Telegram Web Link
🔥🏠 Беларускі Дом у Варшаве — на мяжы выжывання!

Паўгода без падтрымкі — з снежня 2023 года мы жыём у доўг! 💔

Камунальныя плацяжы, падаткі, страхоўка — усё гэта штодзённы цяжар, які штосьці каля 15 000 злотых на месяц. Але дапамогі няма, і сёння пад пагрозай — страта нашага Дому на Крынічнай 6, месца, дзе жыве дух беларускай супольнасці ў выгнанні!

🤍❤️🤍 Гэта не проста будынак — гэта сэрца нашай супольнасці, дом для палітвязняў, пляцоўка для адукацыйных і культурных мерапрыемстваў, месца, дзе беларусы знаходзяць падтрымку і надзею. Мы не можам дазволіць, каб гэты дом знік, бо гэта страта не толькі месца, але і сімвала, нашага майданчыка свабоды і адраджэння!

Алесь Зарэмбюк — чалавек, які штодня бараніць гэты Дом, просіць усіх неабыякавых далучыцца да гэтай барацьбы. Кожны ваш крок, кожная дапамога — гэта шанец захаваць нашу ідэнтычнасць і памяць. Гэта наш дом — дом свабоды і годнасці! Падтрымаем разам, каб Беларускі Дом у Варшаве працягваў быць святлом для ўсіх нас! ❤️

Мая Краіна Беларусь
32😢5🙏5💩2🤣2🤷‍♂1
Беларуска змагаецца за расейскую мову ў Казахстане

Беларускі і беларусы ў стане шмат цярпець, асабліва ў роднай краіне. Але калі недзе "притесняться" родная расейская мова - гэта мяжа.

Казахстанскія медыя паведамляюць пра скандал, у які ў краіне трапіла сетка крамаў «Белорусские продукты». Як заяўляецца, прадпрыемства забараняла мясцовым працаўнікам размаўляць паміж сабою на роднай мове.

Паводле яе, галоўная бухгалтарка Святлана Беляновіч адчытала іх, запатрабаваўшы размаўляць не па-казахску, а «на звычайнай мове, якую разумеюць усе». На заўвагу, што паміж сабою казахі працягнуць размаўляць па-казахску, на іх пачалі крычаць.«Белорусские продукты» зняпраўдзілі пра ўціск праз мову. А на Айгуль пазней наклалі штраф, склалі пратакол і падвергнулі, паводле яе, псіхалагічнаму ціску:,,«У мяне падняўся ціск, і я выклікала хуткую дапамогу».Айгуль паведаміла пра ўціск, якім яна падвяргалася на працы, свайму кіраўніцтву і аддзелу кадраў. Аднак, паводле яе, ніхто не распачаў ніякіх адпаведных дзеянняў і не пацікавіўся яе станам. У выніку жанчына сама звольнілася з працы.І хоць пра забарону размаўляць у кампаніі па-казахску кажуць і іншыя былыя працаўнікі, самыя «Белорусские продукты» адмаўляюць гэта. Саму жанчыну ў кампаніі абвінавацілі ў хлусні і ў распальванні міжнацыянальнай варажнечы.

- піша "Белсат".

Як вам пазіцыя беларусаў?
💩28🤬93🔥1😁1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🕵️‍♂️ Вялікі мастацкі шэдэўр ці проста… воскавыя “знакамітасці”?

🕯️ Калі ты думаеш, што ў музеі будуць сапраўдныя артэфакты, а атрымліваеш калекцыю васкавых фігур, якія больш нагадваюць чучалы забытых акцёраў расейскіх і галівудскіх фільмаў. Якія нібыта выйшлі з “цэментнай фабрыкі” трэцяй катэгорыі.

🎭 Глядзіш на іх і думаеш: “Ці гэта яны, ці гэта проста воскавыя манекены пасля вечарыны?” Бо выраз твару — ідэальны для фільма жахаў, але не для славутых роляў.

🇷🇺 Расея не толькі спісвае тэхніку, але і фігуры — што яшчэ можна перадаць у спадчыну, калі нават твар не ўдаецца замяніць на нешта лепшае?

😂 Галоўнае, што музеям ёсць чым пахваліцца: нікому раней не даводзілася ўбачыць такую “эксклюзіўную” калекцыю забытых і амаль цалкам невядомых асоб.

Мая Краіна Беларусь
🤡23🤮104😁2🌚1
9 чэрвеня 1881 года нарадзіўся Ян Герман Луцкевіч – адзін з самых вядомых дзеячаў беларускага нацыянальнага руху. Разам з братам Антонам стаў ініцыятарам абвяшчэння першай беларускай нацыянальнай дзяржавы – Беларускай Народнай Рэспублікі.

Чалавек, які сваё жыццё прысвяціў беларускай справе, у тым ліку развіццю роднай культуры. Сярод шматлікіх заслуг варта нагадаць пра вялікі ўнёсак у стварэнне першага беларускага нацыянальнага гістарычнага музею ў Вільні, які пазней насіў імя Луцкевіча, а таксама заснаванне ў Вільні першай беларускай гімназіі.

Сувязь з каналам I Мая Краіна Беларусь
38👍7🤡1
Баляслаў Калышка — героя не зламаць

🗡 1863 год — у гэты дзень загінуў Баляслаў Калышка, адзін з кіраўнікоў антырасейскага паўстання на нашых землях. Ён стаў сімвалам нязломнага супраціву імперыі.

⚔️ Калышка ўдзельнічаў у паўстанні 1863–64 гадоў, якое стала адказам на гвалт і прыгнечанне. За ўдзел у барацьбе за волю яго арыштавалі і пакаралі смерцю — павешаны на Лукіскім пляцы ў Вільні.

🕯 Паўстанцы, як Калышка, змагаліся не за "палітыку", а за годнае жыццё, сваю мову, веру, зямлю. Іх імёны спрабуюць забыць, іх магілы знішчаюць, але памяць жыве ў сэрцах вольных людзей.

Мая Краіна Беларусь
💔3612🙏1🤡1🫡1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥 Няшная барацьба з агнём?

🎀 МНС Беларусі нечакана пераўвасобіліся ў анімэ-герояў і выпусцілі відэа ў стылі “няшнага” мультфільма. Замест звыклых мужчын у форме — амаль што магічныя дзяўчынкі з вогнетушыцелямі і лакамі для піны.

🚒 На відэа ўсе прыборы для тушэння пажараў — ад бронеспасальных касцюмаў да пажарных машын — выглядаюць як частка чароўнага арсеналу супергероя. Усё з гіганцкімі вачыма, блёсткамі і пастэльнымі фонамі.

🙃 У той жа час цяжка не ўзгадаць, што ў 2020-м менавіта супрацоўнікі МНС не толькі тушылі агонь, але і здымалі з балконаў БЧБ-сцягі. Ці будуць пра гэта наступныя эпізоды іх анімэ?

Мая Краіна Беларусь
🤡22🤮53🤣2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📮 Ліст у часе: беларускія “хуткія” пошты

📆 Запрашэнне на вяселле, адпраўленае сябрамі з Менску 8 траўня, дайшло да Смаргоні толькі… 6 чэрвеня.

✉️ Паводле пячатак, канверт прайшоў сапраўдную адсейную адлегласць — замест кароткага шляху па Беларусі, ён спачатку з’ездзіў у Смаленск (Расія), потым вярнуўся назад у Менск — і толькі пасля гэтага, праз месяц, дасягнуў пункта прызначэння.

🚧 Чаму так здарылася — застаецца толькі здагадвацца. Але здаецца, што “Белпошта” ўжо даўно функцыянуе як музей савецкіх тэхналогій, а не сучасная служба сувязі. І калісьці трапны жарт “пішыце лісты — раптам пашанцуе” цяпер гучыць як шчырая парада.

Мая Краіна Беларусь
🤬26🤣5🔥31
⚡️ Маеш важную інфармацыю з Беларусі або Расіі? Не маўчы — перадай яе тым, хто ўмее з ёю працаваць.

🔐 BelVarta — надзейная ананімная сетка збору ўцечак з унутраных структур рэжымаў Лукашэнкі і Пуціна.
Працуем з дакументамі, загадамі, уцечкамі, перамяшчэннем тэхнікі, службовай перапіскай і відэа — любая дэталь можа стаць зброяй супраць дыктатуры.

📡 Сувязь цалкам абароненая. Ананімнасць — непарушная.
Бот праекта створаны пры падтрымцы Кіберпартызанаў, дадзеныя праходзяць праверку, а за пацверджаную інфармацыю — крыптавыплата.

Перасылай — і ведай: ты на баку тых, хто не баіцца.

🔸 Тэлеграм-канал: BelVarta
🔸 Перадаць інфармацыю: @BelVarta_bot
🔸 Email (шыфраваны): [email protected]
🔥19🤔6👍32🤮1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🐾 Вядро жорсткасці: кацяняты выкінутыя як смецце

😿 У Жыткавічах на адной з дачных дзялянак нехта падставіў вядро з малымі кацянятамі. Вядро як труна. А кацяняты — як непатрэбная рэч, якую выкінулі, каб не замінала.

❗️Гэта не “добрая спроба прыстроіць”, не “што мне яшчэ было рабіць” — гэта забойства або наўмыснае асуджэнне на пакуту. Жывёлы — не рэчы, а жыцці, якія залежаць ад нас.

🧊 Выкідваючы кацянят, шчанюкоў ці любыя іншыя істоты “на волю”, вы асуджаеце іх на холад, голад, страх і смерць. І ўсё дзеля таго, каб не шукаць адказных рашэнняў: стэрылізацыя, прытулкі, аб'явы, дапамога валанцёраў.

🛑 Гэта варта называць сваімі імёнамі: жорсткасць, абыякавасць, здрада даверу.

🐾 І калі вы бачылі ці ведаеце пра падобныя выпадкі — не маўчыце. Абараняць тых, хто сам сябе не абароніць — гэта і ёсць чалавечнасць.

Мая Краіна Беларусь
💔23😢17🤬85🤯4😭1
📚 У памяць аб Міхале Федароўскім — Сыне Беларускай Зямлі!
Сёння мы ўзгадваем выдатнага беларускага фалькларыста, этнографа і археолага Міхала Федароўскага, які адышоў у вечнасць у 1923 годзе. Ён прысвяціў усё сваё жыццё служэнню беларускаму народу, вывучэнню і захаванню нашай непаўторнай нацыянальнай культуры.

Міхал Федароўскі быў сапраўдным патрыётам, збіраў па крупінках іскры беларускага духу: вусныя паданні, спрадвечныя народныя песні, мудрыя звычаі і старажытныя абрады, праводзіў археалагічныя даследаванні, каб аднавіць велічную карціну жыцця нашых продкаў, паказаць глыбіню і моц беларускага кораня. Яго працы — гэта не проста навуковыя зборы, гэта гімн нашай нацыянальнай ідэнтычнасці, неацэнны ўнёсак у беларусазнаўства, які дапамог захаваць для нашчадкаў нашу багатую і непакорную духоўную спадчыну.

Дзякуем Міхалу Федароўскаму за яго самаадданую працу, бязмежную любоў да роднай зямлі і бязмерную адданасць беларускай справе! Яго імя залатымі літарамі ўпісана ў гісторыю нашай нацыі.

Мая Краіна Беларусь
35🙏2👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎪 ВІДОВІШЧЫ З ЛУКАШСТАНУ

👀 Мужык са звар’яцелымі вачыма глядзіць у душу камеры і крычыць:
«Слава великой Белоруссии! Слава великой России!»
Без кантэксту, без логікі, затое з поўнай аддачай — як належыць сапраўднаму героям савецкага сюррэалізму.

🧠 Калі б Брэжнеў і Жырыноўскі мелі дзіця, яно выглядала б прыкладна так.
Гэта не проста выступ — гэта маніфест новай палітычнай рэальнасці: калі няма сэнсу, то хай хоць трызненне будзе гучным.

Мая Краіна Беларусь
💩27🤯19💊12🤡5🤣32🙈2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤡 Нашыя прыярытэты: калі ўсё ідзе па плану!
Тут нам паведамляюць з Калгаса «Міхалінскі», што кіраўніцтва ўпарта дбае пра... селітру на палях! 🌾 Сапраўды, куды ж без яе? Галоўнае, каб ураджай быў, а тое, што каровы ў гэту спёку стаяць без вады... Ну, гэта ж дробязі, так? Яны ж не ўраджай, у рэшце рэшт. 🐄
Цікава, а ў кіраўніка дома вада ёсць? І ці хвалюе яго больш за ўсё якасць угнаенняў у халадзільніку? 🤔

Ну што ж, галоўнае — план па селістры выканаць! А каровы... яны пачакаюць. Можа, з неба нап'юцца, ці раніцай раса будзе. Галоўнае — не адцягваць увагу ад сапраўды важных рэчаў! 🤦‍♂️

Мая Краіна Беларусь
🤬373🤡1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
На дзяржТБ зноў усё стабільна: "літоўскі эксперт" знайшоў беларускую невінаватасць!

😂 Ну вось, сябры, здарылася тое, чаго мы так доўга чакалі! Наша любімае дзяржаўнае тэлебачанне зноў здзівіла. На гэты раз да нас завітаў (увага!) нейкі грамадзянін Літвы, які, відаць, забыўся, у якой краіне жыве. Ці, можа, проста вырашыў падзарабіць на экзатычных каментарах.

🤦‍♀️ Мы ж, наіўныя, думалі, што гэта рэжым стварае праблемы, выкарыстоўвае людзей як зброю... Але дзякуй "літоўскаму эксперту", які адкрыў нам вочы! Аказваецца, гэта проста непаразуменне, і ўся Беларусь – ахвяра хітрых заходніх інтрыг.

🔮 Што ж, чакаем наступных сенсацый. Можа, хутка да нас прыедзе "нямецкі філосаф", які патлумачыць, чаму ў Беларусі няма праблем з дэмакратыяй? Ці "амерыканскі палітолаг", які дакажа, што нашы выбары самыя сумленныя ў свеце?

🛂 Галоўнае, каб гэтыя эксперты не забывалі свае пашпарты. А то раптам іх выпадкова дэпартуюць у краіну, дзе яны сапраўды жывуць.

Мая Краіна Беларусь
🤡305🤬4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🚧 Дарогі перакрытыя: "пан едзе" – а мы ў корках! 🚧

🤦‍♀️ Вось, сябры, што ні паездка нашага "пана" – то цэлы апакаліпсіс для горада! Варта яму толькі задумаць кудысьці рушыць, як усе дарогі ператвараюцца ў зону адчужэння. Рух перакрываецца, машыны стаяць, а грамадскі транспарт ідзе ў аб'езд, дадаючы нам па гадзіне дарогі.

😡 І ўсё гэта дзеля чаго? Каб адзін чалавек без перашкод праехаў туды, куды яму трэба. Наплеваць, што сотні тысяч людзей спяшаюцца на працу ці дадому. "Пан едзе!" – і ўсе мусяць чакаць. Такое адчуванне, што мы не ў сталіцы сучаснай еўрапейскай краіны, а ў сярэднявечным княстве.

💩 А самае абразлівае – гэта тое, што гэты "пан" лічыць сябе вышэй за ўсіх. Ну, а мы ж ведаем, што "пан — лайном напхан". І вось гэтае "лайно", аб'язджаючы ўсе коркі, нібыта і не заўважае, як жыццё звычайных людзей ставіцца на паўзу дзеля ягонага камфорту.

Мая Краіна Беларусь
🤮42💩20🤬103👍1👨‍💻1
🚨 Бітва пад Мірам: Горкая Параза 1792 года 🚨

10-11 чэрвеня 1792 года пад сценамі велічнага Мірскага замка адбылася адна з ключавых бітваў вайны з Расіяй. Войскі Рэчы Паспалітай пад камандаваннем генерала Юзафа Юдзіцкага сутыкнуліся з больш шматлікімі і падрыхтаванымі расійскімі войскамі генерала Барыса Меліна.

Нягледзячы на гераізм асобных падраздзяленняў, у тым ліку палкоўніка Якуба Ясінскага, і мужны супраціў, войскі Рэчы Паспалітай, якія складаліся ў асноўным з непадрыхтаваных рэкрутаў, не вытрымалі працяглага артылерыйскага абстрэлу і ціску праціўніка. Паніка распаўсюдзілася ў шэрагах, што прывяло да адступлення і паразы.

Гэтая бітва стала адной з тых, што прадвызначылі сумны лёс Рэчы Паспалітай. Яна паказала слабасць і неарганізаванасць войскаў, што ў выніку прывяло да Другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе і канчатковай страты незалежнасці.

Сёння Мірскі замак – сімвал велічы і трагедый нашай зямлі. Мы памятаем пра тыя падзеі, каб ніколі не забываць урокі гісторыі.

Мая Краіна Беларусь
31💔13🙏2👍1😢1🤣1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
👩‍🌾 МАТУЛЯ-ПАРАЗІТКА?

🎬 У TikTok беларуская жанчына з вёскі распавяла: вярнулася з дэкрэту — і праз пару месяцаў яе хочуць звольніць. Чаму? Бо дзіця хварэла, і яна брала бальнічныя. ШОК! Як яна пасмела быць маці ў краіне, дзе галоўная інструкцыя па жыцці — «Трымайся, але не надта доўга».

👩‍⚖️ Рэжымны маральны кодэкс: нарадзі — моўчкі, выхоўвай — ціха, працуй — пакуль не ўпадзеш. А калі дзіця захварэла — ну, значыць, сама вінаватая.

💬 “Жанчыны — аснова дзяржавы”, — гаворыць Лукашэнка. А на практыцы — «аснова» павінна быць без эмоцый, без тэмпературы і, пажадана, без дзяцей.

Мая Краіна Беларусь
🤬17👎75💩1
Беларусь? Не, Каліфорнія!

Нічога новага, але час ад часу на розных пратэстах на г.зв. Захадзе, некаторыя "карысныя ідыёты" любяць павыходзіць пад рознымі камуністычнымі сімваламі, у тым ліку сцягам СССР. У мінулым стагоддзі было падобна, у час, калі палова Еўропы знаходзілася ў савецкай камуністычнай няволі.

Можна было б пасмяяцца з не разумнага падтэкстоўцы пратэкстоўца, які выйшаў "змагацца" за правы нелегалаў з крымінальнай картай у ЗША, калі б ня факт, што ў Беларусі і сярод беларусаў камуністычная ідэалогія на базе якой узніклі розныя таталітарныя сістэмы, у тым ліку савецкая, далей не асэнсаваныя і ўспрымаюцца як "родное хороше", не толькі прыхільнікамі неасавецкай (лукашэнкаўскай) сістэмы.

Тэарэтычна, але якраз беларусы маглі б шмат распавесці пра злачынствы камунізму. Тэарэтычна...
💯264🤣3🤡2👍1🤮1
2025/07/09 15:25:27
Back to Top
HTML Embed Code: