умовах. І калі пасля смерці Навальнага я, як і многія, падумаў, што Сяргей можа быць наступным — то тое, што ён наогул жывы, што яго выпусцілі — гэта ўжо цуд.

І вось — адна няўдалая фраза, адна эмоцыя — і ўсё? Людзі адварочваюцца, кажуць: «Не, больш мне такая барацьба не патрэбная».

Дык, можа, праўда такая — што многія ўжо даўно змірыліся, што застануцца тут, за мяжой, і ім тая Беларусь ужо асабліва не патрэбная? Бо тут — жыцьцё наладжанае, ёсць даход, бяспека, будучыня для дзяцей.
А Ціханоўскі ўсё яшчэ жыве ў 2020-м. Ён там — у думках, у сэрцы, у позірку. І калі я гляджу на яго, я бачу чалавека, які не здаўся. А мы?

Дык гэта ўсё? Мы здаліся? І будзем цяпер проста чакаць, пакуль памруць Пуцін, а потым Лукашэнка? Думаеце, тады ўсё зменіцца? Не. На іх месцы прыйдуць новыя — такія ж.

Успамінаю радок з песні, якая гучала яшчэ ў 2006 годзе:

За краіну крыўдую, а ў героі не рвусь,
Бо не цэніць герояў мая Беларусь…

Можа, таму і няма герояў, што мы самі іх топчам, варта ім толькі раз спатыкнуцца?
2025/07/05 07:06:50
Back to Top
HTML Embed Code: