Telegram Web Link
• Як пазнаць беларускага цыганá? Па цьвёрдым Ч і Ў нескладовым!
• Шматвекавое суседзтва адлюстравалася і ў мовах абодвух народаў. Беларуская мова ведае слова цыганы́ 500 гадоў.
• Ёсьць у ёй і цыганізмы: акрамя агульнавядомых лавэ і барон, іх нямала у сакрэтных цэхавых жаргонах, напрыклад дрыбінскіх шапавалаў.
• Унікальная рыса цыганскай традыцыі — захаваньне роднай мовы ў няпростых варунках: „…Калі ты не гаворыш па-цыганску, ты ня можаш быць сапраўдным цыганом ці цыганкай“ (Наталія Чандані, этноляг, лінгвістка).

Падрабязна тут: https://smarturl.click/Zy11d
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Нарэшце сапраўдная вясна — і першы ў сэзоне веснавы слоўнічак.
Назвы беларускіх гарадоў пры патрэбе пішам беларускаю лацінкаю, а не расейскім трансьлітам. Акурат 10 красавіка 1762 году Шклоў атрымаў Магдэбурскае права й герб — таму меў права на ратушу. І на агуркі! :-)
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Цяпер, калі ў кожнага ў кішэні тэлефон, гэтае пытаньне гучыць радзей, але застаецца важным. Як правільна па-беларуску спытаць пра час? Клікабэльныя варыянты адказаў у наступным допісе ↓
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Вельмі характэрная рыса літаратурнага беларускага вымаўленьня — усе галосныя гукі вымаўляюцца выразна і не пад націскам, і ў канцы слова. Таму форма „прам“ ці зварот „Сан Санч” не маглі зьявіцца на грунце беларускае мовы.
Сёньня дзень памяці Адама Станкевіча.

Адзін з волатаў беларускага Адраджэньня:
• адстойваў права беларусаў на веравызнаньне і школу ў роднай мове;
• упершыню дасьледаваў гісторыю ўжываньня беларускае мовы ў каталіцкім касьцёле;
• замацоўваў імя Скарыны як беларускага першадрукара;
• першы вывучыў судовую справу Каліноўскага і адшукаў нумары „Мужыцкае праўды“…

Дакладная дата сьмерці Адама Станкевіча ў савецкім канцлягеры дасюль невядомая, ведаем толькі дату яго арышту.
ТЭСТ. Мала ўмець правільна пісаць па-беларуску. Трэба правільна вымаўляць — і не памыляцца ў націску. Праверма сябе!
Увесь тэст тут: https://smarturl.click/mpXoG
Нават у роднасных мовах падобныя словы могуць азначаць рознае. Нават калі яны аднаго паходжаньня, як бел. маніць (параўн. манá, падман) і рас. „манить”.

Дарэчы, бывае таксама, што падобныя граматычныя формы належаць розным склонам: рас. „манить (кого?) собаку” і бел. маніць (каму?) сабаку.
Ці чулі вы такія і падобныя мянушкі? Клікабэльныя варыянты адказаў у наступным допісе ↓
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Вельмі вобразны і вельмі беларускі выраз пра назолу (прыблізна адпавядае расейскаму „пристал как банный лист“).
2024/05/09 00:28:35
Back to Top
HTML Embed Code: