Telegram Web Link
🚫 Taboo Talks: Даследуйце забароненыя межы свабоды!

Беларускія студэнты за свабоду у партнёрстве з Моладзевым Блокам і Legalize Belarus запрашаюць на адукацыйную анлайн-праграму па вывучэнню спрэчных, але важных для грамадства пытанняў: права на валоданне зброяй, права на аборт, легалізацыя псіхаактыўных рэчываў і сэкс-паслугаў.

💬 Чатыры дыскусіі, дзясяткі думак: праграма ўключае не толькі лекцыі, але і дынамічныя дыскусіі, дзе кожны ўдзельнік зможа выказаць свае думкі і ўзяць удзел у жывых абмеркаваннях.

🧠 Цікавыя спікеры(-кі): мы запрасілі спецыялістаў(-ак) у адпаведных галінах, якія падзеляцца міжнародным досведам і філасофіяй кожнага з пытанняў.

💻 Анлайн-фармат: вы можаце далучыцца да праграмы з любой лакацыі Свету ў бяспечных і камфортных для вас умовах.

📅 Даты заняткаў: з 14.05.2024 і на працягу 1 месяца.

🟡 Мовы выкладання: беларуская, украінская, расейская.

Дэдлайн рэгістрацыі: да 23:59 9 мая 2024 года па Менскім часе.

Падаць заяўку можна тут!

Свабода, моладзь, адукацыя.
Чаму адкупіцца ад размеркавання столькі каштуе? 💸

🤔 Чаму платнікі плацяць тую ці іншую суму за адукацыю?
Ніхто не ведае. Чаму, напрыклад, філфак і эканомфак БДУ, якія размешчаныя ў адным і тым жа будынку і маюць прыкладна аднолькавую колькасць пар, плацяць па-рознаму? Пры чым эканомфак аддасць на некалькі тысяч рублёў у год больш. Гэта што, рыначак так вырашыў?

Не, так вырашыла адміністрацыя прэзідэнта і міністэрства адукацыі.

🤑 Ці поўнасцю платнікі аплочваюць сваю адукацыю?
Калі верыць заяве міністра адукацыі Андрэю Іванцу ад верасня 2023 года, то не. Платнікі пакрываюць 50%-70% ад рэальнага кошту на адукацыю. Астатняе, калі верыць ягоным словам, пакрывае дзяржава. Таму, па ягонаму меркаванню, у Беларусі не існуе ніякай платнай адукацыі, а ёсць толькі паўплатная. Альбо як бы сказалі аптымісты, паўбясплатная.

😳 А колькі трэба заплаціць, калі адмаўляешся ад размеркавання?
Залежыць ад універу, канешне ж. dev.by публікавалі падлікі доўга для студэнта БДУ (факультэт не ўдакладняўся), які навучаўся з 2017 па 2022 навучальны год. Яму налічылі больш за 56.000 рублёў. Калі паглядзець, колькі плацяць за адукацыю ў БДУ нават самае шчодрае студэнцтва з ФМА, то за 4 гады адукацыі прыйдзецца заплаціць трохі больш за 24К BYN. То бок, за неадпрацоўку, бюджэтнікі мусяць заплаціць амаль у два разы больш.

😳 Адкуль узялася гэтая лічба?
Міністэрства адукацыі ўвогуле не бярэ ў разлік, колькі платнікі плацілі за адукацыю. Можна, напрыклад, паглядзець на разліковы ліст вышэй і зразумець іх логіку:

- Фактычныя расходы разлічваюцца за апошні год навучання: усе вытраты ўніверсітэта дзеляцца на ўсіх студэнтэў-бюджэтнікаў.
- Па колькасці месяцаў навучанне ў апошнім каляндарным годзе вылічваецца сярэднемесячная кошт падрыхтоўкі аднаго студэнта
- Сярэднемесячны кошт падрыхтоўкі аднаго студэнта паманажаецца на колькасць месяцаў, якія гэты студэнт адвучыўся.

Чаму так? Мы не ведаем 🙂

‼️ Калі ў вас ёсць нейкія пытанні звязаныя з размеркаваннем, то мы гатовыя дапамагчы. Проста накіруйце свой запыт нам у бота @moladzbel_bot
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Страх беларускіх уладаў перад бларусамі і выхаванне старэйшага пакалення ў руска-савецкай ідэалагічнай прасторы прыводзіць да знікнення беларускай культуры.

Унутры краіны разбураюцца будынкі, забараняюцца кнігі і песні. З іншага боку забарона спараджае цікавасць. Ці настане беларускі рэнесанс, калі будуць знятыя абмежаванні?

Гэты допіс падрыхтаваны сябрам Моладзевага Блока Сяргеем Тубальцом і можа не супадаць з меркаваннем арганізацыі. Але мы вельмі любім нашых сябраў і сябровак, таму даем магчымасць выказацца ўсім 🫡

Першы допіс з цыклу можна прачытаць у нашым Інстаграме
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Прывіт, Кракаў, гэта Моладзевы блок!

Мы працягваем завітваць у розныя гарады, каб пазнаёміцца з усімі асабіста ❤️

У гэтую нядзелю (12 траўня) а 18:45 будзем у Кракаве, каб расказаць вам, хто ж такая Вольга Карач, Ігар Макар і як так сталася, што ў Офісе Святланы Ціханоўскай працуюць людзі з адной беларускай партыі?

Але гэта не галоўнае: мы таксама трошкі распавядзем пра сябе, як да нас далучыцца і чым мы можам быць карыснымі для вас.

Не прапусці магчымасць затусіць з намі!

🗓 12 траўня, нядзеля
🕢 18:45
📍 Prastora, Mikołajska 4

РЭГІСТРАЦЫЯ
Forwarded from Ideology.me
⚡️Ideology.me — тэст на палітычныя каардынаты, створаны Моладзевым Блокам спецыяльна для вас!

Калі вы дагэтуль не ўпэўненыя ў вашай ідэялагічнай самаідэнтыфікацыі і не ведаеце хто ў Беларусі хаця б часткова супадае з вашымі поглядамі — запрашаем на нашую пляцоўку!

Тэст адаптаваны пад беларускія рэаліі і будзе больш дакладна адлюстроўваць вашыя палітычныя погляды.

Поўныя вынікі тэсту складаюцца з:

👉 Вашага месца на класічных палітычных каардынатах.

👉 6 дадатковых шкалаў, якія дапамогуць больш дакладна адлюстраваць палітычныя погляды.

👉 Топ-5 арганізацый, якія больш за ўсё пасуюць менавіта табе.

Праходзь і дзяліся вынікамі з сябрамі Прайсці тэст тут:

Ideology.me
2024/06/16 14:18:29
Back to Top
HTML Embed Code: