Telegram Web Link
Альфабэт Морзэ (Морса) — цэлая эпоха ў гісторыі сувязі. Ён і сёньня бывае патрэбны — у скаўцкіх прыгодах для паданьня весткі ліхтарыкам ці гукам рогу, а таксама людзям у няволі.
Альфабэт Морса мае і беларускае аблічча. Але стандартнага набору беларускіх словаў для лепшага запамінаньня кодаў пакуль няма, а значыць, ёсьць прастора для творчасьці.
Падобныя словы ў блізкіх мовах дапамагаюць разуменьню, калі азначаюць тое самае. Але ж часам яны маюць зусім розныя значэньні. А беларускамоўных калі-нікалі ўводзяць у аблуду сугучныя расейскія словы.
ТЭСТ „Фальшывыя сябры перакладніка“ тут https://smarturl.click/dpXxz
Беларускі плён і расейскі „плен”, хоць падобныя на пісьме, але вельмі розныя значэньнем. Як і вытворныя ад іх. Нагадаем: у беларускай мове кропкі над Ё ставіць абавязкова!
Як завем па-беларуску гэты знакавы прадмет? Нават калі нехта скажа, што назва неістотная і галоўнае, каб ня быў пусты 😉 Клікабэльныя варыянты адказаў у наступным допісе ↓
Як вы называеце па-беларуску кішэнны аксэсуар для грошай і картак?
Anonymous Poll
1%
вацок
1%
гамалейка
83%
гаманец
2%
гамэтка
1%
капшук
20%
кашалёк
1%
кеска
10%
партаманэт
1%
пулярэс
3%
іншы варыянт
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Дык май ці травень? Правільны адказ — у відэа! 😉

Тлумачым, адкуль пайшлі дзьве назвы гэтага месяца, а таксама чаму жаніцца ў маі непажадана, а ў траўні — колькі заўгодна 😃
Для тых, у каго сёньня перадвелікодны Чысты чацьвер, — важнае для навядзеньня чысьціні беларускае слова.
Назвы беларускіх гарадоў пры патрэбе пішам беларускаю лацінкаю, а не расейскім трансьлітам. Пружаны атрымалі Магдэбурскае права і герб акурат 3 траўня 1588 году ад Ганны, дачкі Жыгімонта Старога і каралевы Боны (у гербе яе роду Сфорца — тая самая зьмяя зь немаўляткам у пашчы). А мясцовая народная назва гораду — Пружана.
Сёньня Міжнародны дзень пажарнікаў, які адзначаецца штогод у памяць барацьбітоў з стыхіяй агню. 4 траўня — дзень сьв. Флярыяна, апекуна пажарнікаў. Часам беларускія прадстаўнікі годнай прафэсіі ня хочуць звацца пажарнікамі. Але гэта перанос асацыяцыяў чужой мовы на беларускую.
Ці добра ведаеце гісторыю сталіцы ВКЛ Вільні Новага часу? Гістарычны ТЭСТ тут https://smarturl.click/9zAe7
Нават аднакаранёвыя словы ў розных мовах могуць азначаць рознае.

Беларускае слова гатоўка пра „жывыя“ грошы. Пра ежу — іншыя словы: яе гатуюць, але гэты працэс „гатоўкай“ не называюць: у беларускай мове назвы дзеяньняў ня маюць суфіксу -к-а.
Пачаўся іхны сэзон. Мо нехта зь іх ужо ўрэзаўся вам у лоб. Як вы іх называеце па-беларуску? Клікабэльныя варыянты адказаў у наступным допісе
Як вы называеце па-беларуску жука, які акурат вылез і лётае як сьляпы?
Anonymous Poll
17%
майскі жук
4%
травеньскі жук
8%
травеньскі хрушч
78%
хрушч
7%
жужаль
1%
іншым словам
2024/05/08 05:25:59
Back to Top
HTML Embed Code: