Telegram Web Link
«У палякаў усё гатова». Што кажуць пра магчымае адкрыццё «Брузгоў» і «Бераставіцы»?

Польскі прэм'ер Дональд Туск загаварыў пра магчымае адкрыццё двух пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю. Пра такую магчымасць казалі і польскія мытнікі.

https://nashaniva.com/380097

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/380097
74🤡26👍20🤮6🔥4🥴3😁2😱2
ВІДЭАНАВІНЫ: Цяжкая задышка Лукашэнкі: ВІДЭА / Раскрылі сакрэт беларускіх сілавікоў: што здарылася?

Важная прамова Лукашэнкі: праблемы са здароўем, нечаканая крытыка і зварот па дапамогу. Хітрая схема беларускіх сілавікоў: журналісты праекта «Бюро» расказалі пра сакрэты фонда Мікалая Карпянкова. Чаму Лукашэнка звольніў міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева і замяніў яго на Івана Кубракова: новыя цікавыя дакументы. Беларусаў прымусяць плаціць: як вырашаюць сур’ёзную праблему? За што пасадзілі выкладчыцу з Гомеля? Унікальная карта Беларусі: што гэта такое? Пенсіянерка нарабіла праблем сама сабе.

Усе падрабязнасці глядзіце ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=iBZs9F2zbtg
👍154💩4🤣3👎1🔥1🤮1🗿1
Наўседа пра рэакцыю Лукашэнкі: Прыпякло, а хочацца, каб яшчэ мацней прыпякло

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што рэакцыя Мінска на меры Літвы па прадухіленні трапляння ў краіну кантрабандысцкіх паветраных шароў сведчыць пра іх эфектыўнасць.

https://nashaniva.com/380102

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/380102
👍119🥰37👏28😁15💩74🥴4💊3🤡1
«Раніца — у школе, потым — гатэль». Знакаміты беларускі лыжнік расказаў, як жыве ў польскім Закапаным

У лыжніка Сяргея Далідовіча была вельмі доўгая і насычаная кар'ера. Ураджэнец Оршы прымаў удзел у сямі Алімпіядах, дванаццаці чэмпіянатах свету. На Алімпійскіх гульнях у 2014 годзе Сяргей заняў пятае месца, быў пераможцам этапу Кубка свету. Сёння ён працуе з біятланістамі ў польскім Закапаным. @mostmediaio пагаварыў з ім пра жыццё ў Польшчы, дзяцей і трэнерства.

https://nashaniva.com/380100

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/380100
95👍33👏11💩6
Вось як цяпер выглядае рэзідэнцыя Лукашэнкі пад Сочы

Журналісты Беларускага расследвальніцкага цэнтра наведалі маштабную будоўлю пад Сочы ў «Краснай Паляне» і зрабілі здымкі першай вядомай замежнай рэзідэнцыі Лукашэнкі. А таксама даведаліся, хто гэта фінансуе.

https://nashaniva.com/380083

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/380083
💩141😡31🤯65🤮3👎1🔥1
Галоўнае за 28 кастрычніка

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада. «У палякаў усё гатова». Што кажуць пра магчымае адкрыццё?

Вось як цяпер выглядае рэзідэнцыя Лукашэнкі пад Сочы

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Канфлікт у мінскай школе: Дырэктар не пусціў сына на ўрокі з-за знешняга выгляду

Фонд Карпянкова «Маладая гвардыя» працаўладкоўвае жонак губазікаўцаў. Якія там заробкі?

Студэнта БДЭУ адлічылі за тое, што стаяў спінай да сцяга на лінейцы

Ініцыятыва MALDZIS выкупіла карту Беларусі Аркадзя Смоліча

«Вар’яцкая афёра». Лукашэнка пракаментаваў закрыццё літоўскай мяжы

Вядомыя журналісты адкрываюць у Варшаве бар

Выкладчыцы Гомельскага медуніверсітэта далі калонію па шасці палітычных артыкулах за актыўнасць у тэлеграме
👍127💩1
Нетаньяху даручыў ізраільскай арміі зноў біць па Газе

Групоўку ХАМАС абвінавачваюць у парушэнні перамір’я і ўвядзенні ў зман адносна вяртання целаў закладнікаў.

https://nashaniva.com/380105

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/380105
👍100🤬51🔥30😢11🤔7🤡5💔4💩31👎1
«Арэшнік» паставяць на баявое дзяжурства ў Беларусі ў снежні

Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант.

https://nashaniva.com/380109

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/380109
🤣105🤡88🤬54💩27💊12🤮8😁4👍3🥴3👎1🤔1
У Мазыры адкрыюць пасля рэканструкцыі мост праз Прыпяць

Агульны кошт праекта перавысіў 160 мільёнаў рублёў, а работы вяліся паскоранымі тэмпамі — на працягу 25 месяцаў.

https://nashaniva.com/380111

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/380111
👍30😁169👎3🤨3💊2
ЗША далі зразумець Лукашэнку, што чакаюць спынення запуску метэазондаў у Літву

Спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Джон Коўл адзначыў, што Мінск павінен папярэдзіць падобныя інцыдэнты ў будучыні. Ён зрабіў такую заяву падчас сустрэчы з літоўскім паслом у ЗША.

https://nashaniva.com/380112

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/380112
👍154😁32🔥95🥴3🤡2💊2🤔1
У Рыа-дэ-Жанэйра паліцыя праводзіць маштабную аперацыю супраць наркагандляроў, дзясяткі загінулых

Паводле даных бразільскіх уладаў, як мінімум 64 чалавекі загінулі падчас маштабнай аперацыі ў фавэлах Комплекса-ду-Алемаа і Комплекса-да-Пенья на поўначы Рыа-дэ-Жанэйра.

https://nashaniva.com/380113

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/380113
😱46👍39🤔9😢5🔥4💩21👏1
Каралева Нідэрландаў апранула вайсковую форму і нанесла на твар маскіроўку

Гэта выклікала вялікую цікавасць і сімпатыі па ўсёй Еўропе.

https://nashaniva.com/380114

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/380114
👍14470👏18😁16🤔7🤡4🥴3👎2🔥2🗿2💩1
ВІДЭАНАВІНЫ: Цяжкая задышка Лукашэнкі: ВІДЭА / Раскрылі сакрэт беларускіх сілавікоў: што здарылася?

Важная прамова Лукашэнкі: праблемы са здароўем, нечаканая крытыка і зварот па дапамогу. Хітрая схема беларускіх сілавікоў: журналісты праекта «Бюро» расказалі пра сакрэты фонда Мікалая Карпянкова. Чаму Лукашэнка звольніў міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева і замяніў яго на Івана Кубракова: новыя цікавыя дакументы. Беларусаў прымусяць плаціць: як вырашаюць сур’ёзную праблему? За што пасадзілі выкладчыцу з Гомеля? Унікальная карта Беларусі: што гэта такое? Пенсіянерка нарабіла праблем сама сабе.

Усе падрабязнасці глядзіце ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=iBZs9F2zbtg
14💩6👍5🔥4🤮1🙏1
Жанчыны з пакалення Z і міленіялаў пераварочваюць сусветны рынак мастацтва

Апошняе даследаванне звычак, паводзін і выдаткаў калекцыянераў канстатуе фундаментальны зрух: маладыя, заможныя жанчыны з пакалення Z і міленіялаў сталі не проста актыўнымі ўдзельніцамі, але і ключавымі драйверамі росту на сусветным рынку мастацтва, значна перавышаючы па выдатках сваіх калег-мужчын.

https://nashaniva.com/380103

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/380103
29💩18👍6🤔6👏3💊2🥴1
Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м

Фёдара Кандзіранду звольнілі з Вайсковай акадэміі ў кастрычніку 2020 года. У маі 2021‑га яго пазбавілі звання загадам Лукашэнкі. Цяпер ён за кратамі.

https://nashaniva.com/380049

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/380049
🤬195😢468💔8😁2💩2💊1😡1
Мінск рыхтуе маштабную перабудову Чыжоўкі цягам дзесяці гадоў

У Мінску пачалося грамадскае абмеркаванне дэталёвага плана развіцця Чыжоўкі.

https://nashaniva.com/380122

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/380122
👎31🤮14💩6🤔4🤡32👍2🤯1🥴1🤣1
У фавелах Рыа-дэ-Жанэйра адбываецца ваенізаваная паліцэйская аперацыя. Вядома пра 64 загінулых

Упраўленне ААН па правах чалавека заявіла, што «жахнулася» ад дзеянняў бразільскай паліцыі і заклікала правесці «хуткае і эфектыўнае расследаванне».

https://nashaniva.com/380119

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/380119
🔥24🤯14👏4🤬4🤡2🤔1😱1😢1💩1
Амерыканская разведка: Пуцін як ніколі раней цвёрды ў намеры працягваць вайну

Разведслужбы не бачаць прыкмет гатоўнасці Расіі да кампрамісу па Украіне, нягледзячы на спробы прэзідэнта Дональда Трампа садзейнічаць правядзенню мірных перамоваў.

https://nashaniva.com/380128

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/380128
🤬85💩21💊5😡5😁3🥴3😢1🤡1
Кіроўца быў п'яны ў хлам і спяшаўся ў школу. Падрабязнасці ДТЗ у Смаргонскім раёне, дзе аўтамабіль знішчыў старадаўнюю капліцу

На мінулым тыдні ў вёсцы Расла Audi знёс прыдарожную каталіцкую капліцу. Паведамлялася, што ён абраў няправільную хуткасць, але падрабязнасцей ад афіцыйных крыніц дагэтуль не з’явілася.

https://nashaniva.com/380130

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/380130
🤬293🎉2😡2😢1🤣1
Лукашэнка абвінаваціў школьных кухараў у крадзяжы. Людзі пакрыўдзіліся

На нядаўняй нарадзе Аляксандр Лукашэнка наракаў на працу школьных сталовых: «У кожнай школе ў нас сталовая — лічыце, забягалаўка. (…) Немагчыма гэта пракантраляваць, асабліва крадзеж». У тыктоку тэма выклікала бурнае абмеркаванне. Пад адным з ролікаў за суткі пакінулі амаль 900 каментароў.

https://nashaniva.com/380007

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/380007
😁12🤣6👏2👍1🤮1
2025/10/29 07:54:50
Back to Top
HTML Embed Code: