Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎤 3 ліпеня, афіцыйнае мерапрыемства.
На сцэне хлопец з вачамі поўнымі шчырасці выконвае… Юру Шатунова. Тыповая расейская папса — і ніводнай ноты ў цэль.
Гучыць, як саўндтрэк да стану дзяржавы. "Ружовае неба" пераўтвараецца ў закат над балотам —
няўпэўненыя акорды, чужая песня, і глухое рэха, што ўжо нікога не чапае.
Пафасу шмат — сэнсу нуль.
Але гэта, мабыць, і ёсць галоўны трэк свята.
Мая Краіна Беларусь

Запоўніце поле: "Загляне ___ і ў наша аконца"
Anonymous Quiz
4%
Вясёлка
1%
Хмарка
93%
Сонца
2%
Зорка
Forwarded from Bes Live
Накіпела.
Што ж гэта за рыса такая — пры першай жа памылцы разарваць чалавека на кавалкі? Вось і цяпер — выказаўся Сяргей Ціханоўскі няўдала пра «няправільных беларусаў», маўляў, сабралі толькі тысячу еўра замест двухсот тысяч…
Так, гэта памылка, безумоўна. Пяць гадоў у інфармацыйнай ізаляцыі — даюць пра сябе ведаць. Але замест таго, каб зразумець ці растлумачыць, пачалося шоу: «Акела прамахнуўся!» І ўсё — палезлі са сваіх куткоў эксперты, крытыкі, абражаныя за гады, і — панеслася: «А вось і ён! Цяпер мы яго дабіваем, зальём брудам, вывернем усё, што накіпела».
Але не памыляецца толькі той, хто нічога не робіць.
Сапраўды, шмат хто сёння за мяжой — без пашпартоў, без падтрымкі, без надзеі. І гэта балюча. Але і Ціханоўскі пяць гадоў прабыў у пекле, у нелюдскіх умовах. І калі пасля смерці Навальнага я, як і многія, падумаў, што Сяргей можа быць наступным — то тое, што ён наогул жывы, што яго выпусцілі — гэта ўжо цуд.
І вось — адна няўдалая фраза, адна эмоцыя — і ўсё? Людзі адварочваюцца, кажуць: «Не, больш мне такая барацьба не патрэбная».
Дык, можа, праўда такая — што многія ўжо даўно змірыліся, што застануцца тут, за мяжой, і ім тая Беларусь ужо асабліва не патрэбная? Бо тут — жыцьцё наладжанае, ёсць даход, бяспека, будучыня для дзяцей.
А Ціханоўскі ўсё яшчэ жыве ў 2020-м. Ён там — у думках, у сэрцы, у позірку. І калі я гляджу на яго, я бачу чалавека, які не здаўся. А мы?
Дык гэта ўсё? Мы здаліся? І будзем цяпер проста чакаць, пакуль памруць Пуцін, а потым Лукашэнка? Думаеце, тады ўсё зменіцца? Не. На іх месцы прыйдуць новыя — такія ж.
Успамінаю радок з песні, якая гучала яшчэ ў 2006 годзе:
За краіну крыўдую, а ў героі не рвусь,
Бо не цэніць герояў мая Беларусь…
Можа, таму і няма герояў, што мы самі іх топчам, варта ім толькі раз спатыкнуцца?

📍 Хатынь. Ці памятаем мы, што за ёй стаіць?
🕯 5 ліпеня ў 1967 годзе быў адкрыты мемарыяльны комплекс "Хатынь".
🏚 Хатынь — гэта не толькі адна вёска. Гэта сімвал 136 беларускіх вёсак, спаленых разам з жыхарамі падчас Другой сусветнай вайны. Яны не адрадзіліся. Іх няма — ні на мапе, ні ў памяці шмат каго.
📖 Савецкая прапаганда зрабіла з Хатыні “галоўны” вобраз вайны ў Беларусі. І зусім не выпадкова:
1️⃣ Перад спаленнем партызаны забілі немца. Адказ — гарыць вёска. Гэта паказвае, як часта партызанская “барацьба” была правакацыяй, а мірныя жыхары — закладнікамі.
2️⃣ Сугучнасць з Катынню. Той самай, дзе Сталін загадаў расстраляць тысячы палякаў. “Хатынь” савецкія ўлады зручна падсоўвалі замест “Катыні”, каб засланіць сваю віну фашысцкай.
🧱 У часы незалежнасці Хатынь паступова стала ў шэраг з Курапатамі і Чарнобылем. Але дзяржаўная машына па-ранейшаму выкарыстоўвае яе як дэкарацыю, не даючы сказаць праўду пра ўсю маштабнасць трагедыі.

🎭 «Баранавічы, мы з табой!» — рэжымны хіп-хоп-экспрэсіі ў цэнтры свята
На сцэне — масавы танец у чырвона-зялёных колерах, на фоне партрэты “перадавікоў” і абавязковы LED-экран. Хлопцы і дзяўчаты энергічна выконваюць рухі, якія, відаць, уяўляліся арганізатарам «сучаснымі», пад рытмы кампазіцыі, прысвечанай… Баранавічам.
💃 Танцуюць так, быццам гэта кастынг у паўночнакарэйскі ансамбль, а не практыка БРСМ. Сцэнаграфія — як заўжды: твар Лукашэнкі на вялікім экране, а танцоры — як міністэрства патрыятычнага дэкору.
🇧🇾 Сярод усяго гэтага — нейкая дзіўная настальгія па тым, чаго ніколі не было: горад будучыні, Баранавічы, дзе на кожным рагу танчаць за ідэю.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🚗 Перакупы ў шоку: металашукальнік не заўсёды бачыць метал!
У краіне цудаў, дзе прабег “па Пінску” — гэта 200 тысяч у адваротны бок, а кожны BMW «ад дзядулі, які езьдзіў толькі ў царкву», з’явілася новая праблема: металашукальнік дае збоі! 😱
🔧 Купляеш машыну — а потым з табой разам вяртаюцца пяць розных колераў шпаклёўкі, зварка на фальгі і дзьве нябачныя аварыі. Металашукальнік, відаць, стаміўся: ці то батарэйкі селі, ці то ён, як і мы ўсе, проста псіхануў.
💸 Цэны растуць, якасць — знікае, сумленне — ніколі не паступала ў салон. Але перакуп заўжды скажа:
“Бяры, братка, на нейкіх пару дробных касметычак. Матор шэпча, крыло толькі фарбавалі, а так — як новая!”
🪙 Калісьці машыны куплялі па сэрцы. Цяпер — па рэштках верагоднасці, што цябе не абдулілі.

👗 Жанчына вырашыла “святкаваць” у стылі — апранулася ў сукенку колераў дзяржаўнага сцягу.
🔴🟢 Вынік — мегакрынж, які можна апісваць словамі «мода паводле БРСМ». Выглядае так, быццам дызайн натхняўся бланкам пашпарта і падлогай у Доме культуры.
У гэты момант хочацца прамовіць:
“Спыніце планету — я зыйду на модным павароце”.
🎭 Беларуская стылістыка + палітычны кампрамат = заўсёды спрэчны фэшн.

Славяне прыйшлі на тэрыторыю Беларусі з
Anonymous Quiz
15%
Поўначы
36%
Поўдня
12%
Усходну
37%
Паўночнага Захаду