Forwarded from Белліт
Ужо традыцыйна ў канцы года выходзіць каляндар «Не маўчы па-беларуску». Сёлета ён адметны, паколькі змяшчае ў сабе паняцці, якія за апошнія месяцы сталі нашым звычайным краявідам.

Калі вы ў сталіцы, то заходзьце па каляндар да нас у кнігарню «Кніжная Шафа» (пр-т. Дзяржынскага, 9, уваход са двара).
Цана — 11 р.
Таксама дасылаем поштай па Беларусі.
Сёння споўнілася б 90 гадоў пісьменніку, які сапраўды нарадзіў Беларусь, — Уладзіміру Караткевічу!

З гэтай нагоды, нашы сябры падрыхтавалі цікавы тэст: прайдзіце і даведайцеся, хто з герояў Караткевіча блізкі асабіста вам!

Адказы пішыце ў каментары!
Беларускі бізнэс таксама не абыходзіць бокам сённяшнюю важную дату і адзначае Дзень народзінаў нашага класіка.

Глядзіце, напрыклад, якую крутую штуку падрыхтаваў «5 элемент»:

https://5element.by/karatkevich/
Forwarded from Wir.by
«Нашто існуе Раство?
Нашто мы ўглядаемся ў зорку на небе?
Нашто спяваем калядкі?

На тое, каб вучыцца Божай любові.
На тое, каб падаваць адно аднаму рукі.
На тое, каб усміхацца адно аднаму,
На тое, каб адно аднаму прабачаць.

Каб ніводная чараўніца праз трыццаць гадоў
не зрабілася ведзьмай.»
Ян Твардоўскі

Калядныя паштоўкі з Польшчы — чытаем розных паэтаў ад 18 стагоддзя да нашых часоў у бліскучых перакладах Андрэя Хадановіча: https://wir.by/be/article/polskija-pieraklady

Віншуем усіх, хто адзначае Раство ў гэтыя дні!
Традыцыйныя вынікі па працы "Невядомай мовы" у 2020 годзе!
Крутое Бінга ад канала @bellitra! Далучайцеся да гульні!
Forwarded from Белліт
У апошнія дні гэтага года хачу прапанаваць вам пагуляць у кніжнае «Белліт Бінга 2020».

Пазначайце пункты, якія выканалі, і дзяліцеся ў каментарыях сваімі вынікамі.

(Звярніце ўвагу, што многія пункты тычацца ўсёй літаратуры, але ў некаторых канкрэтна пра беларускую.)
З Новым Годам!
500 мільёнаў актыўных карыстальнікаў Тэлеграм у свеце і паведамленні ад месенджара па-беларуску.

Тэлеграм разаслаў карыстальнікам паведамленне на беларускай мове. Пасля апошніх падзей у WhatsApp, Facebook ды Twitter, у Телеграме было зарэгістравана больш за 30 мільёнаў новых карыстальнікаў. Толькі за апошнія 72 гадзіны — больш за 25 мільёнаў.

Ну і, як вы бачыце, цяпер такія паведамленні ад Тэлеграма будуць прыходзіць на беларускай мове.

І не забывайцеся, што Тэлеграм даўно перакладзены на беларскую мову. Хутчэй клікайце па спасылцы і рабіце свой Тэлеграм сапраўды беларускім!
http://www.tg-me.com/setlanguage/be

А эксперты і перакладчыкі беларускай мовы могуць далучыцца да суполкі перакладчыкаў, каб зрабіць пераклад яшчэ больш дасканалым @peraklad.

#беларуская #мова
Віншуем вас з Днём роднай мовы! Не пакідайце!
ШТО ТАКОЕ „КЛЯМКА“? Відэа вулічнага апытаньня

Ёсьць нямала беларускіх словаў, якія ў Беларусі ўжываюць і расейскамоўныя. Напрыклад, клямка. Многія нават ня ведаюць яе расейскай назвы: „Клямка – наша слова!“

Клямка — прылада зачыняць/адчыняць дзьверы ці вароты. Звонку ручка, язычок празь дзьверы падымае зашчапку ўнутры.

Клямка можа абазначаць і дзьвярную зашчапку, што надзяецца на прабой.

Клямка — стары германізм з характэрнаю прыкметаю: мяккім гукам ЛЬ (як і ў словах бляха, лёхі, шляхта, плястар, друшляк, сьлёсар).

Гэты твор кавальскага майстэрства зь цягам часу адыдзе. Але слова застанецца ў пераносным значэньні. Зачыняеш клямку — усё, канец, гамон, капут! Адсюль сакавіты выраз:

І калі ўжо (каму-н., чаму-н.) будзе клямка?

Відэа з вулічным апытаньнем і тлумачэньнем
https://youtu.be/kYY8ADScMoE
Зноў збіраемся ля вогнішча, глядзім, як дзядзька Ігнат шаршаткай сшывае аброць, і чакаем. Ваданосаў.
Пад вечар у покуце Болесь з жонкай кленчылі, спалохана маліліся, не адважваліся падняць уверх вачэй. Карпюк.
Помню маму ў дні свят — паружавелую, гаманлівую і бясконца лагодную... Марціновіч.
2024/05/04 11:35:03
Back to Top
HTML Embed Code: