Старшыня Руху "За Свабоду" Юрый Губарэвіч прыняў удзел у новым выпуску праекта "Пройдземся па спісе", у якім 9 сябраў кааліцыі “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду” расказваюць пра сваё жыццё і шляхі ў Каардынацыйную раду.

Юрый Губарэвіч распавёў, якімі будуць чыноўнікі ў Новай Беларусі і “ці перавярнулі беларусы старонку”.

Выбары ў Каардынацыйную раду 3-га склікання пройдуць 25-27 траўня. Нумар нашага выбарчага спісу — #9.

https://www.youtube.com/watch?v=RKEtuzQnBy4
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Нічога пра нас без нас

Юрый Губарэвіч выступіў на «Вялікай палітычнай канферэнцыі 2024».

«Для беларусаў выбары ў Каардынацыйную раду — гэта дастаткова сурʼёзны іспыт на сталасць як нацыі. На тое, каб паказаць усяму свету, што праблемы беларусаў існуюць рэальна, што яны патрабуюць вырашэння і дапамогі. Што вырашэнне гэтых праблем залежыць не толькі ад нас саміх, але і ад міжнароднай супольнасці, якая дэкларуе дэмакратычныя каштоўнасці і жаданне следаваць гэтым каштоўнасцям.

Беларусы ўжо не адзін раз засведчылі, што яны здольныя да салідарнасці. Напрыклад, збор у падтрымку палітвязняў, які адбыўся ў мінулым годзе, калі літаральна за дзень была сабраная аграмадная сума. Людзі адгукнуліся з розных краінаў. Яны змаглі прыняць удзел, яны пералічвалі сродкі. Гэтыя грошы паказалі, што беларусы здольныя дапамагаць адзін аднаму.

У праграме кааліцыі
"Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду" ёсць канкрэтныя пункты аб тым, што трэба рабіць дзеля таго, каб інтарэс да беларусаў не знікаў і каб гэты інтарэс павялічваўся. Перад усім гэта тэзіс "Нічога пра нас без нас".

Важным з'яўляецца дэклараванне беларусамі еўрапейскага выбару, падтрымка Украіны, стварэнне групы стратэгічных партнёраў Беларусі, а таксама міжпарламенцкае супрацоўніцтва. Усё гэта прысутнічае ў нашай праграме.

Беларусы мусяць быць пачуты на ўсіх узроўнях, на ўсіх міжнародных сустрэчах, на самітах, дзе падымаюцца пытанні беларусаў. І роля Каардынацыйнай рады таксама будзе выключна важная».
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мы ідзем за пасадамі?

Лідар кааліцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» падчас «Вялікай палітычнай канферэнцыі 2024» па выбарах у Каардынацыйную раду адказаў на пытанне пра «пасады».

«Гэта не пасады, гэта — адказнасць. Чарговыя крымінальныя справы, чарговыя рызыкі.

Калі мы ідзем у Каардынацыйную раду, мы ідзем з багажом таго, што ўжо зрабілі. Мы хочам зрабіць больш.

Калі вы хочаце, каб быў выдадзены ордар на арышт Лукашэнкі, галасуйце за нас. Калі вы хочаце, каб была перададзена сітуацыя па Беларусі па злачынствах супраць чалавечнасці, галасуйце за нас. Калі вы хочаце, каб адна з краінаў свету падала заяву ў Міжнародны суд ААН аб злачынствах і гвалту, якія ў Беларусі, галасуйце за нас. Калі вы хочаце, каб папаўняліся спісы адказных у персанальных санкцыях, падтрымлівайце нас.

Мы ідзем дзейнічаць і за гэта атрымліваем шантаж ад КДБ, пагрозы, крымінальныя справы.

Я хачу яшчэ раз звярнуцца да ўсіх: мы павінны зразумець у якой складанай сітуацыі знаходзяцца ўсе тут прысутныя і таксама выбаршчыкі. З аднаго боку мы вядзем барацьбу за галасы беларусаў і гэта нармальна для кожнай выбарчай кампаніі. З другога боку — мы бачым, што рэжым аб'явіў адкрытую вайну ўсім тым, хто ідзе супраць яго. Хто стварае альтэрнатыву. І адначасова ён робіць усё, каб дэматываваць беларусаў, зрабіць ім максімальныя пагрозы, каб яны не прынялі ўдзел у гэтых выбарах.

Гэта вельмі спецыфічная, асаблівая кампанія. Тут ніхто не ідзе за пасадамі. Тут людзі, якія ідуць весці барацьбу. Я з вялікай павагай стаўлюся да ўсіх кандыдатаў.

Галоўнае, каб мы зразумелі, што зараз вырашаецца лёс Беларусі. Мы можам апынуцца Паўночнай Карэяй, калі будзе занавес, калі не будуць працаваць памежныя пераходы, калі не будуць выдавацца візы.

Гэта крытычны момант для будучыні нашай дзяржавы, нашай нацыі. Таму важна прагаласаваць. Нішто не павінна вырашацца за нас без нас».
Чаму варта галасаваць за нас?

Павел Латушка, Юрый Губарэвіч, Анжаліка Мельнікава, Юлія Камінская, Арцём Брухан, Ігар Сігаў і Алег Кулеша расказалі аб дзейнасці кааліцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"».

– Што мы робім для змены рэжыму Лукашэнкі?

– Як мы дапамагаем беларусам?

– Якую Беларусь мы хочам пабудаваць?

Глядзіце ў відэа: https://youtu.be/SE5JWpKJqZM

Выбары ў Каардынацыйную раду 3-га склікання пройдуць 25-27 траўня. Нумар нашага выбарчага спісу — #9.
Мы можам павялічыць колькасць галасоў за Каардынацыйную раду праз дзеянні, якія могуць дапамагчы дзясяткам або сотням тысяч беларусаў

Што беларусам далі выбары ў Каардынацыйную раду?

Учора завяршылася трохдзённае галасаванне на выбарах у Каардынацыйную раду. Удзел у выбарах прынялі 6 723 выбаршчыкі. Выбарчая камісія падводзіць вынікі выбараў, канчатковыя вынікі будуць абвешчаныя 8 чэрвеня.

Вядома, такая невялікая яўка — гэта не тое, чым мы б маглі ганарыцца. Мы разумеем прычыны такой яўкі. Сярод іх дакладна няма віны выбаршчыкаў. Ні адзін адэкватны палітык не можа сабе дазволіць вінаваціць людзей, выбаршчыкаў.

Аб'ектыўныя прычыны, на наш погляд, наступныя:
– велізарны супраціў з боку рэжыму Лукашэнкі;
– хваля рэпрэсій і акцый запалохвання падчас выбараў;
– прызнанне ўсіх выбарчых спісаў «экстрэмісцкімі» і ўзбуджэнне 257 крымінальных спраў у дачыненні да ўдзельнікаў выбараў, канфіскацыя маёмасці, ціск, затрыманні і арышты іх блізкіх. Толькі ў спісе «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» мы маем больш за 25 прыкладаў арыштаў маёмасці і рэпрэсій у дачыненні да сваякоў;
– кібератакі на платформу для галасавання;
– блакаванні VPN і г. д.

Гэта ў цэлым стан перманентнага тэрору і страху, у якім жывуць беларусы (і нават за мяжой) з 2020 года. Гэта дакладна не самыя лепшыя ўмовы для выбараў.

Але таксама важна прызнаваць адкрыта:
– гэта і нашы памылкі, памылкі дэмсілаў, у тым ліку разнастайныя канфлікты, якія дыскрэдытуюць дэмсілы;
– гэта і «халасты год» кадэнцыі папярэдняга складу КР;
– гэта і доўгі супраціў ідэі прамых выбараў;
– гэта і барацьба за тэрміны, а таксама вельмі няўдалы кампраміс па іх.

Можна доўга працягваць, шукаць нейкія апраўданні. Але адзінае, што мы цяпер сапраўды можам апраўдаць — гэта аказаны давер тымі 7 тысячамі выбаршчыкаў, якіх нам усё ж такі ўдалося прыцягнуць, якія паверылі і даверылі нам свае галасы.

Таму нас, нашу каманду, кааліцыю «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» вынік не дэматывуе.

Па-першае
, таму што тысячы беларусаў і беларусак нягледзячы ні на што аддалі нам свае галасы, заявілі пра свой давер той працы і той праграме, з якой мы ўдзельнічалі ў выбарах. І мы будзем працаваць так, каб апраўдаць гэты давер. Мы аднолькава адказныя перад нашымі выбаршчыкамі — будзь іх сотні, тысячы, дзясяткі ці сотні тысяч. І мы будзем рабіць тое, што абяцалі. Мы ўжо гэта робім. Такая наша філасофія.

Па-другое, перад намі пастаўлена амбіцыйная мэта. Сёння мы атрымалі выяўленую падтрымку тысяч выбаршчыкаў. Значыць мы павінны зрабіць усё, каб заўтра гэтая лічба вырасла ў дзясяткі, а паслязаўтра — у сотні разоў.
Аляксей Клюшнічэнка, сябар і актывіст Руху “За Свабоду”, знаходзіцца за кратамі ўжо больш за 6 месяцаў. Ён быў затрыманы 22 лютага 2024 года і да гэтага часу чакае суда.

Аляксею інкрымінуюцца артыкулы 130 КК (распальванне варожасці), 361 КК (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), 367 КК (паклёп на Лукашэнку), 368 КК (Абраза Лукашэнкі).

Аляксей быў адным з ключавых актывістаў па Менску, удзельнічаў у шматлікіх акцыях і мерапрыемствах Руху «За Свабоду», калі арганізацыя яшчэ была зарэгістраваная і легальна праводзіла сваю дзейнасць, і шмат зрабіў на карысць грамадзянскай супольнасці.

Калі вы хочаце падтрымаць Аляксея, вы можаце даслаць яму ліст па наступным адрасе:

📍 СІЗА-1.
223016, Навадворскі с/с, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць.
Клюшнічэнка Аляксей Юр'евіч

Гэтыя лісты будуць важнай маральнай падтрымкай для Аляксея ў гэты няпросты час.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Прайшла ганаровая цырымонія ўручэньня прэміі імя Васіля Быкава «За свабоду думкі» пасля пяцігадовага перапынку.

Ляўрэатам прэміі стаў гурт «NaviBand»

Прэмія «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава была заснаваная ў 2008 годзе Рухам «За Свабоду» і Аляксандрам Мілінкевічам. Урачыстая цырымонія яе ўручэньня звычайна адбывалася на радзіме народнага пісьменьніка Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі на Ўшаччыне.
У аўтакатастрофе трагічна загінуў Віталь Прыхач, сябра Руху "За Свабоду" і актыўны ўдзельнік каманды дэмакратычных дэпутатаў, якія ў 2003 годзе выйгралі выбары ў Белаазёрску.

Крэатыўны і энергічны, Віталь ніколі не губляў надзеі і заўсёды заставаўся верны сваім каштоўнасцям і перакананням.

Нам будзе вельмі яго не хапаць.
З глыбокім болем і смуткам даведаліся пра раптоўную смерць Алеся Сілкова — сябра Рады і аднаго з заснавальнікаў Руха "За Свабоду», а таксама каардынатарам міжпартыйнай кампаніі назірання за выбарамі "Права выбару".

Алесь быў вядомы не толькі як рэгіянальны лідар з Магілёва, але і на нацыянальным узроўні. Ён быў ініцыятыўным і сапраўды смелым чалавекам, які, нягледзячы на ўсе выклікі і пагрозы, заставаўся ў Беларусі, палітыкам з моцным характарам і нязломнай верай у ідэалы свабоды і справядлівасці.

Мы выказваем словы спачуванняў яго родным, блізкім і сябрам. Алесь пакінуў яркі след у гісторыі беларускай грамадзянскай супольнасці і ў сэрцах тых, хто меў шчасце ведаць яго.

Светлая памяць.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Прадстаўнікі палітычных партыяў Беларусі, беларускай дыяспары ў Бельгіі і Цэнтра “Еўрапейскі Дыялог” арганізавалі і правялі пікет салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Пад час акцыі былі зачытаны прозвішчы усіх палітвязняў!

У агучванні прозвішачаў прыняла ўдзел і Малгажата Гасеўска, кіраўнічка Дэлегацыі па Беларусі Еўрапарламента.
15 снежня ў Брусэлі прайшоў ІІ міжпартыйны форум "8+100".

«8+100» — пляцоўка для супрацоўніцтва беларускіх дэмакратычных сіл з еўрапейскімі палітычнымі партыямі. Ён аб'ядноўвае восем беларускіх дэмакратычных партый і больш за 100 еўрапейскіх палітычных партый, якія падтрымліваюць легітымныя дэмакратычныя сілы Беларусі.

На ІІ міжпартыйным Форуме абмяркоўвалі:
1. Безвыбары-2025: стратэгія і тактыка дэмакратычных сіл Беларусі і міжнароднай супольнасці.
2. Палітвязні Беларусі - выклік для ўсёй Еўропы
3. Праблемы і магчымасці беларусаў у выгнанні - што рабіць?
У Беларусі адбываецца не змена элітаў, а іх пераразмеркаванне — на карысць яшчэ больш лаяльных і кантраляваных фігур. Так лічыць старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч, каментуючы заяву кіраўніка Беларускага саюза журналістаў Андрэя Крывашэева пра «плаўную змену элітаў».

«Гэта не змена кіравання, а перасоўванне фігур унутры той жа сістэмы. Замест прафесіяналаў прыходзяць людзі без досведу, але з максімальнай лаяльнасцю да ўлады», — адзначае Губарэвіч.

Такія змены не сведчаць пра адкрытасць ці абнаўленне, а, наадварот, пра яшчэ большую закрытасць і страх перад альтэрнатывамі.

Поўны матэрыял: https://belsat.eu/85991818/u-belarusi-zmena-elitau
2025/06/29 09:51:08
Back to Top
HTML Embed Code: