Telegram Web Link
Forwarded from Historyja
19 кастрычніка 1988 года па прапанове Зянона Пазняка быў створаны аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне" - грамадска-палітычнага руху за пераўтварэнне грамадства і адраджэнне беларускай нацыі на прынцыпах дэмакратыі і гуманізму, развіццё культуры ды за фактычную дзяржаўную незалежнасць Беларусі. Усё адбылося ў Чырвоным касцёле. Адначасова быў заснаваны "Мартыралёг Беларусі" - таварыства памяці ахвяр камунізму і савецкага таталітарызму.

"Менавіта апазыцыя Беларускага Народнага Фронту зрабіла гераічны ўчынак з таго, што дамаглася менавіта гэтай сувэрэннасьці. Гэта, канешне, яе заслуга" - казаў Васіль Быкаў.

У БНФ "Адраджэньне" увайшлі выдатныя прадстаўнікі беларускай нацыі: Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў, Алесь Бяляцкі, Сяргей Дубавец, Алег Трусаў, Аляксей Карпюк і шмат іншых.
👍317🤮1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Тым часам латышы выкідваюць з Латвіі нелегальных мігрантаў і вяртаюць у Беларусь, адкуль яны закідваюцца ў рамках міграцыйнага крызісу беларуска-расійскіх гібрыдных атак.

Цяпер тыя нелегальныя мігранты (з Азіі і Афрыкі) будуць праблемай для беларусаў у Беларусі.
👏52👍16🤣133🤡2
💰 Расследаванне BELPOL: Як Машэнскі зарабіў мільёны з дазволу Лукашэнкі

Новае расследаванне BELPOL раскрывае схему, дзякуючы якой уладальнік кампаніі «Санта-Брэмар» Аляксандр Машэнскі атрымаў эксклюзіўныя эканамічныя прывілеі з асабістага дазволу Аляксандра Лукашэнкі. На падставе дакладной запіскі, лістоў прэм'ер-міністра і дадзеных справаздачнасці BELPOL паказвае, як дзяржаўныя рэсурсы былі пераразмеркаваны на карысць набліжанага бізнесмена. У выніку такога дзяржаўнага пратэкцыянізму «Санта-Брэмар» атрымала істотныя перавагі, якія дазволілі кампаніі значна павялічыць прыбыткі і зарабіць мільёны. Гэта класічны прыклад карупцыйнай сувязі паміж дыктатарскім рэжымам і абранымі прадстаўнікамі бізнесу.

https://youtu.be/y89kme8M77c

Мая Краіна Беларусь
🤬28💩21🤣1
🗣 «Ну як табе нашыя срачыкі?»: Мікола Дзядок пра канфлікты ў дэмакратычным руху

Пасля вызвалення Мікола Дзядок прааналізаваў «хваробу» беларускага дэмакратычнага руху ў эміграцыі — публічныя канфлікты. Ён назваў пяць галоўных прычын: рух складаецца з псіхалагічна траўмаваных людзей; у грамадстве дрэнна развіта культура здаровай крытыкі; КДБ актыўна раздзьмухвае сваркі праз агентуру; СМІ шукаюць скандалы дзеля праглядаў; і, нарэшце, 99% сварак адбываюцца толькі ў інтэрнэце. Дзядок заклікае ствараць інстытуцыянальныя афлайн-пляцоўкі для дыскусій, праяўляць самакантроль перад крытыкай і ігнараваць скандальныя загалоўкі. «Абсалютнае аднадушнасць па ўсіх пытаннях бывае толькі на могілках», — падкрэслівае ён, заклікаючы не губляць здольнасць дамаўляцца.

Мая Краіна Беларусь
💯4313👍5🤮1🤡1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤡 «Вялікі лідар» і прарок: Азаронак зноўку лепіць з Лукашэнкі правадыра, якога трэба слухаць

Прапагандыст Рыгор Азаронак працягвае сваю звыклую справу: ён публічна выстаўляе Аляксандра Лукашэнку як сапраўднага «правідца» і «вялікага лідара», якога ўсе абавязаны слухаць.

Паводле Азаронкавай логікі, кожнае слова Лукашэнкі — гэта не проста дзяржаўная мудрасць, а ледзь не прароцтва. Прапагандыст заклікае да безумоўнага падпарадкавання і прыслухоўвання да пратэрмінаванага калгасніка, паколькі «Рыгорыч вялікі лідар».

Мая Краіна Беларусь
🤮56💩13🤣9🤡5💊4🖕32👍1🥱1
🚀 ДАЦІСНЕМ! Палітвязень з анкалогіяй Кастусь Шышко амаль сабраў патрэбную суму!

Сябры, вы неймаверныя! Сітуацыя з былым палітвязнем Кастусём Шышко — удзельнікам пратэстаў 2020 года, у якога на эміграцыі ў Польшчы выявілі анкалогію, — амаль вырашана!

Дзякуючы вашай падтрымцы, да закрыцця збору на дарагія кансультацыі дактароў і неабходнае лячэнне засталося крыху болей за 350 еўра!

Нагадаем, 66-гадовы Кастусь Шышко не атрымлівае ў Польшчы пенсіі і змагаецца за жыццё. Ён прасіў: «Прашу вас аб падтрымцы, таму што сам я магу не зладзіцца... Я веру ў лепшую будучыню і абяцаю не здавацца. Жыве Беларусь!»

❗️ Трэба даціснуць! Давайце паставім фінальную кропку ў гэтым зборы! Ён змагаўся за нашу свабоду, давайце дапаможам яму змагацца за жыццё!»

https://bysol.org/ru/private/konstantin_shishko/

Мая Краіна Беларусь
🙏35👍52😢1🖕1😭1
🛡 20 кастрычніка 1920: Рыжскі блок — змаганне за незалежную і непадзельную Беларусь

Сёння, 20 кастрычніка, мы згадваем ключавую дату ў гісторыі беларускага нацыянальнага руху.

20 кастрычніка 1920 года ў Рызе пад кіраўніцтвам Вацлава Ластоўскага была склікана беларуская канферэнцыя, на якой стварылі магутны блок беларускіх палітычных партый.

Мэта гэтага блока была адзінай і непахіснай: змаганне за незалежную і непадзельную Беларусь супраць дзвюх пагроз: савецкай улады і польскай акупацыі.

Гэтае аб'яднанне стала сведчаннем таго, што беларускія дзеячы, нягледзячы на геапалітычныя падзелы і ціск, цвёрда стаялі на пазіцыях суверэнітэту і цэласнасці сваёй дзяржавы. Рыжскі блок сімвалізуе непарыўнае імкненне беларусаў да ўласнай дзяржаўнасці.

Мая Краіна Беларусь
💔19🔥42
🤦‍♂️ Хуткасная чыгунка: У рэжыме «транзітнай краіны» спатрэбілася 30 гадоў, каб пачаць будоўлю!

Пачатак будаўніцтва хуткаснай чыгункі ў Нацыянальны аэрапорт «Менск» — гэта не столькі «спешка», колькі яркае сведчанне рэжымнай інерцыі.

Уся іронія ў тым, што Лукашэнка, які тры дзесяцігоддзі знаходзіцца ва ўладзе і пазіцыянаваў Беларусь як ключавую «транзітную краіну» Еўропы, толькі цяпер, на 30-м годзе кіравання, дарос да праекта паўнавартаснага хуткаснага злучэння сталіцы з галоўным аэрапортам. Умовы, калі з аэрапорта амаль нікуды не ўляцець, толькі падкрэсліваюць гэты абсурд.

Замест таго, каб своечасова ствараць сучасную інфраструктуру, патрэбную для эканомікі, улады вымушана бяруцца за доўгабуд пад ціскам іншых «стратэгічных» патрэб (накшталт дастаўкі патэнцыйных «гасцей» ці працаўнікоў у «Вялікі камень»).

Сапраўды, галоўны транзітны вузел Еўропы, які дабіраўся да вакзалаў пакуль толькі на аўтобусах і маршрутках!

Мая Краіна Беларусь
🤡1531👍1😁1💯1💊1
🕊️ Іронія лёсу: У зняволенні памёр даносчык і прыхільнік Лукашэнкі, асуджаны па «палітычных» артыкулах

Трагічная і надзвычай іранічная навіна: у зняволенні памёр Георгій Сямёнаў — гісторык, які ў 2020 годзе актыўна падтрымліваў рэжым Лукашэнкі, тэлефанаваў у міліцыю на суседзяў з бел-чырвона-белымі сцягамі і сам стаяў у Уруччы з чырвона-зялёным сцягам, піша Наша Ніва.

Але ў 2024 годзе махавік рэпрэсій дайшоў і да яго: Сямёнаў трапіў за краты і быў асуджаны адразу па двух палітычных артыкулах і за «рэабілітацыю нацызму».

Гэтая смерць — страшны напамін аб тым, што рэжым не шкадуе нікога, і што машына рэпрэсій, запушчаная рукамі прыхільнікаў, у выніку можа перамалоць і іх саміх.

Мая Краіна Беларусь
🔥39🎉12💯5😢32😁2💩1🙏1👨‍💻1
Загінуў за русский мир

Стала вядома, што на фронце быў забіты беларус Іван Ус, які ваяваў за Расію.

Некалі Іван быў вядомы як заснавальнік адыёзнай і прарасейскай "Антимайдан Минск". У 2020 годзе адсядзеў суткі за пратэсты. На пачатку 2025 Іван падпісаў кантракт з расійскай арміяй. Паваяваў нядоўга, яму было 28 гадоў.

Іван - сын Дзмітрыя, бізнэсмена і былога кандыдата ў прэзідэнты, які ў 2010 годзе дапамагаў Міколу Статкевічу, але заадно збіраў подпісы і за сябе. Тады Уса таксама арыштавалі, асадзілі ў шклоўскай калоніі, але выпусцілі праз 5 месяцаў па памілаванні.

Гісторыя Івана Уса з'яўляецца адным са шматлікіх прыкладаў людзей, якія хоць у 2020 годзе выступілі супраць рэжыму Лукашэнкі, але далей трымаліся Расіі і адназначна выступалі за русский мир.

Стаўленне да расейшчыны - лакмусавая паперка.
🎉47🤮10👌53👍3🤣2😢1
🔥 НОВАЯ УТЕЧКА ИЗ КГБ БЕЛАРУСИ 🔥

Базы данных Киберпартизан пополняются новым уловом. Получили данные:

💥 +2000 людей, взаимодействовавших с КГБ за последние несколько лет.
В список вошли не только те, кто общались с КГБ по политическим вопросам (но старались исключать запросы в архив). На этот раз список публиковать не будем, т. к. рассчитываем получать из этого источника информацию и в дальнейшем. Эти данные будут использованы для внутренней работы по вычислению агентуры и доносчиков КГБ. 👊📛

💥 +4400 сотрудников КГБ (работающих сейчас и когда-либо работавших) .
Уже загружены в бот по деанону ментов и гэбни @facement_bot Можете искать по фото и ФИО.

Чекисты! Не случайно у вас все больше провалов с агентурой, и не всегда вам будет известна наша причастность к ним.
Ждем очередной стендап от Тертерля о том, как они контролируемо сливают нам данные из своих баз. 🍿😎

Спецслужбы дружественных стран могут обращаться к нам за помощью по вычислению лукашистской агентуры.
👏36🔥216💩2
📶 «Сувязь — гаўно»: Карыстальнікі МТС масава скардзяцца на жахлівы мабільны інтэрнэт

Апошнім часам у сацыяльных сетках і на форумах назіраецца сапраўдная хваля абурэння: карыстальнікі аператара МТС масава скардзяцца на крытычна нізкую якасць мабільнага інтэрнэту.

Сітуацыя дайшла да абсурду: нягледзячы на велізарныя грошы, якія штомесяц плацяцца за абанплату, «сувязь — гаўно» (калі цытаваць незадаволеных кліентаў).

Хуткасць інтэрнэту, яго стабільнасць, асабліва ў гадзіны пік і ў буйных гарадах, робіць немагчымым камфортнае карыстанне сеткай.

Што гэта значыць? Ці то аператар не спраўляецца з павелічэннем трафіку, ці то мэтанакіравана эканоміць на мадэрнізацыі абсталявання. У любым выпадку, пакуль МТС збірае грошы, якасць паслуг, якую атрымліваюць беларусы, застаецца недапушчальна нізкай.

Мая Краіна Беларусь
💩20🎉62😁1😢1💊1
🎓 21 кастрычніка 1878: Нарадзіўся Ўладзімер Пічэта — Першы рэктар БДУ і выбітны гісторык

Сёння дзень нараджэння Ўладзімера Пічэты (1878–1947) — знакавай фігуры ў беларускай навуцы і адукацыі. Ён вядомы як выбітны беларускі гісторык і Першы рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ), які кіраваў галоўнай ВНУ краіны ў самыя складаныя гады яе станаўлення (1921–1929). Пічэта паклаў падмурак сучаснай беларускай вышэйшай адукацыі. Ягоная спадчына — гэта прыклад адданасці навуцы і ідэі нацыянальнага развіцця.

Мая Краіна Беларусь
👍1310🙏1
В Минске открылось представительство "ливийского талибана"

Сегодня в столице Беларуси была торжественно открыта "дипломатическая торговая миссия Ливии". Нюанс в том, что данное представительство не имеет отношения к признанному правительству Ливии, а представляет террористические группировки Халифа Белкасима Хафтара.

Формирования Хафтара заняли значительную часть нефтепромысловой инфраструктуры Ливии и ищут схемы для организации экспорта и легализации нефти на международных рынках.

Режим РБ с радостью предложил свои услуги. Опыт в "переклеивании этикеток" у наших "крепких хозяйственников" огромный.

Со стороны чиновников РБ в церемонии приняли участие заместитель премьер-министра Виктор Каранкевич и ... председатель КГБ Иван Тертель.

#international
💩36🤬114
2025/10/24 20:03:19
Back to Top
HTML Embed Code: