Telegram Web Link
Навагодняе свята для дзяцей беларускіх палітвязняў адбылося ў Музеі Вольнай Беларусі

16 снежня Народным антыкрызісным ўпраўленнем і Музеем Вольнай Беларусі была арганізавана дабрачынная калядная імпрэза для сямей беларускіх палітзняволеных.

Маленькіх беларусаў і іх бацькоў чакаў спектакль «Угу! Калядныя навіны лесу» ад тэатральнай трупы «ДзеЯ Другая», салодкі стол з прысмакамі і падарункі.

Звярнуўшыся да маленькіх удзельнікаў імпрэзы, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка нагадаў ім, што «яны павінны ганарыцца сваімі бацькамі і ганарыцца тым, што яны беларусы. А дарослыя зробяць усё, каб збылася наша агульная мара — Беларусь стала вольнай краінай».

Павел Латушка таксама выказаў падзяку Генеральнаму Прадстаўніцтву Фландрыі ў Польшы і Балтыйскіх краінах, якое суфінансавала мерапрыемства, і асабіста яе кіраўніку Томашу Кастрэлу, а таксама падзякаваў Беларускай асацыяцыі палітвязняў «Да Волі» — за садзейнічанне ў арганізацыі імпрэзы.

Аўтар фота — Генадзь Верацінскі

@nau_belarus
Сістэма выбараў у Каардынацыйную раду павінна быць зразумелай

Намеснік кіраўніка НАУ Арцём Брухан у эфіры канала «Белсат News» пра прапанаваны Каардынацыйнай радай рэгламент галасавання.

https://youtu.be/8R1jLZR0T4A

Каманда НАУ агучыла сваю пазіцыю наконт пытання па сітуацыі ў Каардынацыйнай радзе. Мы кажам пра тое, што трэба рабіць шырокі аргкамітэт, які будзе прымаць рашэнні па сістэме выбараў.

Другі склад Каардынацыйнай рады быў сфармаваны шляхам дэлегавання. І лагічна, што гэты склад, прымаючы самастойна рашэнні, будзе імкнуцца, каб дэлегаванне захавалася.

Калі структура сфармавана шляхам дэлегавання, любая сістэма, любы інстытут будзе спрабаваць захаваць такую сістэму, якую ён пабудаваў. Разам з тым яны разумеюць, што на выбарах, магчыма, не патрапяць у новы склад Каардынацыйнай рады, таму маюць зацікаўленасць у захаванні сістэмы дэлегавання.

Мы лічым, што сістэму выбараў у КР трэба спрашчаць, каб яна была больш зразумелай для людзей.

@nau_belarus
Спіс з імёнамі 179 спартсменаў, звязаных з сілавымі структурамі рэжыму, перададзены замежным партнёрам Кабінета

Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка распавёў аб працы па верыфікацыі заяўленых рэжымам Лукашэнкі спартсменаў для патэнцыйнага ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях, якія адбудуцца ў Парыжы ў 2024 годзе.

Прадстаўніцтва па транзіце ўлады Кабінета і каманда НАУ перадалі замежным партнёрам, у тым ліку ў МЗС Францыі і МЗС Германіі, спіс з імёнамі 179 спартсменаў, якія з'яўляюцца вайскоўцамі Узброеных сіл альбо супрацоўнікамі МУС рэжыму Лукашэнкі.

Таксама Павел Латушка сустрэўся з паслом па спорце МЗС Францыі Самюэлем Дзюкракетам, які адзначыў гатоўнасць прытрымлівацца дзейных крытэрыяў Міжнароднага алімпійскага камітэта.

Сярод спартсменаў, заяўленых рэжымам для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях у Парыжы, значацца Ванэса Каладзінская (вольная барацьба) і Анастасія Шкурдай (плаванне).

Павел Латушка: «Наша каманда праінфармавала Міжнародны алімпійскі камітэт і краіну правядзення Алімпійскіх гульняў – 2024 аб афіляванасці Ванэсы Каладзінскай з МУС рэжыму Лукашэнкі. Адпаведныя дакументы для праверкі факту аб афіляванасці былі накіраваны таксама ў адрас МАК у дачыненні да Анастасіі Шкурдай.

Не маюць права быць заяўленымі ці ўдзельнічаць у спаборніцтвах спартсмены, якія актыўна падтрымліваюць вайну, афіляваныя з сілавымі або вайсковымі органамі. Таксама на гульні ў Парыжы не атрымаюць запрашэнне чыноўнікі і члены ўрада Лукашэнкі».

Поўны каментарый Паўла Латушкі глядзіце ў відэа на YouTube-канале Кабінета: https://youtu.be/09SbO-NE-7A?si=iGYYqs3zrpEOCdyg

@CabinetBelarus
Магчымасць быць гатовымі да перамен

Адказны ў НАУ за рэгіянальнае развіццё Юрый Губарэвіч у эфіры канала «Белсат News».

https://youtu.be/ENqsLBkD7iE

Кадравы рэзерв — праграма падрыхтоўкі адміністратараў на розныя пасады ў сістэме дзяржаўнага кіравання. І гэта не толькі пра цэнтральны апарат, розныя міністэрствы і ведамствы, але і рэгіянальнае кіраванне.

Таму што калі ў Беларусі адбудуцца змены, будуць патрэбныя новыя людзі, якія не запятнаныя ў тых злачынствах, якія зараз робіць рэжым Лукашэнкі: якія не звальнялі падначаленых за палітычныя погляды, не арганізоўвалі фальсіфікацыю на выбарах.

Але ў некаторых сферах будзе патрэбная татальная замена. І гэтых людзей неабходна будзе аднекуль браць і, пажадана, каб гэтыя людзі былі падрыхтаванымі, каб яны разумелі, як працуе дзяржаўная сістэма, як прымаюцца рашэнні, як кіраваць калектывамі.

Выбудавана цэлая сістэма падрыхтоўкі. Але перадусім важна знайсці ініцыятыўных людзей, якія бачаць сябе ў гэтай сістэме, якія хацелі б прыйсці на дзяржаўныя пасады, быць часткай пераменаў, ажыццяўляць дзяржаўную палітыку. Новую і дэмакратычную палітыку.

Кадравы рэзерв дапамагае Беларусі і беларусам. Гэта ўнёсак у будучыню і магчымасць для дэмакратычных сіл Беларусі прыйсці да перамен у краіне падрыхтаванымі.

@nau_belarus
Сейм Латвии призывает привлекать к ответственности представителей режима Лукашенко

Вчера Сейм Латвии принял заявление, осуждающее сознательный, незаконный и систематический вывоз детей из Украины в Россию и Беларусь. Данное заявление демонстрирует позицию Риги в вопросе незаконных действий Лукашенко и его сообщников по незаконному перемещению, индоктринации и перевоспитанию украинских детей.

На заседании 21 декабря 2023 года Сейм Латвии, «указывая на то, что незаконный, принудительный вывоз Россией и Беларусью украинских детей в Россию и Беларусь в нарушение международного гуманитарного права является преступлением войны и геноцида, направленным на уничтожение украинской национальной идентичности, решительно осуждает незаконное, насильственное перемещение Россией и Беларусью украинских детей в Россию и Беларусь».

Вместе с тем Сейм Латвии поддерживает расследование, начатое Международным уголовным судом с целью выявления и судебного преследования лиц, совершивших военные преступления против человечности на территории Украины.

Командой НАУ были переданы материалы о причастности режима Лукашенко к незаконному вывозу украинских детей в адрес официальных властей европейских стран, в том числе и Латвии.

Командой НАУ были подготовлены материалы о причастности режима Лукашенко к военному преступлению в виде незаконного перемещения украинских детей с временно оккупированных территорий Украины в Беларусь. На базе собранных материалов командой НАУ была подготовлена коммуникация из двух частей по статье 15 Римского статута «О незаконной депортации или перемещении украинских детей с оккупированных Россией территорий в Беларусь», которую 27 июня и 7 ноября 2023 года Народное антикризисное управление передало в Международный уголовный суд. Данная коммуникация представляет собой сбор доказательств и правовой анализ незаконного перемещения украинских детей с оккупированных Россией территорий в Беларусь в период с сентября 2022 года по май 2023 года.

НАУ продолжит работу по сбору доказательств совершения режимом Лукашенко военного преступления по незаконному перемещению украинских детей.

@nau_belarus
Заўтра ўсё будзе добра

З даўніх часоў Раство і Каляды — сямейныя святы, якія асацыююцца з цеплынёй і пяшчотай. Святы, якія ў Беларусі адзначаліся стагоддзямі, да якіх па-асабліваму адносіліся нашыя бацькі, дзядулі і бабулі, далёкія і блізкія продкі. Для многіх беларусаў Раство і Каляды — святы надзеі і веры. Надзеі на лепшыя часы, веры ў тое, што ў нашым заўтра ўсё будзе добра.

https://youtu.be/XZwOUgwzcok

І беларусы не толькі вераць у гэта, але і бяруць у свае рукі адказнасць, працягваюць змагацца за сваю будучыню. І кожны наш крок — гэта ўнёсак у наша заўтра. Наш народ прайшоў праз шмат выпрабаванняў, якія рабілі і працягваюць рабіць яго мацнейшым. Сёння мы моцныя. І ў гэты дзень варта нагадаць самім сабе:

У нас усё атрымаецца. Усё будзе добра. І ў нашай любімай краіне, і ў кожнага з нас.

Імкнучыся да сваёй мэты, варта мець падтрымку. І ў гэты дзень я зычу быць падтрымкай для сваіх блізкіх і родных. Бо беларусы — салідарныя адзін з адным. Бо беларусы заўсёды дапамогуць адзін адному.

Раство і Каляды — святы цяплыні і пяшчоты. Захоўвайце гэтыя пачуцці ў сваіх сэрцах.

Са святам, шаноўныя беларусы, хто ў гэтыя дні святкуе Раство і Каляды!

@nau_belarus
Гражданство Российской Федерации — не подарок, а ловушка

Юрист НАУ Артём Проскалович в эфире канала «Malanka Media».

https://youtu.be/fnubw6i5v9E

Упрощенный порядок получения российского гражданства для беларусов — абсолютно не подарок. Вывод можно сделать и по тем странам, которые Россия хочет охватить такой инициативой — Беларусь, Молдова, Казахстан — рассчитывая увеличивать свое влияние на территорию этих государств. Хотя, как свидетельствует статистика, желающих из Беларуси приобрести гражданство России становится меньше.

Сегодня получить российское гражданство — значит пополнить ряды вооруженных сил Российской Федерации. В сети уже появляется информация о том, что практически одновременно с вступлением в гражданство людям вручают повестку на фронт, на войну с Украиной.

Также важно отметить, что в России существует уголовная ответственность за дискредитацию вооруженных сил, другие меры ответственности и обязанности, которые возлагаются на граждан Российской Федерации.

Беларусы, имея российское гражданство, находясь в любой точке мира, будут также охвачены этими обязанностями и возможной ответственностью. Одно неосторожное слово — и человек оказывается в розыске. Попадая на территорию ряда дружественных Российской Федерации стран, он рискует быть депортированным в Россию для уголовного преследования и отбытия наказания.

Никаких экономических, политических или каких-либо иных выгод от приобретения российского гражданства не видно. Наличие российского гражданства может стать, скорее, проблемой, нежели какой-либо привилегией.

@nau_belarus
«Беражы сябе, Беларусь!»

Павел Латушка і знакамітыя беларусы і беларускі падрыхтавалі віншаванне з Новым годам, якое, спадзяемся, вас кране.

https://youtu.be/zvCcOdbgVdA

Паглядзіце гэтае відэа. І беражыце сябе, калі ласка, у Новым 2024 годзе.

З Новым годам! Жыве Беларусь!

У віншаванні разам са сваімі блізкімі прынялі ўдзел: Павел Латушка з мамай Валянцінай Васільеўнай і дачкой Янай, Уладзімір Астапенка, Арцём Праскаловіч, Арцём Брухан, Юрый Губарэвіч, Аляксандра Ханевіч, Ігар Сігоў, Ганна Федаронак, Іван Ганін, Кацярына Ваданосава, Фёдар Паўлючэнка, Юля Гарачая, Алег Кулеша, Зоя Белахвосцік, Аляксандр Гарцуеў, Зміцер Лукашук, Павел Свярдлоў, Каця Пытлева і Валерый Сахашчык.
Што зрабіла каманда НАУ ў 2023 годзе

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне не спыніць сваю працу да таго моманту, пакуль не будуць дасягнутыя нашыя мэты. За гэты год мы працавалі для беларусаў і для будучай дэмакратычнай, еўрапейскай і незалежнай Беларусі.

І мы не спынімся!

2023 год — што нам ўдалося зрабіць?

Адказ на сайце: belarus-nau.org/be/post/што-зрабіла-каманда-нау-ў-2023-годзе
На Беларусі Бог жыве

«На Беларусі Бог жыве», — прамовіў беларускі класік Уладзімір Караткевіч. І менавіта гэтыя словы асабліва выразна характарызуюць нашых людзей, сэрцы якіх нават у самыя складаныя часы не пакідае дабрыня, салідарнасць і чалавечнасць. А таксама мужнасць, якая праяўляецца ў адказны момант. Мы, беларусы, менавіта такія, і гэтым варта ганарыцца.

У добрыя і сямейныя святы праваслаўнага Раства і Калядаў зычу вам не губляць надзею, жадаю захоўваць каштоўнасці і ідэалы. І ніколі не губляць веру ў лепшае будучае. Бо гэтае будучае — у нашых руках. І ад нашай веры ў яго залежыць тое, якім яно будзе.

Віншую ўсіх, хто ў гэтыя дні святкуе Раство. Раство ў беларусаў — гэта і сямейныя традыцыі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. І сёння той дзень, калі мы з вамі можам спытацца ў нашых бацькоў, дзядуляў і бабуляў пра тое, як гэта свята адзначалі раней, а таксама перадаць нашым дзецям і ўнукам, каб яны гэта захавалі для будучыні.

Са святам, шаноўныя беларусы!

Жыве Беларусь!
Зачем режим использует заочные суды?

Заместитель руководителя НАУ Артем Брухан в эфире канала «Malanka Media».

https://youtu.be/4I6v2yDKln4

Для чего применяется инструмент заочных судов и какой в нем смысл?

1. Особенности политической психологии диктатора. Это просто банальная месть и боль за 2020 год. События 2020 года действительно нанесли ему серьезнейшую психологическую травму и он хочет отомстить тем людям, которые, по его мнению, этот 2020-ый год «организовали».

Ему неприятен и 2022 год, когда был «референдум» и антивоенные протесты. Это те события, которые вызывают у диктатора негативное восприятие, основанное на том, что его власть пытались, как он говорит, «снести» и «расшатать». И он таким образом людям фактически мстит.

2. Деполитизация общества. Режим Лукашенко всегда держал это направление на особом контроле. Внутри страны он делал это с помощью дубинок, репрессий, насилия и тюремных заключений. Но теперь он пытается деполитизировать и выехавших беларусов, которые в большом количестве составляют определенную силу как диаспора, как активисты за рубежом, которые не останавливаются.

3. Лукашенко думает о транзите власти. После его последних заявлений о планах оставаться «президентом» можно скептически относиться к вопросу транзита, но так или иначе этот вопрос существует.

Любой диктатор, говоря о транзите, хочет оставить после себя какое-то «наследие». И «помечая» политических оппонентов заочными судами с большими сроками, он тем самым пытается показать, что им дорога во власть закрыта. Даже если он уйдет, даже если что-то поменяется — наследие должно сохраниться. И вот «эти люди» его не должны «разрушить».

Эти три основные причины. И для их достижения режим и использует инструмент заочных судов.

@nau_belarus
НАУ направило информацию о проблемах беларусов в МВД Польши

По результатам обобщения сведений, которые были предоставлены беларусами по нашей просьбе, руководитель Народного антикризисного управления Павел Латушко передал Министру внутренних дел Польши Марцину Кервиньскому пакет предложений о совершенствовании механизмов легализации и исключении дискриминации граждан Беларуси. Проблемы беларусов в этих сферах обсуждались 10 января в Варшаве в ходе встречи Объединенного Переходного Кабинета с заместителем министра внутренних дел Польши Мацеем Дущиком.

В аналитические материалы были также включены предложения, подготовленные Анной Матиевской — соруководителем Восточного отдела в WKB Wiercinski Kwiecinski Baehr. Вопросы касаются исключения необходимости апостилирования документов, отмены предоставления ряда справок, ускорения сроков выдачи новых документов и продления сроков действия имеющихся, упрощения визовых процедур и закрепления возможности выдачи приглашений родным для получения визы.

Кроме того, в ходе встречи был передан список должностных лиц и организаций так называемого Союзного государства России и Беларуси, ответственных за незаконное перемещение украинских детей на территорию Беларуси, для введения в отношении них персональных санкций.

@nau_belarus
Саветы дэпутатаў павінны абірацца народам

Намеснік кіраўніка НАУ Арцём Брухан у размове з адказным у НАУ за рэгіянальнае развіццё Юрыем Губарэвічам на канале «Кадравы рэзерв» пра асаблівасці працы ў мясцовых органах улады.

https://youtu.be/UgXcaFFeknY

Падчас працы ў мяне склалася ўражанне, што абласны Савет дэпутатаў — гэта па сутнасці філіял аблвыканкаму. У якім сэнсе? Напрыклад, Савет павінен зацвердзіць бюджэт. І не дэпутаты гэты бюджэт ствараюць і распісваюць. Абласны бюджэт, напрыклад, па культуры ствараецца ўпраўленнем культуры — і так робіцца ў кожным упраўленні. Потым фінансавае ўпраўленне яго зацвярджае і толькі потым можна ісці з гэтым рашэннем у Савет дэпутатаў. То бок праект рашэнння Савета дэпутатаў рыхтуецца ў органе выканаўчай улады. Гэта нонсэнс, але так і ёсць.

Канешне, можа знайсціся нейкі смелы чалавек, які скажа: «Слухайце, тут вось нешта трэба змяніць». Фармальна — яны могуць. Але хто гэта будзе рабіць? Яны ж там сядзяць не для гэтага, а каб падпісаць, падмахнуць, прагаласаваць, націснуць кнопку — і ўсё.

Што варта памяняць? Галоўнае, каб абласны Савет дэпутатаў стаў рэальна выбарчым органам, які ўплывае на працу выканаўчай улады. Аблвыканкам як выканаўчы орган улады не будзе мяняць сутнасці, пакуль дэпутаты не абіраюцца народам, не даюць справаздачы перад народам, а выконваюць функцыі «ківал».

@nau_belarus
Режим атакует соцсети демсил

Режим Лукашенко пытается противостоять информационной работе демократических сил Беларуси, осуществляя атаки на социальные сети. Цель — ограничить доступ беларусов к правдивой информации, оставив единственным источником информации пропагандистов режима и российских пропагандистов.

За последний год наши публикации в различных социальных сетях неоднократно становились объектом атак режима. Вчера и сегодня состоялись атаки жалобами на часть контента в аккаунте Павла Латушко в Instagram. Ранее были зафиксированы попытки взлома аккаунта на платформе X (Twitter).

Также в последнее время лукашисты создают фейковые чат-боты Павла Латушко в Telegram. Напоминаем, что единственным официальным чат-ботом Павла Латушко и Народного антикризисного управления является следующий: @nau_by_bot

Мы продолжаем нашу деятельность. Для нас является важным охватывать информационной работой наибольшее число беларусов, поэтому мы активно ведем каналы во всех основных социальных сетях.

Предлагаем подписаться на каналы Павла Латушко, Народного антикризисного управления и Музея Вольнай Беларуси в социальных сетях, которые наиболее удобны для вас:

Павел Латушко:
Telegram: https://bit.ly/3u61ixG
Instagram: https://bit.ly/3u4aKS2
YouTube: https://bit.ly/3qgqmRn
YouTube PL: https://bit.ly/3u7pfEE
X (Twitter): https://bit.ly/3tlTBEb
Facebook: https://bit.ly/4biW4n0
TikTok: https://bit.ly/3u2BhmS
TikTok PL: https://bit.ly/3u2sPEa
LinkedIn: https://bit.ly/3SDBbM5
Teletype: https://bit.ly/3Ssp4B7

Народное антикризисное управление:
Telegram: https://bit.ly/36ezaQK
Instagram: https://bit.ly/3InJdAj
YouTube: https://bit.ly/3wjLOZE
X (Twitter): https://bit.ly/3CRbU7i
Facebook: https://bit.ly/3igwXab
TikTok: https://bit.ly/3UoB8B2
Сайт: https://www.belarus-nau.org (доступен в Беларуси только с VPN), https://bit.ly/NAM-reserve (доступен в Беларуси без VPN)
LinkedIn: https://bit.ly/3HvelQg

Музей Вольнай Беларусі:
Instagram: https://bit.ly/493xp3P
Facebook: https://bit.ly/4bb4yfV

За 2023 год суммарное число просмотров в наших социальных сетях составило около 75 миллионов. Мы продолжаем нашу информационную работу.

Внимание! Если вы находитесь в Беларуси, подписка на наши каналы может быть использована режимом Лукашенко для незаконного политического преследования. В целях своей безопасности вы можете читать публикации не подписываясь, очищая историю просмотра.
2024/06/06 18:24:10
Back to Top
HTML Embed Code: