Telegram Web Link
ПАРЫЖ
МІЖПАРЛАМЕНЦКІ АЛЬЯНС

На трэцяй сустрэчы Міжпарламенцкага Альянса дэпутацкіх групаў “За дэмакратычную Беларусь” запушчана працэдура абмеркавання і падпісання Парыжскага Мемарандума, як выніковага дакумента

Далучайся і будзем разам 🖌 https://www.tg-me.com/parlamentbel

#альянс #дэпутаты #парламенты #парыжскімемарандум
4👏1
ПАРЫЖ
МІЖПАРЛАМЕНЦКІ АЛЬЯНС

У гэтыя хвіліны на сустрэчы Альянса дэпутацкіх групаў “За дэмакратычную Беларусь” ідзе прагляд дакументальнага фільма прысвячанага Алесю Бяляцкаму, нобелеўскаму лаўрэату, праваабаронцу, аднаму з тысячаў беларускіх палітвязняў!

Вызваленне палітвязняў адзін з прыярытэтаў Альянса!

Далучайся і будзем разам 🖌 https://www.tg-me.com/parlamentbel
4🔥1
ПАРЫЖ
МІЖПАРЛАМЕНЦКІ АЛЬЯНС

Удзельнікі сустрэчы Міжпарламенцкага Альянса дэпутацкіх групаў “За дэмакратычную Беларусь” у мурах Нацыянальнага схода Францыі зладзілі акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.
Акрамя гэтага адбылася дыскусія з удзелам ужо былых палітвязняў пад час якой абмеркаваны сітуацыя і шляхі вызвалення твх хто застаецца за кратамі!


Далучайся і будзем разам 🖌 https://www.tg-me.com/parlamentbel

#альянс #дэпутаты #парламенты #парыж #палітвязні #беларусь
6👎1👌1
Вітанні сябры….
Мы з Беларусі
Пачынаем нашу працу
Наш канал пра сапраўдныя выбары, пра тое, як працуе дэмакратыя і прынцып падзелу ўладаў, як выбаршчыкі, а не чыноўнікі, кіруюць краінай.

МІЖПАРЛАМЕНЦКІ АЛЬЯНС
ДЭПУТАЦКІХ ГРУПАЎ


Далучайся і будзь з намі ✍️ https://www.tg-me.com/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага

#бяспека #европа #ес #ЕС #свобода #беларусь
👏3
ПАРЫЖ
МІЖПАРЛАМЕНЦКІ АЛЬЯНС

Пад час дыскусіі аб сітуацыі з палітвязнямі ў Беларусі Анатоль Лябедзька заклікаў чальцоў Альянса правесці працу з еўрапарламентарыямі сваіх краінаў, каб апошнія падтрымалі кандыдатуру Анджэя Пачобута, намінаванага на прэмію Сахарава ў Еўрапарламенце.

“Гэта была б актуальная інвестыцыя ў справу прыцягнення увагі міжнароднай супольнасці да сітуацыі з палітвязнямі ў Беларусі”, - перакананы дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкай супрацы.

Перадгісторыя
З 1988 года штогадовая прэмія імя Сахарава «За свабоду думкі» ўручаецца асобам і арганізацыям, якія абараняюць правы чалавека і асноўныя свабоды.

Храналогія
16 кастрычніка: камітэты па замежных справах і развіцці галасуюць за вызначэнне трох фіналістаў;
22 кастрычніка: кіраўнікі палітычных груп і старшыня парламента Раберта Мецола вызначаюць лаўрэата 2025 года;

Далучайся і 🖌 https://www.tg-me.com/parlamentbel

#альянс #дэпутаты #парламенты #парыж #палітвязні #беларусь #прэміясахарава #еўрапарламент
3
6–7 кастрычніка 2025 г. у Парыжы прайшла трэцяя сустрэча Міжпарламенцкага Альянсу дэпутацкіх групаў “За дэмакратычную Беларусь”. Па яе выніках прыняты ПАРЫЖСКІ МЕМАРАНДУМ”. Увазе нашых падпісчыкаў, медыя і усіх ахвотных прадстаўляем тэкст дакумента.

7 кастрычніка 2025 г.
Парыж, Францыя

Парыжскі мемарандум, Альянс парламенцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь»

Мы, прадстаўнікі парламенцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь» нацыянальных парламентаў і міжнародных парламенцкіх арганізацыяў, на 3-й сустрэчы Альянсу парламенцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь» у Парыжы пацвярджаем нашую агульную мэту — аднаўленне дэмакратыі ў Беларусі праз свабодныя і справядлівыя выбары, а таксама садзейнічанне еўрапейскай інтэграцыі Беларусі як гарантыі яе незалежнасці.

Пры гэтым:
Разглядаючы Беларусь як неад'емную частку еўрапейскай гістарычнай і культурнай прасторы;
Пацвярджаючы непрызнанне вынікаў сфальсіфікаваных антыдэмакратычных выбараў, праведзеных рэжымам Аляксандра Лукашэнкі;

Адрозніваючы нелегітымны рэжым, які стаў саўдзельнікам расійскай агрэсіўнай вайны супраць Украіны, ад народа Беларусі;

Падтрымліваючы дзейнасць дэмакратычных сілаў Беларусі, якія дэ-факта прадстаўляюць беларускі народ і яго волю жыць у дэмакратычнай, незалежнай дзяржаве: Святлана Ціханоўская, Нацыянальная лідарка Беларусі; Аб’яднаны Пераходны Кабінет; Каардынацыйная Рада; дэмакратычныя палітычныя партыі; арганізацыі і ініцыятывы грамадзянскай супольнасці; праваабаронцы; незалежныя СМІ;

Абапіраючыся на палажэнні Ліста аб намеры супрацоўніцтва паміж Еўрапейскім парламентам і Дэмакратычнымі сіламі Беларусі, падпісанага 3 мая 2024 года;

Вітаючы прадстаўніцтва і працу дэмакратычных сілаў Беларусі ў Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы ў адпаведнасці з Рэзалюцыяй Асамблеі № 2530 «Аб дэмакратычнай будучыні Беларусі» ад 25 студзеня 2024 года;

Звяртаючы ўвагу на Люксембургскія рашэнні, прынятыя 6-7 чэрвеня 2024 года ў якасці механізму сістэмнага вырашэння праблемаў, з якімі сутыкаюцца сотні тысячаў беларусаў у выгнанні;

Адзначаючы, што пагрозы рэгіянальнай бяспецы, выкліканыя палітыкай рэжыму Лукашэнкі, будуць захоўвацца да вырашэння грамадска-палітычнага крызісу ў Беларусі;

Мы ўхваляем наступныя пункты Парыжскага мемарандума як план сумесных дзеянняў дзеля салідарнасці і пазітыўных зменаў у Беларусі, а менавіта:

📍Мы рэкамендуем нацыянальным парламентам падрыхтаваць і падпісаць мемарандумы аб супрацоўніцтве паміж нацыянальнымі парламентамі і дэмакратычнымі сіламі Беларусі;

📍Мы прапануем ініцыяваць стварэнне парламенцкіх групаў супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі Беларусі ў Парламенцкай асамблеі НАТА, Парламенцкай асамблеі АБСЕ, а таксама ў нацыянальных парламентах дэмакратычных краінаў, дзе яны яшчэ не створаныя;

📍Мы заклікаем усе дэмакратычныя сілы і палітычныя партыі Беларусі актыўна ўдзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную Раду ў траўні 2026 года, каб сумесна забяспечыць яе пераўтварэнне ў прадстаўнічы і ўплывовы орган прадэмакратычнага пераходу ў Беларусі;

📍Мы заклікаем нацыянальныя парламенты ўстанаўліваць і ўмацоўваць адносіны з Каардынацыйнай Радай і партнёрскімі палітычнымі партыямі, тым самым павышаючы міжнароднае прадстаўніцтва і легітымнасць дэмакратычных сілаў Беларусі;

📍Мы імкнёмся спыніць удзел рэжыму Лукашэнкі ў вайне Расіі супраць Украіны, прыцягнуць яго да адказнасці за ваенныя злачынствы і гібрыдную вайну супраць суседніх дзяржаваў;
Мы рэкамендуем групам «За дэмакратычную Беларусь» спрыяць укараненню Люксембургскіх рашэнняў у нацыянальнае заканадаўства, у тым ліку праз стварэнне лепшых магчымасцяў для мабільнасці беларусаў: атрыманне візаў, перасячэнне межаў, забеспячэнне прававога статусу беларусаў у краінах ЕС, захаванне культурнай і моўнай самабытнасці;

📍Мы патрабуем неадкладнага спынення рэпрэсіяў і тэрміновага безумоўнага вызвалення ўсіх беларускіх палітычных зняволеных без іх прымусовай дэпартацыі з Беларусі;

📍Мы вітаем ініцыятывы, агучаныя на Парыжскай сустрэчы, у тым ліку правядзенне Кангрэса сімвалічных хросных бацькоў беларускіх палітычных зняволеных.

🖌далучайся і будзем разам https://www.tg-me.com/parlamentbel
👍3👌1
2025/10/22 21:19:40
Back to Top
HTML Embed Code: