Telegram Web Link
Папярэднія вынікі выбараў: спіс №3 «Еўрапейскі выбар»

З 35 удзельнікаў і ўдзельніц спіса «Еўрапейскі выбар» у Каардынацыйную раду прайшлі, па папярэдніх дадзеных, 8 кандыдатаў: Аляксандр Дабравольскі, Аліна Коўшык (Коўшык-Петшыкоўска), Мікалай Халезін, Валерый Мацкевіч, Станіслава Гліннік, Уладзімір Шанцаў, Артур Фінькевіч, Павел Мар'еўскі.

Канчатковыя вынікі выбараў будуць агалошаны не пазней за 8 чэрвеня 2024 г.
Папярэднія вынікі выбараў: спіс №4 «Наша справа»

З 10 удзельнікаў і ўдзельніц спіса «Наша справа» у Каардынацыйную раду прайшлі, па папярэдніх дадзеных, 6 кандыдатаў: Роза Турарбекава, Анастасія Махамет, Віталь Рымашеўскі, Андрэй Лаўрухін, Аляксандр Паршанкоў, Павал Церашковіч.

Канчатковыя вынікі выбараў будуць агалошаны не пазней за 8 чэрвеня 2024 г.
⚡️ Сцвярджэнне вынікаў выбараў у КР — сёння ў 17:00 па менскім часе
https://www.youtube.com/live/ZaPAvmer6EI

Камісія зацвярджае канчатковыя вынікі выбараў у Каардынацыйную раду і спіс абраных дэлегатаў КР пасля разгляду ўсіх заяў па абскарджанні вынікаў галасавання.

Далучайцеся да трансляцыі па спасылцы
Выбарчая камісія зацвердзіла вынікі выбараў. Скаргаў не паступала

Папярэднія вынікі выбараў у Каардынацыйную раду, якія былі агучаны 28 мая, засталіся без зменаў. Ад выбарчых суб'ектаў ніводнай скаргі не паступіла.

Старшыня Выбарчай камісіі Алена Прыходзька абвясціла, што выбары ў КР адбыліся. 6723 беларусаў і беларусак аддалі свае галасы за новых сяброў і сябровак КР.

Дзякуй выбарчай камісіі за якасна зробленую працу падчас падрыхтоўкі і правядзення выбараў. Жадаем вам поспехаў у вашай дзейнасці і спадзяемся на далейшую супрацу.

Запіс зацвярджэння выбараў можна паглядзець па спасылцы https://www.youtube.com/live/ZaPAvmer6EI
Вынікі выбараў: спіс №8 «Блок Пракоп'ева-Ягорава»

З 34 удзельнікаў і ўдзельніц спіса «Блок Пракоп'ева-Ягорава» у Каардынацыйную раду прайшлі 13 кандыдатаў: Вадзім Пракоп’еў, Андрэй Ягораў, Аляксандр Кныровіч, Паліна Бродзік, Лізавета Кохман, Андрэй Кушняроў, Васіль Верамейчык, Таццяна Хоміч, Святлана Мацкевіч, Павел Патапаў, Марына Калініна, Ян Маркаў, Андрэй Жураўлеў.
Вынікі выбараў: спіс №10 «Хопіць баяцца!»

Спіс №5 «Закон і правапарадак» быў зняты з галасавання рашэннем выбарчай камісіі, а спіс №6 «Голас дыяспар — Адзінства па над межамі» не прайшоў бар'ер у 3% галасоў і не атрымаў мандатаў.

З 14 удзельнікаў і ўдзельніц спіса «Хопіць баяцца!» у Каардынацыйную раду прайшлі 3 кандыдаты: Таццяна Мартынава, Іван Лявіцкі, Вольга Карпушонак.
Вынікі выбараў: спіс №9 «Каманда Латушкi i Рух «За свабоду»

З 45 удзельнікаў і ўдзельніц спіса «Каманда Латушкi i Рух «За свабоду» у Каардынацыйную раду прайшлі 28 кандыдатаў: Павел Латушка, Юрый Губарэвіч, Уладзімір Астапенка, Наталля Задзяркоўская, Анжаліка Мельнікава, Аляксей Міхалевіч, Юлія Камінская, Арцём Шапараў, Кацярына Каланчук-Ваданосава, Андрэй Курэйчык, Арцём Брухан, Міхаіл Кірылюк, Рыта Гаціх, Ігар Сігаў, Ірына Халопіца, Алег Кулеша, Павел Батуеў, Алег Гарбуз, Аляксандра Ханевіч, Юлія Гурчонак, Надзея Крывашанава, Іна Дабратвор, Вольга Вялічка, Віталь Амяльковіч, Даша Кароль, Юрый Казакевіч, Яна Латушка, Надзея Сцепанцова.
Вынікі выбараў: спіс №12 «Моладзевы наступ»

Спіс №11 «Краіна для жыцця» не прайшоў бар'ер у 3% галасоў і не атрымаў мандатаў.

З 15 удзельнікаў і ўдзельніц спіса «Моладзевы наступ» у Каардынацыйную раду прайшлі 8 кандыдатаў: Лізавета Пракопчык, Маргарыта Ворыхава, Алана Гебрэмарыям,
Аляксандр Лапко, Яўгеній Караулаў, Уладзіслаў Антаненка, Аляксандра Дойніч, Аляксандр Аўтушка-Сікорскі.
Вынікі выбараў: спіс №7 «Незалежныя беларусы»

З 14 удзельнікаў і ўдзельніц спіса «Незалежныя беларусы» у Каардынацыйную раду прайшлі 8 кандыдатаў: Максім Шабуцкі, Сяргей Бяспалаў, Наталля Галаўчук, Аляксандра Васько, Станіслаў Гушча, Аляксандр Камісараў, Аляксандр Наўковіч, Кацярына Клімовіч.
2024/06/07 23:31:09
Back to Top
HTML Embed Code: